10 | GEN 1:10 | І назваў Бог сухазем’е зямлёю, а збор водаў назваў морам. І бачыў Бог, што [гэта] добра. |
12 | GEN 1:12 | І выдала зямля зеляніну, траву, якая сее насеньне паводле гатунку свайго, і дрэвы, якія даюць плады і маюць у сабе насеньне паводле гатунку свайго. І бачыў Бог, што [гэта] добра. |
18 | GEN 1:18 | і кіравалі днём і ноччу, і аддзялялі сьвятло ад цемры. І бачыў Бог, што [гэта] добра. |
21 | GEN 1:21 | І стварыў Бог цмокаў вялікіх і ўсякую душу жывую, якая рухаецца, якімі ўзварушыліся воды, паводле гатункаў сваіх, і ўсякую птушку крылатую паводле гатунку свайго. І бачыў Бог, што [гэта] добра. |
25 | GEN 1:25 | І зрабіў Бог зьвяроў зямных паводле гатункаў сваіх, і скаціну паводле гатунку свайго, і ўсякіх паўзуноў зямных паводле гатункаў сваіх. І бачыў Бог, што [гэта] добра. |
41 | GEN 2:10 | І рака выцякала з Эдэну, каб напойваць сад, і адтуль яна разьдзялялася на чатыры галоўныя [ракі]. |
52 | GEN 2:21 | І спусьціў ГОСПАД Бог моцны сон на чалавека, і [той] заснуў. І ўзяў Ён адно з рэбраў ягоных, і закрыў целам тое месца. |
62 | GEN 3:6 | І ўбачыла жанчына, што дрэва добрае для ежы, і прывабнае для вачэй, і пажаданае дрэва дзеля разуменьня, і ўзяла яна плод ягоны, і ела, і дала мужу свайму, які [быў] з ёю, і ён еў. |
67 | GEN 3:11 | І сказаў [Бог]: “Хто распавёў табе, што ты голы? Ці ня еў ты з дрэва, з якога Я загадаў табе ня есьці?” |
68 | GEN 3:12 | І сказаў чалавек: “Жанчына, якую Ты даў, [каб была] са мною, яна дала мне з дрэва, і я еў”. |
87 | GEN 4:7 | Ці ж ты не ўзьнімаеш [аблічча], калі робіш добра, а калі ня робіш добра, грэх ляжыць пры дзьвярах, да цябе пацяга яго, але ты павінен панаваць над ім”. |
90 | GEN 4:10 | І сказаў [ГОСПАД]: “Што ты зрабіў? Голас крыві брата твайго кліча да Мяне ад зямлі. |
105 | GEN 4:25 | І спазнаў яшчэ Адам жонку сваю, і яна нарадзіла сына, і назвала імя яго Сэт, бо [казала]: “Даў мне Бог іншае насеньне замест Абэля, якога забіў Каін”. |
109 | GEN 5:3 | І жыў Адам сто трыццаць гадоў, і нарадзіў [сына] на падабенства сваё, як вобраз свой, і назваў імя яго Сэт. |
143 | GEN 6:5 | І бачыў ГОСПАД, што вялікае зло [сярод] людзей на зямлі, і што ўсе намеры думак сэрца іхняга — толькі на зло ўсякі дзень. |
154 | GEN 6:16 | Зробіш вакно ў каўчэгу, і ў локаць скончыш яго ўгары. Уваход у каўчэг разьмесьціш з боку яго; ніжні, другі і трэці [паверхі] зробіш у ім. |
157 | GEN 6:19 | І з усяго жывога, з кожнага цела прывядзеш па пары ў каўчэг, каб засталіся жывыя з табою, мужчынскага [роду] і жаночага няхай яны будуць. |
163 | GEN 7:3 | Таксама з птушак паднебных — сем мужчынскага [роду] і сем жаночага, каб захаваць жывым насеньне [іхняе] на абліччы ўсёй зямлі. |
169 | GEN 7:9 | па пары ўвайшлі ў каўчэг да Ноя, мужчынскага [роду] і жаночага, як Бог загадаў Ною. |
176 | GEN 7:16 | І ўвайшоўшыя былі мужчынскага [роду] і жаночага з усякага цела, як загадаў Бог. І зачыніў ГОСПАД за ім [каўчэг]. |
