57 | GEN 3:1 | Зьмей быў хітрэйшы за ўсіх зьвяроў польных, якіх стварыў Гасподзь Бог. І сказаў зьмей жанчыне: ці сапраўды сказаў Бог: ня ежце ні зь якога дрэва ў раі? |
65 | GEN 3:9 | І паклікаў Гасподзь Бог Адама і сказаў яму: дзе ты? |
67 | GEN 3:11 | І сказаў Бог: хто сказаў табе, што ты голы? ці ня еў ты з дрэва, зь якога Я забараніў табе есьці? |
69 | GEN 3:13 | І сказаў Гасподзь Бог жонцы: што гэта ты зрабіла? Жонка сказала: зьмей змусьціў мяне, і я ела. |
86 | GEN 4:6 | І сказаў Гасподзь Каіну: чаго ты засмуціўся? і чаго панік твар твой? |
87 | GEN 4:7 | Калі робіш добрае, дык ці не падымаеш твару? а калі ня робіш добрага, дык пад дзьвярыма грэх ляжыць; ён вабіць цябе да сябе, але ты пануй над ім. |
89 | GEN 4:9 | І сказаў Гасподзь Каіну: дзе Авель, брат твой? Ён сказаў: ня ведаю; хіба я вартаўнік брату майму? |
90 | GEN 4:10 | І сказаў Гасподзь: што ты зрабіў? голас крыві брата твайго крычыць Мне зь зямлі; |
317 | GEN 12:18 | І паклікаў фараон Абрама і сказаў: што гэта ты зрабіў са мною? чаму не сказаў мне, што яна жонка твая? |
318 | GEN 12:19 | Навошта ты сказаў: яна сястра мая? І я ўзяў быў яе сабе за жонку. І цяпер вось жонка твая; вазьмі ды йдзі. |
328 | GEN 13:9 | ці ня ўся зямля перад табою? аддзяліся ж ад мяне: калі ты налева, дык я направа; а калі ты направа, дык я налева. |
363 | GEN 15:2 | Абрам сказаў: Валадару Госпадзе! што Ты дасі мне? я застаюся бязьдзетны: распарадчык у доме гэтым Эліязэр з Дамаска. |
369 | GEN 15:8 | Ён сказаў: Валадару Госпадзе! па чым пазнаць мне, што я буду валодаць ёю? |
390 | GEN 16:8 | І сказаў: Агар, служанка Сарына, адкуль ты прыйшла і куды ідзеш? Яна сказала: я бягу ад аблічча Сары, гаспадыні маёй. |
415 | GEN 17:17 | І ўпаў Абрагам на аблічча сваё, і сказаў сам сабе: няўжо ад стогадовага будзе сын? і Сарра, дзевяностагадовая, няўжо народзіць? |
434 | GEN 18:9 | І сказалі яму: дзе Сарра, жонка твая? Ён адказаў: тут, у намёце. |
437 | GEN 18:12 | Сарра ўнутрана засьмяялася, сказаўшы: ці мне, калі я пастарэла, мець гэтую ўцеху? і гаспадар мой стары. |
438 | GEN 18:13 | І сказаў Гасподзь Абрагаму: чаго гэта засьмяялася Сарра, сказаўшы: няўжо я сапраўды магу нарадзіць, калі я пастарэла? |
439 | GEN 18:14 | Ці ёсьць што цяжкае Госпаду? У назначаны час буду Я ў цябе на другі год, і будзе ў Сарры сын. |
442 | GEN 18:17 | І сказаў Гасподзь: ці ўтою Я ад Абрагама, што хачу рабіць? |
448 | GEN 18:23 | І падышоў Абрагам і сказаў: няўжо ты загубіш праведнага зь бязбожным? |
449 | GEN 18:24 | магчыма, ёсьць у гэтым горадзе пяцьдзясят праведнікаў? няўжо Ты загубіш і не пашкадуеш месца гэтага дзеля пяцідзесяці праведнікаў? |
450 | GEN 18:25 | ня можа быць, каб Ты зрабіў так, каб Ты загубіў праведнага зь бязбожным, каб тое самае было з праведнікам, што і зь бязбожнікам, ня можа быць ад Цябе! Ці ж Судзьдзя ўсёй зямлі ўчыніць неправасудна? |
