355 | GEN 14:18 | і Мэлхісэдэк, цар Салімскі, вынес хлеб і віно, - ён быў сьвятар Бога Ўсявышняга, - |
356 | GEN 14:19 | і дабраславіў яго і сказаў: дабраславёны Абрам ад Бога Ўсявышняга, Уладара неба і зямлі; |
359 | GEN 14:22 | Але Абрам сказаў цару Садомскаму: падымаю руку маю да Госпада Бога Ўсявышняга, Уладара неба і зямлі, |
2162 | EXO 23:17 | Тры разы на год павінен зьяўляцца ўвесь мужчынскі пол твой перад аблічча Ўладыкі, Госпада. |
2506 | EXO 34:9 | і сказаў: калі я здабыў упадабаньне ў вачах Тваіх, Уладару, дык хай пойдзе Ўладар сярод нас; бо народ гэты цьвёрдахрыбетны; даруй беззаконьні нашыя і грахі нашыя і зрабі нас спадчынай Тваёю. |
2520 | EXO 34:23 | тры разы на год павінен зьяўляцца ўвесь мужчынскі пол твой перад аблічча Ўладара, Госпада Бога Ізраілевага, |
3712 | NUM 3:19 | І сыны Каата па родах іхніх: Амрам і Іцгар, Хэўрон і Ўзііл. |
4451 | NUM 24:4 | гаворыць той, хто чуе словы Божыя, які бачыць уявы Ўсемагутнага; падае, але адкрытыя вочы ягоныя: |
4463 | NUM 24:16 | гаворыць той, хто чуе словы Божыя, хто мае ўяву ад Усявышняга, хто бачыць уявы Ўсемагутнага, падае, але адкрытыя вочы ў яго. |
5768 | DEU 32:8 | Калі Ўсявышні даваў надзелы народам і расьсяляў сыноў чалавечых, тады паставіў межы народаў па ліку сыноў Ізраілевых; |
5985 | JOS 7:7 | І сказаў Ісус: о, Госпадзе Ўладару! навошта Ты перавёў народ гэты празь Ярдан, каб аддаць нас у рукі Амарэям і загубіць нас? о, калі б мы засталіся і жылі за Ярданам! |
7149 | RUT 1:20 | Яна сказала ім: не называйце мяне Наэмінь, а называйце мяне Мараю, бо Ўсемагутны спаслаў мне вялікую гароту; |
7150 | RUT 1:21 | я выйшла адсюль у дастатку, а вярнуў мяне Гасподзь з пустымі рукамі; навошта называць мяне Наэміньню, калі Гасподзь прымусіў мяне пакутаваць, і Ўсемагутны паслаў мне няшчасьце? |
8619 | 2SA 22:14 | Загрымеў зь нябёсаў Гасподзь, і Ўсявышні даў голас Свой; |
12972 | JOB 5:17 | Шчасны чалавек, якога наводзіць на розум Бог, і таму кары Ўсеўладнага не адхіляй, |
12986 | JOB 6:4 | Бо стрэлы Ўсемагутнага ўва мне; яд іх п'е дух мой; жудасьці Божыя паўсталі супроць мяне. |
13036 | JOB 8:3 | Няўжо Бог скажае суд, і Ўсеўладны ператварае праўду! |
13038 | JOB 8:5 | Калі ж ты знойдзеш Бога і памолішся Ўсеўладнаму, |
13160 | JOB 13:3 | Але я да Ўсяўладнага хацеў бы гаварыць і жадаў бы спаборнічаць з Богам. |
13232 | JOB 15:25 | за тое, што ён працягваў супроць Бога руку сваю і супрацівіўся Ўсеўладнаму, |
13359 | JOB 20:29 | Вось доля чалавеку беззаконнаму ад Бога і спадчына, вызначаная яму Ўсеўладным! |
13379 | JOB 21:20 | Хай яго вочы ўбачаць няшчасьце ягонае, і хай ён сам п'е ад гневу Ўсеўладнага. |
13416 | JOB 22:23 | Калі ты зьвернешся да Ўсеўладнага, дык зноў уладзішся, адвядзеш беззаконьне ад намёта твайго |
13418 | JOB 22:25 | І будзе Ўсеўладны тваім золатам і бліскучым срэбрам у цябе, |
13419 | JOB 22:26 | бо тады будзеш радавацца ва Ўсеўладным і падымеш да Бога аблічча тваё. |
13439 | JOB 23:16 | Бог расслабіў сэрца маё, і Ўсеўладны напалохаў мяне. |
13487 | JOB 27:2 | жывы Бог, Які пазбавіў мяне суду, і Ўсемагутны, Які засмуціў душу маю, |
13495 | JOB 27:10 | Ці будзе ён суцяшацца Ўсемагутным і заклікаць Бога ў любы час? |
13496 | JOB 27:11 | Абвяшчу вам, што ў руцэ Божай; што ва Ўсемагутнага, ня ўтою. |
