| 45 | GEN 2:14 | А назва трэцяй ракі — Хідэкель, яна цячэ на ўсход Асірыі; а чацьвёртая рака — Эўфрат. |
| 63 | GEN 3:7 | І расплюшчыліся вочы ў іх абодвух, і спазналі, што яны голыя, і сплялі лісты фігавыя, і зрабілі сабе перапаяскі. |
| 138 | GEN 5:32 | І было Ною пяцьсот гадоў, і нарадзіў Ной Сэма, Хама і Яфэта. |
| 142 | GEN 6:4 | У тыя дні нэфілімы жылі на зямлі, а таксама пазьней, калі сыны Божыя прыходзілі да дочак чалавечых, і тыя ім нараджалі. Былі гэта волаты, ад вякоў мужы слаўныя. |
| 148 | GEN 6:10 | І нарадзіў Ной трох сыноў: Сэма, Хама і Яфэта. |
| 152 | GEN 6:14 | Зрабі сабе каўчэг з дрэва гафэр; зробіш у каўчэгу перагародкі і пацягні яго смалой звонку і знутры. |
| 173 | GEN 7:13 | У гэты самы дзень увайшоў у каўчэг Ной, і Сэм, і Хам, і Яфэт, сыны Ноя, і жонка Ноя, і тры жонкі сыноў ягоных з імі. |
| 224 | GEN 9:18 | І былі сыны Ноя, якія выйшлі з каўчэгу: Сэм, Хам і Яфэт. А Хам быў бацькам Ханаана. |
| 229 | GEN 9:23 | І ўзялі Сэм і Яфэт адзежу і ўсклалі на плечы свае, і пайшлі сьпінаю, і накрылі голасьць бацькі свайго; а твары іхнія былі [зьвернутыя] назад, і яны ня бачылі голасьці бацькі свайго. |
| 233 | GEN 9:27 | Няхай пашырыць Бог Яфэта, і будзе ён жыць ў намётах Сэма, і Ханаан будзе ў яго слугою”. |
| 236 | GEN 10:1 | Вось радавод сыноў Ноя: Сэма, Хама і Яфэта. І нарадзіліся ім сыны пасьля патопу. |
| 237 | GEN 10:2 | Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Туваль, Мэшэх і Тырас. |
| 238 | GEN 10:3 | Сыны Гамэра: Ашкеназ, Рыфат і Тагарма. |
| 248 | GEN 10:13 | А Міцраім нарадзіў Людыма, і Анаміма, і Легавіма, і Нафтухіма, |
| 249 | GEN 10:14 | і Патрусіма і Касьлюхіма, ад якіх паходзяць Філістынцы, і Кафторыма. |
| 256 | GEN 10:21 | А Сэм, бацька ўсіх сыноў Эвэра, старэйшы брат Яфэта, нарадзіў [сыноў]. |
| 261 | GEN 10:26 | Ёктан нарадзіў Альмадада, і Шалефа, і Хацармавэта, і Яраха, |
| 264 | GEN 10:29 | і Афіра, і Хавіля, і Ёвава. Гэтыя ўсе — сыны Ёктана. |
| 265 | GEN 10:30 | Месца іх пражываньня было ад Мэшы ў напрамку Сэфару на ўсход. |
| 314 | GEN 12:15 | І ўбачылі яе князі фараона, і хвалілі яе перад фараонам. І была ўзятая жанчына ў дом фараона. |
| 316 | GEN 12:17 | І наведаў ГОСПАД фараона і дом ягоны вялікімі карамі з прычыны Сарай, жонкі Абрама. |
| 317 | GEN 12:18 | І паклікаў фараон Абрама, і сказаў [яму]: “Што ты мне зрабіў? Чаму не сказаў мне, што яна — жонка твая? |
| 319 | GEN 12:20 | І загадаў фараон людзям сваім, і яны выслалі [Абрама], і жонку ягоую, і ўсё, што ён меў. |
| 338 | GEN 14:1 | І сталася за дзён Амрафэля, валадара Шынаару, і Арыёха, валадара Элясару, і Кедарляамэра, валадара Эляму, і Тыдаля, валадара Гаіму, |
