1 | GEN 1:1 | На пачатку стварыў Бог неба і зямлю. |
3 | GEN 1:3 | І сказаў Бог: “Няхай станецца сьвятло”. І сталася сьвятло. |
6 | GEN 1:6 | І сказаў Бог: “Няхай станецца прасьцяг сярод водаў і няхай аддзеліць воды ад водаў”. |
9 | GEN 1:9 | І сказаў Бог: “Няхай зьбяруцца воды, якія пад небам, у адно месца, і няхай зьявіцца сухазем’е”. І сталася так. |
11 | GEN 1:11 | І сказаў Бог: “Няхай зазелянее зямля зелянінай, травой, якая сее насеньне, і дрэвамі пладовымі, якія даюць плады паводле гатунку свайго і маюць у сабе насеньне на зямлі”. І сталася так. |
14 | GEN 1:14 | І сказаў Бог: “Няхай стануцца сьвяцілы на прасьцягу неба, каб разьдзяляць дзень і ноч, і няхай будуць дзеля знакаў, і вызначаных часоў, і дзён, і гадоў. |
20 | GEN 1:20 | І сказаў Бог: “Няхай узварушацца воды рухам душы жывой, і птушкі няхай лётаюць над зямлёю па прасьцягу неба”. |
24 | GEN 1:24 | І сказаў Бог: “Няхай выдасьць зямля душу жывую паводле гатунку свайго: скаціну, паўзуноў і зьвяроў зямных паводле гатункаў сваіх”. І сталася так. |
26 | GEN 1:26 | І сказаў Бог: “Зробім чалавека на вобраз Наш, як падабенства Нашае, і няхай ён мае уладу над рыбамі марскімі і над птушкамі паднебнымі, і над скацінай, і над усёй зямлёй, і над усякім паўзуном, які поўзае па зямлі”. |
42 | GEN 2:11 | Назва адной — Пішон, яна атачае ўсю зямлю Хавіля, у якой золата. |
49 | GEN 2:18 | І сказаў ГОСПАД Бог: “Ня добра быць чалавеку аднаму; зраблю яму дапамогу, адпаведную яму”. |
57 | GEN 3:1 | А зьмей быў хітрэйшы за ўсіх зьвяроў палявых, якіх зрабіў ГОСПАД Бог. І сказаў ён жанчыне: «Ці ж гэта сказаў Бог: “Ня ешце з кожнага дрэва ў садзе”?» |
59 | GEN 3:3 | але пра плады дрэва, якое сярод саду, сказаў Бог: “Ня ешце з яго і не дакранайцеся да яго, каб вы не памерлі”. |
60 | GEN 3:4 | І сказаў зьмей жанчыне: “Не памрацё сьмерцю! |
70 | GEN 3:14 | І сказаў ГОСПАД Бог зьмею: “За тое, што ты зрабіў гэта, пракляты ты між усёй скаціны і ўсіх зьвяроў палявых! На жываце сваім поўзаць будзеш і будзеш пыл есьці ў-ва ўсе дні жыцьця твайго. |
73 | GEN 3:17 | А Адаму сказаў: “За тое, што ты паслухаўся голасу жонкі тваёй і еў з дрэва, пра якое Я загадаў табе, кажучы: “Ня еш з яго”, праклятая зямля з-за цябе. У мучэньнях будзеш есьці з яе у-ва ўсе дні жыцьця твайго. |
78 | GEN 3:22 | І сказаў ГОСПАД Бог: “Вось, чалавек стаўся як адзін з Нас, спазнаўшы дабро і зло. І цяпер няхай ня выцягне ён рукі сваёй і ня возьме таксама з дрэва жыцьця, і ня зьесьць, і ня будзе жыць вечна”. |
89 | GEN 4:9 | І сказаў ГОСПАД Каіну: “Дзе Абэль, брат твой?” А той сказаў: “Ня ведаю. Ці ж я вартаўнік брата майго?” |
96 | GEN 4:16 | І адыйшоў Каін ад аблічча ГОСПАДА, і пасяліўся ў зямлі Нод, на ўсход ад Эдэну. |
102 | GEN 4:22 | І Цыля таксама нарадзіла Туваль-Каіна, які быў кавалём усякіх прыладаў з медзі і жалеза. А сястра Туваль-Каіна — Наама. |
135 | GEN 5:29 | і назваў яго імя Ной, кажучы: “Ён пацешыць нас у рабоце нашай і ў працы рук нашых на зямлі, якую пракляў ГОСПАД”. |
