Wildebeest analysis examples for:   bel-bel   Т    February 24, 2023 at 23:42    Script wb_pprint_html.py   by Ulf Hermjakob

32  GEN 2:1  Так створаны неба і зямля і ўсё войска іх.
45  GEN 2:14  Імя трэцяй ракі Хідэкель (Тыгр): яна працякае перад Асірыяй. Чацьвёртая рака Еўфрат.
55  GEN 2:24  Таму пакіне чалавек бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй; і будуць адна плоць.
68  GEN 3:12  Адам сказаў: жонка, якую Ты даў мне, яна дала мне з дрэва, і я еў.
94  GEN 4:14  вось, Ты цяпер зганяеш мяне з улоньня зямлі, і ад аблічча Твайго я зьнікну, і буду выгнанцам і бадзягам на зямлі; і кожны, хто спаткаецца са мною, заб'е мяне.
102  GEN 4:22  Цыла таксама нарадзіла Тувалкаіна, які быў кавалём усіх спарудаў зь медзі і жалеза. І сястра Тувалкаіна Наэма.
237  GEN 10:2  Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Тувал, Мэшэх і Тырас.
238  GEN 10:3  Сыны Гамэравыя: Аскеназ, Рыфат і Тагарма.
239  GEN 10:4  Сыны Яванавыя: Эліса, Тарсіс, Кітым і Даданім.
276  GEN 11:9  Таму дадзена яму імя: Вавілон, бо там зьмяшаў Гасподзь мову ўсёй зямлі, і адтуль расьсеяў іх Гасподзь па ўсёй зямлі.
291  GEN 11:24  Нахор жыў дваццаць дзевяць гадоў і спарадзіў Тару.
292  GEN 11:25  Пасьля нараджэньня Тары Нахор жыў сто дзевятнаццаць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
293  GEN 11:26  Тара жыў семдзесят гадоў і спарадзіў Абрама; Нахора і Арана.
294  GEN 11:27  Вось радавод Тары: Тара спарадзіў Абрама, Нахора і Арана. Аран спарадзіў Лота.
295  GEN 11:28  І памёр Аран пры Тары, бацьку сваім, у зямлі нараджэньня свайго, у Уры Халдэйскім.
298  GEN 11:31  І ўзяў Тара Абрама, сына свайго, і Лота, сына Аранавага, унука свайго, і Сару, нявестку сваю, жонку Абрама, сына свайго, і выйшаў зь імі з Ура Халдэйскага, каб ісьці ў зямлю Ханаанскую; але дайшоўшы да Харана, яны спыніліся там.
299  GEN 11:32  І было дзён жыцьця Тары дзьвесьце пяць гадоў, і памёр Тара ў Харане.
338  GEN 14:1  І было ў дні Армафэла, цара Сэнаарскага, Арыёха, цара Эласарскага, Кедарлаамэра, цара Эламскага, і Тыдала, цара Гаімскага,
344  GEN 14:7  І вярнуўшыся адтуль, яны прыйшлі да крыніцы Мішпат, якая ёсьць Кадэс, і пабілі ўсю краіну Амалікіцянаў, а таксама Амарэяў, якія жылі ў Хацацон-Тамары.
346  GEN 14:9  з Кедарлаамэрам, царом Эламскім, Тыдалам, царом Гаімскім, Амрафэлам, царом Сэнаарскім, Арыёхам, царом Эласарскім: чатыры цары супроць пяці.
363  GEN 15:2  Абрам сказаў: Валадару Госпадзе! што Ты дасі мне? я застаюся бязьдзетны: распарадчык у доме гэтым Эліязэр з Дамаска.
364  GEN 15:3  І сказаў Абрам: вось, Ты ня даў мне нашчадкаў, і вось гадунец мой спадчыньнік мой.
395  GEN 16:13  І назвала Госпада, Які гаварыў зь ёю, гэтым імем: Ты Бог, Які бачыць мяне. Бо сказала яна: праўда, я бачыла тут Таго, Які сьледам бачыць мяне.