183 | GEN 7:23 | І вынішчыў [Бог] усякую жывую істоту, якая была на абліччы зямлі, ад чалавека да скаціны, да паўзуноў і да птушак паднебных, і былі яны вынішчаны з зямлі. І застаўся толькі Ной і тыя, што былі з ім у каўчэгу. |
228 | GEN 9:22 | І ўбачыў Хам, бацька Ханаана, голасьць бацькі свайго, і распавёў двум братам сваім, [якія былі] звонку. |
229 | GEN 9:23 | І ўзялі Сэм і Яфэт адзежу і ўсклалі на плечы свае, і пайшлі сьпінаю, і накрылі голасьць бацькі свайго; а твары іхнія былі [зьвернутыя] назад, і яны ня бачылі голасьці бацькі свайго. |
256 | GEN 10:21 | А Сэм, бацька ўсіх сыноў Эвэра, старэйшы брат Яфэта, нарадзіў [сыноў]. |
305 | GEN 12:6 | І прайшоў Абрам гэтую зямлю аж да мясцовасьці Сыхем, аж да дубровы Марэ. А ў той зямлі [жылі] тады Хананейцы. |
307 | GEN 12:8 | Адтуль перайшоў ён на гору на ўсход ад Бэтэлю і паставіў намёт свой, [маючы] Бэтэль на захадзе, а Гай на ўсходзе. І там збудаваў ахвярнік ГОСПАДУ, і заклікаў імя ГОСПАДА. |
313 | GEN 12:14 | І сталася, калі Абрам прыйшоў у Эгіпет, ўбачылі Эгіпцяне, што [Сарай] вельмі прыгожая жанчына. |
317 | GEN 12:18 | І паклікаў фараон Абрама, і сказаў [яму]: “Што ты мне зрабіў? Чаму не сказаў мне, што яна — жонка твая? |
319 | GEN 12:20 | І загадаў фараон людзям сваім, і яны выслалі [Абрама], і жонку ягоую, і ўсё, што ён меў. |
340 | GEN 14:3 | Усе яны злучыліся ў даліне Сыддым, яна [цяпер] Мора Салёнае. |
344 | GEN 14:7 | І вярнуліся яны, і прыйшлі да Эн-Мішпату, які [цяпер] Кадэш, і пабілі ўсю краіну Амалека, а таксама Амарэяў, што жылі ў Хацацон-Тамары. |
347 | GEN 14:10 | І былі ў даліне Сыддым ямы, ямы смалавыя. І ўцякалі валадары Садома і Гаморы, і ўпалі ў тыя [ямы], а астатнія ўцяклі на гору. |
348 | GEN 14:11 | І ўзялі [пераможцы] ўсю маёмасьць Садома і Гаморы і ўсе запасы харчоў, і пайшлі. |
351 | GEN 14:14 | І пачуў Абрам, што ўзяты ў палон брат ягоны, і ўзброіў трыста васемнаццаць спраўных [слугаў] сваіх, народжаных у доме яго, і пусьціўся ў пагоню аж пад Дан. |
354 | GEN 14:17 | І выйшаў валадар Садома насустрач яму, калі ён вяртаўся пасьля пабіцьця Кедарляамэра і валадароў, што з ім былі, у даліну Шавэ, яна [цяпер] даліна Валадарская. |
357 | GEN 14:20 | І дабраслаўлёны Бог Найвышэйшы, Які аддаў ворагаў тваіх у рукі твае”. І даў яму [Абрам] дзесяціну з усяго. |
364 | GEN 15:3 | І сказаў Абрам: “Вось, ня даў Ты мне насеньня. І вось, народжаны ў доме маім [слуга] будзе спадкаемцам маім”. |
370 | GEN 15:9 | І [Госпад] сказаў яму: “Вазьмі Мне трохгадовую цялушку, і трохгадовую казу, і трохгадовага барана, турка і галубянятка”. |
371 | GEN 15:10 | І [Абрам] узяў ўсё гэта, і расьцяў іх уздоўж, і паклаў кожную частку адну насупраць другой, але птушак не расьцінаў. |
374 | GEN 15:13 | І сказаў [Госпад] Абраму: “Ведаючы, ведай, што насеньне тваё будзе прыхаднямі ў зямлі не сваёй, і будуць служыць яны, і будуць прыгнятаць іх чатырыста гадоў. |
384 | GEN 16:2 | І сказала Сарай Абраму: “Вось жа, замкнуў ГОСПАД мяне, каб я не нараджала. Дык увайдзі да нявольніцы маёй, можа ад яе атрымаю [дзіця]”. І паслухаў Абрам голасу Сарай. |
