| 238 | GEN 10:3 | Сыны Гамэравыя: Аскеназ, Рыфат і Тагарма. |
| 242 | GEN 10:7 | Сыны Хушавыя: Сэва, Хавіла, Саўта, Раама і Саўтэха. Сыны Раамавыя: Шэва і Дэдан. |
| 246 | GEN 10:11 | З гэтай зямлі выйшаў Асур і пабудаваў Нінэвію, Рэхавотір, Калах |
| 247 | GEN 10:12 | і Рэсэн паміж Нінэвіяю і Калахам; гэта горад вялікі. |
| 269 | GEN 11:2 | Рушыўшы з усходу, яны знайшлі ў зямлі Сэнаар раўніну і пасяліліся там. |
| 285 | GEN 11:18 | Фалек жыў трыццаць гадоў і спарадзіў Рагава. |
| 286 | GEN 11:19 | Пасьля нараджэньня Рагава Фалек жыў дзьвесьце дзевяць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. |
| 287 | GEN 11:20 | Рагаў жыў трыццаць два гады і спарадзіў Саруха. |
| 288 | GEN 11:21 | Пасьля нараджэньня Саруха Рагаў жыў дзьвесьце сем гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. |
| 342 | GEN 14:5 | На чатырнаццатым годзе прыйшоў Кедарлаамэр і цары, якія зь ім, і пабілі Рэфаімаў у Аштэрот-Карнаіме, Зузімаў у Гаме, Эмімаў у Шаве-Кірыятаіме, |
| 381 | GEN 15:20 | Хэтэяў, Фэрэзэяў, Рэфаімаў, |
| 396 | GEN 16:14 | Таму крыніца тая называецца: Бэер-Лахай-Роі. Яна паміж Кадэсам і Барэдам. |
| 571 | GEN 22:23 | ад Ватуіла нарадзілася Рэбэка. Васьмёх гэтых нарадзіла Мілка Нахору, брату Абрагамаваму; |
| 572 | GEN 22:24 | і наложніца ягоная, якую звалі Рэума, таксама нарадзіла Тэваха, Гахама, Тахаша і Мааху. |
| 597 | GEN 24:5 | Раб сказаў яму: можа стацца, не захоча жанчына ісьці са мною ў гэтую зямлю; ці павінен я вярнуць сына твайго ў зямлю, зь якое ты выйшаў? |
| 607 | GEN 24:15 | Яшчэ не перастаў ён гаварыць, і вось, выйшла Рэбэка, якая нарадзілася ад Ватуіла, сына Мілкі, жонкі Нахора, брата Абрагамавага, і збанок яе на плячы ў яе; |
| 621 | GEN 24:29 | У Рэбэкі быў брат, якога звалі Лаван. Лаван выбег да таго чалавека, да крыніцы. |
| 637 | GEN 24:45 | Яшчэ не перастаў я гаварыць у думках маіх, і вось, выйшла Рэбэка, і збанок яе на плячы ў яе, і сышла да крыніцы і зачарпнула; і я сказаў ёй: напаі мяне. |
| 643 | GEN 24:51 | вось Рэбэка перад табою; вазьмі і ідзі; хай будзе яна жонкаю сыну гаспадара твайго, як сказаў Гасподзь. |
| 645 | GEN 24:53 | І дастаў раб срэбныя рэчы і залатыя рэчы і вопратку і даў Рэбэцы; таксама і брату яе і маці яе даў багатыя дарункі. |
| 650 | GEN 24:58 | І паклікалі Рэбэку і сказалі ёй: ці пойдзеш з гэтым чалавекам? Яна сказала: пайду. |
| 651 | GEN 24:59 | І пусьцілі Рэбэку, сястру сваю, і карміцельку яе, і раба Абрагамавага, і людзей ягоных. |
| 652 | GEN 24:60 | І дабраславілі Рэбэку і сказалі ёй: сястра наша, хай родзяцца ад цябе тысячы тысяч, і хай валодаюць нашчадкі твае жытлішчамі ворагаў тваіх, |
| 653 | GEN 24:61 | І ўстала Рэбэка і служанка яе, і селі на вярблюдаў, і паехалі за тым чалавекам. І раб узяў Рэбэку і пайшоў. |
| 654 | GEN 24:62 | А Ісаак прыйшоў з Бэер-Лахай-Роі, бо жыў ён у зямлі паўдзённай. |
| 656 | GEN 24:64 | Рэбэка зірнула, і ўбачыла Ісаака, і спусьцілася зь вярблюда. |