453 | GEN 18:28 | можа быць, да пяцідзесяці праведнікаў ня хопіць пяці, няўжо за недахоп пяці Ты вынішчыш увесь горад? Ён сказаў: ня вынішчу, калі знайду там сорак пяць. |
455 | GEN 18:30 | І сказаў Абрагам: хай ня ўгневаецца Валадар, што я буду гаварыць: можа быць, знойдзецца там трыццаць? Ён сказаў: не зраблю, калі знойдзецца там трыццаць. |
456 | GEN 18:31 | Абрагам сказаў: вось, я адважыўся казаць Валадару: можа быць, знойдзецца там дваццаць? Ён сказаў: ня вынішчу дзеля дваццаці. |
457 | GEN 18:32 | Абрагам сказаў: хай ня ўгневаецца Валадар, што я скажу яшчэ адзін раз: можа быць, знойдзецца там дзесяць? Ён сказаў: ня вынішчу дзеля дзесяці. |
463 | GEN 19:5 | і выклікалі Лота і казалі яму: дзе людзі, якія прыйшлі да цябе нанач? выведзі іх да нас; мы спазнаем іх. |
467 | GEN 19:9 | Але яны сказалі: ідзі сюды. І сказалі: вось, прыхадзень, а хоча судзіць? цяпер мы горш учынім з табою, чым зь імі. І яны падступіліся да чалавека гэтага, да Лота, і падышлі, каб выламаць дзьверы. |
470 | GEN 19:12 | Сказалі мужы тыя Лоту: хто ў цябе ёсьць яшчэ тут? ці зяць, ці твае сыны, ці твае дочкі, і хто б ні быў у цябе ў горадзе, усіх выведзі з гэтага месца, |
500 | GEN 20:4 | Авімэлэх жа не кранаў яе і сказаў: Уладару, няўжо Ты загубіш і невінаваты народ? |
501 | GEN 20:5 | ці ня сам ён сказаў мне: яна сястра мая? І яна сама сказала: ён брат мой. Я зрабіў гэта ў шчырасьці сэрца майго і ў чысьціні рук маіх. |
505 | GEN 20:9 | І паклікаў Авімэлэх Абрагама і сказаў яму: што ты з намі зрабіў? чым зграшыў я супроць цябе, што навёў быў на мяне і на царства маё вялікі грэх? ты ўчыніў мне дзеі, якіх ня ўчыняюць. |
506 | GEN 20:10 | І сказаў Авімэлэх Абрагаму: які ты меў намер, калі ўчыняў гэтую дзею? |
521 | GEN 21:7 | І сказала; хто сказаў бы Абрагаму: Сарра будзе карміць дзяцей грудзьмі? бо ў старасьці яго я нарадзіла сына. |
531 | GEN 21:17 | і пачуў Бог голас хлопчыка; і анёл Божы зь неба паклікаў Агар і сказаў ёй: што з табою, Агар? ня бойся; Бог пачуў хлопчыкаў голас адтуль, дзе ён быў; |
543 | GEN 21:29 | А Авімэлэх сказаў Абрагаму: навошта тут гэтыя сем ягнят, якіх ты паставіў асобна? |
555 | GEN 22:7 | І пачаў Ісаак гаварыць Абрагаму, бацьку свайму, і сказаў: бацька мой! Ён адказаў: вось я, сыне мой. Ён сказаў: вось агонь і дровы, дзе ж ягня на цэласпаленьне? |
587 | GEN 23:15 | спадару мой! паслухай мяне: зямля каштуе чатырыста сікляў срэбра; мне і табе што гэта? пахавай памерлую тваю. |
597 | GEN 24:5 | Раб сказаў яму: можа стацца, не захоча жанчына ісьці са мною ў гэтую зямлю; ці павінен я вярнуць сына твайго ў зямлю, зь якое ты выйшаў? |
615 | GEN 24:23 | і сказаў: чыя ты дачка? скажы мне; ці ёсьць у доме ў бацькі твайго месца нам начаваць? |
