| 31 | GEN 1:31 | І ўбачыў Бог усё, што Ён стварыў, і вось, добра вельмі. І быў вечар, і была раніца: дзень шосты. |
| 33 | GEN 2:2 | І закончыў Бог да сёмага дня ўсе дзеі Свае, якія Ён учыняў, |
| 66 | GEN 3:10 | Ён сказаў: голас твой я пачуў у раі, і спалохаўся, бо я голы, і схаваўся. |
| 89 | GEN 4:9 | І сказаў Гасподзь Каіну: дзе Авель, брат твой? Ён сказаў: ня ведаю; хіба я вартаўнік брату майму? |
| 196 | GEN 8:12 | Ён патрываў яшчэ сем дзён далей і выпусьціў голуба; і ён ужо не вярнуўся да яго. |
| 260 | GEN 10:25 | У Эвэра нарадзіліся два сыны; імя аднаго: Фалек, бо ў дні ягоныя зямля разьдзелена; імя брата ягонага: Ёктан. |
| 261 | GEN 10:26 | Ёктан спарадзіў Алмадада, Шалэфа, Хацармавэта, Ераха, |
| 264 | GEN 10:29 | Афіра, Хавілу і Ёвава. Усе гэтыя сыны Ёктанавыя. |
| 367 | GEN 15:6 | Абрам паверыў Госпаду, і Ён залічыў яму гэта ў праведнасьць. |
| 369 | GEN 15:8 | Ён сказаў: Валадару Госпадзе! па чым пазнаць мне, што я буду валодаць ёю? |
| 371 | GEN 15:10 | Ён узяў іх, расьсек іх напалам і паклаў адну частку насупраць другое; толькі птушак не расьсек. |
| 386 | GEN 16:4 | Ён увайшоў да Агары, і яна зачала. А ўбачыўшы, што зачала, яна пачала пагарджаць гаспадыняй сваёй. |
| 427 | GEN 18:2 | Ён узьвёў вочы свае і зірнуў, і вось, тры мужы стаяць насупраць яго. Угледзеўшы, ён пабег насустрач ім ад уваходу ў намёт і пакланіўся да зямлі, |
| 434 | GEN 18:9 | І сказалі яму: дзе Сарра, жонка твая? Ён адказаў: тут, у намёце. |
| 440 | GEN 18:15 | А Сарра ня прызналася, а сказала: я не сьмяялася. Бо яна спалохалася. Але Ён сказаў: не, ты сьмяялася. |
| 453 | GEN 18:28 | можа быць, да пяцідзесяці праведнікаў ня хопіць пяці, няўжо за недахоп пяці Ты вынішчыш увесь горад? Ён сказаў: ня вынішчу, калі знайду там сорак пяць. |
| 454 | GEN 18:29 | Абрагам гаварыў далей зь Ім і сказаў: можа быць, знойдзецца там сорак. Ён сказаў: не зраблю таго і дзеля сарака. |
| 455 | GEN 18:30 | І сказаў Абрагам: хай ня ўгневаецца Валадар, што я буду гаварыць: можа быць, знойдзецца там трыццаць? Ён сказаў: не зраблю, калі знойдзецца там трыццаць. |
| 456 | GEN 18:31 | Абрагам сказаў: вось, я адважыўся казаць Валадару: можа быць, знойдзецца там дваццаць? Ён сказаў: ня вынішчу дзеля дваццаці. |
| 457 | GEN 18:32 | Абрагам сказаў: хай ня ўгневаецца Валадар, што я скажу яшчэ адзін раз: можа быць, знойдзецца там дзесяць? Ён сказаў: ня вынішчу дзеля дзесяці. |
| 461 | GEN 19:3 | Але ён моцна ўпрошваў іх; і яны пайшлі да яго і ўвайшлі ў дом ягоны. Ён зрабіў ім пачостку і сьпёк прэсны хлеб; і яны елі. |