394 | GEN 16:12 | І будзе ён чалавекам, [падобным да] дзікага асла, рука ягоная супраць усіх, і рукі ўсіх — супраць яго; і будзе ён жыць перад абліччам усіх братоў сваіх”. |
402 | GEN 17:4 | “Я [ёсьць], вось запавет Мой з табою, і ты будзеш бацькам мноства народаў. |
435 | GEN 18:10 | А Той сказаў: “Вяртаючыся, вярнуся да цябе ў гэты час жыцьця [праз год], і вось, будзе сын ў Сары, жонкі тваёй”. А Сара слухала ля ўваходу ў намёт, які быў за ім. |
439 | GEN 18:14 | Ці ж ёсьць справа, цяжкая для ГОСПАДА? У прызначаны час вярнуся да цябе ў гэты час жыцьця [праз год], і Сара будзе мець сына”. |
446 | GEN 18:21 | Дык зыйду і пагляджу, ці паводле крыку, які даходзіць да Мяне, учыняюць усё, ці не, і буду [гэта] ведаць”. |
453 | GEN 18:28 | Можа, ня хопіць пяці да гэтых пяцідзесяці праведнікаў, няўжо дзеля нястачы пяці зьнішчыш увесь горад?” І сказаў [Госпад]: “Ня зьнішчу, калі знайду там сорак пяць”. |
467 | GEN 19:9 | Але яны сказалі: “Ідзі прэч”. І сказалі: “Сам прыйшоў пажыць, і будзе судзіць, судзячы [нас]? Цяпер будзе табе горш, чым ім”. І накінуліся на чалавека гэтага, на Лёта, і падыйшлі, каб выламіць дзьверы. |
475 | GEN 19:17 | І сталася, калі вывелі іх вонкі, сказаў [адзін з іх]: “Уцякай дзеля душы тваёй, і не аглядайся назад, і не затрымлівайся ў гэтай ваколіцы. Уцякай на гору, каб ты не загінуў!” |
544 | GEN 21:30 | І сказаў [Абрагам]: “Бо сем гэтых ягнят возьмеш ад рукі мае, каб яны былі мне сьведчаньнем, што я выкапаў гэтую студню”. |
547 | GEN 21:33 | І пасадзіў [Абрагам] гай у Бээр-Шэве, і клікаў там імя ГОСПАДА, Бога вечнага. |
550 | GEN 22:2 | І сказаў [Бог]: “Вазьмі сына свайго, адзінага свайго, якога ты любіш, Ісаака; і ідзі ў зямлю Морыя, і там складзі яго на ахвяру цэласпаленьня на адной з гораў, пра якую Я скажу табе”. |
560 | GEN 22:12 | І сказаў [ГОСПАД]: “Не выцягвай рукі сваёй на хлопца і не рабі яму нічога, бо цяпер Я ведаю, што ты баішся Бога і не пашкадаваў дзеля Мяне сына свайго, адзінага свайго”. |
573 | GEN 23:1 | І было жыцьця Сары сто дваццаць сем год, [гэта] гады жыцьця Сары. |
587 | GEN 23:15 | “Пане мой, паслухай мяне! Зямля [вартая] чатырыста сыкляў срэбра; што гэта для мяне і для цябе? І пахавай памёршую тваю”. |
602 | GEN 24:10 | І ўзяў той слуга дзесяць вярблюдоў пана свайго, і пайшоў, і ўсялякае даброцьце пана ягонага [было] ў руцэ ягонай. І ўстаў ён, і пайшоў у Арам-Нагараім, ў горад Нахора. |
604 | GEN 24:12 | І сказаў ён: “ГОСПАДЗЕ, Божа пана майго Абрагама! Зрабі, каб сталася [ласка] мне сёньня, і ўчыні міласэрнасьць пану майму Абрагаму. |
608 | GEN 24:16 | І [была] тая дзяўчына вельмі прыгожая з выгляду, дзяўчына, якую мужчына не пазнаў. І зыйшла яна да крыніцы, і напоўніла збан, і вярталася. |
621 | GEN 24:29 | А ў Рэбэкі [быў] брат, імя ягонае — Ляван. І пабег Ляван вонкі да таго чалавека да крыніцы. |
623 | GEN 24:31 | І сказаў [Ляван]: “Увайдзі, дабраслаўлёны ГОСПАДАМ. Чаму ты стаіш на двары? Я падрыхтаваў дом і месца для вярблюдаў”. |