13620 | JOB 31:28 | Гэта таксама было б злачынства, якое падлягае суду, бо я адрокся б тады ад Бога Ўсявышняга. |
13640 | JOB 32:8 | Але дух у чалавеку і дыханьне Ўсеўладнага дае яму разуменьне. |
13658 | JOB 33:4 | Дух Божы стварыў мяне, і дыханьне Ўсеўладнага дало мне жыцьцё. |
13697 | JOB 34:10 | Дык вось паслухайце мяне, мужы мудрыя. Ня можа быць у Бога няпраўды, альбо ва Ўсеўладнага неправасуддзя, |
13699 | JOB 34:12 | Праўда, Бог ня робіць няпраўды, і Ўсеўладны не перакручвае суд. |
13737 | JOB 35:13 | Але няпраўда, што Бог ня чуе і Ўсеўладны не глядзіць на гэта. |
14021 | PSA 7:18 | Слаўлю Госпада па праўдзе Ягонай і сьпяваю імю Госпада Ўсявышняга. |
14214 | PSA 21:8 | бо цар спадзяецца на Госпада, і з даброці Ўсявышняга не пахісьнецца. |
14647 | PSA 46:5 | Рачныя патокі весяляць горад Божы, сьвятое жытло Ўсявышняга. |
14714 | PSA 50:14 | Прынясі Богу ў ахвяру падзяку, і выконвай твае абяцаньні Ўсявышняму, |
14812 | PSA 57:3 | Паклічу Бога Ўсявышняга, Бога, Які мне чыніць дабро; |
14967 | PSA 68:15 | калі Ўсемагутны расьсеяў цароў на гэтай зямлі, яна забялела, быццам сьнег на Сэлмоне. |
14973 | PSA 68:21 | Бог нам - Бог на ратаваньне; ва ўладзе Госпада Ўладыкі брама сьмерці. |
15086 | PSA 73:11 | і кажуць: «як уведае Бог? і ці мае Ўсявышні веданьне?» |
15161 | PSA 77:11 | І сказаў я: вось гора маё - перамена правіцы Ўсявышняга. |
15188 | PSA 78:17 | Але яны ўсё грашылі прад Ім і раздражнялі Ўсявышнага ў пустыні: |
15227 | PSA 78:56 | Але яны яшчэ спакушалі і засмучалі Бога Ўсявышняга, і пастановаў Ягоных ня трымаліся; |
15299 | PSA 82:6 | Я сказаў: вы - багі, і сыны Ўсявышняга - усе вы; |
15461 | PSA 91:1 | Пахвальная песьня Давідава. Хто жыве пад аслонаю Ўсявышняга, той пакоіцца ў засені Ўсемагутнага, |
15777 | PSA 107:11 | бо не ўпакорваліся словам Божым і волю Ўсявышняга занядбалі. |
18012 | ISA 14:14 | узыду на вышыні хмарныя, буду падобны на Ўсявышняга. |
18850 | ISA 57:15 | Бо так кажа Высокі і Ўзьнесены, вечна Жывы, - Сьвяты імя Яго: Я жыву на вышыні нябёсаў і ў сьвяцілішчы, і гэтак сама з уціснутымі і ўпакоранымі духам, каб ажыўляць дух упакораных і ажыўляць сэрцы ўціснутых. |
20707 | EZK 10:5 | І шум ад крылаў херувімаў чутны быў нават на зьнешнім двары, як бы голас Бога Ўсемагутнага, калі Ён гаворыць. |
21865 | DAN 2:38 | і ўсіх сыноў чалавечых, дзе б яны ні жылі, зьвярыну зямную і птушак нябесных Ён аддаў у твае рукі і паставіў цябе Ўладаром над усімі імі; ты - гэтая залатая галава! |
21902 | DAN 3:26 | Тады Навухаданосар падышоў да вусьця распаленай вогненнай печы, і сказаў: «Сэдрах, Місах і Аўдэнага, рабы Бога Ўсявышняга! выйдзіце і падыдзеце!» Тады Сэдрах, Місах і Аўдэнага выйшлі зь сярэдзіны агню. |
21908 | DAN 3:32 | Азнакі і цуды, якія ўчыніў над мною Ўсявышні Бог, заўгодна мне абвясьціць вам. |
21923 | DAN 4:14 | Загадам Чувальнага гэта пастаноўлена, і паводле прыгавору Сьвятога назначана, каб ведалі жывыя, што Ўсявышні валадарыць над царствам чалавечым і дае яго, каму хоча, і становіць над ім нізкага зь людзей». |
21930 | DAN 4:21 | дык вось сутнасьць гэтага, цару, і вось вызначэньне Ўсявышняга, якое спасьцігне гаспадара майго, цара: |
21931 | DAN 4:22 | цябе адлучаць ад людзей, і пражываньне тваё будзе з польнай зьвярыною; травою карміцьмуць цябе, як вала, расою нябеснаю ты будзеш аброшаны, і сем часінаў пройдзе над табою, пакуль уведаеш, што Ўсявышні валадарыць над царствам чалавечым і дае яго, каму хоча. |
