Wildebeest analysis examples for:   bel-bel   А    February 11, 2023 at 18:03    Script wb_pprint_html.py   by Ulf Hermjakob

2  GEN 1:2  А зямля была нябачная і пустая і цемра над безданьню, і Дух Божы лунаў над вадою.
45  GEN 2:14  Імя трэцяй ракі Хідэкель (Тыгр): яна працякае перад Асірыяй. Чацьвёртая рака Еўфрат.
56  GEN 2:25  І былі абое голыя, Адам і жонка ягоная, і не саромеліся.
64  GEN 3:8  І пачулі голас Госпада Бога, Які хадзіў па раі ў час дзённай прахалоды; і схаваўся Адам і жонка ягоная ад аблічча Госпада Бога паміж дрэвамі раю.
65  GEN 3:9  І паклікаў Гасподзь Бог Адама і сказаў яму: дзе ты?
68  GEN 3:12  Адам сказаў: жонка, якую Ты даў мне, яна дала мне з дрэва, і я еў.
73  GEN 3:17  А Адаму сказаў: за тое, што ты паслухаўся голасу жонкі тваёй і еў з дрэва, пра якое Я наказаў табе, сказаўшы: «ня еж зь яго», праклятая зямля за цябе; са скрухаю будзеш карміцца зь яе ва ўсе дні жыцьця твайго;
76  GEN 3:20  І назваў Адам імя жонцы сваёй: Ева, бо яна стала маці ўсіх, хто жыве.
77  GEN 3:21  І зрабіў Гасподзь Бог Адаму і жонцы яго вопратку скураную і апрануў іх.
78  GEN 3:22  І сказаў Гасподзь Бог: вось, Адам, зрабіўся як адзін з Нас, ведаючы дабро і зло; і цяпер як бы ні працягнуў руку сваю, і ня ўзяў таксама ад дрэва жыцьця, і не пакаштаваў, і не пачаў жыць вечна.
80  GEN 3:24  І выгнаў Адама, і паставіў на ўсходзе каля саду Эдэмскага херувіма і палымяны меч, які сам паварочваўся, каб ахоўваць дарогу да дрэва жыцьця.
81  GEN 4:1  Адам спазнаў Еву, жонку сваю; і яна зачала, і нарадзіла Каіна, і сказала: здабыла я чалавека ад Госпада.
82  GEN 4:2  І яшчэ нарадзіла брата ягонага, Авеля. І быў Авель пастух авечак, а Каін быў земляроб.
84  GEN 4:4  і Авель таксама прынёс ад першародных статку свайго і ад тлушчу іхняга. І прыхінуўся Гасподзь да Авеля і да дару ягонага;
88  GEN 4:8  І сказаў Каін Авелю, брату свайму: хадзем у поле. І калі яны былі ў полі, паўстаў Каін на Авеля, брата свайго, і забіў яго.
89  GEN 4:9  І сказаў Гасподзь Каіну: дзе Авель, брат твой? Ён сказаў: ня ведаю; хіба я вартаўнік брату майму?
99  GEN 4:19  І ўзяў сабе Ламэх дзьве жонкі: імя адной: Ада, і імя другой: Цыла.
100  GEN 4:20  Ада нарадзіла Явала: ён быў бацька тых, што жылі ў намётах са статкамі.
103  GEN 4:23  І сказаў Ламэх жонкам сваім: Ада і Цыла, паслухайце голасу майго; жонкі Ламэхавыя, уважайце словам маім: я забіў чалавека на пошасьць мне і хлопчыка на рану мне;
105  GEN 4:25  І спазнаў Адам яшчэ Еву, жонку сваю, і яна нарадзіла сына, і дала яму імя: Сіф; бо, казала яна, Бог паклаў мне іншае насеньне, замест Авеля, якога забіў Каін.
107  GEN 5:1  І вось радавод Адама: калі Бог стварыў чалавека, паводле падабенства Божага стварыў яго,
109  GEN 5:3  Адам жыў сто трыццаць гадоў, і спарадзіў сына паводле падабенства свайго і паводле вобразу свайго, і даў яму імя: Сіф.