| 495 | GEN 19:37 | і нарадзіла старэйшая сына і дала яму імя: Мааў. Ён бацька Маавіцянаў дагэтуль. |
| 496 | GEN 19:38 | І малодшая таксама нарадзіла сына і дала яму імя Бэн-Амі. Ён бацька Аманіцянаў дагэтуль. |
| 535 | GEN 21:21 | Ён жыў у пустыні Фаран; і маці ягоная ўзяла яму жонку зь зямлі Егіпецкай. |
| 549 | GEN 22:1 | І было, пасьля гэтых падзей Бог спакушаў Абрагама і сказаў яму: Абрагаме! Ён сказаў: вось я. |
| 555 | GEN 22:7 | І пачаў Ісаак гаварыць Абрагаму, бацьку свайму, і сказаў: бацька мой! Ён адказаў: вось я, сыне мой. Ён сказаў: вось агонь і дровы, дзе ж ягня на цэласпаленьне? |
| 559 | GEN 22:11 | Але анёл Гасподні заклікаў яго зь неба і сказаў: Абрагаме! Абрагаме! Ён сказаў: вось я. |
| 599 | GEN 24:7 | Гасподзь, Бог неба, Які ўзяў мяне з дома бацькі майго і зь зямлі нараджэньня майго, Які гаварыў мне і Які прысягнуў мне, кажучы: нашчадкам тваім дам гэтую зямлю, - Ён пашле анёла Свайго перад табою, і ты возьмеш жонку сыну майму адтуль; |
| 602 | GEN 24:10 | І ўзяў раб зь вярблюдаў гаспадара свайго дзесяць вярблюдаў і пайшоў. У руках у яго былі таксама ўсякія скарбы гаспадара ягонага. Ён устаў і пайшоў у Месапатамію, у горад Нахораў; |
| 626 | GEN 24:34 | Ён сказаў: я раб Абрагамаў; |
| 627 | GEN 24:35 | Гасподзь вельмі дабраславіў гаспадара майго, і ён зрабіўся вялікім: Ён даў яму авечак і валоў, срэбра і золата, рабоў і рабыняў, вярблюдаў і аслоў. |
| 632 | GEN 24:40 | Ён сказаў мне: Гасподзь, прад абліччам Якога я хаджу, пашле з табою анёла Свайго і добра ўладкуе шлях твой, і возьмеш жонку сыну майму з родзічаў маіх і з дому бацькі майго; |
| 648 | GEN 24:56 | Ён сказаў ім: ня трымайце мяне, бо Гасподзь добра ўладкаваў шлях мой; пусьцеце мяне, і я пайду да гаспадара майго. |
| 661 | GEN 25:2 | Яна нарадзіла яму Зімрана, Ёкшана, Мэдана, Мадыяна, Ішбака і Шуаха. |
| 662 | GEN 25:3 | Ёкшан спарадзіў Шэву і Дэдана. Сыны Дэдана былі: Ашурым, Летушым і Леюмім. |
| 692 | GEN 25:33 | Якаў сказаў: прысягні мне цяпер жа. Ён прысягнуў яму, і прадаў першародства сваё Якаву. |
| 723 | GEN 26:30 | Ён зладзіў ім гасьціну, і яны елі і пілі. |
| 742 | GEN 27:14 | Ён пайшоў, і ўзяў, і прынёс маці сваёй; і маці ягоная зрабіла страву, якую любіў бацька ягоны. |
| 746 | GEN 27:18 | Ён увайшоў да бацькі свайго і сказаў: бацька мой! Той сказаў: вось я; хто ты, сыне мой? |
| 748 | GEN 27:20 | І сказаў Ісаак сыну свайму: што так хутка знайшоў ты, сыне мой? Ён сказаў: бо Гасподзь Бог твой паслаў мне насустрач. |
| 752 | GEN 27:24 | і сказаў: ці ты сын мой Ісаў? Ён адказаў: я. |
| 755 | GEN 27:27 | Ён падышоў і пацалаваў яго і сказаў: вось, пах ад сына майго, як пах ад поля, якое дабраславіў Гасподзь; |
