Wildebeest analysis examples for:   bel-beln   !    February 24, 2023 at 23:42    Script wb_pprint_html.py   by Ulf Hermjakob

60  GEN 3:4  І сказаў зьмей жанчыне: “Не памрацё сьмерцю!
70  GEN 3:14  І сказаў ГОСПАД Бог зьмею: “За тое, што ты зрабіў гэта, пракляты ты між усёй скаціны і ўсіх зьвяроў палявых! На жываце сваім поўзаць будзеш і будзеш пыл есьці ў-ва ўсе дні жыцьця твайго.
103  GEN 4:23  І сказаў Лямэх жонкам сваім: “Ада і Цыля, паслухайце голас мой! Жонкі Лямэха, прыхіліце вуха да мовы маёй! Бо забіў я чалавека за рану сваю і юнака за скалячэньне сваё.
231  GEN 9:25  і сказаў: “Пракляты Ханаан! Будзе ён слугою слугаў у братоў сваіх”.
232  GEN 9:26  І сказаў: “Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Сэма! Няхай будзе Ханаан слугою ягоным.
318  GEN 12:19  Чаму ты казаў: “яна — сястра мая”, і я ўзяў яе сабе за жонку? Вось табе жонка твая, бяры і ідзі!
328  GEN 13:9  Ці ня ўся гэтая зямля перад табою? Прашу, адлучыся ад мяне! Калі ты ўлева, дык я — управа, а калі ты ўправа, дык я — улева”.
362  GEN 15:1  Пасьля гэтых падзеяў было слова ГОСПАДА да Абрама ў відзежы, кажучы: “Ня бойся, Абраме! Я – шчыт твой, узнагарода твая вельмі вялікая”.
387  GEN 16:5  І сказала Сарай Абраму: “Крыўда мая праз цябе! Я дала табе нявольніцу маю на ўлоньне тваё, і яна ўбачыла, што зачала, і стала пагарджаць мною ў вачах сваіх. Няхай ГОСПАД судзіць паміж мной і табой”.
416  GEN 17:18  І сказаў Абрагам Богу: “О, каб хоць Ізмаэль жыў перад абліччам Тваім!
440  GEN 18:15  І запярэчыла Сара, кажучы: “Я не сьмяялася,” бо яна спалохалася. Але Ён сказаў: “Не, ты сьмяялася!
450  GEN 18:25  Няхай будзе далёкім ад Цябе, каб Ты ўчыніў такую справу, каб забіць праведнага з бязбожным, каб праведнаму было таксама, як і бязбожнаму! Няхай будзе далёкім ад Цябе! Ці ж Судзьдзя ўсёй зямлі ня ўчыніць правасудзьдзя?”
466  GEN 19:8  Вось, маю дзьве дачкі, якія не спазналі мужа, выведу іх да вас, і вы рабіце з імі, што добра ў вачах вашых! Толькі людзям гэтым нічога не рабіце, бо яны прыйшлі ў цень даху майго”.
475  GEN 19:17  І сталася, калі вывелі іх вонкі, сказаў [адзін з іх]: “Уцякай дзеля душы тваёй, і не аглядайся назад, і не затрымлівайся ў гэтай ваколіцы. Уцякай на гору, каб ты не загінуў!
476  GEN 19:18  І сказаў Лёт да іх: “О не, Госпадзе!
500  GEN 20:4  А Абімэлех не набліжаўся да яе, і сказаў: “Госпадзе! Няўжо і народ праведны ты заб’еш?
549  GEN 22:1  І сталася пасьля гэтых падзеяў, і Бог выспрабоўваў Абрагама, і сказаў яму: “Абрагаме!І ён сказаў: “Вось я!
555  GEN 22:7  І сказаў Ісаак Абрагаму, бацьку свайму: “Ойча мой!Той сказаў: “Вось я, сыне мой”. Ён сказаў: “Вось агонь і дровы, а дзе ягня на цэласпаленьне?”