110  GEN 5:4  Дзён Адама пасьля нараджэньня ім Сіфа было васямсот гадоў, і спарадзіў ён сыноў і дачок.
111  GEN 5:5  А ўсіх дзён жыцьця Адамавага было дзевяцьсот трыццаць гадоў; і ён памёр.
114  GEN 5:8  А ўсіх дзён Сіфавых было дзевяцьсот дванаццаць гадоў; і ён памёр.
117  GEN 5:11  А ўсіх дзён Эносавых было дзевяцьсот пяць гадоў; і ён памёр.
120  GEN 5:14  А ўсіх дзён Каінанавых было дзевяцьсот дзесяць гадоў; і ён памёр.
123  GEN 5:17  А ўсіх дзён Малелэілавых было васямсот дзевяноста пяць гадоў; і ён памёр.
126  GEN 5:20  А ўсіх дзён Ярэдавых было дзевяцьсот шэсьцьдзясят два гады; і ён памёр.
129  GEN 5:23  А ўсіх дзён Эноха было трыста шэсьцьдзясят пяць гадоў.
133  GEN 5:27  А ўсіх дзён Мафусалавых было дзевяцьсот шэсьцьдзясят дзевяць гадоў; і ён памёр.
137  GEN 5:31  А ўсіх дзён Ламэхавых было сямсот семдзесят сем гадоў; і ён памёр.
146  GEN 6:8  А Ной здабыў мілату прад вачыма Госпада Бога.
149  GEN 6:11  Але зямля разбэсьцілася прад абліччам Божым і напоўнілася зямля злачынствамі.
156  GEN 6:18  Але з табою Я «станаўлю запавет Мой, і ўвойдзеш у каўчэг ты і сыны твае, і жонка твая і жонкі сыноў тваіх з табою.
159  GEN 6:21  А ты вазьмі сабе ўсякай ежы, якою кормяцца, і зьбяры да сябе; і будзе яна табе і ім ежаю.
166  GEN 7:6  А Ною было шэсьцьсот гадоў, як патоп водны прыйшоў на зямлю.
184  GEN 7:24  А вада мацнела на зямлі сто пяцьдзясят дзён.
187  GEN 8:3  А вада спакваля вярталася зь зямлі, і пачала ўбываць вада праз сто пяцьдзясят дзён.
188  GEN 8:4  І спыніўся каўчэг на сёмым месяцы, на сямнаццаты дзень месяца, на гарах Арарацкіх.
224  GEN 9:18  Сыны Ноя, якія выйшлі з каўчэга, былі: Сім, Хам і Яфэт. А Хам быў бацька Ханаана.
229  GEN 9:23  А Сім і Яфэт узялі вопратку, і паклаўшы яе на плечы свае, пайшлі адвярнуўшыся і накрылі галізну бацькі свайго; твары іх былі абернуты назад, і яны ня бачылі сараматы бацькі свайго.
235  GEN 9:29  А ўсяго дзён Ноевых было дзевяцьсот пяцьдзясят гадоў; і ён памёр.
238  GEN 10:3  Сыны Гамэравыя: Аскеназ, Рыфат і Тагарма.
240  GEN 10:5  Ад гэтых насяліліся астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй, паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх.
245  GEN 10:10  Царства ягонае спачатку складалі: Вавілон, Эрэх, Акад і Халнэ, у зямлі Сэнаар.
246  GEN 10:11  З гэтай зямлі выйшаў Асур і пабудаваў Нінэвію, Рэхавотір, Калах
248  GEN 10:13  Ад Міцраіма пайшлі Лудым, Анамім, Легавім, Нафтухім,
250  GEN 10:15  Ад Ханаана нарадзіліся: Сідон, першынец ягоны, Хэт,
251  GEN 10:16  Евусэй, Амарэй, Гергесэй,
252  GEN 10:17  Эвэй, Аркей, Сінэй,
253  GEN 10:18  Арвадэй, Цэмарэй і Хіматэй. Пазьней плямёны Ханаанскія расьсеяліся,
254  GEN 10:19  і былі межы Хананэяў ад Сідона на Герару да Газы, адсюль на Садому, Гамору, Адму і Цэваім да Лашы.
257  GEN 10:22  Сыны Сімавыя: Элам, Асур, Арфаксад, Луд, Арам.
258  GEN 10:23  Сыны Арамавыя: Уц, Хул, Гетэр і Магш.
259  GEN 10:24  Арфаксад спарадзіў Каінана, Каінан спарадзіў Салу, Сала спарадзіў Эвэра.
261  GEN 10:26  Ёктан спарадзіў Алмадада, Шалэфа, Хацармавэта, Ераха,
263  GEN 10:28  Авала, Авімаіла, Шэву,
264  GEN 10:29  Афіра, Хавілу і Ёвава. Усе гэтыя сыны Ёктанавыя.
267  GEN 10:32  Вось плямёны сыноў Ноевых, паводле радаводу іхняга, у народах іхніх. Ад іх расьсяліліся народы па зямлі пасьля патопу.