396  GEN 16:14  Таму крыніца тая называецца: Бэер-Лахай-Роі. Яна паміж Кадэсам і Барэдам.
416  GEN 17:18  І сказаў Абрагам Богу: о, хоць бы Ізмаіл быў жывы прад абліччам Тваім!
424  GEN 17:26  Таго самага дня былі абрэзаны Абрагам і Ізмаіл, сын Ягоны,
428  GEN 18:3  і сказаў: Валадару, калі я здабыў добрае ўпадабаньне прад вачамі Тваімі, не прайдзі міма раба Твайго;
449  GEN 18:24  магчыма, ёсьць у гэтым горадзе пяцьдзясят праведнікаў? няўжо Ты загубіш і не пашкадуеш месца гэтага дзеля пяцідзесяці праведнікаў?
450  GEN 18:25  ня можа быць, каб Ты зрабіў так, каб Ты загубіў праведнага зь бязбожным, каб тое самае было з праведнікам, што і зь бязбожнікам, ня можа быць ад Цябе! Ці ж Судзьдзя ўсёй зямлі ўчыніць неправасудна?
453  GEN 18:28  можа быць, да пяцідзесяці праведнікаў ня хопіць пяці, няўжо за недахоп пяці Ты вынішчыш увесь горад? Ён сказаў: ня вынішчу, калі знайду там сорак пяць.
468  GEN 19:10  Тады мужы тыя працягнулі рукі свае, і ўвялі Лота да сябе ў дом, і дзьверы замкнулі;
477  GEN 19:19  Вось, раб Твой здабыў упадабаньне прад вачыма Тваімі, і вялікая літасьць Твая, якую Ты ўчыніў мне, што ўратаваў жыцьцё маё; але я не магу ратавацца на гары, каб не дагнала мяне бяда і мне не памерці:
480  GEN 19:22  пасьпяшайся, ратуйся там: бо Я не магу ўчыніць дзеі, пакуль ты ня прыйдзеш туды. Таму і названы горад гэты: Сігор.
500  GEN 20:4  Авімэлэх жа не кранаў яе і сказаў: Уладару, няўжо Ты загубіш і невінаваты народ?
545  GEN 21:31  Таму і назваў ён гэтае месца: Вірсавія, бо тут абодва яны прысягнулі
562  GEN 22:14  І даў Абрагам назву месцу таму: Ягова-ірэ. Таму і сёньня гаворыцца: на гары Яговы ўгледзіцца.
572  GEN 22:24  і наложніца ягоная, якую звалі Рэума, таксама нарадзіла Тэваха, Гахама, Тахаша і Мааху.
592  GEN 23:20  Так дасталіся Абрагаму ад сыноў Хэтавых поле і пячора, якая на ім, ва ўласнасьць пад пахаваньне.
606  GEN 24:14  і дзяўчына, якой я скажу: нахілі збанок твой, я нап'юся; і яна скажа: пі, я і вярблюдам тваім дам піць, - вось тая, якую Ты назначыў рабу Твайму Ісааку; і з гэтага даведаюся я, што Ты чыніш мілату гаспадару майму.
634  GEN 24:42  І прыйшоў я сёньня да крыніцы і сказаў: Госпадзе, Божа гаспадара майго Абрагама! Калі Ты добра ўладкуеш шлях, які я праходжу,
669  GEN 25:10  на полі, якое Абрагам набыў у сыноў Хэтавых. Там пахаваны Абрагам і Сарра, жонка ягоная.
674  GEN 25:15  Хадад, Тэма, Етур, Нафіш і Кедма.
726  GEN 26:33  І ён назваў яго: Шыва. Таму імя гораду таму Бэер-Шыва да гэтага дня.
729  GEN 27:1  Калі Ісаак састарыўся, і прытупіўся зрок вачэй ягоных, ён паклікаў старэйшага сына свайго Ісава і сказаў яму: сыне мой! Той сказаў яму: вось я.
746  GEN 27:18  Ён увайшоў да бацькі свайго і сказаў: бацька мой! Той сказаў: вось я; хто ты, сыне мой?
796  GEN 28:22  дык гэты камень, які я паставіў як помнік, будзе домам Божым; і з усяго, што Ты, Божа, дасі мне, я дам Табе дзясятую долю.