559  GEN 22:11  І паклікаў яго анёл ГОСПАДАВЫ з неба, і сказаў: “Абрагаме! Абрагаме!Той сказаў: “Вось я!
578  GEN 23:6  “Паслухай нас, пане мой! Князь Божы ты сярод нас; у найлепшай з нашых магілаў пахавай памёршую сваю; ніхто з нас не адмовіць табе магілы сваёй на пахаваньне памёршае тваёй”.
583  GEN 23:11  “Не, пане мой! Паслухай мяне: поле я даю табе і пячору, якая на ім, даю табе, перад вачыма сыноў народу майго даю табе яе, пахавай памёршую тваю”.
587  GEN 23:15  “Пане мой, паслухай мяне! Зямля [вартая] чатырыста сыкляў срэбра; што гэта для мяне і для цябе? І пахавай памёршую тваю”.
604  GEN 24:12  І сказаў ён: “ГОСПАДЗЕ, Божа пана майго Абрагама! Зрабі, каб сталася [ласка] мне сёньня, і ўчыні міласэрнасьць пану майму Абрагаму.
619  GEN 24:27  і сказаў: “Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог пана майго Абрагама, Які не ўхіліў міласэрнасьці Сваёй і вернасьці Сваёй ад пана майго! Я — на шляху, якім прывёў мяне ГОСПАД да дому брата пана майго”.
625  GEN 24:33  І паставілі перад ім есьці; а ён сказаў: “Ня буду есьці, пакуль не скажу словы свае”. І сказаў [Ляван]: “Кажы!
633  GEN 24:41  Тады будзеш ты вызвалены ад прысягі маёй, калі прыйдзеш да сям’і маёй, і калі яны не дадуць табе, ты будзеш вызвалены ад прысягі!
634  GEN 24:42  І прыйшоў я сёньня да крыніцы, і сказаў: “ГОСПАДЗЕ, Божа пана майго Абрагама! Калі ёсьць воля Твая, дай посьпех на шляху маім, па якім іду.
637  GEN 24:45  Перш чым скончыў я гаварыць у сэрцы сваім, вось, Рэбэка выйшла, і збан ейны на плячы ў яе. І зыйшла яна да крыніцы, і начэрпала; і я сказаў ёй: “Дай мне напіцца!
650  GEN 24:58  І паклікалі Рэбэку, і сказалі ёй: “Ці пойдзеш з гэтым чалавекам?” Яна сказала: “Пайду!
652  GEN 24:60  І дабраславілі Рэбэку, і сказалі ёй: “Сястра наша, ты станься тысячай тысячаў, і няхай насеньне тваё успадкаеміць брамы ворагаў сваіх!
702  GEN 26:9  І паклікаў Абімэлех Ісаака, і сказаў: “Дык яна — жонка твая! А чаму ж ты казаў: “Яна — сястра мая”?” І сказаў яму Ісаак: “Бо я сказаў: “Каб я не памёр праз яе””.
725  GEN 26:32  І сталася ў той дзень, прыйшлі слугі Ісаака, і паведамілі яму пра студню, якую яны выкапалі, і сказалі яму: “Мы знайшлі ваду!
746  GEN 27:18  І ўвайшоў ён да бацькі свайго, і сказаў: “Ойча мой!І сказаў ён: “Вось я. Хто ты, сыне мой?”
762  GEN 27:34  Калі пачуў Эзаў словы бацькі свайго, закрычаў крыкам вялікім і надта горкім, і сказаў бацьку свайму: “Дабраславі мяне, таксама і мяне, ойча мой!
764  GEN 27:36  І сказаў ён: “Ці не таму названае імя ягонае Якуб, і вось, ашукаў мяне ўжо двойчы! Ён забраў першародзтва маё, і вось цяпер забраў дабраславеньне маё”. І сказаў: “Няўжо ты не захаваў для мяне дабраславеньня?”
766  GEN 27:38  І сказаў Эзаў бацьку свайму: “Ці [толькі] адно дабраславеньне ў цябе, ойча мой? Дабраславі мяне, таксама мяне, ойча мой!І узвысіў Эзаў голас свой, і заплакаў.
