29 | GEN 1:29 | І сказаў Бог: “Вось, Я даў вам усякую траву, якая сее насеньне, якая на абліччы ўсёй зямлі, і ўсякія дрэвы, якія маюць плод дрэва і сеюць насеньне, каб былі вам на ежу. |
54 | GEN 2:23 | І сказаў чалавек: “Вось, на гэты раз, гэта костка з костак маіх і цела з цела майго. Яна будзе называцца жанчынаю, бо ўзятая з мужа”. |
68 | GEN 3:12 | І сказаў чалавек: “Жанчына, якую Ты даў, [каб была] са мною, яна дала мне з дрэва, і я еў”. |
72 | GEN 3:16 | А жанчыне сказаў: “Памнажаючы, памножу мучэньні твае і цяжарнасьці твае, з болем будзеш нараджаць сыноў; і да мужа твайго пацяга твая, а ён будзе панаваць над табою”. |
78 | GEN 3:22 | І сказаў ГОСПАД Бог: “Вось, чалавек стаўся як адзін з Нас, спазнаўшы дабро і зло. І цяпер няхай ня выцягне ён рукі сваёй і ня возьме таксама з дрэва жыцьця, і ня зьесьць, і ня будзе жыць вечна”. |
215 | GEN 9:9 | “Вось, Я заключаю запавет Мой з вамі і з насеньнем вашым пасьля вас, |
273 | GEN 11:6 | І сказаў ГОСПАД: “Вось, адзін народ і адна для ўсіх мова. І вось, што пачалі яны рабіць. І цяпер не спыніць іх ва ўсім, што яны задумалі зрабіць. |
310 | GEN 12:11 | І сталася, калі набліжаліся яны да Эгіпту, сказаў ён жонцы сваёй Сарай: “Вось, я ведаю, што ты жанчына прыгожая, |
364 | GEN 15:3 | І сказаў Абрам: “Вось, ня даў Ты мне насеньня. І вось, народжаны ў доме маім [слуга] будзе спадкаемцам маім”. |
374 | GEN 15:13 | І сказаў [Госпад] Абраму: “Ведаючы, ведай, што насеньне тваё будзе прыхаднямі ў зямлі не сваёй, і будуць служыць яны, і будуць прыгнятаць іх чатырыста гадоў. |
388 | GEN 16:6 | І сказаў Абрам Сарай: “Вось, нявольніца твая ў руцэ тваёй, рабі з ёй, што добра ў вачах тваіх”. І Сарай стала ўціскаць яе, і яна ўцякла ад аблічча яе. |
390 | GEN 16:8 | і сказаў: “Агар, нявольніца Сарай, адкуль ты прыйшла і куды ідзеш?” Яна адказала: “Ад аблічча Сарай, гаспадыні маёй, я ўцякаю”. |
392 | GEN 16:10 | І сказаў ёй Анёл ГОСПАДАЎ: “Памнажаючы, памножу насеньне тваё, нельга будзе палічыць яго з прычыны мноства”. |
393 | GEN 16:11 | І сказаў ёй Анёл ГОСПАДАЎ: “Вось, ты зачала і народзіш сына, і назавеш імя яго Ізмаэль, таму што ГОСПАД пачуў пра уціск твой. |
413 | GEN 17:15 | І сказаў Бог Абрагаму: “Сарай, жонку тваю, ня будзеш зваць імя яе Сарай, але Сара будзе імя яе. |
416 | GEN 17:18 | І сказаў Абрагам Богу: “О, каб хоць Ізмаэль жыў перад абліччам Тваім!” |
428 | GEN 18:3 | і сказаў: “Госпадзе, калі я знайшоў ласку ў вачах Тваіх, прашу, не мінай слугі Свайго. |
431 | GEN 18:6 | І пасьпяшаў Абрагам у намёт да Сары, і сказаў: “Пасьпяшайся, замяшай тры меркі найлепшай мукі і зрабі аладак”. |
434 | GEN 18:9 | І сказалі яму: “А дзе Сара, жонка твая?” Ён сказаў: “Вось, у намёце”. |
435 | GEN 18:10 | А Той сказаў: “Вяртаючыся, вярнуся да цябе ў гэты час жыцьця [праз год], і вось, будзе сын ў Сары, жонкі тваёй”. А Сара слухала ля ўваходу ў намёт, які быў за ім. |
440 | GEN 18:15 | І запярэчыла Сара, кажучы: “Я не сьмяялася,” бо яна спалохалася. Але Ён сказаў: “Не, ты сьмяялася!” |
