389 | GEN 16:7 | І знайшоў яе анёл ГОСПАДАЎ каля крыніцы вады ў пустыні, каля крыніцы пры дарозе на Шур, |
391 | GEN 16:9 | І сказаў ёй Анёл ГОСПАДАЎ: “Вярніся да гаспадыні сваёй і скарыся пад руку яе”. |
392 | GEN 16:10 | І сказаў ёй Анёл ГОСПАДАЎ: “Памнажаючы, памножу насеньне тваё, нельга будзе палічыць яго з прычыны мноства”. |
393 | GEN 16:11 | І сказаў ёй Анёл ГОСПАДАЎ: “Вось, ты зачала і народзіш сына, і назавеш імя яго Ізмаэль, таму што ГОСПАД пачуў пра уціск твой. |
444 | GEN 18:19 | Бо Я спазнаў яго, каб ён загадаў сынам сваім і дому свайму пасьля сябе, і будуць захоўваць шлях ГОСПАДАЎ, чыніць праведнасьцьт і суд, каб ГОСПАД зьдзейсьніў Абрагаму ўсё, што сказаў яму”. |
1023 | GEN 35:11 | І сказаў яму Бог: “Я — Бог Ўсемагутны! Пладзіся і памнажайся! Народ і зграмаджэньне народаў будзе з цябе, і валадары выйдуць з паясьніцы тваёй. |
14190 | PSA 19:9 | Закон ГОСПАДАЎ беззаганны, ён навяртае душу. Сьведчаньне ГОСПАДА вернае, яно робіць мудрым неразумнага. |
14416 | PSA 34:9 | Анёл ГОСПАДАЎ ставіць табар вакол тых, якія баяцца Яго, і ратуе іх. |
14435 | PSA 35:5 | Няхай будуць яны, як мякіна пад ветрам, і анёл ГОСПАДАЎ няхай гоніць іх. |
14436 | PSA 35:6 | Няхай шлях іхні будзе цёмны і сьлізкі, і анёл ГОСПАДАЎ няхай перасьледуе іх. |
14968 | PSA 68:16 | Калі Ўсемагутны расьцярушыў валадароў у ёй, [яна сталася], як сьнег на Сальмоне. |
15812 | PSA 108:3 | Ўмацаванае сэрца маё, Божа! Буду сьпяваць і выслаўляць [Цябе] ў славе маёй! |
16558 | PRO 3:33 | Праклён ГОСПАДАЎ на доме бязбожніка, але жытло праведных Ён дабраслаўляе. |
16718 | PRO 9:10 | Пачатак мудрасьці — страх ГОСПАДАЎ, і веданьне Сьвятога — розум. |
16753 | PRO 10:27 | Страх ГОСПАДАЎ памнажае дні, а гады бязбожнікаў скароцяцца. |
16755 | PRO 10:29 | Шлях ГОСПАДАЎ — апора для беззаганных і загуба для злачынцаў. |
16869 | PRO 14:27 | Страх ГОСПАДАЎ — крыніца жыцьця, каб пазьбегнуць пастак сьмерці. |
16910 | PRO 15:33 | Страх ГОСПАДАЎ навучае мудрасьці, і ўпакораньне папераджае славу. |
16916 | PRO 16:6 | Міласэрнасьцю і праўдай адкупляецца беззаконьне, і страх ГОСПАДАЎ адводзіць ад зла. |
17051 | PRO 20:27 | Сьветач ГОСПАДАЎ — дух чалавечы, ён дасьледуе ўсе сховы нутра. |
29279 | EPH 1:6 | на пахвалу славы ласкі Сваёй, якой абдарыў нас ва Ўлюбёным, |
29915 | 2TI 2:21 | Дык калі хто ачысьціць сябе ад гэтага, той будзе пасудзінаю ў пашане, асьвячонаю і патрэбнаю Ўладару, падрыхтаванаю на ўсякую добрую справу. |
30568 | 2PE 2:1 | Былі ж і фальшывыя прарокі ў народзе, як і ў вас будуць фальшывыя настаўнікі, якія ўвядуць згубныя герэзіі і адракуцца Ўладара, Які адкупіў іх, сьцягваючы на сябе хуткую загубу. |
31018 | REV 15:3 | і сьпяваюць сьпеў Майсея, слугі Божага, і сьпеў Ягняці, кажучы: «Вялікія і дзіўныя справы Твае, Госпадзе, Божа Ўсеўладны! Справядлівыя і праўдзівыя шляхі Твае, Валадару сьвятых! |
31030 | REV 16:7 | І пачуў я іншага, які казаў з ахвярніку: «Так, Госпадзе, Божа Ўсеўладны, слушныя і праведныя суды Твае». |
31037 | REV 16:14 | бо гэта — духі дэманаў, якія чыняць знакі, якія зыходзяць на валадароў зямлі і ўсяго сусьвету, каб сабраць іх на вайну ў той дзень вялікі Бога Ўсеўладнага. |
31101 | REV 19:15 | І з вуснаў Ягоных выходзіць меч востры, каб ім біць народы, і Ён будзе пасьвіць іх кіем жалезным. І Ён топча тоўчню віна ярасьці і гневу Бога Ўсеўладнага. |