1 | GEN 1:1 | На пачатку стварыў Бог неба і зямлю. |
2 | GEN 1:2 | І зямля была бязладная і пустая, і цемра над бяздоньнямі, і Дух Божы ўзносіўся над водамі. |
3 | GEN 1:3 | І сказаў Бог: “Няхай станецца сьвятло”. І сталася сьвятло. |
4 | GEN 1:4 | І бачыў Бог сьвятло, што яно добрае, і разьдзяліў Бог сьвятло і цемру. |
5 | GEN 1:5 | І назваў Бог сьвятло днём, а цемру — ноччу. І быў вечар, і была раніца — дзень адзін. |
6 | GEN 1:6 | І сказаў Бог: “Няхай станецца прасьцяг сярод водаў і няхай аддзеліць воды ад водаў”. |
7 | GEN 1:7 | І зрабіў Бог прасьцяг, і разьдзяліў воды, якія былі пад прасьцягам, і воды, якія былі над прасьцягам. І сталася так. |
8 | GEN 1:8 | І назваў Бог прасьцяг небам. І быў вечар, і была раніца — дзень другі. |
9 | GEN 1:9 | І сказаў Бог: “Няхай зьбяруцца воды, якія пад небам, у адно месца, і няхай зьявіцца сухазем’е”. І сталася так. |
10 | GEN 1:10 | І назваў Бог сухазем’е зямлёю, а збор водаў назваў морам. І бачыў Бог, што [гэта] добра. |
11 | GEN 1:11 | І сказаў Бог: “Няхай зазелянее зямля зелянінай, травой, якая сее насеньне, і дрэвамі пладовымі, якія даюць плады паводле гатунку свайго і маюць у сабе насеньне на зямлі”. І сталася так. |
12 | GEN 1:12 | І выдала зямля зеляніну, траву, якая сее насеньне паводле гатунку свайго, і дрэвы, якія даюць плады і маюць у сабе насеньне паводле гатунку свайго. І бачыў Бог, што [гэта] добра. |
13 | GEN 1:13 | І быў вечар, і была раніца — дзень трэці. |
14 | GEN 1:14 | І сказаў Бог: “Няхай стануцца сьвяцілы на прасьцягу неба, каб разьдзяляць дзень і ноч, і няхай будуць дзеля знакаў, і вызначаных часоў, і дзён, і гадоў. |
15 | GEN 1:15 | І няхай будуць сьвяціламі на прасьцягу неба, каб сьвяцілі на зямлю”. І сталася так. |
16 | GEN 1:16 | І зрабіў Бог два сьвяцілы вялікія: сьвяціла большае, каб кіравала днём, і сьвяціла меншае, каб кіравала ноччу, і зоркі. |
17 | GEN 1:17 | І зьмясьціў іх Бог на прасьцягу неба, каб сьвяцілі на зямлю, |
18 | GEN 1:18 | і кіравалі днём і ноччу, і аддзялялі сьвятло ад цемры. І бачыў Бог, што [гэта] добра. |
19 | GEN 1:19 | І быў вечар, і была раніца — дзень чацьвёрты. |
20 | GEN 1:20 | І сказаў Бог: “Няхай узварушацца воды рухам душы жывой, і птушкі няхай лётаюць над зямлёю па прасьцягу неба”. |
21 | GEN 1:21 | І стварыў Бог цмокаў вялікіх і ўсякую душу жывую, якая рухаецца, якімі ўзварушыліся воды, паводле гатункаў сваіх, і ўсякую птушку крылатую паводле гатунку свайго. І бачыў Бог, што [гэта] добра. |
22 | GEN 1:22 | І дабраславіў іх Бог, кажучы: “Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце воды мораў, а птушкі няхай множацца на зямлі”. |
23 | GEN 1:23 | І быў вечар, і была раніца — дзень пяты. |
24 | GEN 1:24 | І сказаў Бог: “Няхай выдасьць зямля душу жывую паводле гатунку свайго: скаціну, паўзуноў і зьвяроў зямных паводле гатункаў сваіх”. І сталася так. |
25 | GEN 1:25 | І зрабіў Бог зьвяроў зямных паводле гатункаў сваіх, і скаціну паводле гатунку свайго, і ўсякіх паўзуноў зямных паводле гатункаў сваіх. І бачыў Бог, што [гэта] добра. |
26 | GEN 1:26 | І сказаў Бог: “Зробім чалавека на вобраз Наш, як падабенства Нашае, і няхай ён мае уладу над рыбамі марскімі і над птушкамі паднебнымі, і над скацінай, і над усёй зямлёй, і над усякім паўзуном, які поўзае па зямлі”. |
27 | GEN 1:27 | І стварыў Бог чалавека на вобраз Свой, на вобраз Божы стварыў яго, мужчыну і жанчыну стварыў іх. |
28 | GEN 1:28 | І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: “Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю, і падпарадкоўвайце яе сабе, і мейце ўладу над рыбамі марскімі, і над птушкамі паднебнымі, і над усякім зьверам, які рухаецца па зямлі”. |
29 | GEN 1:29 | І сказаў Бог: “Вось, Я даў вам усякую траву, якая сее насеньне, якая на абліччы ўсёй зямлі, і ўсякія дрэвы, якія маюць плод дрэва і сеюць насеньне, каб былі вам на ежу. |
30 | GEN 1:30 | І ўсім зьвярам зямным, і ўсім птушкам паднебным, і ўсяму, што рухаецца па зямлі, у якім ёсьць душа жывая, Я даў усякую траву зялёную на ежу”. І сталася так. |
31 | GEN 1:31 | І бачыў Бог усё, што зрабіў, і вось, усё вельмі добра. І быў вечар, і была раніца — дзень шосты. |
32 | GEN 2:1 | І былі скончаны неба і зямля, і ўсё войска іхняе. |
33 | GEN 2:2 | І скончыў Бог у сёмы дзень работу Сваю, якую зрабіў, і супачыў у сёмы дзень ад усёй работы Сваёй, якую зрабіў. |
34 | GEN 2:3 | І дабраславіў Бог дзень сёмы і асьвяціў яго, бо ў ім супачыў ад усёй работы Сваёй, якую стварыў Бог, робячы. |
35 | GEN 2:4 | Такі вось радавод неба і зямлі, калі былі яны створаныя, у дзень, калі ГОСПАД Бог зрабіў зямлю і неба. |
36 | GEN 2:5 | І не было яшчэ ніводнага куста палявога на зямлі, і ніводная палявая трава яшчэ не вырасла, бо ГОСПАД Бог не спаслаў дождж на зямлю і не было чалавека, каб абрабляць зямлю. |
37 | GEN 2:6 | І пара падымалася ад зямлі, і напойвала ўсё аблічча зямлі. |
38 | GEN 2:7 | І зьляпіў ГОСПАД Бог чалавека з пылу зямлі, і ўдыхнуў у ноздры ягоныя дыханьне жыцьця, і стаўся чалавека душою жывою. |
39 | GEN 2:8 | І пасадзіў ГОСПАД Бог сад у Эдэне, на ўсходзе, і зьмясьціў там чалавека, якога зьляпіў. |