| 2 | GEN 1:2 | А зямля была нябачная і пустая і цемра над безданьню, і Дух Божы лунаў над вадою. |
| 3 | GEN 1:3 | І сказаў Бог: хай будзе сьвятло. І сталася сьвятло. |
| 4 | GEN 1:4 | І ўбачыў Бог сьвятло, што яно добра, і аддзяліў Бог сьвятло ад цемры. |
| 5 | GEN 1:5 | І назваў Бог сьвятло днём, а цемру ноччу. І быў вечар, і была раніца: дзень адзін. |
| 6 | GEN 1:6 | І сказаў Бог: хай будзе цьвердзь пасярод вады, і хай аддзяляе яна ваду ад вады. |
| 7 | GEN 1:7 | І стварыў Бог цьвердзь, і аддзяліў ваду, якая пад цьвердзю, ад вады, якая над цьвердзю. І сталася так. |
| 8 | GEN 1:8 | І назваў Бог цьвердзь небам. І быў вечар, і была раніца: дзень другі. |
| 9 | GEN 1:9 | І сказаў Бог: хай зьбярэцца вада, якая пад небам, у адно месца, і хай явіцца суша. І сталася так. |
| 11 | GEN 1:11 | І сказаў Бог: хай уродзіць зямля зеляніну, траву, каб сеяла насеньне, дрэва плоднае, каб радзіла паводле роду свайго плод, у якім насеньне яго на зямлі. І сталася так. |
| 12 | GEN 1:12 | І ўтварыла зямля зеляніну, траву, што сеяла насеньне паводле роду яе, і дрэва, што радзіла плод, у якім насеньне паводле роду ягонага. І ўбачыў Бог, што гэта добра. |
| 13 | GEN 1:13 | І быў вечар, і была раніца: дзень трэці. |
| 14 | GEN 1:14 | І сказаў Бог: хай будуць сьвяцілы на цьвердзі нябеснай дзеля аддзяленьня дня ад ночы, і на азнакі і поры, і дні і гады; |
| 15 | GEN 1:15 | і хай будуць яны сьвяцільнямі на цьвердзі нябеснай, каб сьвяціць на зямлю. І сталася так. |
| 16 | GEN 1:16 | І стварыў Бог два сьвяцілы вялікія: сьвяціла большае, каб кіраваць днём, і сьвяціла меншае, каб кіраваць ноччу, і зоркі; |
| 17 | GEN 1:17 | і паставіў іх Бог на цьвердзі нябеснай, каб сьвяціць на зямлю, |
| 18 | GEN 1:18 | і кіраваць днём і ноччу, і аддзяляць сьвятло ад цемры. І ўбачыў Бог, што гэта добра. |
| 19 | GEN 1:19 | І быў вечар, і была раніца: дзень чацьвёрты. |
| 20 | GEN 1:20 | І сказаў Бог: хай утворыць вада паўзуноў, душу жывую; і птушкі хай паляцяць над зямлёю, па цьвердзі нябеснай. |
| 23 | GEN 1:23 | І быў вечар, і была раніца: дзень пяты. |
| 24 | GEN 1:24 | І сказаў Бог: хай утворыць зямля душу жывую паводле роду яе, быдла, і гадаў, і зьвяроў зямных паводле роду іх. І сталася так. |
| 26 | GEN 1:26 | І сказаў Бог: створым чалавека паводле вобразу Нашага, паводле падабенства Нашага; і хай валадараць яны над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над быдлам, і над усёю зямлёю, і над усімі гадамі, што поўзаюць па зямлі. |
| 29 | GEN 1:29 | І сказаў Бог: вось, Я даў вам усякую траву, што сее насеньне, якая ёсьць на ўсёй зямлі, і ўсякае дрэва, у якога плод дрэўны, што сее насеньне, - вам гэта будзе ежаю: |
| 30 | GEN 1:30 | а ўсім зьвярам зямным, і ўсім птушкам нябесным, і ўсякаму, што поўзае па зямлі, у якім душа жывая, даў Я ўсю зеляніну травяную на ежу. І сталася так. |
