1 | GEN 1:1 | На пачатку стварыў Бог неба і зямлю. |
2 | GEN 1:2 | І зямля была бязладная і пустая, і цемра над бяздоньнямі, і Дух Божы ўзносіўся над водамі. |
3 | GEN 1:3 | І сказаў Бог: “Няхай станецца сьвятло”. І сталася сьвятло. |
4 | GEN 1:4 | І бачыў Бог сьвятло, што яно добрае, і разьдзяліў Бог сьвятло і цемру. |
5 | GEN 1:5 | І назваў Бог сьвятло днём, а цемру — ноччу. І быў вечар, і была раніца — дзень адзін. |
7 | GEN 1:7 | І зрабіў Бог прасьцяг, і разьдзяліў воды, якія былі пад прасьцягам, і воды, якія былі над прасьцягам. І сталася так. |
8 | GEN 1:8 | І назваў Бог прасьцяг небам. І быў вечар, і была раніца — дзень другі. |
9 | GEN 1:9 | І сказаў Бог: “Няхай зьбяруцца воды, якія пад небам, у адно месца, і няхай зьявіцца сухазем’е”. І сталася так. |
10 | GEN 1:10 | І назваў Бог сухазем’е зямлёю, а збор водаў назваў морам. І бачыў Бог, што [гэта] добра. |
11 | GEN 1:11 | І сказаў Бог: “Няхай зазелянее зямля зелянінай, травой, якая сее насеньне, і дрэвамі пладовымі, якія даюць плады паводле гатунку свайго і маюць у сабе насеньне на зямлі”. І сталася так. |
12 | GEN 1:12 | І выдала зямля зеляніну, траву, якая сее насеньне паводле гатунку свайго, і дрэвы, якія даюць плады і маюць у сабе насеньне паводле гатунку свайго. І бачыў Бог, што [гэта] добра. |
13 | GEN 1:13 | І быў вечар, і была раніца — дзень трэці. |
14 | GEN 1:14 | І сказаў Бог: “Няхай стануцца сьвяцілы на прасьцягу неба, каб разьдзяляць дзень і ноч, і няхай будуць дзеля знакаў, і вызначаных часоў, і дзён, і гадоў. |
15 | GEN 1:15 | І няхай будуць сьвяціламі на прасьцягу неба, каб сьвяцілі на зямлю”. І сталася так. |
16 | GEN 1:16 | І зрабіў Бог два сьвяцілы вялікія: сьвяціла большае, каб кіравала днём, і сьвяціла меншае, каб кіравала ноччу, і зоркі. |
18 | GEN 1:18 | і кіравалі днём і ноччу, і аддзялялі сьвятло ад цемры. І бачыў Бог, што [гэта] добра. |
19 | GEN 1:19 | І быў вечар, і была раніца — дзень чацьвёрты. |
21 | GEN 1:21 | І стварыў Бог цмокаў вялікіх і ўсякую душу жывую, якая рухаецца, якімі ўзварушыліся воды, паводле гатункаў сваіх, і ўсякую птушку крылатую паводле гатунку свайго. І бачыў Бог, што [гэта] добра. |
23 | GEN 1:23 | І быў вечар, і была раніца — дзень пяты. |
24 | GEN 1:24 | І сказаў Бог: “Няхай выдасьць зямля душу жывую паводле гатунку свайго: скаціну, паўзуноў і зьвяроў зямных паводле гатункаў сваіх”. І сталася так. |
25 | GEN 1:25 | І зрабіў Бог зьвяроў зямных паводле гатункаў сваіх, і скаціну паводле гатунку свайго, і ўсякіх паўзуноў зямных паводле гатункаў сваіх. І бачыў Бог, што [гэта] добра. |
27 | GEN 1:27 | І стварыў Бог чалавека на вобраз Свой, на вобраз Божы стварыў яго, мужчыну і жанчыну стварыў іх. |
29 | GEN 1:29 | І сказаў Бог: “Вось, Я даў вам усякую траву, якая сее насеньне, якая на абліччы ўсёй зямлі, і ўсякія дрэвы, якія маюць плод дрэва і сеюць насеньне, каб былі вам на ежу. |
30 | GEN 1:30 | І ўсім зьвярам зямным, і ўсім птушкам паднебным, і ўсяму, што рухаецца па зямлі, у якім ёсьць душа жывая, Я даў усякую траву зялёную на ежу”. І сталася так. |
