39 | GEN 2:8 | І пасадзіў ГОСПАД Бог сад у Эдэне, на ўсходзе, і зьмясьціў там чалавека, якога зьляпіў. |
41 | GEN 2:10 | І рака выцякала з Эдэну, каб напойваць сад, і адтуль яна разьдзялялася на чатыры галоўныя [ракі]. |
45 | GEN 2:14 | А назва трэцяй ракі — Хідэкель, яна цячэ на ўсход Асірыі; а чацьвёртая рака — Эўфрат. |
46 | GEN 2:15 | І ўзяў ГОСПАД Бог чалавека, і зьмясьціў яго ў садзе Эдэн, каб абрабляў яго і захоўваў яго. |
79 | GEN 3:23 | І выслаў яго ГОСПАД Бог з саду Эдэн, каб абрабляў зямлю, з якой быў узяты. |
80 | GEN 3:24 | І выгнаў чалавека, і паставіў на ўсходзе ад саду Эдэн херувімаў і меч палымяны, які паварочваецца наўкола, каб сьцерагчы шлях да дрэва жыцьця. |
96 | GEN 4:16 | І адыйшоў Каін ад аблічча ГОСПАДА, і пасяліўся ў зямлі Нод, на ўсход ад Эдэну. |
97 | GEN 4:17 | І спазнаў Каін жонку сваю, і яна зачала, і нарадзіла Эноха. І пабудаваў ён горад, і назваў імя горада ад імя сына свайго — Энох. |
106 | GEN 4:26 | У Сэта таксама нарадзіўся сын, і ён назваў імя яго Энос. Тады пачалі клікаць імя ГОСПАДА. |
112 | GEN 5:6 | І жыў Сэт сто пяць гадоў, і нарадзіў Эноса. |
113 | GEN 5:7 | І жыў Сэт па нараджэньні Эноса васемсот сем гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. |
115 | GEN 5:9 | І жыў Энос дзевяноста гадоў, і нарадзіў Кейнана. |
116 | GEN 5:10 | І жыў Энос па нараджэньні Кейнана васемсот пятнаццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. |
117 | GEN 5:11 | І былі ўсе дні Эноса дзевяцьсот пяць гадоў, і ён памёр. |
124 | GEN 5:18 | І жыў Ярэд сто шэсьцьдзесят два гады, і нарадзіў Эноха. |
125 | GEN 5:19 | І жыў Ярэд па нараджэньні Эноха васемсот гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. |
127 | GEN 5:21 | І жыў Энох шэсьцьдзесят пяць гадоў і нарадзіў Мэтушэляха. |
128 | GEN 5:22 | І хадзіў Энох з Богам па нараджэньні Мэтушэляха трыста гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. |
129 | GEN 5:23 | І былі ўсе дні Эноха трыста шэсьцьдзесят пяць гадоў. |
130 | GEN 5:24 | І хадзіў Энох з Богам, і ня стала яго, бо забраў яго Бог. |
239 | GEN 10:4 | Сыны Явана: Эліша і Таршыш, Кіттым і Даданім. |
245 | GEN 10:10 | І пачаткам валадараньня яго былі Бабілон, Эрэх, Акад і Кальнэ ў зямлі Шынаар. |
256 | GEN 10:21 | А Сэм, бацька ўсіх сыноў Эвэра, старэйшы брат Яфэта, нарадзіў [сыноў]. |
257 | GEN 10:22 | Сыны Сэма: Элям, Ашур, Арпахшад, Люд і Арам. |
259 | GEN 10:24 | А Арпахшад нарадзіў Шэляха, а Шэлях нарадзіў Эвэра. |
260 | GEN 10:25 | А ў Эвэра нарадзіліся два сыны: аднаго імя Пэлег, таму што ў дні ягоныя разьдзялілася зямля, а імя брата ягонага — Ёктан. |
281 | GEN 11:14 | І Шэлях жыў трыццаць гадоў, і нарадзіў Эвэра. |
282 | GEN 11:15 | І жыў Шэлях па нараджэньні Эвэра чатырыста тры гады, і нарадзіў сыноў і дачок. |
