Wildebeest analysis examples for:   bel-beln   [Word].    February 24, 2023 at 23:42    Script wb_pprint_html.py   by Ulf Hermjakob

41  GEN 2:10  І рака выцякала з Эдэну, каб напойваць сад, і адтуль яна разьдзялялася на чатыры галоўныя [ракі].
176  GEN 7:16  І ўвайшоўшыя былі мужчынскага [роду] і жаночага з усякага цела, як загадаў Бог. І зачыніў ГОСПАД за ім [каўчэг].
256  GEN 10:21  А Сэм, бацька ўсіх сыноў Эвэра, старэйшы брат Яфэта, нарадзіў [сыноў].
805  GEN 29:9  Яшчэ ён гаварыў з імі, і вось, Рахель прыйшла з авечкамі бацькі свайго, бо яна пасьвіла [іх].
926  GEN 31:52  Сьведкам [будзе] крушня гэтая і сьведкам [будзе] слуп, што ані я не перайду да цябе за гэтую крушню і за гэты слуп, ані ты не пярэйдзеш да мяне за гэтую крушню і за гэты слуп з ліхім [намерам].
1243  GEN 41:47  І выдала зямля ў сем гадоў дабрабыту поўныя жмані [збожжа].
1266  GEN 42:13  А яны сказалі: “Дванаццаць слугаў тваіх, браты [мы]. Мы — сыны аднаго чалавека ў зямлі Ханаан, і вось, наймалодшы сёньня з бацькам нашым, а аднаго няма”.
1391  GEN 46:4  Я зыйду з табою ў Эгіпет, і Я, выводзячы, таксама вывяду цябе [адтуль]. І Язэп паложыць руку сваю на вочы твае”.
1493  GEN 49:19  Гад — войскі будуць перамагаць яго, але ён пераможа пяты [іхнія].
14056  PSA 10:4  Бязбожнік у ганарыстасьці гневу свайго не шукае [Бога]. “Няма Бога!” — усе думкі ў яго.
14084  PSA 12:7  За злачынствы супраць прыгнечаных, за стогны ўцісканых паўстану цяпер, – кажа ГОСПАД, – пастаўлю ў бясьпецы таго, на якога дыхаюць [пагрозай].
14295  PSA 26:5  Я ненавідзеў сходы злачынцаў, і з бязбожнікамі ня буду сядзець [разам].
14319  PSA 28:3  Не цягні мяне [да загубы] разам з бязбожнікамі і злачынцамі, якія кажуць: “Супакой” бліжнім сваім, а ў сэрцах сваіх ліхое [маюць].
14538  PSA 39:4  Я зьнямеў ў маўчаньні; маўчаў пра добрае, але боль мой нішчыў [мяне].
14574  PSA 41:8  І калі хто прыйдзе пабачыць мяне, гаворыць марнае, сэрца ягонае напаўняецца зласьлівасьцю, і як выйдзе, гаворыць [гэта].
14630  PSA 45:6  І ў велічы тваёй мей посьпех, сядзь [пераможна] са словам праўды і лагоднай праведнасьці, і правіца твая няхай навучыць цябе страху [Божаму].
14807  PSA 56:12  У Богу буду хваліцца словам, у ГОСПАДЗЕ буду хваліцца словам [Ягоным].
14818  PSA 57:9  Умацаванае сэрца маё, Божа, умацаванае сэрца маё, буду сьпяваць і выслаўляць [Цябе].
14907  PSA 64:8  Яны шукаюць беззаконьня, мы гінем праз задумы беззаконныя! Бо нутро чалавека і сэрца — глыбокія [воды].
14988  PSA 68:36  Прызнайце моц Божую! Над Ізраілем слава Ягоная, і моц Ягоная — у аблоках. Страшны Ты, Божа, у сьвятыні Тваёй, Бог Ізраіля. Ён дае сілу і магутнасьць народу [Свайму]. Дабраслаўлёны Бог!