| 657 | GEN 24:65 | І сказала рабу: хто гэты чалавек, які ідзе па полі насустрач нам? Раб сказаў: гэта гаспадар мой. І яна ўзяла пакрывала і закрылася. |
| 659 | GEN 24:67 | І ўвёў яе Ісаак у намёт Сарры, маці сваёй, і ўзяў Рэбэку, і яна сталася яму жонкай, і ён пакахаў яе; і суцешыўся Ісаак у журбоце па маці сваёй. |
| 670 | GEN 25:11 | Пасьля сьмерці Абрагама Бог дабраславіў Ісаака, сына ягонага. Ісаак жыў пры Бээр-Лахай-Роі. |
| 679 | GEN 25:20 | Ісааку было сорак гадоў калі ён узяў сабе за жонку Рэбэку, дачку Ватуіла Арамэйца зь Месапатаміі, сястру Лавана Арамэйца. |
| 680 | GEN 25:21 | І маліўся Ісаак Госпаду за жонку сваю, бо яна была няплодная; і Гасподзь пачуў яго, і зачала Рэбэка жонка ягоная. |
| 687 | GEN 25:28 | Ісаак любіў Ісава, бо дзічына была да смаку яму; а Рэбэка любіла Якава. |
| 700 | GEN 26:7 | Жыхары месца таго спыталіся пра жонку ягоную, і ён сказаў: ўгэта сястра мая», бо баяўся сказаць: «жонка мая», каб не забілі мяне, думаў ён, жыхары месца гэтага за Рэбэку, бо яна прыгожая з выгляду. |
| 701 | GEN 26:8 | Але калі ўжо шмат часу ён там пражыў, Авімэлэх, цар Філістымскі, паглядзеў у акно, убачыў, што Ісаак гуляе з Рэбэкаю, жонкаю сваёю. |
| 715 | GEN 26:22 | І ён рушыў адсюль і выкапаў іншы калодзеж, за Які ўжо не спрачаліся; і даў яму імя: Рэхавот; бо, сказаў ён, цяпер Гасподзь даў нам прасторнае месца, і мы памножымся на зямлі. |
| 728 | GEN 26:35 | І яны былі завадаю Ісааку і Рэбэцы. |
| 733 | GEN 27:5 | Рэбэка чула, як Ісаак гаварыў сыну свайму Ісаву. І пайшоў Ісаў у поле дастаць і згатаваць дзічыны; |
| 734 | GEN 27:6 | А Рэбэка сказала сыну свайму Якаву: вось, я чула, як бацька казаў брату твайму Ісаву: |
| 739 | GEN 27:11 | Якаў сказаў Рэбэцы, маці сваёй: Ісаў, брат мой, чалавек касматы, а я чалавек гладкі; |
| 743 | GEN 27:15 | І ўзяла Рэбэка багатую вопратку старэйшага сына свайго Ісава, якая была ў яе ў доме, і апранула малодшага сына свайго Якава; |
| 770 | GEN 27:42 | І пераказаны былі Рэбэцы словы Ісава, старэйшага сына яе; і яна паслала, і паклікала малодшага сына свайго Якава, і сказала яму: вось, Ісаў, брат твой, пагражае забіць цябе; |
| 774 | GEN 27:46 | І сказала Рэбэка Ісааку: я жыцьцю ня радая ад дачок Хэтэйскіх; калі Якаў возьме жонку з дачок Хэтэйскіх, як гэтыя, з дачок гэтай зямлі, дык навошта мне і жыцьцё? |
| 779 | GEN 28:5 | І адпусьціў Ісаак Якава, і ён пайшоў у Месапатамію да Лавана, сына Ватуіла Арамэйца, да брата Рэбэкі, маці Якава і Ісава. |
| 802 | GEN 29:6 | Ён яшчэ сказаў ім: ці здаровіцца яму? Яны сказалі: здаровіцца; і вось, Рахіль, дачка ягоная, ідзе з авечкамі. |
| 805 | GEN 29:9 | Яшчэ ён гаварыў зь імі, як прыйшла Рахіль з дробным быдлам бацькі свайго, бо яна пасьвіла. |
| 806 | GEN 29:10 | Калі Якаў убачыў Рахіль, дачку Лавана, брата маці сваёй, дык падышоў Якаў, адваліў камень ад вусьця калодзежа і напаіў авечкі Лавана, брата маці сваёй. |
| 807 | GEN 29:11 | І пацалаваў Якаў Рахіль і ўзвысіў голас свой і заплакаў. |