31 | GEN 1:31 | І бачыў Бог усё, што зрабіў, і вось, усё вельмі добра. І быў вечар, і была раніца — дзень шосты. |
32 | GEN 2:1 | І былі скончаны неба і зямля, і ўсё войска іхняе. |
33 | GEN 2:2 | І скончыў Бог у сёмы дзень работу Сваю, якую зрабіў, і супачыў у сёмы дзень ад усёй работы Сваёй, якую зрабіў. |
34 | GEN 2:3 | І дабраславіў Бог дзень сёмы і асьвяціў яго, бо ў ім супачыў ад усёй работы Сваёй, якую стварыў Бог, робячы. |
35 | GEN 2:4 | Такі вось радавод неба і зямлі, калі былі яны створаныя, у дзень, калі ГОСПАД Бог зрабіў зямлю і неба. |
36 | GEN 2:5 | І не было яшчэ ніводнага куста палявога на зямлі, і ніводная палявая трава яшчэ не вырасла, бо ГОСПАД Бог не спаслаў дождж на зямлю і не было чалавека, каб абрабляць зямлю. |
37 | GEN 2:6 | І пара падымалася ад зямлі, і напойвала ўсё аблічча зямлі. |
38 | GEN 2:7 | І зьляпіў ГОСПАД Бог чалавека з пылу зямлі, і ўдыхнуў у ноздры ягоныя дыханьне жыцьця, і стаўся чалавека душою жывою. |
39 | GEN 2:8 | І пасадзіў ГОСПАД Бог сад у Эдэне, на ўсходзе, і зьмясьціў там чалавека, якога зьляпіў. |
40 | GEN 2:9 | І вырасьціў ГОСПАД Бог з зямлі ўсякае дрэва, прыгожае на выгляд і добрае на ежу, і дрэва жыцьця ў сярэдзіне саду, і дрэва спазнаньня дабра і зла. |
42 | GEN 2:11 | Назва адной — Пішон, яна атачае ўсю зямлю Хавіля, у якой золата. |
43 | GEN 2:12 | А золата той зямлі добрае, там бдалях і камень онікс. |
44 | GEN 2:13 | А назва другой ракі — Гіхон, яна атачае ўсю зямлю Куш. |
45 | GEN 2:14 | А назва трэцяй ракі — Хідэкель, яна цячэ на ўсход Асірыі; а чацьвёртая рака — Эўфрат. |
46 | GEN 2:15 | І ўзяў ГОСПАД Бог чалавека, і зьмясьціў яго ў садзе Эдэн, каб абрабляў яго і захоўваў яго. |
50 | GEN 2:19 | І зьляпіў ГОСПАД Бог з зямлі ўсіх зьвяроў палявых і ўсіх птушак паднебных, і прывёў да чалавека, каб пабачыць, як ён назаве іх, і як чалавек назаве кожную душу жывую, такое і імя ёй. |
51 | GEN 2:20 | І назваў чалавек імёны ўсёй скаціны, і ўсіх птушак паднебных, і ўсіх зьвяроў палявых, але для чалавека не знайшлося дапамогі, адпаведнай яму. |
52 | GEN 2:21 | І спусьціў ГОСПАД Бог моцны сон на чалавека, і [той] заснуў. І ўзяў Ён адно з рэбраў ягоных, і закрыў целам тое месца. |
53 | GEN 2:22 | І збудаваў ГОСПАД Бог з рабра, якое ўзяў з чалавека, жанчыну, і прывёў яе да чалавека. |
54 | GEN 2:23 | І сказаў чалавек: “Вось, на гэты раз, гэта костка з костак маіх і цела з цела майго. Яна будзе называцца жанчынаю, бо ўзятая з мужа”. |
55 | GEN 2:24 | Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць адным целам. |
56 | GEN 2:25 | І былі абое голыя, чалавек і жонка ягоная, і не саромеліся. |
57 | GEN 3:1 | А зьмей быў хітрэйшы за ўсіх зьвяроў палявых, якіх зрабіў ГОСПАД Бог. І сказаў ён жанчыне: «Ці ж гэта сказаў Бог: “Ня ешце з кожнага дрэва ў садзе”?» |
62 | GEN 3:6 | І ўбачыла жанчына, што дрэва добрае для ежы, і прывабнае для вачэй, і пажаданае дрэва дзеля разуменьня, і ўзяла яна плод ягоны, і ела, і дала мужу свайму, які [быў] з ёю, і ён еў. |