| 342 | GEN 14:5 | А ў чатырнаццатым годзе прыйшоў Кедарляамэр і валадары, якія з ім, і пабілі Рэфаімаў у Аштэрот-Карнаіме, і Зузімаў у Гаме, і Эмімаў у Шавэ-Кірыятаіме, |
| 346 | GEN 14:9 | з Кедарляамэрам, валадаром Эляму, і Тыдалем, валадаром Гаіму, і Амрафэлем, валадаром Шынаару, і Арыёхам, валадаром Элясару, чатыры валадары супраць пяці. |
| 379 | GEN 15:18 | У той дзень заключыў ГОСПАД з Абрамам запавет, кажучы: “Я даю гэтую зямлю насеньню твайму, ад ракі Эгіпецкай аж да вялікай ракі, ракі Эўфрат: |
| 381 | GEN 15:20 | Хетаў, Пэрэзэяў, Рэфаімаў, |
| 570 | GEN 22:22 | і Кесэда, і Хазо, і Пільдаша, і Ідлафа, і Бэтуэля”. |
| 580 | GEN 23:8 | і гутарыў з імі, кажучы: “Калі жадае душа вашая, каб я пахаваў памёршую маю ад аблічча майго, паслухайце мяне і папрасіце за мяне Эфрона, сына Цахара, |
| 582 | GEN 23:10 | А Эфрон сядзеў сярод сыноў Хета. І адказаў Эфрон Хет Абрагаму ўслых усіх сыноў Хета, якія ўваходзілі ў брамы гораду ягонага, кажучы: |
| 585 | GEN 23:13 | і сказаў Эфрону ўслых народу зямлі, кажучы: “Калі б ты толькі паслухаў мяне, я даю табе срэбра за поле гэтае; вазьмі ў мяне, і я пахаваю там памёршую маю”. |
| 586 | GEN 23:14 | І адказаў Эфрон Абрагаму, кажучы яму: |
| 588 | GEN 23:16 | І паслухаў Абрагам Эфрона; і адважыў Абрагам Эфрону срэбра, пра якое ён казаў услых сыноў Хета, чатырыста сыкляў срэбра, якое ўжывалася ў купцоў. |
| 589 | GEN 23:17 | І атрымаў поле Эфрона, якое ў Махпэлі, што насупраць Мамрэ, поле тое і пячора, якая на ім, і кажнае дрэва, якое на полі, ў-ва ўсіх межах ягоных наўкола, |
| 663 | GEN 25:4 | А сынамі Мадыяна — Эфа, і Эфэр, і Ханох, і Авіда, і Эльдаа. Усі яны — сыны Кетуры. |
| 668 | GEN 25:9 | І пахавалі яго Ісаак і Ізмаэль, сыны ягоныя, у пячоры Махпеля на полі Эфрона, сына Цахара, Хета, што насупраць Мамрэ. |
| 674 | GEN 25:15 | Хадад, Тэма, Етур, Нафіш і Кедма. |
| 839 | GEN 30:8 | І сказала Рахель: “Ваяваньнем Божым змагалася я з сястрою сваёй і адолела”. І назвала імя ягонае Нэфталі. |
| 1028 | GEN 35:16 | І вырушыў з Бэтэлю. І быў яшчэ кавалак зямлі, каб прыйсьці да Ефраты; і нарадзіла Рахель, і цяжкія былі роды. |
| 1031 | GEN 35:19 | І памерла Рахель, і была пахаваная пры дарозе ў Ефрату, гэта Бэтлеем. |
| 1037 | GEN 35:25 | І сыны Більгі, нявольніцы Рахелі: Дан і Нэфталі. |
| 1045 | GEN 36:4 | І нарадзіла Ада Эзаву Эліфаза, а Басэмат нарадзіла Рэўэля, |
| 1051 | GEN 36:10 | Вось імёны сыноў Эзава: Эліфаз, сын Ады, жонкі Эзава; Рэўэль, сын Басэмат, жонкі Эзава. |
| 1052 | GEN 36:11 | І былі сыны Эліфаза: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам і Кеназ. |
| 1053 | GEN 36:12 | А Тымна была наложніцай Эліфаза, сына Эзава, і яна нарадзіла Эліфазу Амалека. Гэта сыны Ады, жонкі Эзава. |