15082  PSA 73:7  Ад тлустасьці павылазілі вочы іхнія, прыходзіць [ім] больш за ўяўленьні сэрца [іхняга].
15099  PSA 73:24  Ты вядзеш мяне паводле рады Тваёй, і потым возьмеш мяне ў славу [Тваю].
15188  PSA 78:17  Але яны і надалей грашылі супраць Яго, бунтаваліся супраць Найвышэйшага ў сухой [зямлі].
15714  PSA 105:41  Ён расшчапіў скалу, і люнулі воды, і ракой пацяклі па сухой [зямлі].
15875  PSA 112:4  Узыходзіць у цемры сьвятло правым, літасьцівы і спагадлівы, і праведны [Бог].
15918  PSA 116:2  бо Ён прыхіліў да мяне вуха Сваё ў дзень, калі я клікаў [Яго].
16308  PSA 139:1  Кіраўніку хору: Давіда. Псальм. ГОСПАДЗЕ, Ты дасьледаваў мяне і ведаеш [мяне].
16801  PRO 12:12  Бязбожнік жадае [злавіць у] пасткі ліхоцьця, а корань праведных прыносіць [плод].
16822  PRO 13:5  Праведнік ненавідзіць слова хлусьлівае, а бязбожнік ганьбіць і зьневажае [сябе].
16903  PRO 15:26  Агіда для ГОСПАДА — думкі бязбожных, а прамовы чыстыя прыемныя [Яму].
16957  PRO 17:14  Пачатак звадкі — прарыў вады, перш, чым спрэчка пачнецца, пакінь [яе].
17014  PRO 19:19  Зласьлівы няхай атрымае пакараньне, бо калі пашкадуеш яго, яшчэ больш павялічыш [кару].
17015  PRO 19:20  Слухай парады і прыймай настаўленьне, каб стаўся ты мудрым пры канцы [дзён].
17050  PRO 20:26  Мудры валадар расьцярушыць бязбожнікаў і зьверне на іх кола [малатарнае].
17061  PRO 21:7  Злачыннасьць бязбожнікаў зьвернецца на іх, бо яны грэбуюць чыніць суд [справядлівы].
17133  PRO 23:19  Слухай, сыне мой, і будзь мудры, і скіроўвай сэрца тваё на шлях [просты].
17154  PRO 24:5  Мудры чалавек мае моц, і чалавек, які мае веды, умацоўвае сілу [сваю].
17301  PRO 29:7  Праведнік ведае справу ўбогіх, а бязбожнік і ня думае ведаць [яе].
17318  PRO 29:24  Хто супольнічае са злодзеем, ненавідзіць душу сваю, ён чуе праклёны, але не выяўляе [гэтага].
17393  ECC 1:8  Усе словы стамляюць, ня можа чалавек выказаць [усяго]. Не насыціцца вока гляджэньнем, і не напоўніцца вуха слуханьнем.
17427  ECC 2:24  Няма нічога лепшага чалавеку, як есьці і піць, і даваць душы сваёй [карыстацца] дабром цяжкай працы сваёй. Таксама ўбачыў я, што гэта з рукі Божай [паходзіць].
17455  ECC 4:4  І ўбачыў я, што кожная цяжкая праца і кожны посьпех у справах выклікае зайздрасьць да чалавека ў бліжняга [ягонага]. Гэта таксама марнасьць і пагоня за ветрам.
17490  ECC 6:3  Калі б нарадзіў чалавек сто [дзяцей], і пражыў шмат гадоў, і было б шмат дзён гадоў ягоных, але душа ягоная не насыцілася дабром, і нават не было б магілы для яго, я скажу, што лепшая [доля] спарона, чым таго [чалавека].
24429  MRK 4:37  І сталася вялікая бура, і хвалі білі ў човен, так што ён ужо напаўняўся [вадою].
25940  LUK 22:7  Прыйшоў жа дзень праснакоў, калі мусілі рэзаць пасхальнае [ягня].
25948  LUK 22:15  І Ён сказаў ім: «Жаданьнем жадаю Я есьці з вамі гэтую Пасху перш, чым маю цярпець [пакуты].
26021  LUK 23:17  А яму трэба было на сьвята вызваліць ім аднаго [вязьня].
27425  ACT 12:19  Ірад жа, шукаючы яго і не знайшоўшы яго, дапытаўшы вартаўнікоў, загадаў вывесьці іх [на сьмерць]. І, зыйшоўшы з Юдэі ў Цэзарэю, быў [там].
27758  ACT 21:26  Тады Павал, узяўшы мужоў гэтых, на наступны дзень ачысьціўшыся з імі, увайшоў у сьвятыню, абвяшчаючы заканчэньне дзён ачышчэньня, калі за кожнага з іх прынесены будзе дар [Богу].
27868  ACT 25:4  Тады Фэст адказаў, што Паўла пільнуюць у Цэзарэі, а сам ён мае неўзабаве выйсьці [туды].
28353  ROM 14:5  Нехта судзіць [па-рознаму] дзень супраць дня, а нехта судзіць усякі дзень [аднолькава]. Кожны будзь пэўны ў сваім розуме.
28895  2CO 2:3  І я пісаў вам гэта, каб, прыйшоўшы, ня мець смутку ад тых, ад якіх я мусіў мець радасьць. Я маю пэўнасьць адносна ўсіх вас, што мая радасьць — для ўсіх вас [радасьць].
29159  GAL 2:11  Калі ж Пётар прыйшоў у Антыёхію, я асабіста супрацьстаў яму, таму што [варта] было ганіць [яго].
29618  COL 4:9  разам з Анісімам, верным і ўлюбёным братам, які з вашых. Яны паведамяць вам усё, што тут [робіцца].
29712  1TH 5:24  Верны Той, Які вас паклікаў; Ён і зробіць [гэта].
29857  1TI 6:2  Тыя ж, якія верных маюць за ўладароў, няхай не пагарджаюць імі, што яны браты, але больш няхай служаць ім, таму што яны верныя і ўлюбёныя, удзельнікі дабрадзействаў [Божых]. Гэтага навучай і ўпрошвай.
30117  HEB 6:6  і адпалі, ізноў абнаўляць праз навяртаньне, тых, якія ізноў укрыжоўваюць у сабе Сына Божага і аддаюць на сорам [Яго].
30189  HEB 9:17  бо запавет набывае моц ад памёршых; ён ня мае сілы, пакуль жыве той, хто заключыў [яго].
30493  1PE 3:2  гледзячы на чыстае жыцьцё вашае ў страху [Божым].