Wildebeest analysis examples for:   bel-beln   Т    February 24, 2023 at 23:42    Script wb_pprint_html.py   by Ulf Hermjakob

35  GEN 2:4  Такі вось радавод неба і зямлі, калі былі яны створаныя, у дзень, калі ГОСПАД Бог зрабіў зямлю і неба.
55  GEN 2:24  Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць адным целам.
66  GEN 3:10  І той сказаў: “Голас Твой я пачуў у садзе і спалохаўся, бо я — голы, і схаваўся”.
68  GEN 3:12  І сказаў чалавек: “Жанчына, якую Ты даў, [каб была] са мною, яна дала мне з дрэва, і я еў”.
94  GEN 4:14  Вось, Ты выганяеш мяне сёньня з аблічча зямлі, і буду хавацца ад аблічча Твайго, і буду я выгнанцам і ўцекачом на зямлі, і станецца, што кожны, хто сустрэне мяне, заб’е мяне”.
95  GEN 4:15  І сказаў яму ГОСПАД:Таму кожнаму, хто заб’е Каіна, сем разоў будзе адпомшчана”. І пазначыў ГОСПАД Каіна знакам, каб не забіў яго кожны, хто сустрэне яго.
102  GEN 4:22  І Цыля таксама нарадзіла Туваль-Каіна, які быў кавалём усякіх прыладаў з медзі і жалеза. А сястра Туваль-Каіна — Наама.
106  GEN 4:26  У Сэта таксама нарадзіўся сын, і ён назваў імя яго Энос. Тады пачалі клікаць імя ГОСПАДА.
163  GEN 7:3  Таксама з птушак паднебных — сем мужчынскага [роду] і сем жаночага, каб захаваць жывым насеньне [іхняе] на абліччы ўсёй зямлі.
210  GEN 9:4  Толькі цела з душою яго, з крывёю яго, ня ешце.
237  GEN 10:2  Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Туваль, Мэшэх і Тырас.
238  GEN 10:3  Сыны Гамэра: Ашкеназ, Рыфат і Тагарма.
239  GEN 10:4  Сыны Явана: Эліша і Таршыш, Кіттым і Даданім.
244  GEN 10:9  Ён быў магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА. Таму кажуць: “Як Німрод, магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА”.
291  GEN 11:24  І жыў Нахор дваццаць дзевяць гадоў, і нарадзіў Тэраха.
292  GEN 11:25  І жыў Нахор па нараджэньні Тэраха сто дзевятнаццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.
293  GEN 11:26  І жыў Тэрах семдзесят гадоў, і нарадзіў Абрама, Нахора і Арана.
294  GEN 11:27  І вось радавод Тэраха. Тэрах нарадзіў Абрама, Нахора і Арана, а Аран нарадзіў Лёта.
295  GEN 11:28  І памёр Аран перад абліччам Тэраха, бацькі свайго, у зямлі нараджэньня свайго, у Уры Халдэйскім.
298  GEN 11:31  І ўзяў Тэрах Абрама, сына свайго, і Лёта, сына Арана, унука свайго, і Сарай, нявестку сваю, жонку Абрама, сына свайго, і выйшаў з імі з Уру Халдэйскага, каб ісьці ў зямлю Ханаан. І прыйшлі ў Харан, і пасяліліся там.
299  GEN 11:32  І было дзён Тэраха дзьвесьце пяць гадоў жыцьця, і памёр Тэрах у Харане.
324  GEN 13:5  Таксама Лёт, які ішоў з Абрамам, меў авечкі, валы і намёты.
338  GEN 14:1  І сталася за дзён Амрафэля, валадара Шынаару, і Арыёха, валадара Элясару, і Кедарляамэра, валадара Эляму, і Тыдаля, валадара Гаіму,
344  GEN 14:7  І вярнуліся яны, і прыйшлі да Эн-Мішпату, які [цяпер] Кадэш, і пабілі ўсю краіну Амалека, а таксама Амарэяў, што жылі ў Хацацон-Тамары.
346  GEN 14:9  з Кедарляамэрам, валадаром Эляму, і Тыдалем, валадаром Гаіму, і Амрафэлем, валадаром Шынаару, і Арыёхам, валадаром Элясару, чатыры валадары супраць пяці.
