Wildebeest analysis examples for:   bel-bel   ы    February 11, 2023 at 18:03    Script wb_pprint_html.py   by Ulf Hermjakob

1  GEN 1:1  На пачатку стварыў Бог неба і зямлю.
2  GEN 1:2  А зямля была нябачная і пустая і цемра над безданьню, і Дух Божы лунаў над вадою.
4  GEN 1:4  І ўбачыў Бог сьвятло, што яно добра, і аддзяліў Бог сьвятло ад цемры.
5  GEN 1:5  І назваў Бог сьвятло днём, а цемру ноччу. І быў вечар, і была раніца: дзень адзін.
6  GEN 1:6  І сказаў Бог: хай будзе цьвердзь пасярод вады, і хай аддзяляе яна ваду ад вады.
7  GEN 1:7  І стварыў Бог цьвердзь, і аддзяліў ваду, якая пад цьвердзю, ад вады, якая над цьвердзю. І сталася так.
8  GEN 1:8  І назваў Бог цьвердзь небам. І быў вечар, і была раніца: дзень другі.
10  GEN 1:10  І назваў Бог сушу зямлёю, а збор вады назваў морамі. І ўбачыў Бог, што гэта добра.
12  GEN 1:12  І ўтварыла зямля зеляніну, траву, што сеяла насеньне паводле роду яе, і дрэва, што радзіла плод, у якім насеньне паводле роду ягонага. І ўбачыў Бог, што гэта добра.
13  GEN 1:13  І быў вечар, і была раніца: дзень трэці.
14  GEN 1:14  І сказаў Бог: хай будуць сьвяцілы на цьвердзі нябеснай дзеля аддзяленьня дня ад ночы, і на азнакі і поры, і дні і гады;
15  GEN 1:15  і хай будуць яны сьвяцільнямі на цьвердзі нябеснай, каб сьвяціць на зямлю. І сталася так.
16  GEN 1:16  І стварыў Бог два сьвяцілы вялікія: сьвяціла большае, каб кіраваць днём, і сьвяціла меншае, каб кіраваць ноччу, і зоркі;
18  GEN 1:18  і кіраваць днём і ноччу, і аддзяляць сьвятло ад цемры. І ўбачыў Бог, што гэта добра.
19  GEN 1:19  І быў вечар, і была раніца: дзень чацьвёрты.
20  GEN 1:20  І сказаў Бог: хай утворыць вада паўзуноў, душу жывую; і птушкі хай паляцяць над зямлёю, па цьвердзі нябеснай.
21  GEN 1:21  І стварыў Бог рыб вялікіх і ўсякую душу жывёл паўзуноў, якіх утварыла вада, паводле роду іх, і ўсякую птушку крылатую паводле роду яе. І ўбачыў Бог, што гэта добра.
22  GEN 1:22  І дабраславіў іх Бог, кажучы: пладзецеся і множцеся, і напаўняйце воды ў морах, і птушкі хай множацца на зямлі.
23  GEN 1:23  І быў вечар, і была раніца: дзень пяты.
24  GEN 1:24  І сказаў Бог: хай утворыць зямля душу жывую паводле роду яе, быдла, і гадаў, і зьвяроў зямных паводле роду іх. І сталася так.
25  GEN 1:25  І стварыў Бог жывёл зямных паводле роду іх, і быдла паводле роду яго, і ўсіх гадаў зямных паводле роду іх. І ўбачыў Бог, што гэта добра.
26  GEN 1:26  І сказаў Бог: створым чалавека паводле вобразу Нашага, паводле падабенства Нашага; і хай валадараць яны над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над быдлам, і над усёю зямлёю, і над усімі гадамі, што поўзаюць па зямлі.
27  GEN 1:27  І стварыў Бог чалавека паводле вобразу Свайго, паводле вобразу Божага стварыў яго; мужчыну і жанчыну стварыў іх.
28  GEN 1:28  І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: пладзецеся і множцеся, і напаўняйце зямлю і валодайце ёю, і валадарце над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над усякай жывёлаю, што поўзае па зямлі.
29  GEN 1:29  І сказаў Бог: вось, Я даў вам усякую траву, што сее насеньне, якая ёсьць на ўсёй зямлі, і ўсякае дрэва, у якога плод дрэўны, што сее насеньне, - вам гэта будзе ежаю:
30  GEN 1:30  а ўсім зьвярам зямным, і ўсім птушкам нябесным, і ўсякаму, што поўзае па зямлі, у якім душа жывая, даў Я ўсю зеляніну травяную на ежу. І сталася так.
31  GEN 1:31  І ўбачыў Бог усё, што Ён стварыў, і вось, добра вельмі. І быў вечар, і была раніца: дзень шосты.
32  GEN 2:1  Так створаны неба і зямля і ўсё войска іх.
33  GEN 2:2  І закончыў Бог да сёмага дня ўсе дзеі Свае, якія Ён учыняў,
34  GEN 2:3  і дабраславіў Бог сёмы дзень і асьвяціў яго; бо ў той дзень спачыў ад усіх дзеяў Сваіх, якія Бог тварыў і ствараў.
35  GEN 2:4  Вось паходжаньне неба і зямлі, пры стварэньні іх, у той час, калі Гасподзь Бог стварыў зямлю і неба,
36  GEN 2:5  і ўсякі польны хмызьняк, якога яшчэ ня было на зямлі, і ўсякую польную траву, якая яшчэ не расла; бо Гасподзь Бог не пасылаў дажджу на зямлю, і ня было чалавека, каб урабляць зямлю;
37  GEN 2:6  але пара падымалася зь зямлі і расіла ўсё ўлоньне зямлі.
38  GEN 2:7  І стварыў Гасподзь Бог чалавека з пылу зямнога і ўдыхнуў у твар ягоны дыханьне жыцьця, і зрабіўся чалавек душою жывою.
39  GEN 2:8  І пасадзіў Гасподзь Бог рай у Эдэме на ўсходзе, і зьмясьціў там чалавека, якога стварыў.
40  GEN 2:9  І выгадаваў Гасподзь Бог зь зямлі кожнае дрэва прыемнае з выгляду і добрае ў ежу, і дрэва жыцьця пасярод раю, і дрэва спазнаньня дабра і зла.
41  GEN 2:10  З Эдэма выплывала рака на арашэньне раю; і потым разьдзялялася на чатыры ракі.