| 1 | GEN 1:1 | На пачатку стварыў Бог неба і зямлю. |
| 2 | GEN 1:2 | А зямля была нябачная і пустая і цемра над безданьню, і Дух Божы лунаў над вадою. |
| 3 | GEN 1:3 | І сказаў Бог: хай будзе сьвятло. І сталася сьвятло. |
| 4 | GEN 1:4 | І ўбачыў Бог сьвятло, што яно добра, і аддзяліў Бог сьвятло ад цемры. |
| 5 | GEN 1:5 | І назваў Бог сьвятло днём, а цемру ноччу. І быў вечар, і была раніца: дзень адзін. |
| 6 | GEN 1:6 | І сказаў Бог: хай будзе цьвердзь пасярод вады, і хай аддзяляе яна ваду ад вады. |
| 7 | GEN 1:7 | І стварыў Бог цьвердзь, і аддзяліў ваду, якая пад цьвердзю, ад вады, якая над цьвердзю. І сталася так. |
| 8 | GEN 1:8 | І назваў Бог цьвердзь небам. І быў вечар, і была раніца: дзень другі. |
| 9 | GEN 1:9 | І сказаў Бог: хай зьбярэцца вада, якая пад небам, у адно месца, і хай явіцца суша. І сталася так. |
| 10 | GEN 1:10 | І назваў Бог сушу зямлёю, а збор вады назваў морамі. І ўбачыў Бог, што гэта добра. |
| 11 | GEN 1:11 | І сказаў Бог: хай уродзіць зямля зеляніну, траву, каб сеяла насеньне, дрэва плоднае, каб радзіла паводле роду свайго плод, у якім насеньне яго на зямлі. І сталася так. |
| 12 | GEN 1:12 | І ўтварыла зямля зеляніну, траву, што сеяла насеньне паводле роду яе, і дрэва, што радзіла плод, у якім насеньне паводле роду ягонага. І ўбачыў Бог, што гэта добра. |
| 13 | GEN 1:13 | І быў вечар, і была раніца: дзень трэці. |
| 15 | GEN 1:15 | і хай будуць яны сьвяцільнямі на цьвердзі нябеснай, каб сьвяціць на зямлю. І сталася так. |
| 18 | GEN 1:18 | і кіраваць днём і ноччу, і аддзяляць сьвятло ад цемры. І ўбачыў Бог, што гэта добра. |
| 19 | GEN 1:19 | І быў вечар, і была раніца: дзень чацьвёрты. |
| 20 | GEN 1:20 | І сказаў Бог: хай утворыць вада паўзуноў, душу жывую; і птушкі хай паляцяць над зямлёю, па цьвердзі нябеснай. |
| 21 | GEN 1:21 | І стварыў Бог рыб вялікіх і ўсякую душу жывёл паўзуноў, якіх утварыла вада, паводле роду іх, і ўсякую птушку крылатую паводле роду яе. І ўбачыў Бог, што гэта добра. |
| 22 | GEN 1:22 | І дабраславіў іх Бог, кажучы: пладзецеся і множцеся, і напаўняйце воды ў морах, і птушкі хай множацца на зямлі. |
| 23 | GEN 1:23 | І быў вечар, і была раніца: дзень пяты. |
| 24 | GEN 1:24 | І сказаў Бог: хай утворыць зямля душу жывую паводле роду яе, быдла, і гадаў, і зьвяроў зямных паводле роду іх. І сталася так. |
| 25 | GEN 1:25 | І стварыў Бог жывёл зямных паводле роду іх, і быдла паводле роду яго, і ўсіх гадаў зямных паводле роду іх. І ўбачыў Бог, што гэта добра. |
| 26 | GEN 1:26 | І сказаў Бог: створым чалавека паводле вобразу Нашага, паводле падабенства Нашага; і хай валадараць яны над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над быдлам, і над усёю зямлёю, і над усімі гадамі, што поўзаюць па зямлі. |
| 27 | GEN 1:27 | І стварыў Бог чалавека паводле вобразу Свайго, паводле вобразу Божага стварыў яго; мужчыну і жанчыну стварыў іх. |
| 28 | GEN 1:28 | І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: пладзецеся і множцеся, і напаўняйце зямлю і валодайце ёю, і валадарце над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над усякай жывёлаю, што поўзае па зямлі. |