830  GEN 29:34  І зачала яшчэ і нарадзіла сына, і сказала: вось цяпер прылепіцца да мяне муж мой, бо я нарадзіла яму трох сыноў. Таму і дадзена яму імя: Левій.
831  GEN 29:35  І яшчэ зачала і нарадзіла сына, і сказала: вось цяпер я праслаўлю Госпада. Таму дала яму імя: Юда. І перастала радзіць.
837  GEN 30:6  І сказала Рахіль: наканаваў мне Бог, і пачуў голас мой, і даў мне сына. Таму дала яму імя: Дан.
863  GEN 30:32  І прайду сёньня па ўсім статку авечак тваіх; аддзялі зь яго ўсё быдла з плямкамі і зь пярэсьцінамі, усё быдла чорнае з авечак, таксама з плямкамі і зь пярэсьцінамі з коз. Такое быдла будзе мне ўзнагародаю.
897  GEN 31:23  Тады ён узяў з сабою родзічаў сваіх, і гнаўся за ім сем дзён, і дагнаў яго на гары Галаад.
915  GEN 31:41  Такія мае дваццаць гадоў у доме тваім. Я служыў табе чатырнаццаць гадоў за дзьвюх дачок тваіх і шэсьць гадоў за быдла тваё; а ты дзесяць разоў мяняў узнагароду маю.
922  GEN 31:48  І сказаў Лаван: сёньня гэты курган паміж табою і мною сьведка. Таму і дадзена яму імя: Галаад,
939  GEN 32:11  Няварты я ўсіх ласкаў і ўсіх дабрачынстваў, якія ты ўчыніў рабу Твайму; бо я з кіем маім перайшоў гэты Ярдан, а цяпер у мяне два табары.
941  GEN 32:13  Ты сказаў: Я буду чыніць добрае табе і зраблю нашчадкаў тваіх як пясок марскі, якога не палічыць ад мноства.
948  GEN 32:20  Тое самае загадаў ён і другому, і трэцяму, і ўсім, што ішлі за статкамі, кажучы: так скажэце Ісаву, калі сустрэнеце яго;
958  GEN 32:30  Спытаўся і Якаў, кажучы: скажы імя Тваё. І ён сказаў: навошта ты пытаешся пра імя Маё? І дабраславіў яго там.
961  GEN 32:33  Таму і да сёньня сыны Ізраіля не ядуць жылаў, якія на суглобе сьцягна, бо Змагар дакрануўся да жылы на суглобе сьцягна ў Якава.
1003  GEN 34:22  Толькі на такой умове гэтыя людзі згаджаюцца жыць з намі і быць адным народам, каб і ў нас абрэзаны быў увесь мужчынскі пол, як яны абрэзаны.
1004  GEN 34:23  Ці ж ня нам статкі іхнія і маёмасьць іхняя, і ўсё быдла іхняе? Толькі згодзімся зь імі, і будуць жыць з намі.
1052  GEN 36:11  У Эліфаза былі сыны: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам і Кеназ.
1053  GEN 36:12  А Тамна была наложніца Эліфаза, сына Ісававага, і нарадзіла Эліфазу Амаліка. Вось сыны Ады, жонкі Ісававай.
1056  GEN 36:15  Вось старэйшыны сыноў Ісававых. Сыны Эліфаза, першародка Ісававага: старэйшына Тэман, старэйшына Амар, старэйшына Цэфо, старэйшына Кеназ,
1063  GEN 36:22  Сыны Лотана былі: Хоры і Геман; а сястра ў Лотана: Тамна.
1075  GEN 36:34  Памёр Ёваў, і зацараваў пасьля яго Хушам, зь зямлі Тэманіцянаў.
1081  GEN 36:40  Гэтыя імёны старэйшых Ісававых, паводле плямёнаў іхніх, паводле мясьцінаў іхніх, паводле імёнаў іхніх: старэйшына Тымна, старэйшына Алва, старэйшына Етэт,
1083  GEN 36:42  старэйшына Кеназ, старэйшына Тэман, старэйшына Міўцар,
1119  GEN 37:35  І сабраліся ўсе сыны ягоныя і ўсе дочкі ягоныя, каб суцешыць яго; але ён не хацеў суцешыцца і сказаў: са смуткам сыйду да сына майго ў апраметную. Так аплакваў яго бацька ягоны.
