98 | GEN 4:18 | У Эноха нарадзіўся Ірад; Ірад спарадзіў Мэхіяэля; Мэхіяэль спарадзіў Мафусала; Мафусал спарадзіў Ламэха. |
99 | GEN 4:19 | І ўзяў сабе Ламэх дзьве жонкі: імя адной: Ада, і імя другой: Цыла. |
103 | GEN 4:23 | І сказаў Ламэх жонкам сваім: Ада і Цыла, паслухайце голасу майго; жонкі Ламэхавыя, уважайце словам маім: я забіў чалавека на пошасьць мне і хлопчыка на рану мне; |
104 | GEN 4:24 | калі за Каіна адпомсьціцца ўсямікроць, дык за Ламэха ў семдзесят разоў сямікроць. |
131 | GEN 5:25 | Мафусал жыў сто восемдзесят сем гадоў і спарадзіў Ламэха. |
132 | GEN 5:26 | Пасьля нараджэньня Ламэха Мафусал жыў сямсот восемдзесят два гады і спарадзіў сыноў і дачок. |
134 | GEN 5:28 | Ламэх жыў сто восемдзесят два гады і спарадзіў сына, |
136 | GEN 5:30 | І жыў Ламэх пасьля нараджэньня Ноя пяцьсот дзевяноста пяць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. |
137 | GEN 5:31 | А ўсіх дзён Ламэхавых было сямсот семдзесят сем гадоў; і ён памёр. |
248 | GEN 10:13 | Ад Міцраіма пайшлі Лудым, Анамім, Легавім, Нафтухім, |
254 | GEN 10:19 | і былі межы Хананэяў ад Сідона на Герару да Газы, адсюль на Садому, Гамору, Адму і Цэваім да Лашы. |
257 | GEN 10:22 | Сыны Сімавыя: Элам, Асур, Арфаксад, Луд, Арам. |
294 | GEN 11:27 | Вось радавод Тары: Тара спарадзіў Абрама, Нахора і Арана. Аран спарадзіў Лота. |
298 | GEN 11:31 | І ўзяў Тара Абрама, сына свайго, і Лота, сына Аранавага, унука свайго, і Сару, нявестку сваю, жонку Абрама, сына свайго, і выйшаў зь імі з Ура Халдэйскага, каб ісьці ў зямлю Ханаанскую; але дайшоўшы да Харана, яны спыніліся там. |
303 | GEN 12:4 | І пайшоў Абрам, як сказаў яму Гасподзь; і зь ім пайшоў Лот. Абраму было семдзесят пяць гадоў, калі выйшаў з Харана. |
304 | GEN 12:5 | І ўзяў з сабою Сару, жонку сваю, Лота, сына брата свайго, і ўсю маёмасьць, якую яны набылі, і ўсіх людзей, якіх яны мелі ў Харане; і выйшлі, каб ісьці ў зямлю Ханаанскую; і прыйшлі ў зямлю Ханаанскую. |
320 | GEN 13:1 | І падаўся Абрам зь Егіпта, сам і жонка ягоная, і ўсё, што ў яго было, і Лот зь ім, на поўдзень. |
324 | GEN 13:5 | І ў Лота, які хадзіў з Абрамам, таксама было дробнае і буйное быдла і намёты. |
326 | GEN 13:7 | І была спрэчка паміж пастухамі быдла Абрамавага і пастухамі быдла Лотавага; і Хананэі і Фэрэзэі жылі тады ў той зямлі. |
327 | GEN 13:8 | І сказаў Абрам Лоту: хай ня будзе разладу паміж мною і табою, і паміж пастухамі маімі і пастухамі тваімі, бо мы родзічы; |
329 | GEN 13:10 | Лот узьвёў вочы свае і ўбачыў усё навакольле Ярданскае, што яно, перш чым зьнішчыў Гасподзь Садому і Гамору, усё да Сігора расілася вадою, як сад Гасподні, як зямля Егіпецкая; |
330 | GEN 13:11 | і выбраў сабе Лот усё навакольле Ярданскае; і рушыў Лот на ўсход. І аддзяліліся яны адзін ад аднаго. |