| 1056 | GEN 36:15 | Вось князі сыноў Эзава. Сыны Эліфаза, першароднага Эзава: князь Тэман, князь Амар, князь Цэфо, князь Кеназ, |
| 1057 | GEN 36:16 | князь Карах, князь Гатам, князь Амалек. Гэта князі Эліфаза ў зямлі Эдом, гэта сыны Ады. |
| 1064 | GEN 36:23 | А вось сыны Шаваля: Альван, Манахат, Эваль, Шэфо і Анам. |
| 1120 | GEN 37:36 | А Мадыяняне прадалі яго ў Эгіпце Патыфару, урадоўцу фараона, начальніку варты. |
| 1151 | GEN 39:1 | А Язэп быў заведзены ў Эгіпет, і купіў яго Патыфар, урадовец фараона, начальнік варты, Эгіпцянін, з рук Ізмаэльцаў, якія завялі яго туды. |
| 1175 | GEN 40:2 | І загневаўся фараон на двух урадоўцаў сваіх, на начальніка чашнікаў і на начальніка пекараў, |
| 1180 | GEN 40:7 | І спытаўся ён у ўрадоўцаў фараона, што былі пад вартаю з ім у доме пана ягонага, кажучы: “Чаму абліччы вашыя сёньня [маюць] благі выгляд?” |
| 1184 | GEN 40:11 | І келіх фараона ў руцэ маёй, і я ўзяў вінаградныя ягады, і выціснуў іх у келіх фараона, і даў келіх ў рукі фараона”. |
| 1186 | GEN 40:13 | Праз тры дні падніме фараон галаву тваю, і верне цябе на месца тваё, і ты будзеш даваць келіх фараону ў руку ягоную паводле ранейшага звычаю, калі ты быў чашнікам ягоным. |
| 1187 | GEN 40:14 | Толькі ўзгадай пра мяне, калі будзе табе добра; і зьяві мне міласэрнасьць, узгадай пра мяне перад фараонам, і вывядзі мяне з гэтага дому, |
| 1190 | GEN 40:17 | І ў кашы верхнім — усялякая ежа фараона, вырабленая пекарам; і птушкі елі яе з каша на галаве маёй”. |
| 1192 | GEN 40:19 | Праз тры дні падніме фараон галаву з цябе, і павесіць цябе на дрэве; і птушкі будуць есьці цела тваё з цябе”. |
| 1193 | GEN 40:20 | І стаўся на трэйці дзень дзень нараджэньня фараона, і ён справіў бяседу для ўсіх слугаў сваімх, і падняў галаву начальніка чашнікаў і галаву начальніка пекараў сярод слугаў сваіх, |
| 1194 | GEN 40:21 | І вярнуў начальніка чашнікаў на ягонае месца чашніка, і ён даў келіх ў руку фараону. |
| 1197 | GEN 41:1 | І сталася, што мінула два гады часу, і сьніў фараон, і вось, ён стаіць каля ракі. |
| 1200 | GEN 41:4 | І пажэрлі каровы брыдкія з выгляду і худыя целам сем кароваў прыгожых з выгляду і сытых. І прачнуўся фараон, |
| 1203 | GEN 41:7 | І праглынулі каласы пустыя сем каласоў здаровых і поўных. І прачнуўся фараон, і вось, [гэта] сон. |
| 1204 | GEN 41:8 | І сталася раніцаю, што быў стрывожаны дух ягоны, і ён паслаў, і паклікаў усіх варажбітоў Эгіпту і ўсіх мудрацоў яго, і распавёў ім фараон сон свой; і не было [нікога], хто б патлумачыў яго фараону. |
| 1205 | GEN 41:9 | І прамовіў начальнік чашнікаў фараону, кажучы: “Грахі мае ўзгадваю я сёньня. |
| 1210 | GEN 41:14 | І паслаў фараон, і паклікаў Язэпа; і хутка вывялі яго з лёху. І ён пагаліўся, і зьмяніў адзеньне сваё, і прыйшоў да фараона. |