283 | GEN 11:16 | І жыў Эвэр трыццаць чатыры гады, і нарадзіў Пэлега. |
284 | GEN 11:17 | І жыў Эвэр па нараджэньні Пэлега чатырыста трыццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. |
309 | GEN 12:10 | І стаўся голад у той зямлі. І зыйшоў Абрам у Эгіпет, каб пажыць там, бо вялікі голад быў у той зямлі. |
310 | GEN 12:11 | І сталася, калі набліжаліся яны да Эгіпту, сказаў ён жонцы сваёй Сарай: “Вось, я ведаю, што ты жанчына прыгожая, |
311 | GEN 12:12 | і станецца, калі ўбачаць цябе Эгіпцяне і скажуць: “Гэта жонка яго”, заб’юць мяне, а цябе пакінуць. |
313 | GEN 12:14 | І сталася, калі Абрам прыйшоў у Эгіпет, ўбачылі Эгіпцяне, што [Сарай] вельмі прыгожая жанчына. |
320 | GEN 13:1 | І падняўся Абрам з Эгіпту сам і жонка ягоная, і ўсё, што ён меў, і Лёт з ім, у Нэгеў. |
329 | GEN 13:10 | І ўзьняў Лёт вочы свае, і ўбачыў усю ваколіцу каля Ярдану аж да Цаару, бо ўся яна была абвадняная перад тым, як зьнішчыў ГОСПАД Садом і Гамору, як сад ГОСПАДА і як зямля Эгіпецкая. |
338 | GEN 14:1 | І сталася за дзён Амрафэля, валадара Шынаару, і Арыёха, валадара Элясару, і Кедарляамэра, валадара Эляму, і Тыдаля, валадара Гаіму, |
342 | GEN 14:5 | А ў чатырнаццатым годзе прыйшоў Кедарляамэр і валадары, якія з ім, і пабілі Рэфаімаў у Аштэрот-Карнаіме, і Зузімаў у Гаме, і Эмімаў у Шавэ-Кірыятаіме, |
343 | GEN 14:6 | і Харэяў на гары іхняй Сэір аж да Эль-Парану, што ў пустыні. |
344 | GEN 14:7 | І вярнуліся яны, і прыйшлі да Эн-Мішпату, які [цяпер] Кадэш, і пабілі ўсю краіну Амалека, а таксама Амарэяў, што жылі ў Хацацон-Тамары. |
346 | GEN 14:9 | з Кедарляамэрам, валадаром Эляму, і Тыдалем, валадаром Гаіму, і Амрафэлем, валадаром Шынаару, і Арыёхам, валадаром Элясару, чатыры валадары супраць пяці. |
350 | GEN 14:13 | І прыйшоў адзін з тых, што ўцяклі, і паведаміў Абраму Гебраю, які жыў каля дубровы Мамрэ Амарэя, брата Эшколя і брата Анэра, якія заключылі запавет з Абрамам. |
361 | GEN 14:24 | за выняткам таго, што зьелі юнакі, ды апроч часткі для людзей, што хадзілі са мною; Анэр, Эшколь і Мамрэ няхай возьмуць частку сваю”. |
363 | GEN 15:2 | І сказаў Абрам: “Уладару ГОСПАДЗЕ, што Ты дасі мне? Я хаджу бязьдзетны, і распарадчык ў доме маім — Эліезэр з Дамаску”. |
379 | GEN 15:18 | У той дзень заключыў ГОСПАД з Абрамам запавет, кажучы: “Я даю гэтую зямлю насеньню твайму, ад ракі Эгіпецкай аж да вялікай ракі, ракі Эўфрат: |
383 | GEN 16:1 | А Сарай, жонка Абрама, не нараджала яму. І мела яна нявольніцу Эгіпцянку, а імя ейнае — Агар. |
385 | GEN 16:3 | І ўзяла Сарай, жонка Абрама, Агар Эгіпцянку, нявольніцу сваю, калі мінула дзесяць гадоў жыцьця Абрама ў зямлі Ханаан, і дала яе Абраму, мужу свайму, за жонку. |
523 | GEN 21:9 | І ўбачыла Сара сына Агар Эгіпцянкі, якога тая нарадзіла Абрагаму, што ён насьміхаецца, |