| 760 | GEN 27:32 | А Ісаак, бацька ягоны, сказаў яму: хто ты? Ён сказаў: я сын твой, першынец твой, Ісаў. |
| 801 | GEN 29:5 | Ён сказаў ім: ці ведаеце вы Лавана, сына Нахоравага? Яны сказалі: ведаем. |
| 802 | GEN 29:6 | Ён яшчэ сказаў ім: ці здаровіцца яму? Яны сказалі: здаровіцца; і вось, Рахіль, дачка ягоная, ідзе з авечкамі. |
| 886 | GEN 31:12 | Ён сказаў: падымі вочы твае і паглядзі: усе казлы, што падняліся на быдла, пярэстыя, з плямкамі і стракацінамі; бо Я бачу ўсё, што Лаван робіць з табою; |
| 903 | GEN 31:29 | Ёсьць у руцэ маёй сіла зрабіць вам ліхое; але Бог бацькі вашага ўчора гаварыў са мною і сказаў: сьцеражыся, не кажы Якаву ні добрага, ні благога. |
| 956 | GEN 32:28 | І сказаў: як імя тваё? Ён сказаў: Якаў. |
| 1074 | GEN 36:33 | І памёр Бэла, і зацараваў пасьля яго Ёваў, сын Зэраха, з Васоры. |
| 1075 | GEN 36:34 | Памёр Ёваў, і зацараваў пасьля яго Хушам, зь зямлі Тэманіцянаў. |
| 1090 | GEN 37:6 | Ён сказаў ім: выслухайце сон, якія я бачыў: |
| 1097 | GEN 37:13 | І сказаў Ізраіль Язэпу: браты твае ці ж ня пасьвяць у Сіхеме? ідзі, я пашлю цябе да іх. Ён адказаў яму: вось я. |
| 1100 | GEN 37:16 | Ён сказаў: я шукаю братоў маіх; скажы мне, дзе яны пасьвяць? |
| 1117 | GEN 37:33 | Ён пазнаў яе і сказаў: гэта вопратка сына майго; драпежны зьвер задраў яго; праўда, разадраны Язэп. |
| 1130 | GEN 38:10 | Благое было прад вачыма Госпада тое, што ён рабіў; і Ён усьмерціў яго. |
| 1136 | GEN 38:16 | Ён павярнуўся да яе і сказаў: увайду я да цябе. Бо ня ведаў, што гэта - нявестка ягоная. Яна сказала: што ты дасі мне, калі ўвойдзеш да мяне? |
| 1137 | GEN 38:17 | Ён сказаў: я прышлю табе казьляня са статку. Яна сказала: ці дасі ты мне заклад, пакуль прышлеш? |
| 1138 | GEN 38:18 | Ён сказаў: які даць табе заклад? Яна сказала: пячатку тваю, і перавязь тваю, і лёску тваю, якая ў руцэ тваёй. І даў ён ёй і ўвайшоў да яе; і яна зачала ад яго. |
| 1164 | GEN 39:14 | клікнула хатніх сваіх і сказала ім так: паглядзеце, ён прывёў да нас Габрэя зьдзекавацца з нас. Ён прыйшоў да мяне, каб легчы са мною; але я закрычала моцным голасам, |
| 1210 | GEN 41:14 | І паслаў фараон і паклікаў Язэпа. І пасьпешна вывелі яго зь цямніцы. Ён пастрыгся і зьмяніў вопратку сваю і прыйшоў да фараона. |
| 1224 | GEN 41:28 | Вось, чаму сказаў я фараону: што Бог зробіць, тое Ён паказаў фараону. |
| 1265 | GEN 42:12 | Ён сказаў ім: не, вы прыйшлі падгледзець галізну зямлі гэтай. |
| 1291 | GEN 42:38 | Ён сказаў: ня пойдзе сын мой з вамі, бо брат ягоны памёр, і ён адзін застаўся; калі здарыцца зь ім няшчасьце ў дарозе, у якую вы пойдзеце, дык зьведзяце вы сівізну маю са смуткам у магілу. |