277  GEN 11:10  Вось радавод Сіма: Сіму было сто гадоў і спарадзіў Арфаксада, праз два гады пасьля патопу;
278  GEN 11:11  пасьля нараджэньня Арфаксада Сім жыў пяцьсот гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
279  GEN 11:12  Арфаксад жыў трыццаць пяць гадоў і спарадзіў Салу.
280  GEN 11:13  Пасьля нараджэньня Салы Арфаксад жыў чатырыста тры гады і спарадзіў сыноў і дачок.
293  GEN 11:26  Тара жыў семдзесят гадоў і спарадзіў Абрама; Нахора і Арана.
294  GEN 11:27  Вось радавод Тары: Тара спарадзіў Абрама, Нахора і Арана. Аран спарадзіў Лота.
295  GEN 11:28  І памёр Аран пры Тары, бацьку сваім, у зямлі нараджэньня свайго, у Уры Халдэйскім.
296  GEN 11:29  Абрам і Нахор узялі сабе жонак; імя жонкі Абрамавай: Сара; імя жонкі Нахоравай: Мілка, дачка Арана, бацькі Мілкі і бацькі Іскі.
298  GEN 11:31  І ўзяў Тара Абрама, сына свайго, і Лота, сына Аранавага, унука свайго, і Сару, нявестку сваю, жонку Абрама, сына свайго, і выйшаў зь імі з Ура Халдэйскага, каб ісьці ў зямлю Ханаанскую; але дайшоўшы да Харана, яны спыніліся там.
300  GEN 12:1  І сказаў Гасподзь Абраму: ідзі зь зямлі тваёй, ад радзіны тваёй і з дома бацькі твайго ў зямлю, якую Я пакажу табе;
303  GEN 12:4  І пайшоў Абрам, як сказаў яму Гасподзь; і зь ім пайшоў Лот. Абраму было семдзесят пяць гадоў, калі выйшаў з Харана.
305  GEN 12:6  І прайшоў Абрам па зямлі гэтай да мясьціны Сіхем, да дубровы Марэ: у гэтай зямлі тады жылі Хананэі.
306  GEN 12:7  І явіўся Гасподзь Абраму і сказаў: нашчадкам тваім аддам Я зямлю гэтую. І паставіў там ахвярнік Госпаду, Які явіўся яму.
307  GEN 12:8  Адтуль рушыў ён да гары, на ўсход ад Вэтыля; і паставіў намёт свой так, што ад яго Вэтыль быў на захад, а Гай на ўсход; і паставіў ахвярнік Госпаду і заклікаў імя Госпада.
308  GEN 12:9  І падаўся Абрам далей і пайшоў на поўдзень.
309  GEN 12:10  І быў голад у той зямлі. І сышоў Абрам у Егіпет, пажыць там, бо памацнеў голад у зямлі той.
313  GEN 12:14  І было, калі Абрам прыйшоў у Егіпет, Егіпцяне ўбачылі, што яна жанчына даволі прыгожая;
315  GEN 12:16  І Абраму добра было празь яе; і было ў яго дробнае і буйное быдла і аслы, і рабы і рабыні, і коні і вярблюды.
316  GEN 12:17  Але Гасподзь уразіў цяжкімі ранамі фараона і дом ягоны за Сару, жонку Абрамавую.
317  GEN 12:18  І паклікаў фараон Абрама і сказаў: што гэта ты зрабіў са мною? чаму не сказаў мне, што яна жонка твая?
320  GEN 13:1  І падаўся Абрам зь Егіпта, сам і жонка ягоная, і ўсё, што ў яго было, і Лот зь ім, на поўдзень.
321  GEN 13:2  І быў Абрам вельмі багаты быдлам і срэбрам і золатам.