136 | GEN 5:30 | І жыў Лямэх па нараджэньні Ноя пяцьсот дзевяноста пяць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. |
138 | GEN 5:32 | І было Ною пяцьсот гадоў, і нарадзіў Ной Сэма, Хама і Яфэта. |
141 | GEN 6:3 | І сказаў ГОСПАД: “Ня будзе Дух Мой змагацца ў чалавеку вечна, бо ён — цела. І будуць дні ягоныя сто дваццаць гадоў”. |
146 | GEN 6:8 | А Ной знайшоў ласку ў вачах ГОСПАДА. |
147 | GEN 6:9 | Вось радавод Ноя. Ной быў чалавек праведны і беззаганны ў пакаленьні сваім. Ной хадзіў з Богам. |
148 | GEN 6:10 | І нарадзіў Ной трох сыноў: Сэма, Хама і Яфэта. |
151 | GEN 6:13 | І сказаў Бог Ною: “Канец усякаму целу прыйшоў перад аблічча Маё, бо зямля напоўнілася ліхадзействам праз іх. І вось, Я вынішчу іх з зямлі. |
160 | GEN 6:22 | І зрабіў Ной; усё, што загадаў яму Бог, так ён і зрабіў. |
161 | GEN 7:1 | І сказаў ГОСПАД Ною: “Увайдзі ты і ўвесь дом твой у каўчэг, бо ўбачыў Я цябе праведным перад абліччам Маім у пакаленьні гэтым. |
165 | GEN 7:5 | І зрабіў Ной усё, што загадаў яму ГОСПАД. |
166 | GEN 7:6 | І Ною было шэсьцьсот гадоў, і патоп водны быў на зямлю. |
167 | GEN 7:7 | І ўвайшоў Ной, і сыны ягоныя, і жонка ягоная, і жонкі сыноў ягоных з ім у каўчэг ад вады патопу. |
169 | GEN 7:9 | па пары ўвайшлі ў каўчэг да Ноя, мужчынскага [роду] і жаночага, як Бог загадаў Ною. |
171 | GEN 7:11 | У шэсьцьсотым годзе жыцьця Ноя, у другім месяцы, у сямнаццаты дзень месяца, у гэты дзень выбіліся ўсе жаролы вялікай бездані, і вокны нябесныя адчыніліся, |
173 | GEN 7:13 | У гэты самы дзень увайшоў у каўчэг Ной, і Сэм, і Хам, і Яфэт, сыны Ноя, і жонка Ноя, і тры жонкі сыноў ягоных з імі. |
175 | GEN 7:15 | І ўвайшлі яны па двое ў каўчэг да Ноя, па двое з кожнага цела, у якім быў дух жыцьця. |
180 | GEN 7:20 | На пятнаццаць локцяў угору падняліся воды, і закрылі горы. |
183 | GEN 7:23 | І вынішчыў [Бог] усякую жывую істоту, якая была на абліччы зямлі, ад чалавека да скаціны, да паўзуноў і да птушак паднебных, і былі яны вынішчаны з зямлі. І застаўся толькі Ной і тыя, што былі з ім у каўчэгу. |
185 | GEN 8:1 | І ўзгадаў Бог пра Ноя і пра ўсіх зьвяроў, і пра ўсю скаціну, што былі з ім у каўчэгу, і прывёў Бог вецер на зямлю, і супакоіліся воды. |
190 | GEN 8:6 | І сталася па заканчэньні сарака дзён Ной адчыніў вакно каўчэгу, якое зрабіў. |
195 | GEN 8:11 | І вярнулася галубка да яго ўвечары, і вось, сьвежы аліўкавы лісток у дзюбе ў яе. І зразумеў Ной, што зыйшлі воды з зямлі. |
197 | GEN 8:13 | І сталася, у шэсьцьсот першым годзе, у першым месяцы, у першы дзень месяца воды на зямлі павысыхалі. І Ной адкрыў дах каўчэгу, і убачыў, што, вось, высахла аблічча зямлі. |
199 | GEN 8:15 | І сказаў Бог Ною, кажучы: |
202 | GEN 8:18 | І выйшаў Ной, і сыны ягоныя, і жонка ягоная, і жонкі сыноў ягоных з ім. |
204 | GEN 8:20 | І збудаваў Ной ахвярнік ГОСПАДУ, і ўзяў з кожнай скаціны чыстай і з кожнай птушкі чыстай, і склаў іх у ахвяру цэласпаленьня на ахвярніку. |