21938 | DAN 4:29 | І адлучаць цябе ад людзей, і будзе пражываньне тваё з польнай зьвярыною; травою карміцьмуць цябе, як вала, і сем часінаў пройдуць над табою, аж пакуль ня ўведаеш, што Ўсявышні валадарыць над царствам чалавечым і дае яго, каму хоча!» |
21940 | DAN 4:31 | А як скончыліся тыя дні, я, Навухаданосар, узьвёў вочы мае да неба, і мой розум вярнуўся да мяне; і дабраславіў я Ўсявышняга, пахваліў і праславіў Вечнаіснага, валадарства Якога - валадарства вечнае і царства Якога - у роды і роды. |
22020 | DAN 7:18 | Потым прымуць царства сьвятыя Ўсявышняга і будуць валодаць царствам вавек і вавекі вякоў». |
22082 | DAN 9:25 | Дык ведай і разумей: ад часу, як выйдзе загад, каб адбудаваць Ерусалім, да Хрыста Ўладара сем тыдняў і шэсьцьдзясят два тыдні; і вернецца народ і адбудуюцца вуліцы і муры, але ў цяжкія часіны. |
22263 | HOS 7:16 | Яны зьвярталіся, але не да Ўсявышняга, зрабіліся - як ненадзейны лук; загінуць ад меча князя іхняга за дзёрзкасьць языка свайго; гэта будзе пасьмяяньне зь іх у зямлі Егіпецкай. |
22702 | MIC 4:13 | Устань і малаці, дачка Сіёна; бо Я зраблю рог твой жалезным і капыты твае зраблю меднымі, - і скрышыш многія народы і прысьвеціш Госпаду здабыткі іхнія і багацьці іхнія Ўладару ўсёй зямлі. |
22959 | ZEC 1:12 | І адказваў анёл Гасподні і сказаў: Госпадзе Ўсеўладца! Дакуль Ты не ўмілажалішся зь Ерусаліма і з гарадоў Юды, на якія Ты гневаешся вось ужо семдзесят гадоў? |
25250 | LUK 6:35 | А вы любеце ворагаў вашых, і дабрачыньце, і пазычайце, не чакаючы нічога; і будзе вам узнагарода вялікая, і будзеце сынамі Ўсявышняга; бо Ён добры і да няўдзячных і да ліхіх. |
25342 | LUK 8:28 | Ён, убачыўшы Ісуса, закрычаў, упаў перад Ім і моцным голасам сказаў: што Табе да мяне, Ісусе, Сыне Бога Ўсявышняга? прашу Цябе, ня муч мяне. |
27233 | ACT 7:48 | Але Ўсявышні не ў рукатворных храмах жыве, як кажа прарок: |
27569 | ACT 16:17 | Ідучы за Паўлам і за намі, яна крычала, кажучы: гэтыя людзі - рабы Бога Ўсявышняга, якія абвяшчаюць нам шлях збавеньня. |
30132 | HEB 7:1 | Бо Мелхісэдэк, цар Саліма, сьвятар Бога Ўсявышняга, - той, які сустрэў Абрагама і дабраславіў яго, калі гэты вяртаўся пасьля паражэньня цароў, |
30770 | REV 1:5 | і ад Ісуса Хрыста, Які ёсьць сьведка верны, Першынец зь мёртвых і Ўладар цароў зямных; Яму, Хто палюбіў нас і адмыў нас ад грахоў нашых Крывёю Сваёю, |
30957 | REV 11:17 | кажучы: дзякуем Табе, Госпадзе Божа Ўсеўладны, Які ёсьць і быў і прыйдзеш, што Ты прыняў сілу Тваю вялікую і заваладарыў. |
31018 | REV 15:3 | і сьпяваюць песьню Майсея, раба Божага, і песьню Ягняці, кажучы: вялікія і дзівосныя дзеі Твае, Госпадзе, Божа Ўсемагутны! праведныя і праўдзівыя шляхі Твае, Цару сьвятых! |
31030 | REV 16:7 | І пачуў я другога ад ахвярніка, які казаў: так, Госпадзе Божа Ўсеўладны, праўдзівыя і справядлівыя суды Твае. |
31037 | REV 16:14 | гэта дэманскія духі, што твораць азнакі; яны выходзяць да цароў зямлі ўсяго сьвету, каб сабраць іх на бітву ў той вялікі дзень Бога Ўсеўладнага. |
31101 | REV 19:15 | А з вуснаў Ягоных выходзіць востры меч, каб ім пасякаць народы. Ён пас іх жазлом жалезным; Ён топча чавільню віна лютасьці і гневу Бога Ўсеўладнага. |