| 1314 | GEN 43:23 | Ён сказаў: будзьце спакойныя, ня бойцеся; Бог ваш і Бог бацькі вашага даў вам скарб у мяшках вашых; срэбра ваша дайшло да мяне. І прывёў да іх Сымона. |
| 1318 | GEN 43:27 | Ён распытаўся ў іх пра здароўе і сказаў: ці здаровы бацька ваш стары, пра якога вы казалі? ці жывы ён яшчэ? |
| 1331 | GEN 44:6 | Ён дагнаў іх і сказаў ім гэтыя словы. |
| 1335 | GEN 44:10 | Ён сказаў: добра; як вы сказалі, так няхай і будзе; у каго знойдзецца чара, той будзе мне рабом, а вы будзеце не вінаватыя. |
| 1337 | GEN 44:12 | Ён абшукаў, пачаў са старэйшага і скончыў малодшым; і знайшлася чара ў мяшку Веньямінавым. |
| 1363 | GEN 45:4 | І сказаў Язэп братам сваім: падыдзеце да мяне. Яны падышлі. Ён сказаў: я - Язэп, брат ваш, якога вы прадалі ў Егіпет; |
| 1389 | GEN 46:2 | І сказаў Бог Ізраілю ва ўяве начной: Якаве! Якаве! Ён сказаў: вось я. |
| 1400 | GEN 46:13 | Сыны Ісахаравыя: Тола і Фува, Ёў і Шымрон. |
| 1485 | GEN 49:11 | Ён прывязвае да вінаграднай лазы асьляня сваё і да лазы лепшага вінаграду сына асьліцы сваёй; мые ў віне вопратку сваю і ў крыві гронак адзеньне сваё; |
| 1575 | EXO 2:20 | Ён сказаў дочкам сваім: дзе ж ён? навошта вы яго пакінулі? клікніце яго, і хай ён есьць хлеб. |
| 1581 | EXO 3:1 | Майсей пасьвіў авечкі ў Ётора, цесьця свайго, сьвятара Мадыямскага. Аднаго разу правёў ён статак далёка ў пустыню і прыйшоў да гары Божай, Харыва. |
| 1584 | EXO 3:4 | Гасподзь убачыў, што ён ідзе глядзець, і паклікаў яго Бог зь сярэдзіны куста, і сказаў: Майсею! Майсею! Ён сказаў: вось я! |
| 1604 | EXO 4:2 | І сказаў яму Гасподзь: што гэта ў руцэ ў цябе? Ён адказваў: посах. |
| 1605 | EXO 4:3 | Гасподзь сказаў: кінь яго на зямлю. Ён кінуў яго на зямлю, і ператварыў посах у зьмея, і Майсей уцякаў ад яго. |
| 1616 | EXO 4:14 | І загарэўся гнеў Гасподні на Майсея, і Ён сказаў: хіба няма ў цябе Аарона брата, Лявіцяніна? Я ведаю, што ён можа гаварыць, і вось, ён выйдзе насустрач табе і, убачыўшы цябе, зарадуецца ў сэрцы сваім; |
| 1620 | EXO 4:18 | І пайшоў Майсей, і вярнуўся да Ётора, цесьця свайго, і сказаў яму: пайду я, і вярнуся да братоў маіх, якія ў Егіпце, і пагляджу, ці жывыя яны яшчэ? І сказаў Ётор Майсею: ідзі зь мірам. |
| 1636 | EXO 5:3 | Яны сказалі: Бог Габрэяў заклікаў нас; адпусьці нас у пустыню на тры дні дарогі прынесьці ахвяру Госпаду, Богу нашаму, каб Ён не пакараў нас пошасьцю, альбо мечам. |
| 1676 | EXO 6:20 | Амрам узяў Ёхавэду, цётку сваю, сабе за жонку, і яна нарадзіла яму Аарона і Майсея. А гадоў жыцьця Амрама было сто трыццаць сем. |
