| 35 | GEN 2:4 | Вось паходжаньне неба і зямлі, пры стварэньні іх, у той час, калі Гасподзь Бог стварыў зямлю і неба, |
| 147 | GEN 6:9 | Вось жыцьцё Ноевае: Ной быў чалавек праведны і беззаганны ў родзе сваім; Ной хадзіў прад Богам. |
| 189 | GEN 8:5 | Вада спакваля ўбывала да дзясятага месяца; у першы дзень дзясятага месяца паказаліся вярхі гор. |
| 236 | GEN 10:1 | Вось радавод сыноў Ноевых: Сіма, Хама і Яфэта. Пасьля патопу нарадзіліся ў іх дзеці. |
| 245 | GEN 10:10 | Царства ягонае спачатку складалі: Вавілон, Эрэх, Акад і Халнэ, у зямлі Сэнаар. |
| 267 | GEN 10:32 | Вось плямёны сыноў Ноевых, паводле радаводу іхняга, у народах іхніх. Ад іх расьсяліліся народы па зямлі пасьля патопу. |
| 276 | GEN 11:9 | Таму дадзена яму імя: Вавілон, бо там зьмяшаў Гасподзь мову ўсёй зямлі, і адтуль расьсеяў іх Гасподзь па ўсёй зямлі. |
| 277 | GEN 11:10 | Вось радавод Сіма: Сіму было сто гадоў і спарадзіў Арфаксада, праз два гады пасьля патопу; |
| 294 | GEN 11:27 | Вось радавод Тары: Тара спарадзіў Абрама, Нахора і Арана. Аран спарадзіў Лота. |
| 307 | GEN 12:8 | Адтуль рушыў ён да гары, на ўсход ад Вэтыля; і паставіў намёт свой так, што ад яго Вэтыль быў на захад, а Гай на ўсход; і паставіў ахвярнік Госпаду і заклікаў імя Госпада. |
| 322 | GEN 13:3 | І прадоўжыў ён пераходы свае з поўдня да Вэтыля, да мясьціны, дзе раней быў намёт ягоны паміж Вэтылем і Гаем, |
| 363 | GEN 15:2 | Абрам сказаў: Валадару Госпадзе! што Ты дасі мне? я застаюся бязьдзетны: распарадчык у доме гэтым Эліязэр з Дамаска. |
| 369 | GEN 15:8 | Ён сказаў: Валадару Госпадзе! па чым пазнаць мне, што я буду валодаць ёю? |
| 428 | GEN 18:3 | і сказаў: Валадару, калі я здабыў добрае ўпадабаньне прад вачамі Тваімі, не прайдзі міма раба Твайго; |
| 452 | GEN 18:27 | Абрагам сказаў у адказ: вось, я адважыўся казаць Валадару, я, пыл і попел: |
| 455 | GEN 18:30 | І сказаў Абрагам: хай ня ўгневаецца Валадар, што я буду гаварыць: можа быць, знойдзецца там трыццаць? Ён сказаў: не зраблю, калі знойдзецца там трыццаць. |
| 456 | GEN 18:31 | Абрагам сказаў: вось, я адважыўся казаць Валадару: можа быць, знойдзецца там дваццаць? Ён сказаў: ня вынішчу дзеля дваццаці. |
| 457 | GEN 18:32 | Абрагам сказаў: хай ня ўгневаецца Валадар, што я скажу яшчэ адзін раз: можа быць, знойдзецца там дзесяць? Ён сказаў: ня вынішчу дзеля дзесяці. |
| 476 | GEN 19:18 | Але Лот сказаў ім: не, Валадару! |
| 477 | GEN 19:19 | Вось, раб Твой здабыў упадабаньне прад вачыма Тваімі, і вялікая літасьць Твая, якую Ты ўчыніў мне, што ўратаваў жыцьцё маё; але я не магу ратавацца на гары, каб не дагнала мяне бяда і мне не памерці: |
| 528 | GEN 21:14 | Абрагам устаў з самае раніцы, і ўзяў хлеба і мех вады, і даў Агары, паклаўшы ёй на плечы, і хлопчыка, і адпусьціў яе. Яна пайшла і заблудзілася ў пустыні Вірсавіі; |
| 545 | GEN 21:31 | Таму і назваў ён гэтае месца: Вірсавія, бо тут абодва яны прысягнулі |