454 | GEN 18:29 | І працягваў гаварыць з Ім, і сказаў: “Можа, знойдзецца там сорак?” І Ён сказаў: “Не зраблю гэтага дзеля сарака”. |
456 | GEN 18:31 | І сказаў ён: “Вось, я пачаў гаварыць да Госпада майго. Можа, знойдзецца там дваццаць?” І Ён сказаў: “Ня зьнішчу дзеля дваццаці”. |
460 | GEN 19:2 | і сказаў: “Вось, прашу, гаспадары мае, зьвярніце ў дом слугі вашага і пераначуйце, і памыйце ногі свае, а раніцою ўстанеце і пойдзеце ў дарогу сваю”. А яны сказалі: “Не, бо мы будзем начаваць на вуліцы”. |
465 | GEN 19:7 | і сказаў: “Прашу, браты мае, не рабіце ліхога. |
472 | GEN 19:14 | І выйшаў Лёт, і гаварыў да зяцёў сваіх, якія мелі ўзяць дочак ягоных, і сказаў: “Уставайце, выходзьце з гэтага месца, бо ГОСПАД мае зьнішчыць горад”. І было ў вачах зяцёў ягоных гэта, нібыта ён жартуе. |
473 | GEN 19:15 | Калі ўзыйшла зараніца, анёлы прысьпешвалі Лёта, кажучы: “Уставай, бяры жонку тваю і дзьве дочкі твае, якія тут, каб не загінуў ты праз беззаконьні гораду гэтага”. |
479 | GEN 19:21 | І сказаў яму: “Вось, Я прыняў аблічча тваё і ў гэтым слове, і ня зьнішчу горад, пра які ты гаварыў. |
492 | GEN 19:34 | І сталася на другі дзень, сказала старэйшая малодшай: “Вось, я ў мінулую ноч ляжала з бацькам нашым. Нпоім яго віном таксама ў гэтую ноч, і ты ўвойдзеш, і ляжаш з ім, і мы ажывім насеньне бацькі нашага”. |
499 | GEN 20:3 | І прыйшоў Бог да Абімэлеха ў сьне ўночы, і сказаў яму: “Вось, ты памрэш праз жанчыну, якую ты ўзяў, бо яна мае мужа”. |
507 | GEN 20:11 | І сказаў Абрагам: “Вось, я сказаў: “Напэўна, няма страху Божага на месцы гэтым, і заб’юць мяне з прычыны жонкі маёй”. |
511 | GEN 20:15 | І сказаў Абімэлех: “Вось, зямля мая перад табою. Дзе добра ў вачах тваіх, жыві”. |
512 | GEN 20:16 | А Сары сказаў: “Вось, я даю тысячу срэбнікаў брату твайму. Няхай гэта будзе табе заслонаю перад вачамі ўсіх, якія з табою, і перад усімі ты без віны”. |
568 | GEN 22:20 | І сталася пасьля гэтых падзеяў, паведамілі Абрагаму, кажучы: “Вось, нарадзіла таксама Мілька сыноў Нахору, брату твайму: |
583 | GEN 23:11 | “Не, пане мой! Паслухай мяне: поле я даю табе і пячору, якая на ім, даю табе, перад вачыма сыноў народу майго даю табе яе, пахавай памёршую тваю”. |
597 | GEN 24:5 | І сказаў яму слуга: “Можа, не пажадае тая жанчына ісьці са мною сюды, у гэтую зямлю. Ці маю я завесьці сына твайго адсюль у тую зямлю, з якой ты выйшаў?” |
598 | GEN 24:6 | І сказаў яму Абрагам: “Сьцеражыся, каб не завесьці туды сына майго. |
604 | GEN 24:12 | І сказаў ён: “ГОСПАДЗЕ, Божа пана майго Абрагама! Зрабі, каб сталася [ласка] мне сёньня, і ўчыні міласэрнасьць пану майму Абрагаму. |
606 | GEN 24:14 | Няхай станецца, што тая дзяўчына, якой я скажу: “Нахілі збан свой, і я нап’юся”, і якая скажа: “Пі, я і вярблюды твае напаю”, вось гэта тая, якую Ты прызначыў слузе Твайму Ісааку, і з гэтага пазнаю, што Ты ўчыніў міласэрнасьць пану майму”. |
610 | GEN 24:18 | І сказала яна: “Пі, пане мой”. І пасьпяшалася, і спусьціла збан на руку сваю, і дала яму напіцца. |
623 | GEN 24:31 | І сказаў [Ляван]: “Увайдзі, дабраслаўлёны ГОСПАДАМ. Чаму ты стаіш на двары? Я падрыхтаваў дом і месца для вярблюдаў”. |