623 | GEN 24:31 | і сказаў яму: увайдзі, дабраславёны Госпадам; чаго ты стаіш звонку? я падрыхтаваў дом і месца вярблюдам. |
639 | GEN 24:47 | Я спытаўся ў яе і сказаў: чыя ты дачка? Яна сказала: дачка Ватуіла, сына Нахоравага, якога нарадзіла яму Мілка. І даў я завушніцы ёй і запясьці на рукі яе. |
641 | GEN 24:49 | І цяпер скажэце мне: ці маеце вы намер зрабіць ласку і праўду гаспадару майму, ці не? скажэце мне, і я павярнуся направа альбо налева. |
650 | GEN 24:58 | І паклікалі Рэбэку і сказалі ёй: ці пойдзеш з гэтым чалавекам? Яна сказала: пайду. |
657 | GEN 24:65 | І сказала рабу: хто гэты чалавек, які ідзе па полі насустрач нам? Раб сказаў: гэта гаспадар мой. І яна ўзяла пакрывала і закрылася. |
681 | GEN 25:22 | Сыны ва ўлоньні яе пачалі біцца, і яна сказала: калі так будзе, дык навошта мне гэта? І пайшла спытацца ў Госпада. |
691 | GEN 25:32 | Ісаў сказаў: вось, я паміраю, што мне з гэтага першародства? |
702 | GEN 26:9 | І паклікаў Авімэлэх Ісаака і сказаў: вось, гэта жонка твая: як жа ты сказаў: яна сястра мая? Ісаак сказаў яму: бо я думаў, каб жа не памерці мне дзеля яе. |
703 | GEN 26:10 | Але Авімэлэх сказаў: што гэта ты зрабіў з намі? адзін з народу ледзь не злучыўся з жонкаю тваёю, і ты ўвёў бы нас у грэх. |
720 | GEN 26:27 | Ісаак сказаў ім: навошта вы прыйшлі да мяне, калі вы зьненавідзелі мяне і выслалі мяне ад сябе? |
746 | GEN 27:18 | Ён увайшоў да бацькі свайго і сказаў: бацька мой! Той сказаў: вось я; хто ты, сыне мой? |
748 | GEN 27:20 | І сказаў Ісаак сыну свайму: што так хутка знайшоў ты, сыне мой? Ён сказаў: бо Гасподзь Бог твой паслаў мне насустрач. |
749 | GEN 27:21 | І сказаў Ісаак Якаву: падыдзі, я абмацаю цябе, сыне мой, ці ты сын мой Ісаў, ці не? |
752 | GEN 27:24 | і сказаў: ці ты сын мой Ісаў? Ён адказаў: я. |
760 | GEN 27:32 | А Ісаак, бацька ягоны, сказаў яму: хто ты? Ён сказаў: я сын твой, першынец твой, Ісаў. |
761 | GEN 27:33 | І задрыжаў Ісаак вельмі вялікім дрыжаньнем і сказаў: хто ж гэта, які дастаў дзічыны і прынёс мне, і я еў з усяго, перш чым ты прыйшоў, і я дабраславіў яго? ён і будзе дабраславёны. |
764 | GEN 27:36 | І сказаў: ці не таму дадзена яму імя: Якаў, што ён запабег мяне ўжо два разы? ён узяў першародства маё, і вось, цяпер узяў дабраславеньне маё. І сказаў: няўжо ты не пакінуў мне дабраславеньня? |
765 | GEN 27:37 | Ісаак адказаў Ісаву: вось, я паставіў яго гаспадаром над табою і ўсіх братоў ягоных аддаў яму ў рабы; адарыў яго хлебам і віном; што ж я зраблю дзеля цябе, сыне мой? |
766 | GEN 27:38 | Але Ісаў сказаў бацьку свайму: няўжо, бацька мой, адно ў цябе дабраславеньне? дабраславі і мяне, бацька мой! І ўзвысіў Ісаў голас свой і заплакаў. |
773 | GEN 27:45 | пакуль спатоліцца гнеў брата твайго на цябе, і ён забудзе, што ты зрабіў яму: тады я пашлю і вазьму цябе адтуль; навошта мне ў адзін дзень страціць абодвух вас? |