624 | GEN 24:32 | І ўвайшоў чалавек той у дом. І [Ляван] расьсядлаў вярблюдаў, і даў саломы і корму для вярблюдаў, і вады, каб памыць ногі ягоныя і ногі людзей, якія з ім. |
625 | GEN 24:33 | І паставілі перад ім есьці; а ён сказаў: “Ня буду есьці, пакуль не скажу словы свае”. І сказаў [Ляван]: “Кажы!” |
636 | GEN 24:44 | а яна скажа мне: “Таксама ты пі, і я таксама для вярблюдаў начэрпаю”, яна [будзе] тою жанчынаю, якую прызначыў ГОСПАД сыну пана майго”. |
654 | GEN 24:62 | І прыйшоў Ісаак з [дарогі] ад Бээр-Ляхай-Рой, а ён жыў у зямлі Нэгеў. |
667 | GEN 25:8 | І супачыў, і памёр Абрагам у старасьці добрай, стары і насычаны [жыцьцём], і быў далучаны да народу свайго. |
687 | GEN 25:28 | І любіў Ісаак Эзава, бо ўпаляванае ім [было] ў вуснах ягоных; а Рэбэка любіла Якуба. |
689 | GEN 25:30 | І сказаў Эзаў Якубу: “Дай мне крыху чырвонай, гэтай чырвонай [стравы], бо я стомлены”. Дзеля гэтага названае імя ягонае Эдом. |
710 | GEN 26:17 | І адыйшоў адтуль Ісаак, і паставіў [намёты] каля ручая Герарскага, і жыў там. |
741 | GEN 27:13 | І сказала яму маці ягоная: “На мне [будзе] праклён твой, сыне мой, толькі паслухай голасу майго і ідзі, і вазьмі мне”. |
766 | GEN 27:38 | І сказаў Эзаў бацьку свайму: “Ці [толькі] адно дабраславеньне ў цябе, ойча мой? Дабраславі мяне, таксама мяне, ойча мой!” І узвысіў Эзаў голас свой, і заплакаў. |
767 | GEN 27:39 | І адказаў Ісаак, бацька ягоны, і сказаў яму: “Вось, далёка ад тлустасьці зямлі будзе месца жыцьця твайго і [далёка] ад расы з неба з гары, |
803 | GEN 29:7 | І ён сказаў: “Вось, яшчэ вялікі дзень [наперадзе]; ня час зьбіраць статак; напаіце авечкі, і ідзіце, і пасьвіце”. |
805 | GEN 29:9 | Яшчэ ён гаварыў з імі, і вось, Рахель прыйшла з авечкамі бацькі свайго, бо яна пасьвіла [іх]. |
821 | GEN 29:25 | І сталася раніцаю, што вось, гэта Лея. І сказаў [Якуб] Лявану: “Што ты зрабіў мне? Ці не за Рахель я служыў у цябе? Чаму ж ты ашукаў мяне?” |
824 | GEN 29:28 | І зрабіў Якуб так, і споўніў тыдзень з гэтай. І [Ляван] даў Рахель, дачку сваю, яму за жонку. |
826 | GEN 29:30 | І ўвайшоў [Якуб] да Рахелі, і кахаў таксама Рахель больш за Лею; і служыў у яго яшчэ сем іншых гадоў. |
829 | GEN 29:33 | І зачала яна ізноў, і нарадзіла сына, і сказала: “Бо пачуў ГОСПАД, што я зьненавіджана, і даў мне гэтага [сына]”. І назвала імя ягонае Сымон. |
846 | GEN 30:15 | А тая сказала ёй: “Няўжо мала [табе], што ты ўзяла мужа майго, і хочаш узяць мандрагоры сына майго?” І сказала Рахель: “Дык няхай ён ляжа з табою ў гэтую ноч за мандрагоры сына твайго”. |
860 | GEN 30:29 | І [Якуб] сказаў яму: “Ты ведаеш, як я служыў табе, і які стаўся статак твой пры мне; |
871 | GEN 30:40 | І авечак [белых] аддзяляў Якуб, і гнаў наперадзе авечак пярэстых і ўсіх рудых як авечкі Лявана, і трымаў свае чароды асобна, і не злучаў іх з авечкамі Лявана. |
875 | GEN 31:1 | І пачуў [Якуб] словы сыноў Лявана, якія казалі: “Забраў Якуб усё, што было ў бацькі нашага, і з таго, што было ў бацькі нашага, учыніў сабе ўсю гэтую славу”. |