363  GEN 15:2  І сказаў Абрам: “Уладару ГОСПАДЗЕ, што Ты дасі мне? Я хаджу бязьдзетны, і распарадчык ў доме маім — Эліезэр з Дамаску”.
364  GEN 15:3  І сказаў Абрам: “Вось, ня даў Ты мне насеньня. І вось, народжаны ў доме маім [слуга] будзе спадкаемцам маім”.
366  GEN 15:5  І вывеў яго вонкі, і сказаў: “Паглядзі на неба і палічы зоркі, калі зможаш палічыць іх”. І сказаў яму:Такім будзе насеньне тваё”.
395  GEN 16:13  І назвала яна імя ГОСПАДА, Які прамаўляў да яе:Ты — Бог, Які бачыць мяне”. Бо сказала яна: “Ці ня тут я бачыла Таго, Які бачыць мяне”.
416  GEN 17:18  І сказаў Абрагам Богу: “О, каб хоць Ізмаэль жыў перад абліччам Тваім!”
428  GEN 18:3  і сказаў: “Госпадзе, калі я знайшоў ласку ў вачах Тваіх, прашу, не мінай слугі Свайго.
435  GEN 18:10  А Той сказаў: “Вяртаючыся, вярнуся да цябе ў гэты час жыцьця [праз год], і вось, будзе сын ў Сары, жонкі тваёй”. А Сара слухала ля ўваходу ў намёт, які быў за ім.
449  GEN 18:24  Можа, ёсьць у горадзе пяцьдзясят праведнікаў, няўжо Ты загубіш і не прабачыш гэтай мясцовасьці дзеля пяцідзесяці праведнікаў, якія ў ім?
450  GEN 18:25  Няхай будзе далёкім ад Цябе, каб Ты ўчыніў такую справу, каб забіць праведнага з бязбожным, каб праведнаму было таксама, як і бязбожнаму! Няхай будзе далёкім ад Цябе! Ці ж Судзьдзя ўсёй зямлі ня ўчыніць правасудзьдзя?”
466  GEN 19:8  Вось, маю дзьве дачкі, якія не спазналі мужа, выведу іх да вас, і вы рабіце з імі, што добра ў вачах вашых! Толькі людзям гэтым нічога не рабіце, бо яны прыйшлі ў цень даху майго”.
477  GEN 19:19  Вось жа, слуга Твой знайшоў ласку ў вачах Тваіх, і Ты павялічыў міласэрнасьць Сваю, якую зьявіў для мяне, захоўваючы пры жыцьці душу маю. Але я не магу ўцячы на гору, каб не напаткала мяне ліхое, і я не памёр.
480  GEN 19:22  Сьпяшайся, уцякай туды, бо Я не магу нічога рабіць, пакуль ты ня прыйдзеш туды”. Таму і названае імя гэтаму гораду Цаар.
527  GEN 21:13  Таксама сына нявольніцы Я зраблю народам, бо ён — насеньне тваё”.
555  GEN 22:7  І сказаў Ісаак Абрагаму, бацьку свайму: “Ойча мой!” Той сказаў: “Вось я, сыне мой”. Ён сказаў: “Вось агонь і дровы, а дзе ягня на цэласпаленьне?”
559  GEN 22:11  І паклікаў яго анёл ГОСПАДАВЫ з неба, і сказаў: “Абрагаме! Абрагаме!” Той сказаў: “Вось я!”
572  GEN 22:24  І наложніца ягоная, імя якой Рэўма, нарадзіла таксама Тэваха, і Гахама, і Тахаша, і Маху.
606  GEN 24:14  Няхай станецца, што тая дзяўчына, якой я скажу: “Нахілі збан свой, і я нап’юся”, і якая скажа: “Пі, я і вярблюды твае напаю”, вось гэта тая, якую Ты прызначыў слузе Твайму Ісааку, і з гэтага пазнаю, што Ты ўчыніў міласэрнасьць пану майму”.
611  GEN 24:19  І скончыла яна даваць яму піць, і сказала:Таксама для вярблюдаў тваіх я буду чэрпаць, пакуль не нап’юцца”.
617  GEN 24:25  І сказала яму:Таксама саломы і корму шмат у нас, а таксама месца, каб начаваць”.
633  GEN 24:41  Тады будзеш ты вызвалены ад прысягі маёй, калі прыйдзеш да сям’і маёй, і калі яны не дадуць табе, ты будзеш вызвалены ад прысягі!”