535 | GEN 21:21 | І ён жыў у пустыні Паран; і ўзяла яму маці ягоная жонку з зямлі Эгіпецкае. |
580 | GEN 23:8 | і гутарыў з імі, кажучы: “Калі жадае душа вашая, каб я пахаваў памёршую маю ад аблічча майго, паслухайце мяне і папрасіце за мяне Эфрона, сына Цахара, |
582 | GEN 23:10 | А Эфрон сядзеў сярод сыноў Хета. І адказаў Эфрон Хет Абрагаму ўслых усіх сыноў Хета, якія ўваходзілі ў брамы гораду ягонага, кажучы: |
585 | GEN 23:13 | і сказаў Эфрону ўслых народу зямлі, кажучы: “Калі б ты толькі паслухаў мяне, я даю табе срэбра за поле гэтае; вазьмі ў мяне, і я пахаваю там памёршую маю”. |
586 | GEN 23:14 | І адказаў Эфрон Абрагаму, кажучы яму: |
588 | GEN 23:16 | І паслухаў Абрагам Эфрона; і адважыў Абрагам Эфрону срэбра, пра якое ён казаў услых сыноў Хета, чатырыста сыкляў срэбра, якое ўжывалася ў купцоў. |
589 | GEN 23:17 | І атрымаў поле Эфрона, якое ў Махпэлі, што насупраць Мамрэ, поле тое і пячора, якая на ім, і кажнае дрэва, якое на полі, ў-ва ўсіх межах ягоных наўкола, |
663 | GEN 25:4 | А сынамі Мадыяна — Эфа, і Эфэр, і Ханох, і Авіда, і Эльдаа. Усі яны — сыны Кетуры. |
668 | GEN 25:9 | І пахавалі яго Ісаак і Ізмаэль, сыны ягоныя, у пячоры Махпеля на полі Эфрона, сына Цахара, Хета, што насупраць Мамрэ. |
671 | GEN 25:12 | Вось радавод Ізмаэля, сына Абрагама, якога нарадзіла Абрагаму Агар Эгіпцянка, нявольніца Сары. |
677 | GEN 25:18 | І жылі яны ад Хавілі да Шура, які насупраць Эгіпту, калі ідзеш у Асірыю. Перад абліччам усіх братоў сваіх пасяліўся ён. |
684 | GEN 25:25 | І выйшаў першы, чырвоны, увесь, як кажух, касматы; і назвалі імя ягонае Эзаў. |
685 | GEN 25:26 | Потым выйшаў брат ягоны, і рука ягоная трымала пяту Эзава, і назвалі імя ягонае Якуб. А Ісааку было шэсьцьдзесят гадоў, калі яны нарадзіліся. |
686 | GEN 25:27 | І вырасьлі хлопчыкі, і быў Эзаў спрытным паляўнічым, чалавекам поля, а Якуб быў чалавекам рахманым, які жыў у намётах. |
687 | GEN 25:28 | І любіў Ісаак Эзава, бо ўпаляванае ім [было] ў вуснах ягоных; а Рэбэка любіла Якуба. |
688 | GEN 25:29 | І варыў Якуб страву, і Эзаў прыйшоў з поля, і быў ён стомлены. |
689 | GEN 25:30 | І сказаў Эзаў Якубу: “Дай мне крыху чырвонай, гэтай чырвонай [стравы], бо я стомлены”. Дзеля гэтага названае імя ягонае Эдом. |
691 | GEN 25:32 | І сказаў Эзаў: “Вось, я ледзь не паміраю, і на што гэта мне першародзтва?” |
693 | GEN 25:34 | І Якуб даў Эзаву хлеб і страву з сачэвіцы, і ён еў, і піў, і ўстаў, і пайшоў; і пагрэбаваў Эзаў першародзтвам. |
695 | GEN 26:2 | І зьявіўся яму ГОСПАД, і сказаў: “Не зыходзь у Эгіпет; жыві ў зямлі, пра якую скажу табе. |
713 | GEN 26:20 | І спрачаліся пастухі герарскія з пастухамі Ісаака, кажучы: “Гэта наша вада”, і ён назваў імя студні Эсэк, бо вадзіліся з ім. |
