101 | GEN 4:21 | А імя брата ягонага — Юваль, ён быў бацька ўсіх, што граюць на гусьлях і жалейцы. |
727 | GEN 26:34 | І сталася, што меў Эзаў сорак гадоў, і ўзяў сабе за жонку Юдыту, дачку Бээры Хета, і Басэмат, дачку Элёна Хета, |
831 | GEN 29:35 | І зачала яшчэ, і нарадзіла сына, і сказала: “Гэтым разам я буду славіць ГОСПАДА”. І таму назвала імя ягонае Юда, і перастала нараджаць. |
1035 | GEN 35:23 | Сыны Леі: першародны Якуба Рубэн, Сымон, Левій, Юда, Ісахар і Завулён. |
1110 | GEN 37:26 | І сказаў Юда братам сваім: “Якая карысьць, што мы заб’ем брата нашага і схаваем кроў ягоную? |
1121 | GEN 38:1 | І сталася ў той час, і зыйшоў Юда ад братоў сваіх, і паставіў [намёт свой] у аднаго Адулямца, імя якога — Хіра. |
1122 | GEN 38:2 | І ўбачыў там Юда дачку аднаго Хананейца, імя якога — Шуа, і ўзяў яе, і ўвайшоў да яе. |
1126 | GEN 38:6 | І ўзяў Юда жонку для Ера, першароднага свайго, імя якой — Тамар. |
1127 | GEN 38:7 | І быў Ер, першародны Юды, ліхі ў вачах ГОСПАДА, і ўсьмерціў яго ГОСПАД. |
1128 | GEN 38:8 | І сказаў Юда Анану: «Увайдзі да жонкі брата свайго, і споўні абавязак швагра з ёю, і узнаві насеньне брату свайму». |
1131 | GEN 38:11 | І сказаў Юда Тамары, нявестцы сваёй: “Застанься ўдавою ў доме бацькі свайго, пакуль вырасьце Шэля, сын мой”. Бо ён сказаў: “Каб не памёр таксама ён, як браты ягоныя”. І пайшла Тамар, і жыла ў доме бацькі свайго. |
1132 | GEN 38:12 | І прайшло шмат дзён, і памерла дачка Шуа, жонка Юды. І суцешыўся Юда [пасьля жалобы], і ўзыйшоў у Тымну да стрыгачоў авечак сваіх, сам і Хіра Адулямец, таварыш ягоны. |
1135 | GEN 38:15 | І ўбачыў яе Юда, і падумаў, што яна — блудніца, бо яна закрыла аблічча сваё. |
1140 | GEN 38:20 | І паслаў Юда казьляня праз рукі таварыша свайго Адулямца, каб узяць заруку з рукі жанчыны; але ён не знайшоў яе. |
1142 | GEN 38:22 | І вярнуўся ён да Юды, і сказаў: “Я не знайшоў яе; і таксама людзі таго месца казалі: “Тут не было блудніцы”. |
1143 | GEN 38:23 | І сказаў Юда: “Няхай яна возьме [заруку] сабе, каб толькі не было з нас кпінаў; вось, я паслаў казьляня гэтае, а ты не знайшоў яе”. |
1144 | GEN 38:24 | І сталася, што праз тры месяцы паведамілі Юдзе, кажучы: “Чужаложыла Тамар, нявестка твая, і нават яна цяжарная ад распусты”. І сказаў Юда: “Вывядзіце яе, і няхай будзе спаленая”. |
1146 | GEN 38:26 | І пазнаў [іх] Юда, і сказаў: “Яна справядліўшая за мяне, бо я ня даў яе Шэлі, сыну свайму”. І больш не пазнаваў яе. |
1294 | GEN 43:3 | І сказаў яму Юда, кажучы: “Той чалавек сувора папярэдзіў нас, кажучы: ‘Ня ўбачыце аблічча майго, калі ня [будзе] брат ваш з вамі’. |
1299 | GEN 43:8 | І сказаў Юда Ізраілю, бацьку свайму: “Пашлі гэтага хлопца са мною; і мы ўстанем, і пойдзем, і будзем жыць, і не памром, і мы, і ты, і дзеці нашыя. |
1339 | GEN 44:14 | І прыйшлі Юда і браты ягоныя ў дом Язэпа, і ён яшчэ быў там, і ўпалі перад абліччам яго на зямлю. |
1341 | GEN 44:16 | І сказаў Юда: “Што нам сказаць, пане мой? Што нам гаварыць і як нам апраўдвацца? Бог знайшоў правіну слугаў тваіх. Вось, мы — нявольнікі пана майго, і мы, і той, у чыіх руках быў знойдзены келіх”. |
