887 | GEN 31:13 | Я — Бог з Бэтэлю, дзе ты памазаў слуп і дзе абяцаў Мне абяцаньне. Цяпер устань, выйдзі з зямлі гэтае, і вярніся ў зямлю нараджэньня твайго”». |
1472 | GEN 48:20 | І дабраславіў іх у той дзень, кажучы: «Табою будзе дабраслаўляць Ізраіль, кажучы: “Няхай зробіць табе Бог, як Эфраіму і Манасе”». І паставіў Эфраіма перад Манасам. |
1524 | GEN 50:17 | “Гэтак скажыце Язэпу: “Даруй, прашу, правіну братоў тваіх і грэх іхні, бо ліха зрабілі яны табе”. І цяпер даруй, прашу, слугам Бога бацькі твайго”». І плакаў Язэп дзеля [гэтых] словаў да яго. |
23244 | MAT 2:6 | “І ты, Бэтлеем, зямля Юды, нічым ня меншы за ваяводзтвы Юды, бо з цябе выйдзе Правадыр, Які будзе пасьвіць народ Мой, Ізраіль”». |
23282 | MAT 4:4 | Ён жа, адказваючы, сказаў яму: «Напісана: “Ня хлебам адным будзе жыць чалавек, але ўсякім словам, што выходзіць з вуснаў Божых”». |
23284 | MAT 4:6 | і кажа Яму: «Калі Ты — Сын Божы, кінься ўніз, бо напісана: “Анёлам Сваім загадае пра Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою Тваёю”». |
23285 | MAT 4:7 | Ісус сказаў яму: «Ізноў жа напісана: “Не спакушай Госпада, Бога твайго”». |
23288 | MAT 4:10 | Тады Ісус кажа яму: «Адыйдзі ад Мяне, шатан! Бо напісана: “Госпаду, Богу твайму, пакланяйся, і Яму аднаму служы”». |
23711 | MAT 15:9 | Але марна пакланяюцца Мне, навучаючы вучэньняў і пастановаў чалавечых”». |
23955 | MAT 22:14 | Бо шмат пакліканых, але мала выбраных”». |
24026 | MAT 23:39 | Бо кажу вам: ня будзеце бачыць Мяне ад сёньня, пакуль ня скажаце: “Дабраслаўлёны Той, Хто ідзе ў імя Госпада”». |
24184 | MAT 26:61 | сказалі: «Ён прамаўляў: “Магу зруйнаваць бажніцу Божую і ў тры дні збудаваць яе”». |
24241 | MAT 27:43 | Спадзяваўся на Бога, няхай Ён цяпер выбавіць Яго, калі хоча Яго. Бо Ён казаў: “Я — Сын Божы”». |
24676 | MRK 10:19 | Ведаеш прыказаньні: “Не чужалож”, “Не забівай”, “Не крадзі”, “Ня сьведчы фальшыва”, “Не рабі крыўды”, “Шануй бацьку твайго і маці”». |
24753 | MRK 12:11 | Ад Госпада гэта сталася, і дзіўна ў вачах нашых”». |
24881 | MRK 14:58 | «Мы чулі, як Ён казаў: “Я зруйную гэтую бажніцу, зробленую рукамі, і праз тры дні збудую іншую, якая не рукамі зробленая”». |
24949 | MRK 16:7 | Але ідзіце, скажыце вучням Ягоным і Пятру: “Ён ідзе перад вамі ў Галілею; там Яго ўгледзіце, як Ён сказаў вам”». |
25100 | LUK 3:6 | і ўгледзіць усякае цела збаўленьне Божае”». |
25140 | LUK 4:8 | І, адказваючы, сказаў яму Ісус: «Адыйдзі ад Мяне, шатан! Бо напісана: “Госпаду, Богу твайму, пакланяйся і Яму аднаму служы”». |
25143 | LUK 4:11 | і: “На руках панясуць Цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою Тваёю”». |
25144 | LUK 4:12 | І, адказваючы, сказаў яму Ісус: «Сказана: “Не спакушай Госпада, Бога твайго”». |
25155 | LUK 4:23 | І Ён сказаў ім: «Вядома, вы скажаце Мне гэткую прыповесьць: “Лекару, аздараві Самога Сябе; зрабі і тут, у Тваёй бацькаўшчыне, тое, што, мы чулі, сталася ў Капэрнауме”». |
25215 | LUK 5:39 | І ніхто, п’ючы старое віно, не захоча адразу маладога, бо кажа: “Старое лепшае”». |
25478 | LUK 11:4 | І адпусьці нам грахі нашыя, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога”». |
25596 | LUK 13:9 | ці ня дасьць плоду; а калі не, дык на той год сьсячэш яго”». |