| 30 | GEN 1:30 | а ўсім зьвярам зямным, і ўсім птушкам нябесным, і ўсякаму, што поўзае па зямлі, у якім душа жывая, даў Я ўсю зеляніну травяную на ежу. І сталася так. |
| 31 | GEN 1:31 | І ўбачыў Бог усё, што Ён стварыў, і вось, добра вельмі. І быў вечар, і была раніца: дзень шосты. |
| 32 | GEN 2:1 | Так створаны неба і зямля і ўсё войска іх. |
| 34 | GEN 2:3 | і дабраславіў Бог сёмы дзень і асьвяціў яго; бо ў той дзень спачыў ад усіх дзеяў Сваіх, якія Бог тварыў і ствараў. |
| 37 | GEN 2:6 | але пара падымалася зь зямлі і расіла ўсё ўлоньне зямлі. |
| 38 | GEN 2:7 | І стварыў Гасподзь Бог чалавека з пылу зямнога і ўдыхнуў у твар ягоны дыханьне жыцьця, і зрабіўся чалавек душою жывою. |
| 39 | GEN 2:8 | І пасадзіў Гасподзь Бог рай у Эдэме на ўсходзе, і зьмясьціў там чалавека, якога стварыў. |
| 40 | GEN 2:9 | І выгадаваў Гасподзь Бог зь зямлі кожнае дрэва прыемнае з выгляду і добрае ў ежу, і дрэва жыцьця пасярод раю, і дрэва спазнаньня дабра і зла. |
| 41 | GEN 2:10 | З Эдэма выплывала рака на арашэньне раю; і потым разьдзялялася на чатыры ракі. |
| 43 | GEN 2:12 | і золата той зямлі добрае; там бдолах і камень анікс. |
| 44 | GEN 2:13 | Імя другой ракі Гіхон (Геон): яна абцякае ўсю зямлю Куш. |
| 45 | GEN 2:14 | Імя трэцяй ракі Хідэкель (Тыгр): яна працякае перад Асірыяй. Чацьвёртая рака Еўфрат. |
| 46 | GEN 2:15 | І ўзяў Гасподзь Бог чалавека, якога стварыў, і пасяліў яго ў садзе Эдэмскім, каб урабляць яго і захоўваць яго. |
| 48 | GEN 2:17 | а з дрэва спазнаньня дабра і зла, ня еж зь яго; бо ў дзень, калі ты пакаштуеш зь яго, сьмерцю памрэш. |
| 49 | GEN 2:18 | І сказаў Гасподзь Бог: нядобра быць чалавеку аднаму; створым яму памочніка, адпаведнага яму. |
| 50 | GEN 2:19 | Гасподзь Бог утварыў зь зямлі ўсіх жывёл польных і ўсіх птушак нябесных, і прывёў іх да чалавека, каб бачыць, як ён іх назаве, і каб, як назаве чалавек кожную душу жывую, так і было імя ёй. |
| 51 | GEN 2:20 | І назваў чалавек імёны ўсяму быдлу і птушкам нябесным і ўсім зьвярам польным; але чалавеку не знайшлося памочніка, падобнага да яго. |
| 52 | GEN 2:21 | І навёў Гасподзь Бог на чалавека моцны сон; і, калі ён заснуў, узяў адну рабрыну ягоную, і закрыў тое месца плоцьцю. |
| 53 | GEN 2:22 | І стварыў Гасподзь Бог з рабрыны, узятай у чалавека, жанчыну, і прывёў яе да чалавека. |
| 54 | GEN 2:23 | І сказаў чалавек: вось, гэта костка ад касьцей маіх і плоць ад плоці маёй; яна будзе называцца жонкаю, бо ўзятая ад мужа свайго. |
| 55 | GEN 2:24 | Таму пакіне чалавек бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй; і будуць адна плоць. |
| 56 | GEN 2:25 | І былі абое голыя, Адам і жонка ягоная, і не саромеліся. |
| 57 | GEN 3:1 | Зьмей быў хітрэйшы за ўсіх зьвяроў польных, якіх стварыў Гасподзь Бог. І сказаў зьмей жанчыне: ці сапраўды сказаў Бог: ня ежце ні зь якога дрэва ў раі? |
| 59 | GEN 3:3 | толькі пладоў з дрэва, якое пасярод раю, сказаў Бог, ня ежце і не чапайце іх, каб вам не памерці. |
| 61 | GEN 3:5 | але ведае Бог, што ў дзень, калі вы скаштуеце іх, адамкнуцца вочы вашыя, і вы будзеце, як багі, якія ведаюць дабро і зло. |