790  GEN 28:16  І прачнуўся Якуб зо-сну свайго, і сказаў: “Сапраўды ГОСПАД ёсьць на месцы гэтым, а я ня ведаў!
791  GEN 28:17  І спалохаўся, і сказаў: “Якое страшнае месца гэтае! Гэта нішто іншае, як дом Божы, і гэта брама неба”.
842  GEN 30:11  І сказала Лея: “Прыйшоў посьпех!І назвала імя ягонае Гад.
858  GEN 30:27  І сказаў яму Ляван: “О, каб я знайшоў ласку у вачах тваіх! Я пераканаўся, што ГОСПАД дабраславіў мяне дзеля цябе”.
885  GEN 31:11  І сказаў мне анёл Божы ў сьне: “Якубе!І я сказаў: “Вось я!
1023  GEN 35:11  І сказаў яму Бог: “Я — Бог Ўсемагутны! Пладзіся і памнажайся! Народ і зграмаджэньне народаў будзе з цябе, і валадары выйдуць з паясьніцы тваёй.
1097  GEN 37:13  І сказаў Ізраіль Язэпу: “Ці ж браты твае ня пасьвяць у Сыхеме? Ідзі, я пашлю цябе да іх”. А ён сказаў яму: “Вось я!
1169  GEN 39:19  І сталася, што пачуў гаспадар ягоны словы жонкі сваёй, каторыя яна гаварыла яму, кажучы: “Гэткую рэч учыніў мне нявольнік твой!”, і ўзгарэўся гнеў ягоны.
1239  GEN 41:43  І загадаў вазіць яго на другой калясьніцы сваёй, і крычалі перад ім: “Кланяйцеся!І паставіў яго над усёй зямлёю Эгіпецкай.
1268  GEN 42:15  Таму будзеце выспрабаваныя. Няхай жыве фараон! Вы ня выйдзеце адгэтуль, пакуль ня прыйдзе сюды наймалодшы брат ваш.
1269  GEN 42:16  Пашліце аднаго з вас, і няхай ён возьме брата вашага; а вы будзеце ўвязьнены. І выспрабуюцца словы вашыя, ці праўда ваша. А калі не, няхай жыве фараон! Вы — шпегі”.
1289  GEN 42:36  І сказаў ім Якуб, бацька іхні: “Вы пазбавілі мяне дзяцей. Язэпа няма; і Сымона няма, і Бэн’яміна [хочаце] ўзяць. Усё гэта на мяне прыйшло!
1291  GEN 42:38  А ён сказаў: “Ня зыйдзе сын мой з вамі; бо брат ягоны памёр, і ён адзін застаўся! Калі здарыцца з ім няшчасьце ў дарозе, у якую вы пойдзеце, вы зьвядзеце сівізну маю са смуткам у апраметную”.
1311  GEN 43:20  і сказалі: “Паслухай, пане мой! Прыыходзячы, прыходзілі мы [сюды] ўперад купіць харчаваньне.
1314  GEN 43:23  А ён сказаў: “Супакой вам! Ня бойцеся! Бог ваш і Бог бацькі вашага даў вам скарб у мяхах вашых. Вашае срэбра прыйшло да мяне”. І вывеў да іх Сымона.
1360  GEN 45:1  І ня мог Язэп больш вытрываць пры ўсіх, што стаялі каля яго, і закрычаў: “Вывядзіце ўсіх людзей ад мяне!І не застаўся ніхто пры ім, калі Язэп адкрыўся братам сваім.
1362  GEN 45:3  І сказаў Язэп братам сваім: “Я — Язэп! Ці бацька мой яшчэ жывы?” І не маглі браты ягоныя адказаць яму, бо напалохаліся перад абліччам ягоным.
1387  GEN 45:28  І сказаў Ізраіль: “Досыць! Яшчэ жыве Язэп, сын мой! Пайду і ўбачу яго, перш, чым памру”.
1389  GEN 46:2  І сказаў Бог Ізраілю ў відзежы начным, і сказаў: “Якубе! Якубе!А ён сказаў: “Вось я”.
1390  GEN 46:3  І сказаў: “Я — Бог, Бог бацькі твайго! Ня бойся зыйсьці ў Эгіпет, бо Я зраблю цябе там народам вялікім.
1436  GEN 47:15  І скончылася срэбра ў зямлі Эгіпецкай і ў зямлі Ханаанскай. І прыйшоў увесь Эгіпет да Язэпа, кажучы: “Дай нам хлеба! Навошта мы маем памерці перад табою, бо скончылася срэбра”.