| 546 | GEN 21:32 | і спрымірыліся ў Вірсавіі. І ўстаў Авімэлэх, і Фіхол, ваеначальнік ягоны, і вярнуліся ў зямлю Філістымскую. |
| 547 | GEN 21:33 | І пасадзіў Абрагам каля Вірсавіі гай і заклікаў там імя Госпада, Бога Вечнага. |
| 567 | GEN 22:19 | І вярнуўся Абрагам да хлопчыкаў сваіх, і ўсталі і пайшлі разам у Вірсавію; і жыў Абрагам у Вірсавіі. |
| 569 | GEN 22:21 | Уца, першынца ягонага, Вуза, брата гэтаму, Кемуіла, бацьку Арамавага, |
| 570 | GEN 22:22 | Кесэда, Хазо, Пілдаша, Ідлафа і Ватуіла; |
| 571 | GEN 22:23 | ад Ватуіла нарадзілася Рэбэка. Васьмёх гэтых нарадзіла Мілка Нахору, брату Абрагамаваму; |
| 607 | GEN 24:15 | Яшчэ не перастаў ён гаварыць, і вось, выйшла Рэбэка, якая нарадзілася ад Ватуіла, сына Мілкі, жонкі Нахора, брата Абрагамавага, і збанок яе на плячы ў яе; |
| 616 | GEN 24:24 | Яна сказала яму: я дачка Ватуіла, сына Мілкі, якога яна нарадзіла Нахору. |
| 639 | GEN 24:47 | Я спытаўся ў яе і сказаў: чыя ты дачка? Яна сказала: дачка Ватуіла, сына Нахоравага, якога нарадзіла яму Мілка. І даў я завушніцы ёй і запясьці на рукі яе. |
| 642 | GEN 24:50 | І адказвалі Лаван і Ватуіл і сказалі: ад Госпада прыйшла гэтая дзея; мы ня можам сказаць табе папярок ні благога, ні добрага; |
| 671 | GEN 25:12 | Вось радавод Ізмаіла, сына Абрагамавага, якога нарадзіла Абрагаму Агар, Егіпцянка, Саррына служанка; |
| 678 | GEN 25:19 | Вось радавод Ісаака, сына Абрагамавага. Абрагам спарадзіў Ісаака. |
| 679 | GEN 25:20 | Ісааку было сорак гадоў калі ён узяў сабе за жонку Рэбэку, дачку Ватуіла Арамэйца зь Месапатаміі, сястру Лавана Арамэйца. |
| 714 | GEN 26:21 | Выкапалі другі калодзеж; спрачаліся таксама і за яго; і ён даў яму імя: Сітна. |
| 716 | GEN 26:23 | Адтуль перайшоў ён у Вірсавію. |
| 727 | GEN 26:34 | І было Ісаву сорак гадоў, і ўзяў сабе за жонку Егудыту, дачку Бээра Хэтэяніна, і Васэмату, дачку Элона Хэтэяніна. |
| 776 | GEN 28:2 | устань, ідзі ў Месапатамію, у дом Ватуіла, бацькі маці тваёй, і вазьмі сабе жонку адтуль, з дачок Лавана, брата маці тваёй: |
| 779 | GEN 28:5 | І адпусьціў Ісаак Якава, і ён пайшоў у Месапатамію да Лавана, сына Ватуіла Арамэйца, да брата Рэбэкі, маці Якава і Ісава. |
| 784 | GEN 28:10 | А Якаў выйшаў зь Вірсавіі і пайшоў у Харан, |
| 825 | GEN 29:29 | І даў Лаван служанку сваю Валу за служанку дачцэ сваёй Рахілі. |
| 834 | GEN 30:3 | Яна сказала: вось служанка мая Вала: увайдзі да яе; хай яна родзіць на калені мае, каб і я мела дзяцей ад яе. |
| 835 | GEN 30:4 | І дала яна Валу, служанку сваю, за жонку яму; і ўвайшоў да яе Якаў. |
| 836 | GEN 30:5 | Вала зачала і нарадзіла Якаву сына. |
| 838 | GEN 30:7 | І яшчэ зачала і нарадзіла Вала, служанка Рахіліна, другога сына Якаву. |
| 887 | GEN 31:13 | Я Бог у Вэтылі, дзе ты паліў алеем помнік і даў Мне зарок; цяпер устань, выйдзі зь зямлі гэтай і вярніся да зямлі радзіны тваёй. |