| 808 | GEN 29:12 | І сказаў Якаў Рахілі, што ён родзіч бацьку яе і што ён сын Рэбэкі. А яна пабегла і сказала бацьку свайму. |
| 812 | GEN 29:16 | А ў Лавана было дзьве дачкі, імя старэйшай: Лія; імя малодшай Рахіль. |
| 813 | GEN 29:17 | Лія была слабая вачыма, а Рахіль была прыгожая станам і прыгожая тварам. |
| 814 | GEN 29:18 | Якаў пакахаў Рахіль і сказаў: Я буду служыць табе сем гадоў за Рахіль, малодшую дачку тваю. |
| 816 | GEN 29:20 | І служыў Якаў за Рахіль сем гадоў; і яны здаліся яму як некалькі дзён, бо ён кахаў яе. |
| 821 | GEN 29:25 | А раніцай выявілася, што гэта Лія. І Якаў сказаў Лавану: што гэта зрабіў ты са мною? ці ж не за Рахіль я служыў у цябе? навошта ты ашукаў мяне? |
| 824 | GEN 29:28 | Якаў так і зрабіў і закончыў тыдзень гэтай. І даў Рахіль, дачку сваю, яму за жонку. |
| 825 | GEN 29:29 | І даў Лаван служанку сваю Валу за служанку дачцэ сваёй Рахілі. |
| 826 | GEN 29:30 | Якаў увайшоў і да Рахілі, і кахаў Рахіль болей, чым Лію; і служыў у яго яшчэ сем гадоў. |
| 827 | GEN 29:31 | Гасподзь угледзеў, што Лія была нелюбка, і адчыніў нутробу яе, а Рахіль была няплодная. |
| 828 | GEN 29:32 | Лія зачала і нарадзіла сына, і дала яму імя: Рувім, бо сказала: Гасподзь угледзеў маё гароцтвы; бо цяпер будзе кахаць мяне муж мой. |
| 832 | GEN 30:1 | І ўбачыла Рахіль, што яна ня родзіць дзяцей Якаву, і пазайздросьціла Рахіль сястры сваёй, і сказала Якаву: дай мне дзяцей; а калі не, я паміраю. |
| 833 | GEN 30:2 | Якаў угневаўся на Рахіль і сказаў ёй: хіба я Бог, Які ня даў табе плоду ў чэраве? |
| 837 | GEN 30:6 | І сказала Рахіль: наканаваў мне Бог, і пачуў голас мой, і даў мне сына. Таму дала яму імя: Дан. |
| 838 | GEN 30:7 | І яшчэ зачала і нарадзіла Вала, служанка Рахіліна, другога сына Якаву. |
| 839 | GEN 30:8 | І сказала Рахіль: змаганьнем моцным змагалася я зь сястрою маёю і перамагла. І дала яму імя: Нэфталім. |
| 845 | GEN 30:14 | Рувім пайшоў у час жніва пшаніцы, і знайшоў мандрагоравыя яблыкі ў полі, і прынёс іх Ліі, маці сваёй. І Рахіль сказала Ліі: дай мне мандрагораў сына твайго. |
| 846 | GEN 30:15 | Але Лія сказала ёй: няўжо мала табе - завалодаць мужам маім, што ты дамагаешся і мандрагораў сына майго? Рахіль сказала: дык няхай ён ляжа з табою гэтай ночы, за мандрагоры сына твайго. |
| 853 | GEN 30:22 | І ўспомніў Бог пра Рахіль, і пачуў яе Бог, і адчыніў улоньне яе. |
| 856 | GEN 30:25 | Пасьля таго, як Рахіль нарадзіла Язэпа, Якаў сказаў Лавану: пусьці мяне, і пайду я ў сваё месца і ў сваю зямлю: |
| 878 | GEN 31:4 | І паслаў Якаў, і паклікаў Рахіль і Лію ў поле, да статку дробнага быдла свайго, |
| 888 | GEN 31:14 | Рахіль і Лія сказалі яму ў адказ: ці ёсьць нам яшчэ доля і спадчына ў доме бацькі нашага? |
| 893 | GEN 31:19 | І як Лаван пайшоў стрыгчы быдла сваё, дык Рахіль забрала ідалаў, якія былі ў бацькі яе. |
| 906 | GEN 31:32 | У каго знойдзеш багоў тваіх, той ня будзе жывы: пры родзічах нашых даведвайся, што ў мяне і вазьмі сабе. Якаў ня ведаў, што Рахіль украла іх. |