331 | GEN 13:12 | Абрам пачаў жыць на зямлі Ханаанскай; а Лот пачаў жыць у гарадах навакольля і раскінуў намёты да Садомы. |
333 | GEN 13:14 | І сказаў Гасподзь Абраму, пасьля таго як Лот аддзяліўся ад яго: узьвядзі вочы твае і зь месца, на якім ты цяпер, паглядзі на поўнач і на поўдзень, і на ўсход і на захад; |
349 | GEN 14:12 | І ўзялі Лота, пляменьніка Абрамавага, які жыў у Садоме, і маёмасьць ягоную, і пайшлі. |
353 | GEN 14:16 | і вярнуў усю маёмасьць і Лота, родзіча свайго, і маёмасьць ягоную вярнуў, а таксама і жанчын і народ. |
396 | GEN 16:14 | Таму крыніца тая называецца: Бэер-Лахай-Роі. Яна паміж Кадэсам і Барэдам. |
459 | GEN 19:1 | І прыйшлі тыя два анёлы ў Садому ўвечары, калі Лот сядзеў каля брамы Садомы. Лот убачыў і ўстаў, каб сустрэць іх, і пакланіўся тварам да зямлі |
463 | GEN 19:5 | і выклікалі Лота і казалі яму: дзе людзі, якія прыйшлі да цябе нанач? выведзі іх да нас; мы спазнаем іх. |
464 | GEN 19:6 | Лот выйшаў да іх да ўваходу і замкнуў за сабою дзьверы, |
467 | GEN 19:9 | Але яны сказалі: ідзі сюды. І сказалі: вось, прыхадзень, а хоча судзіць? цяпер мы горш учынім з табою, чым зь імі. І яны падступіліся да чалавека гэтага, да Лота, і падышлі, каб выламаць дзьверы. |
468 | GEN 19:10 | Тады мужы тыя працягнулі рукі свае, і ўвялі Лота да сябе ў дом, і дзьверы замкнулі; |
470 | GEN 19:12 | Сказалі мужы тыя Лоту: хто ў цябе ёсьць яшчэ тут? ці зяць, ці твае сыны, ці твае дочкі, і хто б ні быў у цябе ў горадзе, усіх выведзі з гэтага месца, |
472 | GEN 19:14 | І выйшаў Лот, і гаварыў зь зяцямі сваімі, якія бралі за сябе дачок ягоных, і сказаў: устаньце, выйдзіце з гэтага месца, бо Гасподзь зьнішчыць гэты горад. Але зяцям ягоным здалося, што ён жартуе. |
473 | GEN 19:15 | Калі ўзышла зара, анёлы пачалі прысьпешваць Лота, кажучы: устань, вазьмі жонку тваю і дзьвюх дачок тваіх, якія ў цябе, каб не загінуць табе за беззаконьні горада. |
476 | GEN 19:18 | Але Лот сказаў ім: не, Валадару! |
481 | GEN 19:23 | Сонца ўзышло над зямлёю, і Лот прыйшоў у Сігор. |
484 | GEN 19:26 | А жонка Лотава за ім азірнулася і зрабілася саляным слупам. |
487 | GEN 19:29 | І было, калі Бог зьнішчаў гарады навакольля гэтага, успомніў Бог пра Абрагама, і выслаў Лота спасярод зьнішчэньня, калі бурыў гарады, у якіх жыў Лот. |
488 | GEN 19:30 | І выйшаў Лот зь Сігора, і пачаў жыць у гары, і зь ім дзьве дачкі ягоныя, бо ён баяўся жыць у Сігоры. І жыў у пячоры, і зь ім дзьве дачкі ягоныя. |
494 | GEN 19:36 | І зацяжарыліся абедзьве дачкі Лотавыя ад бацькі свайго; |
621 | GEN 24:29 | У Рэбэкі быў брат, якога звалі Лаван. Лаван выбег да таго чалавека, да крыніцы. |
624 | GEN 24:32 | І ўвайшоў чалавек. Лаван расьсядлаў вярблюдаў і даў саломы і корму вярблюдам і вады памыць ногі яму і людзям, якія былі зь ім; |
642 | GEN 24:50 | І адказвалі Лаван і Ватуіл і сказалі: ад Госпада прыйшла гэтая дзея; мы ня можам сказаць табе папярок ні благога, ні добрага; |