63 | GEN 3:7 | І расплюшчыліся вочы ў іх абодвух, і спазналі, што яны голыя, і сплялі лісты фігавыя, і зрабілі сабе перапаяскі. |
64 | GEN 3:8 | І пачулі яны голас ГОСПАДА Бога, Які хадзіў у садзе ў ветры дня, і схаваліся чалавек і жонка ягоная ад аблічча ГОСПАДА Бога сярод дрэваў саду. |
70 | GEN 3:14 | І сказаў ГОСПАД Бог зьмею: “За тое, што ты зрабіў гэта, пракляты ты між усёй скаціны і ўсіх зьвяроў палявых! На жываце сваім поўзаць будзеш і будзеш пыл есьці ў-ва ўсе дні жыцьця твайго. |
71 | GEN 3:15 | І Я кладу варожасьць паміж табой і жанчынай, паміж насеньнем тваім і насеньнем яе. Яно скрышыць табе галаву, а ты скрышыш яму пяту”. |
73 | GEN 3:17 | А Адаму сказаў: “За тое, што ты паслухаўся голасу жонкі тваёй і еў з дрэва, пра якое Я загадаў табе, кажучы: “Ня еш з яго”, праклятая зямля з-за цябе. У мучэньнях будзеш есьці з яе у-ва ўсе дні жыцьця твайго. |
74 | GEN 3:18 | Церні і асот будзе радзіць яна табе, і будзеш есьці траву палявую. |
76 | GEN 3:20 | І назваў чалавек імя сваёй жонцы — Ева, бо яна была маці усіх, што жывуць. |
77 | GEN 3:21 | І зрабіў ГОСПАД Бог Адаму і жонцы ягонай адзеньне са скуры, і апрануў іх. |
78 | GEN 3:22 | І сказаў ГОСПАД Бог: “Вось, чалавек стаўся як адзін з Нас, спазнаўшы дабро і зло. І цяпер няхай ня выцягне ён рукі сваёй і ня возьме таксама з дрэва жыцьця, і ня зьесьць, і ня будзе жыць вечна”. |
79 | GEN 3:23 | І выслаў яго ГОСПАД Бог з саду Эдэн, каб абрабляў зямлю, з якой быў узяты. |
80 | GEN 3:24 | І выгнаў чалавека, і паставіў на ўсходзе ад саду Эдэн херувімаў і меч палымяны, які паварочваецца наўкола, каб сьцерагчы шлях да дрэва жыцьця. |
82 | GEN 4:2 | І яшчэ нарадзіла брата ягонага Абэля. І быў Абэль пастухом авечак, а Каін быў земляробам. |
83 | GEN 4:3 | І сталася, як прайшлі дні, і Каін прынёс з пладоў зямлі дар ГОСПАДУ. |
84 | GEN 4:4 | І Абэль таксама прынёс з першародных авечак сваіх і з тлустасьці іх. І ўзглянуў ГОСПАД на Абэля і на дар ягоны, |
85 | GEN 4:5 | а на Каіна і на дар ягоны ня ўзглянуў. І вельмі загневаўся Каін, і пахілілася аблічча яго. |
88 | GEN 4:8 | І сказаў Каін Абэлю, брату свайму. І сталася, калі былі яны ў полі, паўстаў Каін на Абэля, брата свайго, і забіў яго. |
89 | GEN 4:9 | І сказаў ГОСПАД Каіну: “Дзе Абэль, брат твой?” А той сказаў: “Ня ведаю. Ці ж я вартаўнік брата майго?” |
90 | GEN 4:10 | І сказаў [ГОСПАД]: “Што ты зрабіў? Голас крыві брата твайго кліча да Мяне ад зямлі. |
91 | GEN 4:11 | І цяпер пракляты ты ад зямлі, якая адчыніла вусны свае прыняць кроў брата твайго з рукі тваёй. |
92 | GEN 4:12 | Калі будзеш абрабляць зямлю, яна ня будзе больш даваць табе сілы свае. Выгнанцам і ўцекачом будзеш на зямлі”. |
93 | GEN 4:13 | І сказаў Каін ГОСПАДУ: “Большае беззаконьне маё, чым можна зьнесьці. |
95 | GEN 4:15 | І сказаў яму ГОСПАД: “Таму кожнаму, хто заб’е Каіна, сем разоў будзе адпомшчана”. І пазначыў ГОСПАД Каіна знакам, каб не забіў яго кожны, хто сустрэне яго. |
96 | GEN 4:16 | І адыйшоў Каін ад аблічча ГОСПАДА, і пасяліўся ў зямлі Нод, на ўсход ад Эдэну. |
