45 | GEN 2:14 | А назва трэцяй ракі — Хідэкель, яна цячэ на ўсход Асірыі; а чацьвёртая рака — Эўфрат. |
49 | GEN 2:18 | І сказаў ГОСПАД Бог: “Ня добра быць чалавеку аднаму; зраблю яму дапамогу, адпаведную яму”. |
72 | GEN 3:16 | А жанчыне сказаў: “Памнажаючы, памножу мучэньні твае і цяжарнасьці твае, з болем будзеш нараджаць сыноў; і да мужа твайго пацяга твая, а ён будзе панаваць над табою”. |
152 | GEN 6:14 | Зрабі сабе каўчэг з дрэва гафэр; зробіш у каўчэгу перагародкі і пацягні яго смалой звонку і знутры. |
154 | GEN 6:16 | Зробіш вакно ў каўчэгу, і ў локаць скончыш яго ўгары. Уваход у каўчэг разьмесьціш з боку яго; ніжні, другі і трэці [паверхі] зробіш у ім. |
159 | GEN 6:21 | І ты вазьмі сабе ўсякай ежы, якою яны кормяцца, і зьбяры яе да сябе; і будзе яна для цябе і для іх ежаю”. |
160 | GEN 6:22 | І зрабіў Ной; усё, што загадаў яму Бог, так ён і зрабіў. |
208 | GEN 9:2 | Няхай баяцца вас і дрыжаць перад вамі усе зьвяры зямлі, і ўсе птушкі паднебныя; і ўсё, што рухаецца па зямлі, і ўсе рыбы марскія аддадзеныя ў рукі вашыя. |
209 | GEN 9:3 | Усё, што рухаецца, што жыве, будзе вам на ежу; як траву зялёную, Я даў вам усё. |
229 | GEN 9:23 | І ўзялі Сэм і Яфэт адзежу і ўсклалі на плечы свае, і пайшлі сьпінаю, і накрылі голасьць бацькі свайго; а твары іхнія былі [зьвернутыя] назад, і яны ня бачылі голасьці бацькі свайго. |
253 | GEN 10:18 | і Арвадзея, і Цэмарэя, і Хаматэя; а пасьля расьсеяліся плямёны Хананейскія. |
323 | GEN 13:4 | да таго месца, дзе раней ён збудаваў ахвярнік; і там клікаў Абрам імя ГОСПАДА. |
361 | GEN 14:24 | за выняткам таго, што зьелі юнакі, ды апроч часткі для людзей, што хадзілі са мною; Анэр, Эшколь і Мамрэ няхай возьмуць частку сваю”. |
394 | GEN 16:12 | І будзе ён чалавекам, [падобным да] дзікага асла, рука ягоная супраць усіх, і рукі ўсіх — супраць яго; і будзе ён жыць перад абліччам усіх братоў сваіх”. |
411 | GEN 17:13 | Мае быць абрэзаны і народжаны ў доме тваім, і куплены за срэбра тваё; і будзе запавет Мой на целе вашым як запавет вечны. |
417 | GEN 17:19 | І сказаў Бог: “Але Сара, жонка твая, народзіць табе сына, і ты назавеш імя яго Ісаак; і Я заключу запавет Мой з ім як запавет вечны і з насеньнем яго пасьля яго. |
418 | GEN 17:20 | І адносна Ізмаэля Я пачуў цябе: вось, Я дабраслаўлю яго, і распладжу яго, і памножу яго вельмі, вельмі; ён народзіць дванаццаць князёў, і Я зраблю яго народам вялікім. |
491 | GEN 19:33 | І напаілі яны ў тую ноч бацьку свайго віном; і ўвайшла старэйшая, і ляжала з бацькам, а ён ня ведаў, ані калі яна легла, ані калі ўстала. |
502 | GEN 20:6 | І сказаў яму Бог у сьне: “І Я ведаю, што ў прастаце сэрца свайго ты ўчыніў гэта, і Я ўтрымаў цябе, каб ты не саграшыў перада Мною; і Я ня даў табе дакрануцца да яе. |
504 | GEN 20:8 | І ўстаў Абімэлех раніцай, і паклікаў усіх слугаў сваіх, і расказаў усе словы гэтыя ў вушы іхныя; і моцна напалохаліся людзі гэтыя. |