899 | GEN 31:25 | І дагнаў Ляван Якуба, а Якуб паставіў намёт свой на гары. І Ляван паставіў [намёт] з братамі сваімі на гары Гілеад. |
912 | GEN 31:38 | Вось, дваццаць год я [быў] з табою. Авечкі твае і козы твае не скідалі, і бараноў з авечак тваіх я ня еў. |
913 | GEN 31:39 | Разьдзёртага [зьвярамі] я не прыносіў да цябе, я сам нёс віну, з рукі маёй ты шукаў гэта, ці яно было ўкрадзена ўдзень, ці ўкрадзена ўначы. |
915 | GEN 31:41 | Гэтакія [былі] мае дваццаць гадоў у доме тваім. Я служыў табе чатырнаццаць гадоў за дзьве дочкі твае і шэсьць гадоў за авечак тваіх, і ты зьмяняў плату маю дзесяць разоў. |
916 | GEN 31:42 | Калі б Бог бацькі майго, Бог Абрагама і [Той, Каго] баіцца Ісаак, ня быў са мною, дык цяпер пустым ты выслаў бы мяне. Пакуты мае і працу рук маіх бачыў Бог і рассудзіў учора ўвечары”. |
924 | GEN 31:50 | Калі ты будзеш уціскаць дочак маіх і калі возьмеш жонак акрамя дочак маіх, [хоць] няма чалавека з намі, глядзі, Бог — сьведка паміж мною і табою”. |
926 | GEN 31:52 | Сьведкам [будзе] крушня гэтая і сьведкам [будзе] слуп, што ані я не перайду да цябе за гэтую крушню і за гэты слуп, ані ты не пярэйдзеш да мяне за гэтую крушню і за гэты слуп з ліхім [намерам]. |
927 | GEN 31:53 | Бог Абрагама і Бог Нахора, Бог бацькоў іхніх няхай судзіць нас”. І прысягнуў Якуб на [Таго, Каго] баіцца бацька ягоны Ісаак. |
941 | GEN 32:13 | Ты сказаў: “Робячы дабро, буду рабіць дабро табе, і зраблю насеньне тваё як пясок марскі, якога нельга палічыць дзеля мноства [яго]”. |
947 | GEN 32:19 | ты скажаш: “Слугі твайго Якуба. Гэты дар пасланы пану майму Эзаву. І вось, таксама ён [ідзе] за намі”. |
949 | GEN 32:21 | і скажаце таксама: “Вось, слуга твой Якуб [ідзе] за намі”. Бо ён казаў: “Умалю аблічча ягонае дарам, які ідзець перада мною, і потым убачу аблічча ягонае. Можа, ён узьніме аблічча маё”. |
955 | GEN 32:27 | і сказаў: “Пусьці Мяне, бо ўзыйшла зараніца”. І сказаў [Якуб]: “Не пушчу Цябе, пакуль не дабраславіш мяне”. |
959 | GEN 32:31 | І назваў Якуб імя таго месца: Пэніэль, бо [казаў]: “Я бачыў Бога абліччам да аблічча, і захаваная душа мая”. |
966 | GEN 33:5 | І ўзьняў ён вочы свае, і ўбачыў жанчынаў і дзяцей, і сказаў: “Хто яны табе?” І сказаў [Якуб]: “Дзеці, якімі Бог абдараваў слугу твайго”. |
969 | GEN 33:8 | І сказаў [Эзаў]: “Што ў цябе за цэлы табар гэты, які я сустрэў?” І сказаў [Якуб]: “Каб знайсьці ласку ў вачах пана майго”. |
973 | GEN 33:12 | І сказаў [Эзаў]: “Вырушым і пойдзем, і я буду ісьці разам з табою”. |
974 | GEN 33:13 | І сказаў яму [Якуб]: “Пан мой ведае, што дзеці кволыя, і авечкі котныя, і каровы цельныя ў мяне. Калі пагнаць іх адзін дзень, паздыхаюць усе авечкі. |
976 | GEN 33:15 | І сказаў Эзаў: “Я пакіну з табою [частку] людзей, якія са мною”. І сказаў [Якуб]: “Навошта гэта, калі я знайшоў ласку ў вачах пана майго”. |
979 | GEN 33:18 | І прыйшоў Якуб у супакоі да горады Сыхем, які ў зямлі Ханаан, калі прыйшоў з Падан-Араму, і паставіў [намёты] перад горадам. |