| 1719 | EXO 8:4 | І паклікаў фараон Майсея і Аарона і сказаў: памалецеся Госпаду, каб Ён вывеў жаб ад мяне і ад народу майго, і я адпушчу народ Ізраільскі прынесьці ахвяру Госпаду. |
| 1721 | EXO 8:6 | Ён сказаў: заўтра. Майсей адказваў: будзе паводле слова твайго, каб ты ўведаў, што няма нікога, як Гасподзь Бог наш; |
| 1795 | EXO 10:17 | цяпер даруйце грэх мой яшчэ раз і памалецеся Госпаду Богу вашаму, каб Ён толькі адвёў ад мяне гэтую сьмерць. |
| 1842 | EXO 12:25 | Калі ўвойдзеце ў зямлю, якую Гасподзь дасьць вам, як Ён казаў, захоўвайце гэта служэньне. |
| 1873 | EXO 13:5 | І калі ўвядзе цябе Гасподзь у зямлю Хананэяў і Хэтэяў, і Амораў і Эвэяў і Евусэяў, якою запрысягнуўся Ён бацькам тваім, што дасьць табе зямлю, дзе цячэ малако і мёд, - дык учыняй гэта служэньне ў гэтым месяцы; |
| 1903 | EXO 14:13 | Але Майсей сказаў народу: ня бойцеся, стойце - і ўбачыце выратаваньне ад Госпада, якое Ён дасьць вам і сёньня, бо Егіпцянаў, якіх вы бачыце сёньня, больш ня ўбачыце вавек; |
| 1922 | EXO 15:1 | Тады Майсей і сыны Ізраілевыя засьпявалі Госпаду песьню гэтую і казалі: пяю Госпаду, бо Ён высока ўзьнёсься: каня і верхаўца яго ўкінуў у мора. |
| 1923 | EXO 15:2 | Гасподзь цьвярдыня мая і слава мая, Ён стаў мне ратункам. Ён Бог мой, і праслаўлю Яго; Бог бацькі майго, і ўсхвалю Яго. |
| 1925 | EXO 15:4 | Калясьніцы фараонавыя і войска ягонае ўкінуў Ён у мора, і выбраныя ваеначальнікі Ягоныя патанулі ў Чэрмным моры. |
| 1942 | EXO 15:21 | І засьпявала Марыям перад імі: сьпявайце Госпаду, бо высока ўзьнёсься Ён, каня і верхаўца ягонага ўкінуў у мора. |
| 1955 | EXO 16:7 | і раніцай убачыце славу Гасподнюю, бо пачуў Ён нараканьні вашыя на Госпада: а мы што такое, што наракаеце на нас? |
| 1957 | EXO 16:9 | І сказаў Майсей Аарону: скажы ўсяму супольству сыноў Ізраілевых: станьце прад абліччам Госпада, бо Ён пачуў нараканьні вашыя. |
| 1977 | EXO 16:29 | глядзеце, Гасподзь даў вам суботу, таму Ён і дае ў шосты дзень хлеба на два дні: заставайцеся кожны ў сябе, ніхто ня выходзь зь мясьціны сваёй у сёмы дзень. |
| 2001 | EXO 18:1 | І пачуў Ётор, сьвятар Мадыямскі, цесьць Майсееў, пра ўсё, што зрабіў Бог Майсею і Ізраілю, народу Свайму, калі вывеў Гасподзь Ізраіля зь Егіпта, |
| 2002 | EXO 18:2 | і ўзяў Ётор, цесьць Майсееў, Сэпфору, жонку Майсеевую, якая перад тым была вернутая, |
| 2005 | EXO 18:5 | І прыйшоў Ётор, цесьць Майсееў, з сынамі ягонымі і жонкаю ягонаю да Майсея ў пустыню, дзе ён стаў табарам каля гары Божай, |
| 2006 | EXO 18:6 | і даў знак Майсею: я цесьць твой Ётор, іду да цябе, і жонка твая, і два сыны яе зь ёю. |