344 | GEN 14:7 | І вярнуліся яны, і прыйшлі да Эн-Мішпату, які [цяпер] Кадэш, і пабілі ўсю краіну Амалека, а таксама Амарэяў, што жылі ў Хацацон-Тамары. |
496 | GEN 19:38 | І малодшая таксама нарадзіла сына, і назвала імя яго Бэн-Аммі. Ён — бацька сыноў Амона аж да сёньня. |
528 | GEN 21:14 | І ўстаў Абрагам раніцаю, і ўзяў хлеб і мех вады, і даў Агар, і палажыў ёй на плечы, і выслаў яе разам з дзіцём. І яна пайшла, і блукала ў пустыні Бээр-Шэва. |
546 | GEN 21:32 | І заключылі запавет у Бээр-Шэве. І ўстаў Абімэлех і Піколь, гетман ягоны, і вярнуліся ў зямлю Філістынскую. |
567 | GEN 22:19 | І вярнуўся Абрагам да юнакоў сваіх, і ўсталі, і пайшлі разам да Бээр-Шэвы. І жыў Абрагам у Бээр-Шэве. |
716 | GEN 26:23 | Адтуль узыйшоў ён у Бээр-Шэву. |
781 | GEN 28:7 | і што паслухаў Якуб бацьку свайго і маці сваю, і пайшоў у Падан-Арам. |
1033 | GEN 35:21 | І вырушыў [адтуль] Ізраіль, і паставіў намёт свой за Мігдаль-Эдэрам. |
1038 | GEN 35:26 | І сыны Зільпы, нявольніцы Леі: Гад і Асэр. Гэта сыны Якуба, якія нарадзіліся ў яго ў Падан-Араме. |
26914 | JHN 19:20 | Гэты надпіс чыталі многія Юдэі, бо месца, дзе быў укрыжаваны Ісус, было недалёка ад гораду, і напісана было па-гебрайску, па-грэцку і па-рымску. |
28064 | ROM 3:5 | А калі нашая няправеднасьць зьяўляе праведнасьць Божую, што скажам? Ці Бог, Які выяўляе гнеў, няправедны? Кажу па-чалавечаму. |