1343 | GEN 44:18 | І наблізіўся да яго Юда, і сказаў: “Паслухай, пане мой, няхай скажа, прашу, слуга твой слова ў вушы пана свайго, і няхай не распальваецца гнеў твой на слугу твайго, бо ты — як сам фараон. |
1399 | GEN 46:12 | А сыны Юды: Ер, і Анан, і Шэля, і Пэрэс, і Зарах. І памерлі Ер і Анан у зямлі Ханаан. І былі сыны Пэрэса: Хецрон і Хамуль. |
1415 | GEN 46:28 | І паслаў ён Юду перад сабою да Язэпа, каб той скіраваў аблічча яго на Гашэн. І прыйшлі ў зямлю Гашэн. |
1482 | GEN 49:8 | Юда, цябе выслаўляць будуць браты твае. Рука твая — на карку ворагаў тваіх; паклоняцца табе сыны бацькі твайго. |
1483 | GEN 49:9 | Юда — малады леў, ад здабычы, сыне мой, ты падымаешся. Прыхіліўся, лёг, як леў і як ільвіца, хто падыме яго? |
1484 | GEN 49:10 | Ня будзе аднята бэрла ад Юды і заканадаўца ад ног ягоных, аж пакуль ня прыйдзе Той, чыё яно, і Яму — паслухмянасць народаў. |
14677 | PSA 48:13 | Весяліцца гара Сыён, радуюцца дочкі Юды дзеля судоў Тваіх. |
14862 | PSA 60:11 | Мой Гілеад, і Мой Манаса, і Эфраім — моц галавы Маёй; Юда — заканадаўца Мой! |
14889 | PSA 63:2 | Псальм Давіда, калі ён быў у пустыні Юдэйскай. |
14981 | PSA 68:29 | Там Бэн’ямін, наймалодшы, мае ўладу над імі; князі Юды з палкамі сваімі; князі Забулёна, князі Нэфталі. |
15025 | PSA 69:37 | Бо збавіць Бог Сыён, і адбудуе гарады Юды, і яны паселяцца там, і возьмуць у спадчыну іх. І насеньне слугаў Ягоных ў спадчыну іх атрымае, і той, хто любіць імя Ягонае, жыць будзе ў іх. |
15140 | PSA 76:3 | Вядомы ў Юдэі Бог, вялікае ў Ізраілі імя Ягонае. |
15234 | PSA 78:63 | Юнакоў ягоных агонь зьядаў, і дзяўчаты ягоныя не былі ўшанаваныя. |
15239 | PSA 78:68 | а выбраў калена Юды, гару Сыён, якую палюбіў. |
15552 | PSA 97:8 | Чуе гэта Сыён і весяліцца, і радуюцца дочкі Юдавы дзеля судоў Тваіх, ГОСПАДЗЕ! |
15819 | PSA 108:10 | Мой Гілеад, Мой Манаса, і Эфраім — моц галавы Маёй, Юда — заканадаўца Мой! |
15892 | PSA 114:2 | стаўся Юда сьвятыняй Ягонай, Ізраіль — [месцам] панаваньня Ягонага. |
17184 | PRO 25:1 | Гэта таксама прыповесьці Салямона, сабраныя людзьмі Эзэкіі, валадара Юды. |
23215 | MAT 1:2 | Абрагам нарадзіў Ісаака; Ісаак нарадзіў Якуба; Якуб нарадзіў Юду і братоў ягоных; |
23216 | MAT 1:3 | Юда нарадзіў Пэрэса і Зару ад Тамар; Пэрэс нарадзіў Эсрома; Эсром нарадзіў Арама; |
23239 | MAT 2:1 | Калі ж Ісус нарадзіўся ў Бэтлееме Юдэйскім у дні валадара Ірада, прыйшлі ў Ерусалім мудрацы з усходу і кажуць: |
23240 | MAT 2:2 | «Дзе народжаны Валадар Юдэйскі? Бо мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму». |
23243 | MAT 2:5 | Яны ж сказалі яму: «У Бэтлееме Юдэйскім, бо гэтак напісана праз прарока: |
23244 | MAT 2:6 | “І ты, Бэтлеем, зямля Юды, нічым ня меншы за ваяводзтвы Юды, бо з цябе выйдзе Правадыр, Які будзе пасьвіць народ Мой, Ізраіль”». |
23260 | MAT 2:22 | А пачуўшы, што ў Юдэі пануе Архелай замест Ірада, бацькі свайго, пабаяўся туды ісьці; але, атрымаўшы слова ў сьне, пайшоў у межы Галілейскія. |
23262 | MAT 3:1 | У тыя дні прыходзіць Ян Хрысьціцель, абвяшчаючы ў пустыні Юдэйскай |