205 | GEN 8:21 | І адчуў ГОСПАД пах прыемны, і сказаў ГОСПАД у сэрцы Сваім: “Ня буду больш праклінаць зямлю з-за чалавека, бо настаўленьне сэрца чалавечага злое ад маладосьці яго. І больш ня буду забіваць усяго жывога, як гэта зрабіў. |
207 | GEN 9:1 | І дабраславіў Бог Ноя і сыноў ягоных, і сказаў ім: “Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю. |
208 | GEN 9:2 | Няхай баяцца вас і дрыжаць перад вамі усе зьвяры зямлі, і ўсе птушкі паднебныя; і ўсё, што рухаецца па зямлі, і ўсе рыбы марскія аддадзеныя ў рукі вашыя. |
214 | GEN 9:8 | І сказаў Бог Ною і сынам ягоным з ім, кажучы: |
223 | GEN 9:17 | І сказаў Бог Ною: “Гэта знак запавету, які Я даю, паміж Мною і ўсякім целам, якое ёсьць на зямлі”. |
224 | GEN 9:18 | І былі сыны Ноя, якія выйшлі з каўчэгу: Сэм, Хам і Яфэт. А Хам быў бацькам Ханаана. |
225 | GEN 9:19 | Гэтыя тры былі сынамі Ноя, і ад іх залюднілася ўся зямля. |
226 | GEN 9:20 | І Ной пачаў абрабляць зямлю, і пасадзіў вінаграднік. |
230 | GEN 9:24 | І прачнуўся Ной ад ап’яненьня свайго, і даведаўся, што яму зрабіў малодшы сын ягоны, |
232 | GEN 9:26 | І сказаў: “Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Сэма! Няхай будзе Ханаан слугою ягоным. |
233 | GEN 9:27 | Няхай пашырыць Бог Яфэта, і будзе ён жыць ў намётах Сэма, і Ханаан будзе ў яго слугою”. |
234 | GEN 9:28 | І жыў Ной пасьля патопу трыста пяцьдзясят гадоў. |
235 | GEN 9:29 | І было ўсіх дзён Ноя дзевяцьсот пяцьдзясят гадоў, і ён памёр. |
236 | GEN 10:1 | Вось радавод сыноў Ноя: Сэма, Хама і Яфэта. І нарадзіліся ім сыны пасьля патопу. |
243 | GEN 10:8 | А Куш нарадзіў Німрода. Ён пачаў быць магутным на зямлі. |
244 | GEN 10:9 | Ён быў магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА. Таму кажуць: “Як Німрод, магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА”. |
246 | GEN 10:11 | З тае зямлі выйшаў Ашур і пабудаваў Нініву, Рэхавот-Ір, Калях |
247 | GEN 10:12 | і Рэсэн, вялікі горад між Нінівай і Каляхам. |
248 | GEN 10:13 | А Міцраім нарадзіў Людыма, і Анаміма, і Легавіма, і Нафтухіма, |
267 | GEN 10:32 | Гэта вось плямёны сыноў Ноя паводле радаводаў у народах сваіх. Ад іх распаўсюдзіліся народы на зямлі пасьля патопу. |
289 | GEN 11:22 | І жыў Сэруг трыццаць гадоў, і нарадзіў Нахора. |
290 | GEN 11:23 | І жыў Сэруг па нараджэньні Нахора дзьвесьце гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. |
291 | GEN 11:24 | І жыў Нахор дваццаць дзевяць гадоў, і нарадзіў Тэраха. |
292 | GEN 11:25 | І жыў Нахор па нараджэньні Тэраха сто дзевятнаццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. |
293 | GEN 11:26 | І жыў Тэрах семдзесят гадоў, і нарадзіў Абрама, Нахора і Арана. |
294 | GEN 11:27 | І вось радавод Тэраха. Тэрах нарадзіў Абрама, Нахора і Арана, а Аран нарадзіў Лёта. |