508 | GEN 20:12 | І, сапраўды, яна — сястра мая, яна — дачка бацькі майго, толькі не дачка маці маёй; і яна стала маёй жонкаю. |
515 | GEN 21:1 | І ГОСПАД наведаў Сару, як сказаў; і ўчыніў ГОСПАД Сары, як гаварыў. |
530 | GEN 21:16 | і пайшла, і села насупраць так далёка, як стрэліць з луку; бо яна сказала: “Няхай ня буду глядзець на сьмерць дзіцяці”. І сядзела насупраць, і ўзьняла голас свой, і плакала. |
531 | GEN 21:17 | І пачуў Бог голас хлопчыкаў; і паклікаў анёл Божы да Агар з неба, і сказаў ёй: “Што з табою, Агар? Ня бойся; бо пачуў Бог голас хлопчыка з месца, дзе Ён ёсьць. |
534 | GEN 21:20 | І быў Бог з хлопцам; і ён вырас, і жыў у пустыні, і быў стралец з луку. |
535 | GEN 21:21 | І ён жыў у пустыні Паран; і ўзяла яму маці ягоная жонку з зямлі Эгіпецкае. |
550 | GEN 22:2 | І сказаў [Бог]: “Вазьмі сына свайго, адзінага свайго, якога ты любіш, Ісаака; і ідзі ў зямлю Морыя, і там складзі яго на ахвяру цэласпаленьня на адной з гораў, пра якую Я скажу табе”. |
553 | GEN 22:5 | І сказаў Абрагам юнакам сваім: “Застаньцеся тут з аслом; а мы з хлопцам пойдзем аж туды, і паклонімся, і вернемся да вас”. |
554 | GEN 22:6 | І ўзяў Абрагам дровы на цэласпаленьне, і ўзлажыў на Ісаака, сына свайго; і ўзяў у рукі агонь і вялікі нож, і пайшлі абодва разам. |
557 | GEN 22:9 | І прыйшлі на месца, пра якое казаў яму Бог; і збудаваў там Абрагам ахвярнік, і разлажыў дровы, і зьвязаў Ісаака, сына свайго, і палажыў яго на ахвярнік, зьверху на дровы. |
565 | GEN 22:17 | дабраслаўляючы, дабраслаўлю цябе і, памнажаючы, памножу насеньне тваё, як зоркі нябесныя і як пясок на беразе мора; і успадкаеміць насеньне тваё брамы ворагаў сваіх. |
576 | GEN 23:4 | “Прыхадзень і пасяленец я у вас; дайце мне ў вас на ўласнасьць магілу, і я пахаваю памёршую маю ад аблічча майго”. |
578 | GEN 23:6 | “Паслухай нас, пане мой! Князь Божы ты сярод нас; у найлепшай з нашых магілаў пахавай памёршую сваю; ніхто з нас не адмовіць табе магілы сваёй на пахаваньне памёршае тваёй”. |
585 | GEN 23:13 | і сказаў Эфрону ўслых народу зямлі, кажучы: “Калі б ты толькі паслухаў мяне, я даю табе срэбра за поле гэтае; вазьмі ў мяне, і я пахаваю там памёршую маю”. |
587 | GEN 23:15 | “Пане мой, паслухай мяне! Зямля [вартая] чатырыста сыкляў срэбра; што гэта для мяне і для цябе? І пахавай памёршую тваю”. |
588 | GEN 23:16 | І паслухаў Абрагам Эфрона; і адважыў Абрагам Эфрону срэбра, пра якое ён казаў услых сыноў Хета, чатырыста сыкляў срэбра, якое ўжывалася ў купцоў. |
600 | GEN 24:8 | А калі не пажаде тая жанчына ісьці з табою, ты будзеш вызвалены ад гэтае прысягі маёй; толькі сына майго не завядзі туды”. |
625 | GEN 24:33 | І паставілі перад ім есьці; а ён сказаў: “Ня буду есьці, пакуль не скажу словы свае”. І сказаў [Ляван]: “Кажы!” |
637 | GEN 24:45 | Перш чым скончыў я гаварыць у сэрцы сваім, вось, Рэбэка выйшла, і збан ейны на плячы ў яе. І зыйшла яна да крыніцы, і начэрпала; і я сказаў ёй: “Дай мне напіцца!” |