23266 | MAT 3:5 | Тады выходзілі да яго Ерусалім, і ўся Юдэя, і ўсе ваколіцы Ярдану, |
23303 | MAT 4:25 | І ішлі за Ім шматлікія натоўпы з Галілеі, і Дэкапалю, і Ерусаліму, і Юдэі, і з таго боку Ярдану. |
23490 | MAT 10:4 | Сымон Кананіт і Юда Іскарыёт, які і выдаў Яго. |
23576 | MAT 12:18 | «Вось, Юнак Мой, Якога Я выбраў, Улюбёны Мой, у Якім мае ўпадабаньне душа Мая. Ускладу Дух Мой на Яго, і абвесьціць народам суд. |
23663 | MAT 13:55 | Ці ж ня цесьляў Ён сын? Ці не Ягоная маці завецца Марыя, і браты Ягоныя — Якуб, і Ёсія, і Сымон, і Юда? |
23832 | MAT 19:1 | І сталася, калі скончыў Ісус словы гэтыя, выйшаў з Галілеі і прыйшоў у межы Юдэйскія на той бок Ярдану. |
24042 | MAT 24:16 | тады тыя, што ў Юдэі, няхай бягуць у горы, |
24137 | MAT 26:14 | Тады пайшоў адзін з Дванаццаці, называны Юда Іскарыёт, да першасьвятароў. |
24148 | MAT 26:25 | Адказваючы, Юда, які выдаў Яго, сказаў: «Ці ня я, Раббі?» Кажа яму: «Ты сказаў». |
24170 | MAT 26:47 | І калі Ён яшчэ гаварыў, вось, прыйшоў Юда, адзін з Дванаццаці, і з ім шматлікі натоўп з мячамі і каламі ад першасьвятароў і старшыняў народу. |
24201 | MAT 27:3 | Тады Юда, які выдаў Яго, убачыўшы, што Ён асуджаны, пакаяўшыся, зьвярнуў трыццаць срэбнікаў першасьвятарам і старшыням, |
24209 | MAT 27:11 | А Ісус стаў перад ваяводам; і спытаўся ў Яго ваявода, кажучы: «Ты — Валадар Юдэйскі?» Ісус жа сказаў яму: «Ты кажаш». |
24227 | MAT 27:29 | і, сплёўшы вянок з церня, усклалі на галаву Ягоную, і [далі] трысьціну ў правую руку Ягоную, і, кленчучы перад Ім, зьдзекваліся з Яго, кажучы: «Радуйся, Валадару Юдэйскі!» |
24235 | MAT 27:37 | І зьмясьцілі над галавою Яго надпіс пра віну Ягоную: «Гэта Ісус, Валадар Юдэйскі». |
24289 | MRK 1:5 | І выходзіла да яго ўся краіна Юдэйская і ўсе Ерусалімцы, і ўсе былі ім хрышчаны ў рацэ Ярдан, вызнаючы грахі свае. |
24364 | MRK 3:7 | І Ісус разам з вучнямі Сваімі адыйшоў да мора, і вялікае мноства пайшло за Ім з Галілеі, і з Юдэі, |
24376 | MRK 3:19 | і Юду Іскарыёта, які выдаў Яго. |
24479 | MRK 6:3 | Ці ж гэта не цясьляр, сын Марыі, брат Якуба, Ёсіі, Юды і Сымона? Ці ж ня сёстры Ягоныя тут сярод нас?» І горшыліся з Яго. |
24535 | MRK 7:3 | Бо самі фарысэі і ўсе Юдэі не ядуць, не абмыўшы чыста рук, трымаючыся традыцыяў старэйшых. |
24658 | MRK 10:1 | Устаўшы адтуль, прыходзіць у межы Юдэі за Ярданам. І зноў зьбіраецца вакол Яго натоўп, і Ён, як меў звычай, зноў навучаў іх. |
24800 | MRK 13:14 | А калі ўбачыце агіду спусташэньня, як сказана праз Данііла прарока, што стане там, дзе не павінна, — хто чытае, няхай разумее, — тады тыя, хто ў Юдэі, няхай уцякаюць у горы, |
24833 | MRK 14:10 | І Юда Іскарыёт, адзін з Дванаццаці, пайшоў да першасьвятароў, каб выдаць Яго ім. |
24866 | MRK 14:43 | І адразу, калі Ён яшчэ гаварыў, прыходзіць Юда, адзін з Дванаццаці, а з ім вялікі натоўп з мячамі і каламі ад першасьвятароў, і кніжнікаў, і старшыняў. |
24897 | MRK 15:2 | І спытаўся ў Яго Пілат: «Ты — Валадар Юдэйскі?» А Ён, адказваючы, гаворыць яму: «Ты кажаш». |
24904 | MRK 15:9 | А Пілат адказаў ім, кажучы: «Хочаце, адпушчу вам Валадара Юдэйскага?» |