774 | GEN 27:46 | І сказала Рэбэка Ісааку: я жыцьцю ня радая ад дачок Хэтэйскіх; калі Якаў возьме жонку з дачок Хэтэйскіх, як гэтыя, з дачок гэтай зямлі, дык навошта мне і жыцьцё? |
800 | GEN 29:4 | Якаў сказаў ім: братове мае, адкуль вы? Яны сказалі: мы з Харана. |
801 | GEN 29:5 | Ён сказаў ім: ці ведаеце вы Лавана, сына Нахоравага? Яны сказалі: ведаем. |
802 | GEN 29:6 | Ён яшчэ сказаў ім: ці здаровіцца яму? Яны сказалі: здаровіцца; і вось, Рахіль, дачка ягоная, ідзе з авечкамі. |
811 | GEN 29:15 | І Лаван сказаў Якаву: няўжо ты дарма будзеш служыць мне, бо ты родзіч? скажы мне, чым заплаціць табе? |
821 | GEN 29:25 | А раніцай выявілася, што гэта Лія. І Якаў сказаў Лавану: што гэта зрабіў ты са мною? ці ж не за Рахіль я служыў у цябе? навошта ты ашукаў мяне? |
833 | GEN 30:2 | Якаў угневаўся на Рахіль і сказаў ёй: хіба я Бог, Які ня даў табе плоду ў чэраве? |
846 | GEN 30:15 | Але Лія сказала ёй: няўжо мала табе - завалодаць мужам маім, што ты дамагаешся і мандрагораў сына майго? Рахіль сказала: дык няхай ён ляжа з табою гэтай ночы, за мандрагоры сына твайго. |
861 | GEN 30:30 | бо мала было ў цябе да мяне, а стала многа; Гасподзь дабраславіў цябе з прыходам маім; калі ж я буду працаваць на свой дом? |
862 | GEN 30:31 | І сказаў Лаван: што даць табе? Якаў сказаў: не давай мне нічога. Калі толькі зробіш мне, што я скажу, дык я зноў буду пасьвіць і ахоўваць авечкі твае. |
888 | GEN 31:14 | Рахіль і Лія сказалі яму ў адказ: ці ёсьць нам яшчэ доля і спадчына ў доме бацькі нашага? |
889 | GEN 31:15 | ці ня чужымі ён лічыць нас? бо ён прадаў нас і зьеў нават срэбра наша; |
900 | GEN 31:26 | І сказаў Лаван Якаву: што ты зрабіў? навошта ты ашукаў мяне і зьвёў дачок маіх, як палоненых зброяй? |
901 | GEN 31:27 | навошта ты ўцёк таемна, і схаваўся ад мяне, і не сказаў мне? Я адпусьціў бы цябе з радасьцю і зь песьнямі, з бубнам і з гусьлямі; |
904 | GEN 31:30 | Але хай бы ты пайшоў, бо табе не цярпелася быць у доме ў бацькі твайго, - навошта ты ўкраў багоў маіх? |
910 | GEN 31:36 | Якаў раззлаваўся і ўступіў у спрэчку з Лаванам. І загаварыў Якаў і сказаў Лавану: якая віна мая, які грэх мой, што ты дагнаў мяне? |
911 | GEN 31:37 | ты агледзеў у мяне ўсе рэчы, што знайшоў ты з усіх рэчаў твайго дома? пакажы тут перад родзічамі маімі і перад родзічамі тваімі; няхай яны рассудзяць нас абодвух. |
917 | GEN 31:43 | І адказваў Лаван і сказаў Якаву: дочкі - мае дочкі; дзеці - мае дзеці; быдла - маё быдла, і ўсё, што ты бачыш, гэта маё; ці магу я цяпер што зрабіць з дочкамі маімі і зь дзецьмі іхнімі, якія народжаны імі? |
946 | GEN 32:18 | І загадаў першаму, сказаўшы: калі брат мой Ісаў сустрэнецца табе і спытае ў цябе, кажучы: чый ты? і куды ідзеш? і чый гэта статак перад табою? |