1121  GEN 38:1  Тым часам Юда адышоў ад братоў сваіх і пасяліўся паблізу аднаго Адаламіцяніна, імя якога: Хіра.
1126  GEN 38:6  І ўзяў Юда жонку Іру, першынцу свайму; імя ёй Тамар.
1131  GEN 38:11  І сказаў Юда Тамары, нявестцы сваёй: жыві ўдавою ў доме бацькі твайго, пакуль падрасьце Шэла, сын мой. Бо ён сказаў: не памёр бы і ён, як браты ягоныя. Тамар пайшла і пачала жыць у доме ў бацькі свайго.
1132  GEN 38:12  Прайшло шмат часу, і памерла дачка Шуі, жонка Юдава. Юда суцешыўшыся пайшоў у Тамну, да стрыгалёў быдла ягонага, сам і Хіра, сябар ягоны Адаламіцянін.
1133  GEN 38:13  І паведамілі Тамары, кажучы: вось, сьвёкар твой ідзе ў Тамну стрыгчы быдла сваё.
1134  GEN 38:14  І зьняла яна зь сябе вопратку ўдоўства свайго, накрыла сябе пакрывалам і закрыўшыся села каля брамы Энаіма, што на дарозе ў Тамну. Бо бачыла, што Шэла вырас, і яна ня дадзена яму за жонку.
1144  GEN 38:24  Прайшло каля трох месяцаў, і сказалі Юду, кажучы: Тамар, нявестка твая, далася ў распусту, і вось, яна цяжарная ад распусты. Юда сказаў: выведзіце яе, і хай яна будзе спалена.
1273  GEN 42:20  а брата вашага меншага прывядзеце да мяне, каб спраўдзіліся словы вашыя і каб не памерці вам. Так яны і зрабілі.
1278  GEN 42:25  І загадаў Язэп напоўніць мяхі іхнія хлебам, а срэбра іхняе вярнуць кожнаму ў мяшок ягоны, і даў ім запасу на дарогу. Так і зроблена зь імі.
1378  GEN 45:19  Табе ж загадваю сказаць ім: зрабеце гэта; вазьмеце сабе зь зямлі Егіпецкай калясьніц дзецям вашым і жонкам вашым, і прывязеце бацьку вашага і прыйдзеце;
1380  GEN 45:21  Так і зрабілі сыны Ізраілевыя. І даў ім Язэп калясьніцы, загадам фараона, і даў ім запас на дарогу;
1400  GEN 46:13  Сыны Ісахаравыя: Тола і Фува, Ёў і Шымрон.
1443  GEN 47:22  Толькі землі жрацоў ня купіў, бо жрацам ад фараона выдзелена была дзялянка, і яны карміліся сваёй дзялянкай, якую даў ім фараон; таму і не прадалі зямлі сваёй.
1488  GEN 49:14  Ты, Ісахар, як дужы ўючны асёл, на якога цяжар пакладзены.
1505  GEN 49:31  Там пахавалі Абрагама і Сарру, жонку ягоную; там пахавалі Ісаака і Рэбэку, жонку ягоную; і там пахаваў я Лію;
1515  GEN 50:8  і ўвесь дом Язэпа, і браты яго, і дом бацькі ягонага. Толькі дзяцей сваіх і дробнае і буйное быдла сваё пакінулі ў зямлі Гесэм.
1518  GEN 50:11  І бачылі жыхары зямлі той, Хананэі, плач у Гарэн-гаатадзе, і сказалі: вялікі плач гэты ў Егіпцян! Таму дадзена імя мясьціне той: плач Егіпцян, што каля Ярдана.
1555  EXO 1:22  Тады фараон усяму народу свайму загадаў, кажучы: кожнага народжанага сына кідайце ў раку, а кожную дачку пакідайце жывою.