654 | GEN 24:62 | А Ісаак прыйшоў з Бэер-Лахай-Роі, бо жыў ён у зямлі паўдзённай. |
662 | GEN 25:3 | Ёкшан спарадзіў Шэву і Дэдана. Сыны Дэдана былі: Ашурым, Летушым і Леюмім. |
670 | GEN 25:11 | Пасьля сьмерці Абрагама Бог дабраславіў Ісаака, сына ягонага. Ісаак жыў пры Бээр-Лахай-Роі. |
679 | GEN 25:20 | Ісааку было сорак гадоў калі ён узяў сабе за жонку Рэбэку, дачку Ватуіла Арамэйца зь Месапатаміі, сястру Лавана Арамэйца. |
771 | GEN 27:43 | і цяпер, сыне мой, паслухайся слоў маіх, устань, бяжы да Лавана, брата майго, у Харан; |
776 | GEN 28:2 | устань, ідзі ў Месапатамію, у дом Ватуіла, бацькі маці тваёй, і вазьмі сабе жонку адтуль, з дачок Лавана, брата маці тваёй: |
779 | GEN 28:5 | І адпусьціў Ісаак Якава, і ён пайшоў у Месапатамію да Лавана, сына Ватуіла Арамэйца, да брата Рэбэкі, маці Якава і Ісава. |
793 | GEN 28:19 | І даў імя месцу таму: Бэт-Эль: а ранейшае імя таго горада было: Луз. |
801 | GEN 29:5 | Ён сказаў ім: ці ведаеце вы Лавана, сына Нахоравага? Яны сказалі: ведаем. |
806 | GEN 29:10 | Калі Якаў убачыў Рахіль, дачку Лавана, брата маці сваёй, дык падышоў Якаў, адваліў камень ад вусьця калодзежа і напаіў авечкі Лавана, брата маці сваёй. |
809 | GEN 29:13 | Лаван, пачуўшы пра Якава, сына сястры сваёй, выбег яму насустрач, абняў яго і пацалаваў яго, і ўвёў яго ў дом свой; і ён расказаў Лавану ўсё гэта. |
810 | GEN 29:14 | А Лаван сказаў яму: сапраўды ты косьць мая і плоць мая. І жыў у яго Якаў цэлы месяц. |
811 | GEN 29:15 | І Лаван сказаў Якаву: няўжо ты дарма будзеш служыць мне, бо ты родзіч? скажы мне, чым заплаціць табе? |
812 | GEN 29:16 | А ў Лавана было дзьве дачкі, імя старэйшай: Лія; імя малодшай Рахіль. |
813 | GEN 29:17 | Лія была слабая вачыма, а Рахіль была прыгожая станам і прыгожая тварам. |
815 | GEN 29:19 | Лаван сказаў: лепш мне аддаць яе за цябе, чым аддаць яе за каго іншага; жыві ў мяне. |
817 | GEN 29:21 | І сказаў Якаў Лавану: дай жонку маю, бо мне ўжо час прысьпеў, каб увайсьці да яе. |
818 | GEN 29:22 | Лаван склікаў усіх людзей таго месца і зладзіў гасьціну. |
819 | GEN 29:23 | А ўвечары ўзяў Лаван дачку сваю Лію і ўвёў яе да яго; і ўвайшоў да яе Якаў. |
820 | GEN 29:24 | І даў Лаван служанку сваю Зэлфу за служанку дачцэ сваёй Ліі. |
821 | GEN 29:25 | А раніцай выявілася, што гэта Лія. І Якаў сказаў Лавану: што гэта зрабіў ты са мною? ці ж не за Рахіль я служыў у цябе? навошта ты ашукаў мяне? |
822 | GEN 29:26 | Лаван сказаў: у нашым месцы так ня робяць, каб малодшую выдаваць раней за старэйшую; |
825 | GEN 29:29 | І даў Лаван служанку сваю Валу за служанку дачцэ сваёй Рахілі. |
826 | GEN 29:30 | Якаў увайшоў і да Рахілі, і кахаў Рахіль болей, чым Лію; і служыў у яго яшчэ сем гадоў. |