| 912 | GEN 31:38 | Вось, дваццаць гадоў я быў у цябе; авечкі твае і козы твае ня выкідвалі; бараноў са статку твайго я ня еў; |
| 1013 | GEN 35:1 | Бог сказаў Якаву: устань, ідзі ў Вэтыль і жыві там, і спарудзі там ахвярнік Богу, Які явіўся табе, калі ты ўцякаў ад аблічча Ісава, брата твайго. |
| 1015 | GEN 35:3 | устанем і пойдзем у Вэтыль; там уладжу я ахвярнік Богу, Які пачуў мяне ў дзень бедства майго, і быў са мною на шляху, якім я хадзіў. |
| 1018 | GEN 35:6 | І прыйшоў Якаў у Луз, што ў зямлі Ханаанскай, гэта значыць, у Вэтыль, сам і ўсе людзі, якія былі зь ім, |
| 1019 | GEN 35:7 | і спарудзіў там ахвярнік, і назваў тое месца: Эль-Вэтыль; бо тут зьявіўся яму Бог, калі ён уцякаў ад аблічча брата свайго. |
| 1020 | GEN 35:8 | І памерла Дэвора, карміцелька Рэбэкі, і пахаваная ніжэй Вэтыля пад дубам, які і назваў Якаў дубам плачу. |
| 1027 | GEN 35:15 | І даў Якаў імя месцу, на якім Бог гаварыў яму: Вэтыль. |
| 1028 | GEN 35:16 | І выправіліся з Вэтыля. І калі яшчэ заставалася нейкая адлегласьць зямлі да Эфраты, Рахіль нарадзіла, і роды ў яе былі цяжкія. |
| 1030 | GEN 35:18 | І калі выходзіла зь яе душа, бо яна памірала, дык дала яму імя: Бэноні. Але бацька яго пераназваў яго Веньямінам. |
| 1031 | GEN 35:19 | І памерла Рахіль, і пахавана на дарозе ў Эфрату, гэта значыцца, Віфляем. |
| 1034 | GEN 35:22 | У час, калі Ізраіль быў у той краіне, Рувім пайшоў і пераспаў з Валаю, наложніцаю бацькі свайго. І дачуўся Ізраіль. А сыноў у Якава было дванаццаць. |
| 1036 | GEN 35:24 | Сыны Рахілі: Язэп і Веньямін. |
| 1037 | GEN 35:25 | Сыны Валы, служанкі Рахілінай: Дан і Нэфталім. |
| 1042 | GEN 36:1 | Вось радавод Ісава, ён жа Эдом. |
| 1044 | GEN 36:3 | і Васэмату, дачку Ізмаіла, сястру Наваёта. |
| 1045 | GEN 36:4 | Ада нарадзіла Ісаву Эліфаза. Васэмата нарадзіла Рагуіла, |
| 1051 | GEN 36:10 | Вось імёны сыноў Ісававых: Эліфаз, сын Ады, жонкі Ісававай, і Рагуіл, сын Васэматы, жонкі Ісававай. |
| 1053 | GEN 36:12 | А Тамна была наложніца Эліфаза, сына Ісававага, і нарадзіла Эліфазу Амаліка. Вось сыны Ады, жонкі Ісававай. |
| 1054 | GEN 36:13 | І вось сыны Рагуіла: Нахат і Зэрах, Шама і Міза. Гэта сыны Васэматы, жонкі Ісававай. |
| 1056 | GEN 36:15 | Вось старэйшыны сыноў Ісававых. Сыны Эліфаза, першародка Ісававага: старэйшына Тэман, старэйшына Амар, старэйшына Цэфо, старэйшына Кеназ, |
| 1058 | GEN 36:17 | Гэтыя сыны Рагуіла, сына Ісававага: старэйшына Нахат, старэйшына Зэрах, старэйшына Шама, старэйшына Міза. Гэта старэйшыны Рагуілавыя ў зямлі Эдома; гэта сыны Васэматы, жонкі Ісававай. |
| 1060 | GEN 36:19 | Вось сыны Ісава, і вось старэйшыны іх. Гэта Эдом. |
| 1071 | GEN 36:30 | старэйшына Дышон, старэйшына Эцэр, старэйшына Дышан. Вось старэйшыны Харэяў, паводле старэйшынства іхняга ў зямлі Сэір. |
| 1072 | GEN 36:31 | Вось цары, якія валадарылі ў зямлі Эдома, раней валадараньня цароў і сыноў Ізраілевых: |