| 31 | GEN 1:31 | І ўбачыў Бог усё, што Ён стварыў, і вось, добра вельмі. І быў вечар, і была раніца: дзень шосты. |
| 34 | GEN 2:3 | і дабраславіў Бог сёмы дзень і асьвяціў яго; бо ў той дзень спачыў ад усіх дзеяў Сваіх, якія Бог тварыў і ствараў. |
| 35 | GEN 2:4 | Вось паходжаньне неба і зямлі, пры стварэньні іх, у той час, калі Гасподзь Бог стварыў зямлю і неба, |
| 36 | GEN 2:5 | і ўсякі польны хмызьняк, якога яшчэ ня было на зямлі, і ўсякую польную траву, якая яшчэ не расла; бо Гасподзь Бог не пасылаў дажджу на зямлю, і ня было чалавека, каб урабляць зямлю; |
| 37 | GEN 2:6 | але пара падымалася зь зямлі і расіла ўсё ўлоньне зямлі. |
| 38 | GEN 2:7 | І стварыў Гасподзь Бог чалавека з пылу зямнога і ўдыхнуў у твар ягоны дыханьне жыцьця, і зрабіўся чалавек душою жывою. |
| 39 | GEN 2:8 | І пасадзіў Гасподзь Бог рай у Эдэме на ўсходзе, і зьмясьціў там чалавека, якога стварыў. |
| 40 | GEN 2:9 | І выгадаваў Гасподзь Бог зь зямлі кожнае дрэва прыемнае з выгляду і добрае ў ежу, і дрэва жыцьця пасярод раю, і дрэва спазнаньня дабра і зла. |
| 41 | GEN 2:10 | З Эдэма выплывала рака на арашэньне раю; і потым разьдзялялася на чатыры ракі. |
| 43 | GEN 2:12 | і золата той зямлі добрае; там бдолах і камень анікс. |
| 45 | GEN 2:14 | Імя трэцяй ракі Хідэкель (Тыгр): яна працякае перад Асірыяй. Чацьвёртая рака Еўфрат. |
| 46 | GEN 2:15 | І ўзяў Гасподзь Бог чалавека, якога стварыў, і пасяліў яго ў садзе Эдэмскім, каб урабляць яго і захоўваць яго. |
| 47 | GEN 2:16 | І наказаў Гасподзь Бог чалавеку, кажучы: з кожнага дрэва ў садзе ты будзеш есьці; |
| 48 | GEN 2:17 | а з дрэва спазнаньня дабра і зла, ня еж зь яго; бо ў дзень, калі ты пакаштуеш зь яго, сьмерцю памрэш. |
| 49 | GEN 2:18 | І сказаў Гасподзь Бог: нядобра быць чалавеку аднаму; створым яму памочніка, адпаведнага яму. |
| 50 | GEN 2:19 | Гасподзь Бог утварыў зь зямлі ўсіх жывёл польных і ўсіх птушак нябесных, і прывёў іх да чалавека, каб бачыць, як ён іх назаве, і каб, як назаве чалавек кожную душу жывую, так і было імя ёй. |
| 51 | GEN 2:20 | І назваў чалавек імёны ўсяму быдлу і птушкам нябесным і ўсім зьвярам польным; але чалавеку не знайшлося памочніка, падобнага да яго. |
| 52 | GEN 2:21 | І навёў Гасподзь Бог на чалавека моцны сон; і, калі ён заснуў, узяў адну рабрыну ягоную, і закрыў тое месца плоцьцю. |
| 53 | GEN 2:22 | І стварыў Гасподзь Бог з рабрыны, узятай у чалавека, жанчыну, і прывёў яе да чалавека. |
| 54 | GEN 2:23 | І сказаў чалавек: вось, гэта костка ад касьцей маіх і плоць ад плоці маёй; яна будзе называцца жонкаю, бо ўзятая ад мужа свайго. |
| 55 | GEN 2:24 | Таму пакіне чалавек бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй; і будуць адна плоць. |