631 | GEN 24:39 | І сказаў я пану майму: “Можа, ня пойдзе жанчына тая са мною”. |
632 | GEN 24:40 | І сказаў ён мне: “ГОСПАД, перад абліччам Якога я хадзіў, пашле анёла Свайго з табою і дасьць посьпех на шляху тваім, і ты возьмеш жонку сыну майму з сям’і маёй і з дому бацькі майго. |
634 | GEN 24:42 | І прыйшоў я сёньня да крыніцы, і сказаў: “ГОСПАДЗЕ, Божа пана майго Абрагама! Калі ёсьць воля Твая, дай посьпех на шляху маім, па якім іду. |
638 | GEN 24:46 | І яна пасьпяшалася, і спусьціла збан з сябе, і сказала: “Пі, і таксама вярблюдаў тваіх я напаю”. І я піў, і вярблюдаў яна напаіла. |
691 | GEN 25:32 | І сказаў Эзаў: “Вось, я ледзь не паміраю, і на што гэта мне першародзтва?” |
721 | GEN 26:28 | І яны сказалі: “Мы, гледзячы, ўбачылі, што ГОСПАД з табою, і сказалі мы: “Няхай будзе прысяга паміж намі, паміж намі і табою, і мы заключым запавет з табою, |
730 | GEN 27:2 | І ён сказаў: “Вось, я састарэў, ня ведаю дня сьмерці маёй. |
734 | GEN 27:6 | І сказала Рэбэка Якубу, сыну свайму, кажучы: “Вось, я чула бацьку твайго, як ён казаў брату твайму Эзаву, кажучы: |
749 | GEN 27:21 | І сказаў Ісаак Якубу: “Наблізься, я памацаю цябе, сыне мой, ці ты сын мой Эзаў, ці не”. |
755 | GEN 27:27 | І ён наблізіўся, і пацалаваў яго. І адчуў ён пах адзежы ягонае, і дабраславіў яго, і сказаў: “Вось, пах сына майго, як пах поля, якое дабраславіў ГОСПАД. |
759 | GEN 27:31 | І зрабіў ён таксама прысмакі, і прынёс бацьку свайму, і сказаў бацьку свайму: “Устань, ойча мой, і зьеш дзічыну сына свайго, каб дабраславіла мяне душа твая”. |
765 | GEN 27:37 | І адказаў Ісаак, і сказаў Эзаву: “Вось, я паставіў яго гаспадаром над табою, і ўсіх братоў ягоных аддаў яму за слугаў, і збожжам і віном абдарыў яго. А табе што я зраблю, сыне мой?” |
767 | GEN 27:39 | І адказаў Ісаак, бацька ягоны, і сказаў яму: “Вось, далёка ад тлустасьці зямлі будзе месца жыцьця твайго і [далёка] ад расы з неба з гары, |
770 | GEN 27:42 | І распавялі Рэбэцы словы Эзава, сына ейнага старэйшага, і яна паслала, і паклікала Якуба, сына свайго малодшага, і сказала яму: “Вось, Эзаў, брат твой, суцяшае сябе адносна цябе, што заб’е цябе. |
803 | GEN 29:7 | І ён сказаў: “Вось, яшчэ вялікі дзень [наперадзе]; ня час зьбіраць статак; напаіце авечкі, і ідзіце, і пасьвіце”. |
810 | GEN 29:14 | І сказаў яму Ляван: “Вось, ты — костка мая і цела маё”. І жыў у яго цэлы месяц. |
815 | GEN 29:19 | І сказаў Ляван: “Лепш, калі я аддам яе за цябе, чым аддам за іншага чалавека. Жыві са мною”. |
830 | GEN 29:34 | І зачала яшчэ, і нарадзіла сына, і сказала: “Цяпер, гэтым разам прытуліцца муж мой да мяне, бо я нарадзіла яму трох сыноў”. І таму назвала імя ягонае Левій. |
834 | GEN 30:3 | І яна сказала: “Вось, нявольніца мая Більга. Увайдзі да яе, і яна народзіць на каленях маіх, і я буду збудаваная праз яе”. |
858 | GEN 30:27 | І сказаў яму Ляван: “О, каб я знайшоў ласку у вачах тваіх! Я пераканаўся, што ГОСПАД дабраславіў мяне дзеля цябе”. |
898 | GEN 31:24 | І прыйшоў Бог да Лявана Арамейца ў сьне ўначы, і сказаў яму: “Сьцеражыся, не гавары Якубу ані добрага, ані ліхога”. |