| 1073 | GEN 36:32 | валадарыў у Эдоме Бэла, сын Вэораў, а імя горада яго Дынгава. |
| 1074 | GEN 36:33 | І памёр Бэла, і зацараваў пасьля яго Ёваў, сын Зэраха, з Васоры. |
| 1084 | GEN 36:43 | старэйшына Магдыіл, старэйшына Ірам. Вось старэйшыны Ідумэйскія, паводле іх селішчаў, у зямлі валоданьня іхняга. Вось Ісаў, бацька Ідумэяў. |
| 1086 | GEN 37:2 | Вось жыцьцё Якава. Язэп, сямнаццаці гадоў, пасьвіў быдла разам з братамі сваімі, будучы хлапцом, з сынамі Валы і з сынамі Зэлфы, жонак бацькі свайго. І даводзіў Язэп благія пра іх чуткі да бацькі іхняга. |
| 1224 | GEN 41:28 | Вось, чаму сказаў я фараону: што Бог зробіць, тое Ён паказаў фараону. |
| 1225 | GEN 41:29 | Вось настаюць сем гадоў багацьця на ўсёй зямлі Егіпецкай; |
| 1257 | GEN 42:4 | а Веньяміна, брата Язэпавага, не паслаў Якаў з братамі ягонымі, бо сказаў: ня сталася б зь ім бяды. |
| 1289 | GEN 42:36 | І сказаў ім Якаў, бацька іхні: вы пазбавілі мяне дзяцей: Язэпа няма, і Сымона няма, і Веньяміна ўзяць хочаце, - усё гэта на мяне! |
| 1305 | GEN 43:14 | а Бог Усемагутны няхай дасьць вам прыдбаць ласку ў чалавека таго, каб ён адпусьціў вас і другога брата вашага і Веньяміна. |
| 1306 | GEN 43:15 | І ўзялі тыя людзі дарункі гэтыя, і срэбра ўдвая ўзялі ў рукі свае, і Веньяміна, і ўсталі, і пайшлі ў Егіпет і сталі перад абліччам Язэпа. |
| 1307 | GEN 43:16 | Язэп, убачыўшы сярод іх Веньяміна, сказаў начальніку дома свайго: увядзі гэтых людзей у дом, і закалі што-небудзь з быдла, і прыгатуй, бо са мною будуць есьці гэтыя людзі апоўдні. |
| 1320 | GEN 43:29 | І падняў вочы свае Язэп, і ўбачыў Веньяміна, брата свайго, сына маці сваёй, і сказаў: гэта брат ваш меншы, пра якога вы казалі мне? І сказаў: хай будзе ласка Божая з табою, сыне мой! |
| 1325 | GEN 43:34 | І пасылалі ім стравы ад яго, і доля Веньяміна была ў пяць разоў большая за долю кожнага зь іх. І пілі, і даволі пілі яны зь ім. |
| 1337 | GEN 44:12 | Ён абшукаў, пачаў са старэйшага і скончыў малодшым; і знайшлася чара ў мяшку Веньямінавым. |
| 1371 | GEN 45:12 | І вось вочы вашыя і вочы брата майго Веньяміна бачаць, што гэта мае вусны гавораць з вамі: |
| 1373 | GEN 45:14 | І ўпаў ён на шыю Веньяміну, брату свайму, і плакаў, і Веньямін плакаў на шыі ў яго. |
| 1381 | GEN 45:22 | кожнаму зь іх ён даў зьмену вопраткі, а Веньяміну даў трыста срэбранікаў і пяць зьмен вопраткі; |
| 1388 | GEN 46:1 | І выправіўся Ізраіль з усім, што ў яго было, і прыйшоў у Вірсавію, і прынёс ахвяры Богу бацькі свайго Ісаака. |
| 1392 | GEN 46:5 | Якаў выправіўся зь Вірсавіі; і павезьлі сыны Ізраілевыя Якава, бацьку свайго і дзяцей сваіх і жонак сваіх на калясьніцах, якія паслаў фараон, каб прывезьці яго. |
| 1395 | GEN 46:8 | Вось імёны сыноў Ізраілевых, якія прыйшлі ў Егіпет: Якаў і сыны ягоныя. Першынец Якава Рувім. |
| 1406 | GEN 46:19 | Сыны Рахілі, жонкі Якава: Язэп і Веньямін. |