97 | GEN 4:17 | І спазнаў Каін жонку сваю, і яна зачала, і нарадзіла Эноха. І пабудаваў ён горад, і назваў імя горада ад імя сына свайго — Энох. |
98 | GEN 4:18 | І нарадзіў Ханок Ірада, а Ірад нарадзіў Мэхіяэля, а Мэхіяэль нарадзіў Мэтушаэля, а Мэтушаэль нарадзіў Лямэха. |
99 | GEN 4:19 | І ўзяў сабе Лямэх дзьве жонкі. Імя адной — Ада, а імя другой — Цыля. |
100 | GEN 4:20 | І нарадзіла Ада Яваля, ён быў бацька тых, што жывуць у намётах і маюць статкі. |
101 | GEN 4:21 | А імя брата ягонага — Юваль, ён быў бацька ўсіх, што граюць на гусьлях і жалейцы. |
102 | GEN 4:22 | І Цыля таксама нарадзіла Туваль-Каіна, які быў кавалём усякіх прыладаў з медзі і жалеза. А сястра Туваль-Каіна — Наама. |
103 | GEN 4:23 | І сказаў Лямэх жонкам сваім: “Ада і Цыля, паслухайце голас мой! Жонкі Лямэха, прыхіліце вуха да мовы маёй! Бо забіў я чалавека за рану сваю і юнака за скалячэньне сваё. |
106 | GEN 4:26 | У Сэта таксама нарадзіўся сын, і ён назваў імя яго Энос. Тады пачалі клікаць імя ГОСПАДА. |
107 | GEN 5:1 | Вось кніга радаводу Адама. У дзень, калі Бог стварыў Адама, зрабіў яго на падабенства Божае, |
108 | GEN 5:2 | мужчыну і жанчыну стварыў іх, і дабраславіў іх, і назваў іх імя “чалавек” у дзень стварэньня іх. |
109 | GEN 5:3 | І жыў Адам сто трыццаць гадоў, і нарадзіў [сына] на падабенства сваё, як вобраз свой, і назваў імя яго Сэт. |
110 | GEN 5:4 | І было дзён Адама па нараджэньні Сэта васемсот гадоў, і нарадзіў ён сыноў і дачок. |
111 | GEN 5:5 | І былі ўсе дні Адама, якія ён жыў, дзевяцьсот трыццаць гадоў, і ён памёр. |
112 | GEN 5:6 | І жыў Сэт сто пяць гадоў, і нарадзіў Эноса. |
113 | GEN 5:7 | І жыў Сэт па нараджэньні Эноса васемсот сем гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. |
114 | GEN 5:8 | І былі ўсе дні Сэта дзевяцьсот дванаццаць гадоў, і ён памёр. |
115 | GEN 5:9 | І жыў Энос дзевяноста гадоў, і нарадзіў Кейнана. |
116 | GEN 5:10 | І жыў Энос па нараджэньні Кейнана васемсот пятнаццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. |
117 | GEN 5:11 | І былі ўсе дні Эноса дзевяцьсот пяць гадоў, і ён памёр. |
118 | GEN 5:12 | І жыў Кейнан семдзесят гадоў, і нарадзіў Магалялеэля. |
119 | GEN 5:13 | І жыў Кейнан па нараджэньні Магалялеэля васемсот сорак гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. |
120 | GEN 5:14 | І былі ўсе дні Кейнана дзевяцьсот дзесяць гадоў, і ён памёр. |
121 | GEN 5:15 | І жыў Магалялеэль шэсьцьдзесят пяць гадоў, і нарадзіў Ярэда. |
122 | GEN 5:16 | І жыў Магалялеэль па нараджэньні Ярэда васемсот трыццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. |
123 | GEN 5:17 | І былі ўсе дні Магалялеэля васемсот дзевяноста пяць гадоў, і ён памёр. |
124 | GEN 5:18 | І жыў Ярэд сто шэсьцьдзесят два гады, і нарадзіў Эноха. |
125 | GEN 5:19 | І жыў Ярэд па нараджэньні Эноха васемсот гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. |
126 | GEN 5:20 | І былі ўсе дні Ярэда дзевяцьсот шэсьцьдзесят два гады, і ён памёр. |
127 | GEN 5:21 | І жыў Энох шэсьцьдзесят пяць гадоў і нарадзіў Мэтушэляха. |