296 | GEN 11:29 | І ўзялі Абрам і Нахор сабе жонак. Імя жонкі Абрама — Сарай, а імя жонкі Нахора — Мілька, дачка Арана, бацькі Мількі і бацькі Іскі. |
306 | GEN 12:7 | І зьявіўся ГОСПАД Абраму, і сказаў: “Насеньню твайму Я дам гэтую зямлю”. І ён збудаваў там ахвярнік ГОСПАДУ, Які зьявіўся яму. |
308 | GEN 12:9 | І вандараваў Абрам далей, і павандраваў у Нэгеў. |
320 | GEN 13:1 | І падняўся Абрам з Эгіпту сам і жонка ягоная, і ўсё, што ён меў, і Лёт з ім, у Нэгеў. |
322 | GEN 13:3 | І ён ішоў у падарожжы сваім з Нэгеву ў Бэтэль, аж да месца, дзе раней быў намёт ягоны між Бэтэлем і Гаем, |
327 | GEN 13:8 | І сказаў Абрам Лёту: “Няхай ня будзе спрэчкі паміж мной і табой, і паміж пастухамі маімі і пастухамі тваімі, бо мы ж браты. |
355 | GEN 14:18 | А Мэльхісэдэк, валадар Салему, вынес хлеб і віно, а ён быў сьвятаром Бога Найвышэйшага, |
356 | GEN 14:19 | і дабраславіў яго, і сказаў: “Дабраслаўлёны Абрам праз Бога Найвышэйшага, Пана неба і зямлі. |
357 | GEN 14:20 | І дабраслаўлёны Бог Найвышэйшы, Які аддаў ворагаў тваіх у рукі твае”. І даў яму [Абрам] дзесяціну з усяго. |
359 | GEN 14:22 | І сказаў Абрам валадару Садома: “Узьнімаю руку сваю да ГОСПАДА, Бога Найвышэйшага, Пана неба і зямлі, |
362 | GEN 15:1 | Пасьля гэтых падзеяў было слова ГОСПАДА да Абрама ў відзежы, кажучы: “Ня бойся, Абраме! Я – шчыт твой, узнагарода твая вельмі вялікая”. |
365 | GEN 15:4 | І вось, слова ГОСПАДА да яго, кажучы: “Ня ён успадкаеміць цябе, але той, які выйдзе з нутра твайго, успадкаеміць цябе”. |
387 | GEN 16:5 | І сказала Сарай Абраму: “Крыўда мая праз цябе! Я дала табе нявольніцу маю на ўлоньне тваё, і яна ўбачыла, што зачала, і стала пагарджаць мною ў вачах сваіх. Няхай ГОСПАД судзіць паміж мной і табой”. |
412 | GEN 17:14 | Неабрэзаны ж мужчынскага роду, які не абрэжа цела скуравінкі сваёй, няхай будзе вынішчана душа тая з народу свайго, бо ён парушыў запавет Мой”. |
438 | GEN 18:13 | І сказаў ГОСПАД Абрагаму: “Чаму сьмяялася Сара, кажучы: “Няўжо я сапраўды магу нарадзіць, калі я старая?” |
440 | GEN 18:15 | І запярэчыла Сара, кажучы: “Я не сьмяялася,” бо яна спалохалася. Але Ён сказаў: “Не, ты сьмяялася!” |
448 | GEN 18:23 | І падыйшоў Абрагам, і сказаў: “Няўжо загубіш праведнага разам з бязбожным? |
450 | GEN 18:25 | Няхай будзе далёкім ад Цябе, каб Ты ўчыніў такую справу, каб забіць праведнага з бязбожным, каб праведнаму было таксама, як і бязбожнаму! Няхай будзе далёкім ад Цябе! Ці ж Судзьдзя ўсёй зямлі ня ўчыніць правасудзьдзя?” |
453 | GEN 18:28 | Можа, ня хопіць пяці да гэтых пяцідзесяці праведнікаў, няўжо дзеля нястачы пяці зьнішчыш увесь горад?” І сказаў [Госпад]: “Ня зьнішчу, калі знайду там сорак пяць”. |
454 | GEN 18:29 | І працягваў гаварыць з Ім, і сказаў: “Можа, знойдзецца там сорак?” І Ён сказаў: “Не зраблю гэтага дзеля сарака”. |
455 | GEN 18:30 | І сказаў ён: “Няхай ня гневаецца Госпад мой, і я буду гаварыць. Можа, знойдзецца там трыццаць?” І Ён сказаў: “Не зраблю, калі знайду там трыццаць”. |