727 | GEN 26:34 | І сталася, што меў Эзаў сорак гадоў, і ўзяў сабе за жонку Юдыту, дачку Бээры Хета, і Басэмат, дачку Элёна Хета, |
729 | GEN 27:1 | І сталася, што Ісаак састарэў, і зацемрыліся вочы ягоныя, так што ня мог бачыць, і паклікаў ён Эзава, сына свайго старэйшага, і сказаў яму: “Сыне мой”. І той сказаў яму: “Вось я”. |
733 | GEN 27:5 | А Рэбэка чула, як Ісаак казаў Эзаву, сыну свайму. І пайшоў Эзаў у поле, каб упаляваць дзічыны і прынесьці яе. |
734 | GEN 27:6 | І сказала Рэбэка Якубу, сыну свайму, кажучы: “Вось, я чула бацьку твайго, як ён казаў брату твайму Эзаву, кажучы: |
739 | GEN 27:11 | І сказаў Якуб Рэбэцы, маці сваёй: “Вось жа Эзаў, брат мой, чалавек касматы, а я — чалавек гладкі. |
743 | GEN 27:15 | І ўзяла Рэбэка адзежу Эзава, сына свайго старэйшага, найкаштоўнейшую, што была ў яе дома, і апранула Якуба, сына свайго малодшага, |
747 | GEN 27:19 | І сказаў Якуб бацьку свайму: “Я — Эзаў, першародны твой. Я зрабіў, як ты сказаў мне, Устань, сядзь і еш дзічыну маю, каб дабраславіла мяне душа твая”. |
749 | GEN 27:21 | І сказаў Ісаак Якубу: “Наблізься, я памацаю цябе, сыне мой, ці ты сын мой Эзаў, ці не”. |
750 | GEN 27:22 | І наблізіўся Якуб да Ісаака, бацькі свайго, і ён памацаў яго, і сказаў: “Голас — голас Якуба, але рукі — рукі Эзава”. |
752 | GEN 27:24 | І сказаў: “Ці ты — сын мой Эзаў?” І ён сказаў: “Я”. |
758 | GEN 27:30 | І сталася, калі скончыў Ісаак дабраслаўляць Якуба, і вось, адыходзячы, адыйшоў Якуб ад аблічча Ісаака, бацькі свайго, Эзаў, брат ягоны, прыйшоў з паляваньня свайго. |
760 | GEN 27:32 | І сказаў яму Ісаак, бацька ягоны: “Хто ты?” І ён сказаў: “Я — сын твой першародны Эзаў”. |
762 | GEN 27:34 | Калі пачуў Эзаў словы бацькі свайго, закрычаў крыкам вялікім і надта горкім, і сказаў бацьку свайму: “Дабраславі мяне, таксама і мяне, ойча мой!” |
765 | GEN 27:37 | І адказаў Ісаак, і сказаў Эзаву: “Вось, я паставіў яго гаспадаром над табою, і ўсіх братоў ягоных аддаў яму за слугаў, і збожжам і віном абдарыў яго. А табе што я зраблю, сыне мой?” |
766 | GEN 27:38 | І сказаў Эзаў бацьку свайму: “Ці [толькі] адно дабраславеньне ў цябе, ойча мой? Дабраславі мяне, таксама мяне, ойча мой!” І узвысіў Эзаў голас свой, і заплакаў. |
769 | GEN 27:41 | І зьненавідзеў Эзаў Якуба дзеля дабраславеньня, якім дабраславіў яго бацька ягоны, і сказаў Эзаў у сэрцы сваім: “Набліжаюцца дні жалобы па бацьку маім, і я заб’ю Якуба, брата майго”. |
770 | GEN 27:42 | І распавялі Рэбэцы словы Эзава, сына ейнага старэйшага, і яна паслала, і паклікала Якуба, сына свайго малодшага, і сказала яму: “Вось, Эзаў, брат твой, суцяшае сябе адносна цябе, што заб’е цябе. |
779 | GEN 28:5 | І паслаў Ісаак Якуба, і ён пайшоў у Падан-Арам да Лявана, сына Бэтуэля Арамейца, брата Рэбэкі, маці Якуба і Эзава. |