645 | GEN 24:53 | І выняў слуга рэчы срэбныя, і рэчы залатыя, і шаты, і даў Рэбэцы; і каштоўныя рэчы даў брату ейнаму і маці ейнай. |
680 | GEN 25:21 | І прасіў Ісаак ГОСПАДА пра жонку сваю, бо яна была бясплодная; і ГОСПАД быў упрошаны ім, і зачала Рэбэка, жонка ягоная. |
682 | GEN 25:23 | І сказаў ГОСПАД ёй: “Два народы ў жываце тваім, і два народы з нутра твайго вылучацца; і адзін народ будзе мацнейшым за другі, і старэйшы будзе служыць малодшаму”. |
684 | GEN 25:25 | І выйшаў першы, чырвоны, увесь, як кажух, касматы; і назвалі імя ягонае Эзаў. |
687 | GEN 25:28 | І любіў Ісаак Эзава, бо ўпаляванае ім [было] ў вуснах ягоных; а Рэбэка любіла Якуба. |
693 | GEN 25:34 | І Якуб даў Эзаву хлеб і страву з сачэвіцы, і ён еў, і піў, і ўстаў, і пайшоў; і пагрэбаваў Эзаў першародзтвам. |
695 | GEN 26:2 | І зьявіўся яму ГОСПАД, і сказаў: “Не зыходзь у Эгіпет; жыві ў зямлі, пра якую скажу табе. |
696 | GEN 26:3 | Жыві ў зямлі гэтай; і Я буду з табою, і дабраслаўлю цябе; бо табе і насеньню твайму Я дам усе краіны гэтыя, і споўню прысягу, якой Я прысягаў Абрагаму, бацьку твайму. |
697 | GEN 26:4 | І памножу насеньне тваё, як зоркі ў небе, і дам насеньню твайму ўсе краіны гэтыя; і дабраславяцца ў насеньні тваім усе народы зямлі, |
714 | GEN 26:21 | І выкапалі другую студню; і спрачаліся таксама за яе; і ён назваў яе імя Сітна. |
715 | GEN 26:22 | І выбраўся адтуль, і выкапаў іншую студню, і не спрачаліся за яе; і назваў яе імя Рэхабот, і сказаў: “Бо цяпер пашырыў нас ГОСПАД, і мы будзем памнажацца ў гэтай зямлі”. |
717 | GEN 26:24 | І зьявіўся яму ГОСПАД у тую ноч, і сказаў: “Я — Бог Абрагама, бацькі твайго. Ня бойся, бо Я з табою; і дабраслаўлю цябе, і памножу насеньне тваё дзеля Абрагама, слугі Майго”. |
724 | GEN 26:31 | І ўсталі нараніцы, і прысягнулі адзін аднаму; і адпусьціў іх Ісаак, і яны пайшлі ад яго ў супакоі. |
737 | GEN 27:9 | Пайдзі да авечак і вазьмі мне адтуль двух казьлянят добрых; і я прыгатую з іх прысмакі для бацькі твайго, якія ён любіць. |
753 | GEN 27:25 | І сказаў: “Дай мне, і я буду есьці дзічыну, сыне мой, каб дабраславіла цябе душа мая”. І ён даў яму, і ён еў; і прынёс яму віна, і ён піў. |
780 | GEN 28:6 | І бачыў Эзаў, што дабраславіў Ісаак Якуба, і, дабраслаўляючы яго, паслаў яго ў Падан-Арам узяць сабе адтуль жонку, і загадаў яму, кажучы: “Не бяры жонкі з дачок Ханаану”; |
786 | GEN 28:12 | І сьніў ён, і вось, лесьвіца стаіць на зямлі, а верх яе дакранаецца да неба; і вось, анёлы Божыя ўзыходзяць і зыходзяць па ёй. |
788 | GEN 28:14 | І станецца насеньне тваё, як пясок зямлі; і ты распаўсюдзішся на захад, і на ўсход, і на поўнач, і на поўдзень, і будуць дабраслаўлёныя ў табе і ў насеньні тваім усе плямёны зямлі. |
793 | GEN 28:19 | І назваў імя месца таго Бэтэль; а раней імя гораду таго было Люз. |
803 | GEN 29:7 | І ён сказаў: “Вось, яшчэ вялікі дзень [наперадзе]; ня час зьбіраць статак; напаіце авечкі, і ідзіце, і пасьвіце”. |
826 | GEN 29:30 | І ўвайшоў [Якуб] да Рахелі, і кахаў таксама Рахель больш за Лею; і служыў у яго яшчэ сем іншых гадоў. |