1492  GEN 49:18  На збаўленьне Тваё спадзяюся, ГОСПАДЗЕ!
1518  GEN 50:11  І ўбачылі жыхары зямлі той, Хананейцы, жалобу ў Гарэн-Гаатадзе, і сказалі: “Гэта вялікая жалоба ў Эгіпцян!Дзеля гэтага назвалі імя яго: Абэль-Міцраім, які на другім баку Ярдану.
1526  GEN 50:19  І сказаў ім Язэп: “Ня бойцеся! Хіба я замест Бога?
13952  PSA 2:3  “Парвема кайданы іхнія і путы іхнія скіньма з сябе!
13955  PSA 2:6  “Гэта Я паставіў Валадара Майго на Сыёне, гары Маёй сьвятой!
13956  PSA 2:7  Я абвяшчу пастанову: “ГОСПАД сказаў да мяне: Ты – Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе!
13959  PSA 2:10  Дык цяпер, валадары, зразумейце, навучыцеся, судзьдзі зямлі!
13961  PSA 2:12  Слаўце Сына, каб не разгневаўся, і каб ня зьнішчыў шляху вашага, бо неўзабаве ўзгарыцца гнеў Ягоны! Шчасьлівыя ўсе, якія ў Ім маюць надзею.
13964  PSA 3:3  ГОСПАДЗЕ, як шматлікія сталі прыгнятальнікі мае! Шмат іх паўстае супраць мяне!
13970  PSA 3:9  Паўстань, ГОСПАДЗЕ! Збаў мяне, Божа мой! Бо Ты даў ворагам маім па сківіцах, Ты скрышыў зубы бязбожнікаў. У ГОСПАДА збаўленьне і для народу Твайго дабраслаўленьне Тваё. (Сэлях).
13973  PSA 4:3  Калі я клічу, адкажы мне, Божа, Праведнасьць мая! Калі я быў ўцісканы, Ты даў мне прастору. Зьлітуйся нада мною і пачуй малітву маю!
13976  PSA 4:6  Дрыжыце і не грашыце! Кажыце ў сэрцах вашых на ложках вашых і маўчыце! (Сэлях)
13977  PSA 4:7  Ахвяруйце ахвяры праведнасьці і спадзявайцеся на ГОСПАДА!
13978  PSA 4:8  Шмат тых, якія кажуць: “Хто пакажа нам добрае?” Узьнімі над намі сьветласьць аблічча Твайго, ГОСПАДЗЕ!
13985  PSA 5:6  Бо Ты – Бог, Якому недаспадобы няправасьць; злыдзень ня будзе жыць пры Табе!
13991  PSA 5:12  Абвінаваць іх, Божа! Няхай загінуць яны ад намераў сваіх! За мноства правінаў іхніх адкінь Ты іх, бо яны збунтаваліся супраць Цябе.
13995  PSA 6:3  ГОСПАДЗЕ, у гневе Тваім не карай мяне і ў ярасьці Тваёй не вучы мяне!
13998  PSA 6:6  Павярніся, ГОСПАДЗЕ, выратуй душу маю, збаў мяне дзеля міласэрнасьці Тваёй!
14006  PSA 7:3  ГОСПАДЗЕ, Божа мой! У Табе маю надзею! Збаў мяне ад усіх перасьледвальнікаў маіх і вызваль мяне,
14007  PSA 7:4  каб ня ўзяў, быццам леў, душы маёй і не разарваў мяне, калі няма каму ратаваць!
14008  PSA 7:5  ГОСПАДЗЕ, Божа мой! Калі я ўчыніў гэткае, калі ёсьць беззаконьне ў руках маіх,
14010  PSA 7:7  тады няхай перасьледуе вораг душу маю і дагоніць, няхай ўтопча ў зямлю жыцьцё маё і славу маю кіне ў пыл! (Сэлях)
14011  PSA 7:8  Паўстань, ГОСПАДЗЕ, у гневе Тваім! Узьніміся супраць лютасьці тых, што ўціскаюць мяне! Збудзіся, Божа мой, на суд, які Ты прызначыў!