25622 | LUK 13:35 | Вось, пакідаецца вам дом ваш пусты. Сапраўды бо кажу вам, што вы ня ўбачыце Мяне, пакуль ня прыйдзе час, калі скажаце: “Дабраслаўлёны Той, Які ідзе ў імя Госпада”». |
25646 | LUK 14:24 | бо кажу вам, што ніхто з тых мужоў, што былі запрошаныя, не пакаштуе маёй вячэры”». |
25689 | LUK 15:32 | А з таго трэба цешыцца і радавацца, што брат твой гэты быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся”». |
25720 | LUK 16:31 | Сказаў жа яму [Абрагам]: “Калі Майсея і прарокаў ня слухаюць, нават калі хто і з памёршых уваскрэсьне, не павераць”». |
25730 | LUK 17:10 | Так і вы, калі зробіце ўсё, што загадана вам, кажыце: “Мы — слугі нягодныя, бо зрабілі, што павінны былі зрабіць”». |
25762 | LUK 18:5 | але, як гэтая ўдава дакучае мне, абараню яе, каб яна, прыходзячы бясконца, ня вымучыла мяне”». |
25777 | LUK 18:20 | Ведаеш прыказаньні: “Не чужалож”, “не забівай”, “не крадзі”, “ня сьведчы фальшыва”, “шануй бацьку твайго і маці тваю”». |
25827 | LUK 19:27 | А ворагаў маіх, тых, што не хацелі, каб я валадарыў над імі, прывядзіце сюды і страцьце перада мною”». |
25831 | LUK 19:31 | І калі хто спытаецца ў вас: “Навошта адвязваеце?”, — скажыце яму так: “Госпад патрабуе яго”». |
26128 | JHN 1:15 | Ян сьведчыць пра Яго і ўсклікае, кажучы: «Гэта Той, пра Якога я сказаў: “Той, Які пасьля мяне ідзе, наперадзе мяне стаў, бо раней за мяне быў”». |
26290 | JHN 5:11 | Ён адказаў ім: «Той, Які мяне зрабіў здаровым, Ён мне сказаў: “Вазьмі ложак твой і хадзі”». |
26357 | JHN 6:31 | Бацькі нашыя елі манну ў пустыні, як напісана: “Хлеб з неба даў ім есьці”». |
26915 | JHN 19:21 | Тады казалі Пілату першасьвятары юдэйскія: «Не пішы: “Валадар Юдэйскі”, але, што Ён Сам сказаў: “Я — валадар юдэйскі”». |
26953 | JHN 20:17 | Кажа ёй Ісус: «Не дакранайся да Мяне, бо Я яшчэ не ўзыйшоў да Айца Майго, а ідзі да братоў Маіх і скажы ім: “Узыходжу да Айца Майго і Айца вашага, і да Бога Майго і Бога вашага”». |
27472 | ACT 13:41 | “Пабачце, вы, якія пагарджаеце, і зьдзівіцеся, і шчэзьніце, бо Я раблю справу ў дні вашыя, справу, якой вы не паверыце, калі хто распавядзе вам”». |
27478 | ACT 13:47 | Бо так загадаў нам Госпад: “Я паставіў цябе як сьвятло для паганаў, каб быў ты на збаўленьне да краю зямлі”». |
27729 | ACT 20:35 | У-ва ўсім перасьцерагаў я вас, што, гэтак працуючы, мусім падтрымліваць нядужых і памятаць словы Госпада Ісуса, як Ён сказаў: “Шчасьлівей даваць, чым браць”». |
27743 | ACT 21:11 | і, увайшоўшы да нас і ўзяўшы пояс Паўла, і зьвязаўшы сабе рукі і ногі, сказаў: «Гэтак кажа Дух Сьвяты: “Мужа, чый гэты пояс, так зьвяжуць Юдэі ў Ерусаліме і аддадуць у рукі паганаў”». |
27793 | ACT 22:21 | І Ён сказаў да мяне: “Ідзі, бо Я да паганаў далёка пашлю цябе”». |
27807 | ACT 23:5 | І прамовіў Павал: «Ня ведаў я, браты, што ён першасьвятар. Бо напісана: “На начальніка народу твайго не кажы блага”». |
30207 | HEB 10:7 | Тады Я сказаў: “Вось, іду (на пачатку кнігі напісана пра Мяне) учыніць, Божа, волю Тваю”». |
30836 | REV 3:22 | Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам”». |
31008 | REV 14:13 | І пачуў я голас з неба, які казаў мне: «Напішы: “Адгэтуль шчасьлівыя мёртвыя, якія паміраюць у Госпадзе. Так, — кажа Дух, — каб яны супачылі ад працаў сваіх, і справы іхнія ідуць за імі”». |