| 907 | GEN 31:33 | І хадзіў Лаван у намёт Якаваў і ў намёт Ліін і ў намёт дзьвюх рабыняў, але не знайшоў. І выйшаў з намёта Ліі, і ўвайшоў у намёт Рахілін. |
| 908 | GEN 31:34 | А Рахіль узяла ідалаў і паклала іх пад вярблюджае сядло, і села на іх. І абшукаў Лаван увесь намёт, і не знайшоў. |
| 962 | GEN 33:1 | Зірнуў Якаў і ўбачыў, і вось, ідзе Ісаў і зь ім чатырыста чалавек. І падзяліў Якаў дзяцей Лііных, Рахіліных і дзьвюх служанак. |
| 963 | GEN 33:2 | І паставіў служанак і дзяцей іхніх наперадзе, Лію і дзяцей яе за імі, а Рахіль і Язэпа апошнімі. |
| 968 | GEN 33:7 | падышла і Лія і дзеці яе і пакланіліся; нарэшце падышлі Язэп і Рахіль і пакланіліся. |
| 1020 | GEN 35:8 | І памерла Дэвора, карміцелька Рэбэкі, і пахаваная ніжэй Вэтыля пад дубам, які і назваў Якаў дубам плачу. |
| 1028 | GEN 35:16 | І выправіліся з Вэтыля. І калі яшчэ заставалася нейкая адлегласьць зямлі да Эфраты, Рахіль нарадзіла, і роды ў яе былі цяжкія. |
| 1031 | GEN 35:19 | І памерла Рахіль, і пахавана на дарозе ў Эфрату, гэта значыцца, Віфляем. |
| 1032 | GEN 35:20 | Якаў паставіў над магілай яе помнік. Гэта магільны помнік Рахілі да гэтага дня. |
| 1034 | GEN 35:22 | У час, калі Ізраіль быў у той краіне, Рувім пайшоў і пераспаў з Валаю, наложніцаю бацькі свайго. І дачуўся Ізраіль. А сыноў у Якава было дванаццаць. |
| 1035 | GEN 35:23 | Сыны Ліі: першынец Якава Рувім, пасьля яго Сымон, Левій, Юда, Ісахар і Завулон. |
| 1036 | GEN 35:24 | Сыны Рахілі: Язэп і Веньямін. |
| 1037 | GEN 35:25 | Сыны Валы, служанкі Рахілінай: Дан і Нэфталім. |
| 1045 | GEN 36:4 | Ада нарадзіла Ісаву Эліфаза. Васэмата нарадзіла Рагуіла, |
| 1051 | GEN 36:10 | Вось імёны сыноў Ісававых: Эліфаз, сын Ады, жонкі Ісававай, і Рагуіл, сын Васэматы, жонкі Ісававай. |
| 1054 | GEN 36:13 | І вось сыны Рагуіла: Нахат і Зэрах, Шама і Міза. Гэта сыны Васэматы, жонкі Ісававай. |
| 1058 | GEN 36:17 | Гэтыя сыны Рагуіла, сына Ісававага: старэйшына Нахат, старэйшына Зэрах, старэйшына Шама, старэйшына Міза. Гэта старэйшыны Рагуілавыя ў зямлі Эдома; гэта сыны Васэматы, жонкі Ісававай. |
| 1078 | GEN 36:37 | І памёр Самла, і зацараваў пасьля яго Саўл з Рэхавота, што каля ракі. |
| 1105 | GEN 37:21 | І пачуў гэта Рувім, і ўратаваў яго з рук іхніх, сказаўшы: не заб'ём яго. |
| 1106 | GEN 37:22 | І сказаў ім Рувім: не пралівайце крыві; кіньце яго ў роў, які ў пустыні, а рук не накладайце на яго. Гэта казаў ён, каб выратаваць яго з рук іхніх і вярнуць яго да бацькі ягонага. |
| 1113 | GEN 37:29 | А Рувім прыйшоў зноў да рова; і вось, няма Язэпа ў рове. І разадраў ён вопратку на сабе, |
| 1204 | GEN 41:8 | Раніцай сумеўся дух ягоны, і паслаў ён, і паклікаў усіх вешчуноў Егіпта і ўсіх мудрацоў ягоных, і расказаў ім фараон сон свой; але ня было нікога, хто растлумачыў бы яго фараону. |
| 1275 | GEN 42:22 | Рувім адказваў ім і сказаў: ці ж не казаў я вам: не грашэце супроць хлопца? але вы не паслухаліся; вось, кроў яго спаганяецца. |