1 | GEN 1:1 | На пачатку стварыў Бог неба і зямлю. |
2 | GEN 1:2 | А зямля была нябачная і пустая і цемра над безданьню, і Дух Божы лунаў над вадою. |
3 | GEN 1:3 | І сказаў Бог: хай будзе сьвятло. І сталася сьвятло. |
4 | GEN 1:4 | І ўбачыў Бог сьвятло, што яно добра, і аддзяліў Бог сьвятло ад цемры. |
5 | GEN 1:5 | І назваў Бог сьвятло днём, а цемру ноччу. І быў вечар, і была раніца: дзень адзін. |
6 | GEN 1:6 | І сказаў Бог: хай будзе цьвердзь пасярод вады, і хай аддзяляе яна ваду ад вады. |
7 | GEN 1:7 | І стварыў Бог цьвердзь, і аддзяліў ваду, якая пад цьвердзю, ад вады, якая над цьвердзю. І сталася так. |
8 | GEN 1:8 | І назваў Бог цьвердзь небам. І быў вечар, і была раніца: дзень другі. |
9 | GEN 1:9 | І сказаў Бог: хай зьбярэцца вада, якая пад небам, у адно месца, і хай явіцца суша. І сталася так. |
10 | GEN 1:10 | І назваў Бог сушу зямлёю, а збор вады назваў морамі. І ўбачыў Бог, што гэта добра. |
11 | GEN 1:11 | І сказаў Бог: хай уродзіць зямля зеляніну, траву, каб сеяла насеньне, дрэва плоднае, каб радзіла паводле роду свайго плод, у якім насеньне яго на зямлі. І сталася так. |
12 | GEN 1:12 | І ўтварыла зямля зеляніну, траву, што сеяла насеньне паводле роду яе, і дрэва, што радзіла плод, у якім насеньне паводле роду ягонага. І ўбачыў Бог, што гэта добра. |
13 | GEN 1:13 | І быў вечар, і была раніца: дзень трэці. |
14 | GEN 1:14 | І сказаў Бог: хай будуць сьвяцілы на цьвердзі нябеснай дзеля аддзяленьня дня ад ночы, і на азнакі і поры, і дні і гады; |