903 | GEN 31:29 | Ёсьць сіла ў руцэ маёй учыніць вам ліха, але Бог бацькі вашага ўчора ўначы сказаў мне, кажучы: “Сьцеражыся, не гавары Якубу ані добрага, ані ліхога”. |
949 | GEN 32:21 | і скажаце таксама: “Вось, слуга твой Якуб [ідзе] за намі”. Бо ён казаў: “Умалю аблічча ягонае дарам, які ідзець перада мною, і потым убачу аблічча ягонае. Можа, ён узьніме аблічча маё”. |
958 | GEN 32:30 | І спытаўся Якуб, і сказаў: “Скажы, калі ласка, імя Тваё”. І Ён сказаў: “Навошта ты пытаешся імя Маё?” І дабраславіў яго там. |
966 | GEN 33:5 | І ўзьняў ён вочы свае, і ўбачыў жанчынаў і дзяцей, і сказаў: “Хто яны табе?” І сказаў [Якуб]: “Дзеці, якімі Бог абдараваў слугу твайго”. |
971 | GEN 33:10 | І сказаў Якуб: “Не, прашу, калі я знайшоў ласку ў вачах тваім, прымі дар мой з рукі маёй, бо я, убачыўшы аблічча тваё, быццам убачыў аблічча Божае, і ты меў ласку да мяне. |
989 | GEN 34:8 | І гаварыў Гамор з імі, кажучы: “Сыхем, сын мой, прыляпіўся душою сваёю да дачкі вашае. Дайце, прашу, яе яму за жонку. |
1013 | GEN 35:1 | І сказаў Бог Якубу: “Устань, узыйдзі ў Бэтэль, і жыві там, і зрабі там ахвярнік Богу, Які зьявіўся табе, калі ты ўцякаў ад аблічча Эзава, брата твайго”. |
1090 | GEN 37:6 | І ён сказаў ім: “Паслухайце, калі ласка, сон гэты, які я сьніў: |
1093 | GEN 37:9 | І сьніў ён яшчэ другі сон, і расказаў яго братам сваім, і сказаў: “Вось, я сьніў яшчэ сон: і вось, сонца, і месяц, і адзінанцаць зорак кланяліся мне”. |
1098 | GEN 37:14 | І сказаў яму: “Пайдзі, прашу, паглядзі, ці ў супакоі браты твае і ці ў супакоі авечкі, і прынясі мне вестк”. І паслаў яго з даліны Хеўрон; і ён пайшоў у Сыхем. |
1103 | GEN 37:19 | І сказалі адзін да аднаго: “Вось, гэты гаспадар сноў ідзе. |
1133 | GEN 38:13 | І паведамілі Тамар, кажучы: “Вось, сьвёкар твой узыходзіць у Тымну стрыгчы авечак сваіх”. |
1136 | GEN 38:16 | І ён павярнуў да яе з дарогі і сказаў: “Дазволь, прашу, увайду да цябе”. Бо ён ня ведаў, што яна — невестка ягоная. А яна сказала: “Што ты дасі мне, калі ўвойдзеш да мяне?” |
1145 | GEN 38:25 | Яе павялі [на спаленьне], а яна паслала да сьвёкра свайго, кажучы: “Ад чалавека, якога гэтыя [рэчы], я цяжарная”. І сказала: “Пазнавай, чыя пячатка, і пас, і кій вось гэтыя”. |
1158 | GEN 39:8 | Але ён адмовіўся, і сказаў жонцы гаспадара свайго: “Вось, гаспадар мой ня рупіцца пры мне ні пра што ў доме, і ўсё, што мае, аддаў у руку маю. |
1164 | GEN 39:14 | яна паклікала людзей дому свайго, і сказала ім, кажучы: “Гляньце, прывялі да нас Гебрая, каб ён сваволіў у нас. Ён прышоў да мяне, каб легчы са мною, і я закрычала голасам вялікім. |
1237 | GEN 41:41 | І сказаў фараон Язэпу: “Глядзі, я паставіў цябе над усёю зямлёю Эгіпецкаю”. |
1255 | GEN 42:2 | І сказаў: “Вось, я чуў, што ёсьць збожжа ў Эгіпце. Зыйдзіце туды і купіце для нас там, і будзем жыць, і не памрэм”. |
1263 | GEN 42:10 | І сказалі яны яму: “Не, пане; і слугі твае прыйшлі купіць харчаваньне. |
1265 | GEN 42:12 | Але ён сказаў ім: “Не, бо вы прыйшлі агледзець голасьць зямлі гэтай”. |