634  GEN 24:42  І прыйшоў я сёньня да крыніцы, і сказаў: “ГОСПАДЗЕ, Божа пана майго Абрагама! Калі ёсьць воля Твая, дай посьпех на шляху маім, па якім іду.
636  GEN 24:44  а яна скажа мне:Таксама ты пі, і я таксама для вярблюдаў начэрпаю”, яна [будзе] тою жанчынаю, якую прызначыў ГОСПАД сыну пана майго”.
669  GEN 25:10  Гэта тое поле, якое купіў Абрагам у сыноў Хета. Там пахаваныя Абрагам і Сара, жонка ягоная.
674  GEN 25:15  Хадад, Тэма, Етур, Нафіш і Кедма.
796  GEN 28:22  дык камень гэты, які я паставіў як слуп, будзе домам Божым, і з усяго, што Ты дасі мне, я аддзялю Табе дзесяціну”.
860  GEN 30:29  І [Якуб] сказаў яму:Ты ведаеш, як я служыў табе, і які стаўся статак твой пры мне;
890  GEN 31:16  Таму ўсё багацьце, якое забраў Бог у бацькі нашага, нашае яно і дзяцей нашых. І цяпер усё, што сказаў Бог табе, рабі”.
900  GEN 31:26  І сказаў Ляван Якубу: “Што ты зрабіў? Ты ашукаў сэрца маё, і вывеў дочак маіх, быццам палоненых мячом.
916  GEN 31:42  Калі б Бог бацькі майго, Бог Абрагама і [Той, Каго] баіцца Ісаак, ня быў са мною, дык цяпер пустым ты выслаў бы мяне. Пакуты мае і працу рук маіх бачыў Бог і рассудзіў учора ўвечары”.
922  GEN 31:48  І сказаў Ляван: “Крушня гэтая — сьведчаньне паміж мной і табою сёньня”. Таму і назвалі імя ейнае Галед
927  GEN 31:53  Бог Абрагама і Бог Нахора, Бог бацькоў іхніх няхай судзіць нас”. І прысягнуў Якуб на [Таго, Каго] баіцца бацька ягоны Ісаак.
933  GEN 32:5  І загадаў ім, кажучы: “Гэтак скажаце пану майму Эзаву:Так кажа слуга твой Якуб: У Лявана я жыў, і заставаўся аж дагэтуль.
938  GEN 32:10  І сказаў Якуб: “Божа бацькі майго Абрагама і Божа бацькі майго Ісаака, ГОСПАДЗЕ, Ты сказаў мне: “Вярніся ў зямлю тваю, да родзічаў тваіх, і Я зраблю, каб было добра табе”.
939  GEN 32:11  Я ня варты ўсёй міласэрнасьці і ўсёй праўды, якую Ты ўчыніў для слугі Твайго, бо я з кіем маім перайшоў Ярдан гэты, а цяпер стаю з двума табарамі.
941  GEN 32:13  Ты сказаў: “Робячы дабро, буду рабіць дабро табе, і зраблю насеньне тваё як пясок марскі, якога нельга палічыць дзеля мноства [яго]”.
954  GEN 32:26  І Той убачыў, што не пераможа яго, і дакрануўся да сустава сьцягна ягонага, і пашкодзіў сустаў сьцягна Якуба, калі дужаўся з ім,
958  GEN 32:30  І спытаўся Якуб, і сказаў: “Скажы, калі ласка, імя Тваё”. І Ён сказаў: “Навошта ты пытаешся імя Маё?” І дабраславіў яго там.
996  GEN 34:15  Толькі тады мы пагодзімся з вамі, калі вы будзеце, як мы, каб быў абрэзаны ў вас кожны мужчына.
1003  GEN 34:22  Толькі пры адной [умове] пагодзяцца з намі людзі гэтыя, каб жыць з намі і быць адным народам, калі у нас будуць абрэзаныя ўсе мужчынскага [роду], як яны абрэзаны.
1004  GEN 34:23  Статкі іхнія, і маёмасьць іхняя, і ўся скаціна іхняя, ці ж ня нашая [будзе]? Толькі пагодзімся з імі, і яны будуць жыць з намі”.