24907 | MRK 15:12 | Дык Пілат, адказваючы, зноў сказаў ім: «Што вы хочаце, каб я зрабіў з Тым, Каго называеце Валадаром Юдэйскім?» |
24913 | MRK 15:18 | І пачалі вітаць Яго: «Радуйся, Валадару Юдэйскі!» |
24921 | MRK 15:26 | І быў надпіс віны Ягонай напісаны: «Валадар Юдэйскі». |
24967 | LUK 1:5 | Сталася ў дні Ірада, валадара Юдэйскага, [быў] сьвятар з Абіявае чаргі, на імя Захарыя, і жонка ягоная з дачок Аарона, і імя яе — Альжбета. |
25001 | LUK 1:39 | Устаўшы, Марыя ў тыя дні шпарка пайшла ў горную краіну, у горад Юдавы, |
25027 | LUK 1:65 | І стаўся страх на ўсіх, што жылі побач, і гаварылі адзін аднаму словы гэтыя па ўсёй горнай краіне Юдэйскай. |
25046 | LUK 2:4 | Пайшоў таксама і Язэп з Галілеі, з гораду Назарэт, у Юдэю, у горад Давіда, называны Бэтлеем, бо ён быў з дому і роду Давіда, |
25095 | LUK 3:1 | А ў пятнаццаты год панаваньня цэзара Тыбэрыя, калі Понці Пілат панаваў у Юдэі, Ірад быў тэтрархам у Галілеі, Філіп, брат ягоны, — тэтрархам у Ітурэі і Траханіцкай краіне, а Лісані — тэтрархам у Абіліне, |
25120 | LUK 3:26 | Магатаў, Мататыяў, Сэмэяў, Язэпаў, Юдаў, |
25124 | LUK 3:30 | Сымонаў, Юдаў, Язэпаў, Янанаў, Эліякімаў, |
25127 | LUK 3:33 | Амінадабаў, Арамаў, Эсромаў, Пэрэсаў, Юдаў, |
25193 | LUK 5:17 | І сталася, у адзін дзень, як Ён навучаў, і сядзелі фарысэі і законавучыцелі, якія прыйшлі з усіх мястэчак Галілеі і Юдэі, і Ерусаліму, і сіла Госпадава была дзеля аздараўленьня іх, |
25231 | LUK 6:16 | Юду Якубавага і Юду Іскарыёта, які стаўся здраднікам. |
25232 | LUK 6:17 | І, зыйшоўшы разам з імі, стаў на роўным месцы, і натоўп вучняў Ягоных, і вялікае мноства народу з усяе Юдэі, і Ерусаліму, і прыморскіх гарадоў Тыру і Сідону, |
25267 | LUK 7:3 | Пачуўшы пра Ісуса, ён паслаў да Яго старшыняў Юдэйскіх прасіць Яго, каб прыйшоў аздаравіць слугу ягонага. |
25278 | LUK 7:14 | І, падыйшоўшы, дакрануўся да пахавальных насілкаў; а тыя, што несьлі іх, затрымаліся, і Ён сказаў: «Юнача, табе кажу: Устань!» |
25281 | LUK 7:17 | І разыйшлося слова гэтае пра Яго па ўсёй Юдэі і па ўсёй ваколіцы. |
25916 | LUK 21:21 | Тады тыя, хто ў Юдэі, няхай бягуць у горы; і хто пасярод гораду, няхай выходзяць; і хто ў ваколіцы, няхай не ўваходзяць у яго, |
25936 | LUK 22:3 | А шатан увайшоў у Юду, называнага Іскарыётам, аднаго з ліку Дванаццаці, |
25980 | LUK 22:47 | Яшчэ Ён гаварыў, аж вось натоўп, а наперадзе іх ішоў адзін з Дванаццаці, называны Юда, і ён наблізіўся да Ісуса, каб пацалаваць Яго. |
25981 | LUK 22:48 | Ісус жа сказаў яму: «Юда! Пацалункам Сына Чалавечага выдаеш?» |
26007 | LUK 23:3 | А Пілат спытаўся ў Яго, кажучы: «Ты — Валадар Юдэйскі?» Ён жа, адказваючы яму, прамовіў: «Ты кажаш». |
26009 | LUK 23:5 | А яны настойвалі, кажучы, што Ён падбухторвае народ, навучаючы па ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Галілеі аж дасюль. |
26041 | LUK 23:37 | і кажучы: «Калі Ты — Валадар Юдэйскі, збаў Сябе Самога». |
26042 | LUK 23:38 | І быў над Ім надпіс, напісаны пісаньнямі грэцкімі, рымскімі і гебрайскімі: «Гэта — Валадар Юдэйскі». |