1274 | GEN 42:21 | І казалі яны кожны брату свайму: “Сапраўды, мы вінаватыя адносна брата нашага, што мы бачылі гора душы ягонае, як ён маліў нас, але мы не паслухалі, і за тое прыйшла на нас бяда гэтая”. |
1293 | GEN 43:2 | І сталася, што яны скончылі есьці збожжа, якое прывезьлі з Эгіпту, і сказаў ім бацька іхні: “Вярніцеся, купіце нам трохі харчаваньня”. |
1311 | GEN 43:20 | і сказалі: “Паслухай, пане мой! Прыыходзячы, прыходзілі мы [сюды] ўперад купіць харчаваньне. |
1329 | GEN 44:4 | Яны выйшлі з гораду, не адыйшлі далёка, і Язэп сказаў загадчыку дому свайго: “Устань, ганіся за тымі людзьмі, і дагоніш іх, і скажаш ім: ‘Чаму вы адплацілі ліхам за дабро? |
1343 | GEN 44:18 | І наблізіўся да яго Юда, і сказаў: “Паслухай, пане мой, няхай скажа, прашу, слуга твой слова ў вушы пана свайго, і няхай не распальваецца гнеў твой на слугу твайго, бо ты — як сам фараон. |
1363 | GEN 45:4 | І сказаў Язэп братам сваім: “Наблізьцеся, калі ласка, да мяне”. Яны наблізіліся. І ён сказаў: “Я — Язэп, брат ваш, якога вы прадалі ў Эгіпет. |
1444 | GEN 47:23 | І сказаў Язэп народу: “Вось, я купіў сёньня вас і грунты вашыя для фараона. Вось вам зерне, і засявайце зямлю. |
1453 | GEN 48:1 | І сталася пасьля падзеяў гэтых: і сказалі Язэпу: “Вось, бацька твой хворы”. І ён узяў двух сыноў сваіх з сабою, Манасу і Эфраіма. |
1454 | GEN 48:2 | І паведамілі Якубу, і сказалі: “Вось, сын твой Язэп прыйшоў да цябе”. І сабраў сілы Ізраіль, і сеў на ложку. |
1456 | GEN 48:4 | і сказаў мне: “Вось, Я зраблю цябе плодным, і памножу цябе, і дам табе [быць] зграмаджэньнем народаў, і дам зямлю гэтую насеньню твайму пасьля цябе на ўласнасьць вечную”. |
1461 | GEN 48:9 | І сказаў Язэп бацьку свайму: “Яны — сыны мае, якіх Бог даў мне тут”. І сказаў [Якуб]: “Вазьмі, прашу, іх да мяне, і я дабраслаўлю іх”. |
1467 | GEN 48:15 | І дабраславіў Язэпа, і сказаў: “Бог, перад абліччам Якога хадзілі бацькі мае, Абрагам і Ісаак, Бог, Які пасьвіў мяне ад [моманту], як я існую, аж да гэтага дня, |
1471 | GEN 48:19 | І запярэчыў бацька ягоны, і сказаў: “Ведаю, сыне мой, ведаю, таксама ён будзе народам, і таксама ён будзе вялікі, але брат ягоны малодшы будзе большы за яго, і насеньне ягонае будзе поўняю народаў”. |
1512 | GEN 50:5 | “Бацька мой узяў з мяне прысягу, кажучы: “Вось, я паміраю. У магіле маёй, якую я выкапаў у зямлі Ханаан, там пахавай мяне”. І цяпер я ўзыйду, і пахаваю бацьку свайго, і вярнуся”. |
1524 | GEN 50:17 | “Гэтак скажыце Язэпу: “Даруй, прашу, правіну братоў тваіх і грэх іхні, бо ліха зрабілі яны табе”. І цяпер даруй, прашу, слугам Бога бацькі твайго”». І плакаў Язэп дзеля [гэтых] словаў да яго. |
1525 | GEN 50:18 | І прыйшлі таксама браты ягоныя, і ўпалі перад абліччам ягоным, і сказалі: “Вось, мы — слугі для цябе”. |
1532 | GEN 50:25 | І ўзяў Язэп прысягу ў сыноў Ізраіля, кажучы: “Бог, наведваючы, наведае вас, і вы вынясіце косткі мае адгэтуль”. |
14071 | PSA 11:1 | Кіраўніку хору. Давіда. У ГОСПАДЗЕ маю надзею. Чаму вы кажаце душы маёй: “Уцякаючы, уцякай на горы вашыя, як птушка?” |