| 62 | GEN 3:6 | І ўбачыла жанчына, што дрэва добрае для ежы, і што яно прыемнае вачам і панаднае, бо дае веду; і ўзяла пладоў зь яго і ела; і дала таксама мужу свайму, і ён еў. |
| 63 | GEN 3:7 | І адамкнуліся вочы ў іх абаіх, і ўведалі яны, што голыя, і сшылі смакоўныя лісьціны, і зрабілі сабе апаяскі. |
| 64 | GEN 3:8 | І пачулі голас Госпада Бога, Які хадзіў па раі ў час дзённай прахалоды; і схаваўся Адам і жонка ягоная ад аблічча Госпада Бога паміж дрэвамі раю. |
| 66 | GEN 3:10 | Ён сказаў: голас твой я пачуў у раі, і спалохаўся, бо я голы, і схаваўся. |
| 68 | GEN 3:12 | Адам сказаў: жонка, якую Ты даў мне, яна дала мне з дрэва, і я еў. |
| 69 | GEN 3:13 | І сказаў Гасподзь Бог жонцы: што гэта ты зрабіла? Жонка сказала: зьмей змусьціў мяне, і я ела. |
| 71 | GEN 3:15 | і варожасьць пакладу паміж табою і паміж жанчынаю, і паміж семем тваім і паміж семем яе; яно будзе біць цябе ў галаву, а ты будзеш джаліць яго ў пяту. |
| 72 | GEN 3:16 | Жонцы сказаў: множачы памножу скруху тваю ў цяжарнасьці тваёй; у хворасьці будзеш нараджаць дзяцей; і да мужа твайго цяга твая, і ён будзе валадарыць над табою. |
| 75 | GEN 3:19 | У поце твару твайго будзеш есьці хлеб, пакуль ня вернешся ў зямлю, зь якое ты ўзяты; бо пыл ты і ў пыл вернешся. |
| 76 | GEN 3:20 | І назваў Адам імя жонцы сваёй: Ева, бо яна стала маці ўсіх, хто жыве. |
| 77 | GEN 3:21 | І зрабіў Гасподзь Бог Адаму і жонцы яго вопратку скураную і апрануў іх. |
| 78 | GEN 3:22 | І сказаў Гасподзь Бог: вось, Адам, зрабіўся як адзін з Нас, ведаючы дабро і зло; і цяпер як бы ні працягнуў руку сваю, і ня ўзяў таксама ад дрэва жыцьця, і не пакаштаваў, і не пачаў жыць вечна. |
| 79 | GEN 3:23 | І выслаў яго Гасподзь Бог з саду Эдэмскага, каб урабляў зямлю, зь якое ён узяты. |
| 80 | GEN 3:24 | І выгнаў Адама, і паставіў на ўсходзе каля саду Эдэмскага херувіма і палымяны меч, які сам паварочваўся, каб ахоўваць дарогу да дрэва жыцьця. |
| 81 | GEN 4:1 | Адам спазнаў Еву, жонку сваю; і яна зачала, і нарадзіла Каіна, і сказала: здабыла я чалавека ад Госпада. |
| 82 | GEN 4:2 | І яшчэ нарадзіла брата ягонага, Авеля. І быў Авель пастух авечак, а Каін быў земляроб. |
| 84 | GEN 4:4 | і Авель таксама прынёс ад першародных статку свайго і ад тлушчу іхняга. І прыхінуўся Гасподзь да Авеля і да дару ягонага; |
| 85 | GEN 4:5 | а да Каіна і да дару ягонага не прыхінуўся. Каін моцна засмуціўся, і панік твар ягоны. |
| 87 | GEN 4:7 | Калі робіш добрае, дык ці не падымаеш твару? а калі ня робіш добрага, дык пад дзьвярыма грэх ляжыць; ён вабіць цябе да сябе, але ты пануй над ім. |
| 88 | GEN 4:8 | І сказаў Каін Авелю, брату свайму: хадзем у поле. І калі яны былі ў полі, паўстаў Каін на Авеля, брата свайго, і забіў яго. |
| 92 | GEN 4:12 | калі ты будзеш урабляць зямлю, яна ня будзе болей даваць сілы сваёй табе; ты будзеш выгнанец і бадзяга на зямлі. |
| 94 | GEN 4:14 | вось, Ты цяпер зганяеш мяне з улоньня зямлі, і ад аблічча Твайго я зьнікну, і буду выгнанцам і бадзягам на зямлі; і кожны, хто спаткаецца са мною, заб'е мяне. |