857 | GEN 30:26 | Дай мне жонак маіх і дзяцей маіх, бо я служыў табе за іх, і я пайду; бо ты ведаеш службу маю, якою я служыў табе”. |
860 | GEN 30:29 | І [Якуб] сказаў яму: “Ты ведаеш, як я служыў табе, і які стаўся статак твой пры мне; |
863 | GEN 30:32 | Я прайду сёньня між усіх авечак тваіх, і аддзялю з іх кожнае ягня стракатае і пярэстае, і кожную рудую з авечак, і стракатых і пярэстых з козаў; і будзе гэта мая плата. |
895 | GEN 31:21 | І ўцёк ён з ўсім, што ў яго; і устаў, і перайшоў праз раку, і скіраваў аблічча сваё да гары Гілеад. |
914 | GEN 31:40 | Было, што ўдзень жэрла мяне гарачыня, і мароз уначы; і ўцякаў сон мой з вачэй маіх. |
917 | GEN 31:43 | І адказаў Ляван, і сказаў Якубу: “Дочкі гэтыя — мае дочкі, і сыны гэтыя — мае сыны; і авечкі гэтыя — мае авечкі, і ўсё, што ты бачыш, — гэта маё. І дочкам маім, што я зраблю ім сёньня, або сынам іхным, якіх яны нарадзілі? |
972 | GEN 33:11 | Прымі, прашу, дабраславенства мае, якое я прывёў табе; бо Бог абдараваў мяне, і я маю ўсё”. І ён упрасіў яго, і той узяў. |
981 | GEN 33:20 | І паставіў там ахвярнік; і назваў яго “Бог ёсьць Бог Ізраіля”. |
1005 | GEN 34:24 | І паслухалі Гамора і Сыхема, сына ягонага, усе, што выходзізі з брамы гораду свайго; і былі абрэзаныя ўсе мужчынскага [роду], усе, што выходзілі з брамы гораду свайго. |
1016 | GEN 35:4 | І аддалі Якубу ўсіх багоў чужых, якія былі ў руках іхніх, і завушніцы, што былі ў вушах іхніх; і закапаў іх Якуб пад дубам, які каля Сыхему. |
1028 | GEN 35:16 | І вырушыў з Бэтэлю. І быў яшчэ кавалак зямлі, каб прыйсьці да Ефраты; і нарадзіла Рахель, і цяжкія былі роды. |
1051 | GEN 36:10 | Вось імёны сыноў Эзава: Эліфаз, сын Ады, жонкі Эзава; Рэўэль, сын Басэмат, жонкі Эзава. |
1076 | GEN 36:35 | І памёр Хушам, і валадарыў пасьля яго Гадад, сын Бэдада, які пабіў Мадыянцаў на полі Мааўскім; а імя гораду ягонага — Авіт. |
1080 | GEN 36:39 | І памёр Баал-Ханан, сын Ахбора, і валадарыў пасьля яго Гадар, а імя гораду ягонага — Паў; а імя жонкі ягонае — Мэгетавэль, дачка Матрэды, дачкі Мэзагава. |
1087 | GEN 37:3 | А Ізраіль любіў Язэпа больш за ўсіх сыноў сваіх, бо ён быў сын старасьці ягонае; і ён справіў яму каляровую шату. |
1091 | GEN 37:7 | І вось, мы вяжам снапы сярод поля; і вось, устаў сноп мой, і так стаяў; і вось, абступілі яго снапы вашыя і пакланіліся снапу майму”. |
1094 | GEN 37:10 | І ён распавёў бацьку свайму і братам сваім; і насварыўся на яго бацька ягоны, і сказаў яму: “Што гэта за сон, які ты сьніў? Ці ж прыходзячы, прыйду я, і маці твая, і браты твае, каб пакланіцца табе да зямлі?” |
1098 | GEN 37:14 | І сказаў яму: “Пайдзі, прашу, паглядзі, ці ў супакоі браты твае і ці ў супакоі авечкі, і прынясі мне вестк”. І паслаў яго з даліны Хеўрон; і ён пайшоў у Сыхем. |
1108 | GEN 37:24 | І ўзялі яго, і кінулі яго ў яму; а яма была пустая, не было ў ёй вады. |
1111 | GEN 37:27 | Пойдзем і прадамо яго Ізмаэльцам, і рукі нашыя няхай ня будуць на ім; бо ён — брат наш, цела наша”. І паслухалі [яго] браты ягоныя. |