956 | GEN 32:28 | І сказаў: як імя тваё? Ён сказаў: Якаў. |
958 | GEN 32:30 | Спытаўся і Якаў, кажучы: скажы імя Тваё. І ён сказаў: навошта ты пытаешся пра імя Маё? І дабраславіў яго там. |
966 | GEN 33:5 | І зірнуў Ісаў і ўбачыў жонак і дзяцей і сказаў: хто гэта ў цябе? Якаў сказаў: дзеці, якіх Бог даў рабу твайму. |
969 | GEN 33:8 | І сказаў Ісаў: навошта ў цябе гэта мноства, якое я спаткаў? І сказаў Якаў: каб здабыць упадабаньне ў вачах гаспадара майго. |
976 | GEN 33:15 | Ісаў сказаў: пакіну я з табою людзей, якія пры мне. Якаў сказаў: навошта гэта? толькі б здабыць мне ўпадабаньне ў вачах гаспадара майго! |
1004 | GEN 34:23 | Ці ж ня нам статкі іхнія і маёмасьць іхняя, і ўсё быдла іхняе? Толькі згодзімся зь імі, і будуць жыць з намі. |
1092 | GEN 37:8 | І сказалі яму браты ягоныя: няўжо ты будзеш цараваць над намі? Няўжо будзеш валодаць намі? І зьненавідзелі яго яшчэ больш за сны яго і за словы ягоныя. |
1094 | GEN 37:10 | І ён расказаў бацьку свайму і братам сваім. І накрычаў на яго бацька ягоны і сказаў яму: што гэта за сон, які ты бачыў? няўжо я і твая маці і твае браты прыйдзем пакланіцца табе да зямлі? |
1097 | GEN 37:13 | І сказаў Ізраіль Язэпу: браты твае ці ж ня пасьвяць у Сіхеме? ідзі, я пашлю цябе да іх. Ён адказаў яму: вось я. |
1099 | GEN 37:15 | І знайшоў яго нехта, калі ён бадзяўся па полі, і спытаўся ў яго той чалавек, кажучы: чаго ты шукаеш? |
1100 | GEN 37:16 | Ён сказаў: я шукаю братоў маіх; скажы мне, дзе яны пасьвяць? |
1110 | GEN 37:26 | І сказаў Юда братам сваім: якая карысьць, калі мы заб'ём брата нашага і схаваем кроў ягоную? |
1114 | GEN 37:30 | і вярнуўся да братоў сваіх, і сказаў: хлопца няма, а я, куды я падзенуся? |
1136 | GEN 38:16 | Ён павярнуўся да яе і сказаў: увайду я да цябе. Бо ня ведаў, што гэта - нявестка ягоная. Яна сказала: што ты дасі мне, калі ўвойдзеш да мяне? |
1137 | GEN 38:17 | Ён сказаў: я прышлю табе казьляня са статку. Яна сказала: ці дасі ты мне заклад, пакуль прышлеш? |
1138 | GEN 38:18 | Ён сказаў: які даць табе заклад? Яна сказала: пячатку тваю, і перавязь тваю, і лёску тваю, якая ў руцэ тваёй. І даў ён ёй і ўвайшоў да яе; і яна зачала ад яго. |
1141 | GEN 38:21 | І спытаўся ў жыхароў той мясьціны, кажучы: дзе распусьніца, якая была ў Энаіме пры дарозе? Але яны сказалі: тут ня было распусьніцы. |
1149 | GEN 38:29 | Але ён вярнуў руку сваю; і вось, выйшаў брат ягоны. І яна сказала: як ты разарваў сабе перашкоду? І дадзена яму імя: Фарэс. |
1159 | GEN 39:9 | няма болей мяне ў доме гэтым; і ён не забараніў мне нічога, акрамя цябе, бо ты жонка яму; як жа зраблю я гэта вялікае ліха і зграшу прад Богам? |
1180 | GEN 40:7 | І спытаўся ён у царадворцаў фараонавых, якія былі зь ім у доме гаспадара ягонага пад вартаю, кажучы: чаго ў вас сёньня журботныя твары? |