| 95 | GEN 4:15 | І сказаў яму Гасподзь: за тое кожнаму, хто заб'е Каіна, адпомсьціцца сямікроць. І зрабіў Гасподзь Каіну азнаку, каб ніхто, спаткаўшыся зь ім, не забіў яго. |
| 96 | GEN 4:16 | І пайшоў Каін ад аблічча Гасподняга і пасяліўся ў зямлі Нод, на ўсход ад Эдэма. |
| 97 | GEN 4:17 | І спазнаў Каін жонку сваю; і яна зачала і нарадзіла Эноха. І пабудаваў ён горад; і назваў горад імем сына свайго: Энох. |
| 98 | GEN 4:18 | У Эноха нарадзіўся Ірад; Ірад спарадзіў Мэхіяэля; Мэхіяэль спарадзіў Мафусала; Мафусал спарадзіў Ламэха. |
| 99 | GEN 4:19 | І ўзяў сабе Ламэх дзьве жонкі: імя адной: Ада, і імя другой: Цыла. |
| 100 | GEN 4:20 | Ада нарадзіла Явала: ён быў бацька тых, што жылі ў намётах са статкамі. |
| 101 | GEN 4:21 | Імя брата ягонага Ювал: ён быў бацька ўсіх тых, што ігралі на гусьлях і жалейцы. |
| 102 | GEN 4:22 | Цыла таксама нарадзіла Тувалкаіна, які быў кавалём усіх спарудаў зь медзі і жалеза. І сястра Тувалкаіна Наэма. |
| 104 | GEN 4:24 | калі за Каіна адпомсьціцца ўсямікроць, дык за Ламэха ў семдзесят разоў сямікроць. |
| 105 | GEN 4:25 | І спазнаў Адам яшчэ Еву, жонку сваю, і яна нарадзіла сына, і дала яму імя: Сіф; бо, казала яна, Бог паклаў мне іншае насеньне, замест Авеля, якога забіў Каін. |
| 106 | GEN 4:26 | У Сіфа таксама нарадзіўся сын, і ён даў яму імя: Энос; тады пачалі заклікаць імя Госпада. |
| 108 | GEN 5:2 | мужчыну і жанчыну стварыў іх, і дабраславіў іх, і даў ім імя: чалавек, у дзень стварэньня іх. |
| 109 | GEN 5:3 | Адам жыў сто трыццаць гадоў, і спарадзіў сына паводле падабенства свайго і паводле вобразу свайго, і даў яму імя: Сіф. |
| 110 | GEN 5:4 | Дзён Адама пасьля нараджэньня ім Сіфа было васямсот гадоў, і спарадзіў ён сыноў і дачок. |
| 111 | GEN 5:5 | А ўсіх дзён жыцьця Адамавага было дзевяцьсот трыццаць гадоў; і ён памёр. |
| 112 | GEN 5:6 | Сіф жыў сто пяць гадоў і спарадзіў Эноса. |
| 113 | GEN 5:7 | Пасьля нараджэньня Эноса Сіф жыў васямсот сем гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. |
| 114 | GEN 5:8 | А ўсіх дзён Сіфавых было дзевяцьсот дванаццаць гадоў; і ён памёр. |
| 115 | GEN 5:9 | Энос жыў дзевяноста гадоў і спарадзіў Каінана. |
| 116 | GEN 5:10 | Пасьля нараджэньня Каінана Энос жыў васямсот пятнаццаць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. |
| 117 | GEN 5:11 | А ўсіх дзён Эносавых было дзевяцьсот пяць гадоў; і ён памёр. |
| 118 | GEN 5:12 | Каінан жыў семдзесят гадоў і спарадзіў Малелэіла. |
| 119 | GEN 5:13 | Пасьля нараджэньня Малелэіла Каінан жыў васямсот сорак гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. |
| 120 | GEN 5:14 | А ўсіх дзён Каінанавых было дзевяцьсот дзесяць гадоў; і ён памёр. |
| 121 | GEN 5:15 | Малелэіл жыў шэсьцьдзясят пяць гадоў і спарадзіў Ярэда. |
| 122 | GEN 5:16 | Пасьля нараджэньня Ярэда Малелэіл жыў васямсот трыццаць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. |
| 123 | GEN 5:17 | А ўсіх дзён Малелэілавых было васямсот дзевяноста пяць гадоў; і ён памёр. |
| 124 | GEN 5:18 | Ярэд жыў сто шэсьцьдзясят два гады і спарадзіў Эноха. |