| 1 | GEN 1:1 | На пачатку стварыў Бог неба і зямлю. |
| 2 | GEN 1:2 | І зямля была бязладная і пустая, і цемра над бяздоньнямі, і Дух Божы ўзносіўся над водамі. |
| 3 | GEN 1:3 | І сказаў Бог: “Няхай станецца сьвятло”. І сталася сьвятло. |
| 4 | GEN 1:4 | І бачыў Бог сьвятло, што яно добрае, і разьдзяліў Бог сьвятло і цемру. |
| 5 | GEN 1:5 | І назваў Бог сьвятло днём, а цемру — ноччу. І быў вечар, і была раніца — дзень адзін. |
| 6 | GEN 1:6 | І сказаў Бог: “Няхай станецца прасьцяг сярод водаў і няхай аддзеліць воды ад водаў”. |
| 7 | GEN 1:7 | І зрабіў Бог прасьцяг, і разьдзяліў воды, якія былі пад прасьцягам, і воды, якія былі над прасьцягам. І сталася так. |
| 8 | GEN 1:8 | І назваў Бог прасьцяг небам. І быў вечар, і была раніца — дзень другі. |
| 9 | GEN 1:9 | І сказаў Бог: “Няхай зьбяруцца воды, якія пад небам, у адно месца, і няхай зьявіцца сухазем’е”. І сталася так. |
| 10 | GEN 1:10 | І назваў Бог сухазем’е зямлёю, а збор водаў назваў морам. І бачыў Бог, што [гэта] добра. |
| 11 | GEN 1:11 | І сказаў Бог: “Няхай зазелянее зямля зелянінай, травой, якая сее насеньне, і дрэвамі пладовымі, якія даюць плады паводле гатунку свайго і маюць у сабе насеньне на зямлі”. І сталася так. |
| 12 | GEN 1:12 | І выдала зямля зеляніну, траву, якая сее насеньне паводле гатунку свайго, і дрэвы, якія даюць плады і маюць у сабе насеньне паводле гатунку свайго. І бачыў Бог, што [гэта] добра. |
| 13 | GEN 1:13 | І быў вечар, і была раніца — дзень трэці. |