| 1211 | GEN 41:15 | І сказаў фараон Язэпу: “Я сьніў сон, і няма нікога, хто б патлумачыў яго. І я чуў, што пра цябе кажуць, што ты, выслухаўшы сон, тлумачыш яго”. |
| 1212 | GEN 41:16 | І адказаў Язэп фараону, кажучы: “Ня я, але Бог можа адкажа на супакой фараону”. |
| 1213 | GEN 41:17 | І сказаў фараон Язэпу: “У маім сьне, вось, стаю я на беразе ракі. |
| 1215 | GEN 41:19 | І вось, сем кароваў іншых выходзяць пасьля іх, непафарэмныя, вельмі брыдкія з выгляду і худыя целам, я ня бачыў падобных, што да брыдкасьці, у-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай. |
| 1221 | GEN 41:25 | І сказаў Язэп фараону: “Сон фараона — адзін ён. Што Бог зробіць, Ён паведаміў фараону. |
| 1224 | GEN 41:28 | Гэта слова, якое я прамовіў да фараона. Што Бог зробіць, Ён паказаў фараону. |
| 1228 | GEN 41:32 | А тое, што паўтарыўся гэты сон фараону двойчы, [азначае], што вызначана гэта справа ў Бога і неўзабаве Бог зьдзейсьніць гэта. |
| 1229 | GEN 41:33 | І цяпер няхай прыгледзіць фараон мужа кемлівага і мудрага, і няхай паставіць яго над зямлёю Эгіпецкай. |
| 1230 | GEN 41:34 | Няхай зробіць фараон, і прызначыць наглядчыкаў над краем, і зьбірае пятую частку [ўраджаю] з зямлі Эгіпецкае ў сем гадоў дабрабыту. |
| 1231 | GEN 41:35 | І зьбяруць усякае харчаваньне падчас гэтых добрых гадоў, якія надыйдуць, і няхай зьбіраюць збожжа пад руку фараона на харчаваньне ў гарадах, і няхай захоўваюць. |
| 1233 | GEN 41:37 | І добрае было гэтае слова ў вачах фараона і ў вачах усіх слугаў ягоных. |
| 1234 | GEN 41:38 | І сказаў фараон слугам сваім: “Ці знойдзецца такі чалавек, як гэты, які мае ў сабе Духа Божага?” |
| 1235 | GEN 41:39 | І сказаў фараон Язэпу: “Пасьля таго, як Бог паведаміў табе ўсё гэта, няма нікога такога кемлівага і мудрага, як ты. |
| 1237 | GEN 41:41 | І сказаў фараон Язэпу: “Глядзі, я паставіў цябе над усёю зямлёю Эгіпецкаю”. |
| 1238 | GEN 41:42 | І зьняў фараон пярсьцёнак свой з рукі сваёй, і даў яго на руку Язэпу; і апрануў яго ў адзеньне з вісону, і ўзлажыў ланцуг залаты на шыю ягоную; |
| 1240 | GEN 41:44 | І сказаў фараон Язэпу: “Я — фараон, але без цябе ніхто не падніме рукі сваёй і нагі сваёй ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай”. |
| 1241 | GEN 41:45 | І назваў фараон імя Язэпава: Цафнат-Панэах, і даў яму за жонку Аснат, дачку Паты-Пэра, сьвятара з Ону. І узьняўся Язэп над зямлёю Эгіпецкаю. |
| 1242 | GEN 41:46 | Язэпу было трыццаць гадоў, калі ён стаў перад фараонам, валадаром Эгіпту. І выйшаў Язэп ад аблічча фараона, і прайшоў па ўсёй зямлі Эгіпецкай. |
| 1248 | GEN 41:52 | А імя другога назваў Эфраім, бо казаў: распладзіў мяне Бог у зямлі нядолі маёй”. |