14013  PSA 7:10  ГОСПАДЗЕ, асудзі народы. Судзі мяне, ГОСПАДЗЕ, паводле праведнасьці маёй і паводле беззаганнасьці маёй, што ёсьць у-ва мне!
14014  PSA 7:11  Няхай счэзьне ліхота бязбожнікаў, але ўмацуй праведнага, Ты, Які выспрабоўваеш сэрцы і ныркі, Божа Праведны!
14024  PSA 8:3  ГОСПАДЗЕ, Госпадзе наш! Якое слаўнае імя Тваё па ўсёй зямлі! Слава Твая ўзьнесеная па-над нябёсы!
14031  PSA 8:10  птушак у небе, і рыбаў у моры, і ўсё, што ходзіць сьцежкамі марскімі. ГОСПАДЗЕ, Госпадзе наш! Якое слаўнае імя Тваё па ўсёй зямлі!
14034  PSA 9:3  Буду славіць ГОСПАДА ад усяго сэрца майго, буду абвяшчаць усе цуды Твае!
14035  PSA 9:4  Буду радавацца і весяліцца ў Табе, буду выслаўляць імя Тваё, Найвышэйшы!
14043  PSA 9:12  І будуць спадзявацца на Цябе тыя, што ведаюць імя Тваё, бо Ты не пакідаеш тых, хто шукае Цябе, ГОСПАДЗЕ!
14044  PSA 9:13  Выслаўляйце ГОСПАДА, Які сядзіць на Сыёне, апавядайце між народамі ўчынкі Ягоныя!
14046  PSA 9:15  Зьлітуйся нада мною, ГОСПАДЗЕ! Глянь на пакуты мае ад тых, што ненавідзяць мяне, — Ты, Які падыймаеш мяне ад брамы сьмерці,
14052  PSA 9:21  Паўстань, ГОСПАДЗЕ, ня дай чалавеку мець перавагу; пагане будуць суджаныя перад абліччам Тваім! Напусьці жах на іх, ГОСПАДЗЕ, каб пазналі пагане, што яны – людзі! (Сэлях)
14056  PSA 10:4  Бязбожнік у ганарыстасьці гневу свайго не шукае [Бога]. “Няма Бога!— усе думкі ў яго.
14063  PSA 10:11  Ён кажа ў сэрцы сваім: “Бог забыўся, схаваў аблічча Сваё, ня ўбачыць ніколі!
14064  PSA 10:12  Паўстань, ГОСПАДЗЕ, Божа! Узьнімі руку Тваю, не забывайся пра ўцісканых!
14069  PSA 10:17  Ты пачуў жаданьне ўцісканых, ГОСПАДЗЕ! Ты ўмацуеш сэрцы іхнія, Ты прыхіліш вуха Тваё,
14070  PSA 10:18  каб даць суд сіраце і пакрыўджанаму, каб больш не палохаў іх чалавек на зямлі!
14083  PSA 12:6  якія кажуць: “Языком нашым пераможам, вусны нашыя з намі! Хто гаспадар для нас?”
14091  PSA 13:5  Глянь, адкажы мне, ГОСПАДЗЕ, Божа мой! Прасьвятлі вочы мае, каб не заснуў я сьмерцю,
14093  PSA 14:1  Кіраўніку хору. Давіда. Сказаў бязглузды ў сэрцы сваім: “Няма Бога!Сапсаваліся яны і агідныя рэчы робяць, няма таго, хто робіць дабро.
14095  PSA 14:3  Усе ўхіліліся, усе разам нягодныя; няма нікога, хто робіць дабро, няма аніводнага!
14097  PSA 14:5  І будуць яны там у страху вялікім, бо ёсьць ГОСПАД у пакаленьні праведнікаў!