827 | GEN 29:31 | Гасподзь угледзеў, што Лія была нелюбка, і адчыніў нутробу яе, а Рахіль была няплодная. |
828 | GEN 29:32 | Лія зачала і нарадзіла сына, і дала яму імя: Рувім, бо сказала: Гасподзь угледзеў маё гароцтвы; бо цяпер будзе кахаць мяне муж мой. |
830 | GEN 29:34 | І зачала яшчэ і нарадзіла сына, і сказала: вось цяпер прылепіцца да мяне муж мой, бо я нарадзіла яму трох сыноў. Таму і дадзена яму імя: Левій. |
840 | GEN 30:9 | Лія ўбачыла, што перастала радзіць, і ўзяла служанку сваю Зэлфу, і дала яе Якаву за жонку. |
841 | GEN 30:10 | І Зэлфа, служанка Лііна, нарадзіла Якаву сына. |
842 | GEN 30:11 | І сказала Лія: прыбавілася. І дала яму імя: Гад. |
843 | GEN 30:12 | Зэлфа, служанка Лііна нарадзіла другога сына Якаву. |
844 | GEN 30:13 | І сказала Лія: на дабро мне, бо шчаснаю будуць называць мяне жанчыны. І дала яму імя: Асір. |
845 | GEN 30:14 | Рувім пайшоў у час жніва пшаніцы, і знайшоў мандрагоравыя яблыкі ў полі, і прынёс іх Ліі, маці сваёй. І Рахіль сказала Ліі: дай мне мандрагораў сына твайго. |
846 | GEN 30:15 | Але Лія сказала ёй: няўжо мала табе - завалодаць мужам маім, што ты дамагаешся і мандрагораў сына майго? Рахіль сказала: дык няхай ён ляжа з табою гэтай ночы, за мандрагоры сына твайго. |
847 | GEN 30:16 | Якаў прыйшоў з поля ўвечары, і Лія выйшла яму насустрач і сказала: увайдзі да мяне, бо я купіла цябе за мандрагоры сына майго. І лёг ён зь ёю тае ночы. |
848 | GEN 30:17 | І пачуў Бог Лію, і яна зачала і нарадзіла Якаву пятага сына. |
849 | GEN 30:18 | І сказала Лія: Бог даў мне адплату за тое, што я аддала служанку маю мужу майму. І дала яму імя: Ісахар (што азначае: адплата). |
850 | GEN 30:19 | І яшчэ зачала Лія і нарадзіла Якаву шостага сына. |
851 | GEN 30:20 | І сказала Лія: Бог даў мне цудоўны дар: цяпер будзе жыць у мяне муж мой, бо я нарадзіла яму шэсьць сыноў. І дала яму імя: Завулон. |
856 | GEN 30:25 | Пасьля таго, як Рахіль нарадзіла Язэпа, Якаў сказаў Лавану: пусьці мяне, і пайду я ў сваё месца і ў сваю зямлю: |
858 | GEN 30:27 | І сказаў яму Лаван: о, калі б я знайшоў упадабаньне перад вачыма тваімі! я заўважаю, што за цябе Гасподзь дабраславіў мяне. |
862 | GEN 30:31 | І сказаў Лаван: што даць табе? Якаў сказаў: не давай мне нічога. Калі толькі зробіш мне, што я скажу, дык я зноў буду пасьвіць і ахоўваць авечкі твае. |
865 | GEN 30:34 | Лаван сказаў: добра, няхай будзе паводле твайго слова. |
867 | GEN 30:36 | і назначыў адлегласьць паміж сабою і Якавам на тры дні дарогі. А Якаў пасьвіў астатняе дробнае быдла Лаванавае. |
871 | GEN 30:40 | І аддзяляў Якаў ягнят і ставіў быдла перадам да пярэстага і ўсяго чорнага быдла Лаванавага; і трымаў свае статкі асобна і ня ставіў іх разам з быдлам Лаванавым. |
873 | GEN 30:42 | А калі зачынала быдла слабое, тады ён ня клаў. І даставалася слабое быдла Лавану, а моцнае Якаву. |