1112 | GEN 37:28 | І праходзілі тыя людзі, купцы Мадыянскія, а яны выцягнулі Язэпа з ямы, і прадалі Язэпа Ізмаэльцам за дваццаць срэбнікаў; і тыя завялі Язэпа ў Эгіпет. |
1115 | GEN 37:31 | І ўзялі яны шату Язэпаву, і зарэзалі казла, і занурылі шату ў кроў; |
1117 | GEN 37:33 | І ён пазнаў яго, і сказаў: “Шаты сына майго. Дзікі зьвер зьеў яго, разьдзіраючы; разьдзёрты Язэп”. |
1123 | GEN 38:3 | І яна зачала, і нарадзіла сына; і ён назваў імя ягонае Ер. |
1129 | GEN 38:9 | І ведаў Анан, што не яму будзе насеньне; і было, што калі ён уваходзіў да жонкі брата свайго, выліваў на зямлю, каб ня даць насеньня брату свайму. |
1130 | GEN 38:10 | І было ліхім у вачах ГОСПАДА тое, што ён рабіў; і Ён таксама ўсьмерціў яго. |
1138 | GEN 38:18 | І ён сказаў: “Якую заруку даць табе?” А яна сказала: “Пячатку тваю, і пасак твой, і кій твой, які ў руцэ тваёй”. І ён даў ёй, і ўвыайшоў да яе; і яна зачала яму. |
1140 | GEN 38:20 | І паслаў Юда казьляня праз рукі таварыша свайго Адулямца, каб узяць заруку з рукі жанчыны; але ён не знайшоў яе. |
1142 | GEN 38:22 | І вярнуўся ён да Юды, і сказаў: “Я не знайшоў яе; і таксама людзі таго месца казалі: “Тут не было блудніцы”. |
1143 | GEN 38:23 | І сказаў Юда: “Няхай яна возьме [заруку] сабе, каб толькі не было з нас кпінаў; вось, я паслаў казьляня гэтае, а ты не знайшоў яе”. |
1148 | GEN 38:28 | І сталася пры родах, і высунуў [адзін] ручку; і ўзяла павітуха, і завязала на ручку яму чырвоную нітку, кажучы: “Гэты выйшаў першы”. |
1156 | GEN 39:6 | І аддаў ён усё, што меў, у рукі Язэпа; і ня рупіўся ні пра што, акрамя хлеба, які ён еў. А Язэп меў зграбную постаць і прывабны выгляд. |
1159 | GEN 39:9 | Няма нікога, важнейшага за мяне, у доме гэтым; і ён не забараняе мне нічога, акрамя толькі цябе, бо ты — жонка ягоная. І як я магу ўчыніць такое вялікае злачынства і зграшыць супраць Бога”. |
1187 | GEN 40:14 | Толькі ўзгадай пра мяне, калі будзе табе добра; і зьяві мне міласэрнасьць, узгадай пра мяне перад фараонам, і вывядзі мяне з гэтага дому, |
1190 | GEN 40:17 | І ў кашы верхнім — усялякая ежа фараона, вырабленая пекарам; і птушкі елі яе з каша на галаве маёй”. |
1192 | GEN 40:19 | Праз тры дні падніме фараон галаву з цябе, і павесіць цябе на дрэве; і птушкі будуць есьці цела тваё з цябе”. |
1198 | GEN 41:2 | І вось, з ракі выходзіць сем кароваў прыгожых з выгляду і сытых целам; і пасьвіліся на поплаве. |
1204 | GEN 41:8 | І сталася раніцаю, што быў стрывожаны дух ягоны, і ён паслаў, і паклікаў усіх варажбітоў Эгіпту і ўсіх мудрацоў яго, і распавёў ім фараон сон свой; і не было [нікога], хто б патлумачыў яго фараону. |
1210 | GEN 41:14 | І паслаў фараон, і паклікаў Язэпа; і хутка вывялі яго з лёху. І ён пагаліўся, і зьмяніў адзеньне сваё, і прыйшоў да фараона. |
1222 | GEN 41:26 | Сем кароваў добрых — гэта сем гадоў; і сем тых каласоў добрых — гэта сем гадоў. Гэта сон адзін. |