1052  GEN 36:11  І былі сыны Эліфаза: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам і Кеназ.
1053  GEN 36:12  А Тымна была наложніцай Эліфаза, сына Эзава, і яна нарадзіла Эліфазу Амалека. Гэта сыны Ады, жонкі Эзава.
1056  GEN 36:15  Вось князі сыноў Эзава. Сыны Эліфаза, першароднага Эзава: князь Тэман, князь Амар, князь Цэфо, князь Кеназ,
1063  GEN 36:22  І былі сыны Лётана: Хоры і Геман, а сястра Лётана Тымна.
1075  GEN 36:34  І памёр Ёваў, і валадарыў пасьля яго Хушам, з зямлі Тэманскае.
1081  GEN 36:40  А вось імёны князёў Эзава, паводле плямёнаў іхніх, паводле мясцовасьцяў іхніх, [названых] імёнамі іхнімі: князь Тымна, князь Альва, князь Етэт,
1083  GEN 36:42  князь Кеназ, князь Тэман, князь Міўцар,
1126  GEN 38:6  І ўзяў Юда жонку для Ера, першароднага свайго, імя якой — Тамар.
1131  GEN 38:11  І сказаў Юда Тамары, нявестцы сваёй: “Застанься ўдавою ў доме бацькі свайго, пакуль вырасьце Шэля, сын мой”. Бо ён сказаў: “Каб не памёр таксама ён, як браты ягоныя”. І пайшла Тамар, і жыла ў доме бацькі свайго.
1132  GEN 38:12  І прайшло шмат дзён, і памерла дачка Шуа, жонка Юды. І суцешыўся Юда [пасьля жалобы], і ўзыйшоў у Тымну да стрыгачоў авечак сваіх, сам і Хіра Адулямец, таварыш ягоны.
1133  GEN 38:13  І паведамілі Тамар, кажучы: “Вось, сьвёкар твой узыходзіць у Тымну стрыгчы авечак сваіх”.
1134  GEN 38:14  І яна скінула з сябе ўдовінае адзеньне сваё, і засланілася вэлюмам, і, захінуўшыся, села каля ўваходу ў Энаім, які на дарозе да Тымны, бо бачыла, што Шэля вырас, а яна ня дадзена яму за жонку.
1141  GEN 38:21  І пытаўся ён у людзей месца таго, кажучы: “Дзе блудніца, якая ў Энаіме пры дарозе?” А яны казалі:Тут не было блудніцы”.
1142  GEN 38:22  І вярнуўся ён да Юды, і сказаў: “Я не знайшоў яе; і таксама людзі таго месца казалі:Тут не было блудніцы”.
1144  GEN 38:24  І сталася, што праз тры месяцы паведамілі Юдзе, кажучы: “Чужаложыла Тамар, нявестка твая, і нават яна цяжарная ад распусты”. І сказаў Юда: “Вывядзіце яе, і няхай будзе спаленая”.
1187  GEN 40:14  Толькі ўзгадай пра мяне, калі будзе табе добра; і зьяві мне міласэрнасьць, узгадай пра мяне перад фараонам, і вывядзі мяне з гэтага дому,
1236  GEN 41:40  Ты будзеш над домам маім, і вуснаў тваіх будзе слухацца ўвесь народ мой; толькі пасадам я буду перавышаць цябе”.
1268  GEN 42:15  Таму будзеце выспрабаваныя. Няхай жыве фараон! Вы ня выйдзеце адгэтуль, пакуль ня прыйдзе сюды наймалодшы брат ваш.
1294  GEN 43:3  І сказаў яму Юда, кажучы:Той чалавек сувора папярэдзіў нас, кажучы: ‘Ня ўбачыце аблічча майго, калі ня [будзе] брат ваш з вамі’.
1333  GEN 44:8  Тое срэбра, якое мы знайшлі ў адтулінах мяхоў сваіх, мы зьвярнулі табе з зямлі Ханаан. Як жа мелі мы красьці з дому гаспадара твайго срэбра альбо золата?
1342  GEN 44:17  І сказаў [Язэп]: “Далёка ад мяне, каб я ўчыніў гэта. Той чалавек, у руках якога знойдзены келіх, ён будзе маім нявольнікам, а вы ўзыходзьце ў супакою да бацькі свайго”.
1400  GEN 46:13  І сыны Ісахара: Тола і Пува, і Ёў, і Шымрон.