Wildebeest analysis examples for:   bel-bel   э    February 11, 2023 at 18:03    Script wb_pprint_html.py   by Ulf Hermjakob

9  GEN 1:9  І сказаў Бог: хай зьбярэцца вада, якая пад небам, у адно месца, і хай явіцца суша. І сталася так.
10  GEN 1:10  І назваў Бог сушу зямлёю, а збор вады назваў морамі. І ўбачыў Бог, што гэта добра.
11  GEN 1:11  І сказаў Бог: хай уродзіць зямля зеляніну, траву, каб сеяла насеньне, дрэва плоднае, каб радзіла паводле роду свайго плод, у якім насеньне яго на зямлі. І сталася так.
12  GEN 1:12  І ўтварыла зямля зеляніну, траву, што сеяла насеньне паводле роду яе, і дрэва, што радзіла плод, у якім насеньне паводле роду ягонага. І ўбачыў Бог, што гэта добра.
13  GEN 1:13  І быў вечар, і была раніца: дзень трэці.
18  GEN 1:18  і кіраваць днём і ноччу, і аддзяляць сьвятло ад цемры. І ўбачыў Бог, што гэта добра.
21  GEN 1:21  І стварыў Бог рыб вялікіх і ўсякую душу жывёл паўзуноў, якіх утварыла вада, паводле роду іх, і ўсякую птушку крылатую паводле роду яе. І ўбачыў Бог, што гэта добра.
25  GEN 1:25  І стварыў Бог жывёл зямных паводле роду іх, і быдла паводле роду яго, і ўсіх гадаў зямных паводле роду іх. І ўбачыў Бог, што гэта добра.
29  GEN 1:29  І сказаў Бог: вось, Я даў вам усякую траву, што сее насеньне, якая ёсьць на ўсёй зямлі, і ўсякае дрэва, у якога плод дрэўны, што сее насеньне, - вам гэта будзе ежаю:
35  GEN 2:4  Вось паходжаньне неба і зямлі, пры стварэньні іх, у той час, калі Гасподзь Бог стварыў зямлю і неба,
36  GEN 2:5  і ўсякі польны хмызьняк, якога яшчэ ня было на зямлі, і ўсякую польную траву, якая яшчэ не расла; бо Гасподзь Бог не пасылаў дажджу на зямлю, і ня было чалавека, каб урабляць зямлю;
39  GEN 2:8  І пасадзіў Гасподзь Бог рай у Эдэме на ўсходзе, і зьмясьціў там чалавека, якога стварыў.
40  GEN 2:9  І выгадаваў Гасподзь Бог зь зямлі кожнае дрэва прыемнае з выгляду і добрае ў ежу, і дрэва жыцьця пасярод раю, і дрэва спазнаньня дабра і зла.
41  GEN 2:10  З Эдэма выплывала рака на арашэньне раю; і потым разьдзялялася на чатыры ракі.
45  GEN 2:14  Імя трэцяй ракі Хідэкель (Тыгр): яна працякае перад Асірыяй. Чацьвёртая рака Еўфрат.
46  GEN 2:15  І ўзяў Гасподзь Бог чалавека, якога стварыў, і пасяліў яго ў садзе Эдэмскім, каб урабляць яго і захоўваць яго.
47  GEN 2:16  І наказаў Гасподзь Бог чалавеку, кажучы: з кожнага дрэва ў садзе ты будзеш есьці;
48  GEN 2:17  а з дрэва спазнаньня дабра і зла, ня еж зь яго; бо ў дзень, калі ты пакаштуеш зь яго, сьмерцю памрэш.
54  GEN 2:23  І сказаў чалавек: вось, гэта костка ад касьцей маіх і плоць ад плоці маёй; яна будзе называцца жонкаю, бо ўзятая ад мужа свайго.
57  GEN 3:1  Зьмей быў хітрэйшы за ўсіх зьвяроў польных, якіх стварыў Гасподзь Бог. І сказаў зьмей жанчыне: ці сапраўды сказаў Бог: ня ежце ні зь якога дрэва ў раі?
58  GEN 3:2  І сказала жанчына зьмею: плады з дрэваў мы можам есьці,
59  GEN 3:3  толькі пладоў з дрэва, якое пасярод раю, сказаў Бог, ня ежце і не чапайце іх, каб вам не памерці.
62  GEN 3:6  І ўбачыла жанчына, што дрэва добрае для ежы, і што яно прыемнае вачам і панаднае, бо дае веду; і ўзяла пладоў зь яго і ела; і дала таксама мужу свайму, і ён еў.
64  GEN 3:8  І пачулі голас Госпада Бога, Які хадзіў па раі ў час дзённай прахалоды; і схаваўся Адам і жонка ягоная ад аблічча Госпада Бога паміж дрэвамі раю.
67  GEN 3:11  І сказаў Бог: хто сказаў табе, што ты голы? ці ня еў ты з дрэва, зь якога Я забараніў табе есьці?
68  GEN 3:12  Адам сказаў: жонка, якую Ты даў мне, яна дала мне з дрэва, і я еў.
69  GEN 3:13  І сказаў Гасподзь Бог жонцы: што гэта ты зрабіла? Жонка сказала: зьмей змусьціў мяне, і я ела.
70  GEN 3:14  І сказаў Гасподзь Бог зьмею: за тое, што ты зрабіў гэта, пракляты ты перад усім быдлам і перад усімі жывёламі польнымі; ты будзеш хадзіць на чэраве тваім, і будзеш есьці пыл ва ўсе дні жыцьця твайго;
73  GEN 3:17  А Адаму сказаў: за тое, што ты паслухаўся голасу жонкі тваёй і еў з дрэва, пра якое Я наказаў табе, сказаўшы: «ня еж зь яго», праклятая зямля за цябе; са скрухаю будзеш карміцца зь яе ва ўсе дні жыцьця твайго;
78  GEN 3:22  І сказаў Гасподзь Бог: вось, Адам, зрабіўся як адзін з Нас, ведаючы дабро і зло; і цяпер як бы ні працягнуў руку сваю, і ня ўзяў таксама ад дрэва жыцьця, і не пакаштаваў, і не пачаў жыць вечна.
79  GEN 3:23  І выслаў яго Гасподзь Бог з саду Эдэмскага, каб урабляў зямлю, зь якое ён узяты.
80  GEN 3:24  І выгнаў Адама, і паставіў на ўсходзе каля саду Эдэмскага херувіма і палымяны меч, які сам паварочваўся, каб ахоўваць дарогу да дрэва жыцьця.
82  GEN 4:2  І яшчэ нарадзіла брата ягонага, Авеля. І быў Авель пастух авечак, а Каін быў земляроб.
87  GEN 4:7  Калі робіш добрае, дык ці не падымаеш твару? а калі ня робіш добрага, дык пад дзьвярыма грэх ляжыць; ён вабіць цябе да сябе, але ты пануй над ім.
96  GEN 4:16  І пайшоў Каін ад аблічча Гасподняга і пасяліўся ў зямлі Нод, на ўсход ад Эдэма.
98  GEN 4:18  У Эноха нарадзіўся Ірад; Ірад спарадзіў Мэхіяэля; Мэхіяэль спарадзіў Мафусала; Мафусал спарадзіў Ламэха.
99  GEN 4:19  І ўзяў сабе Ламэх дзьве жонкі: імя адной: Ада, і імя другой: Цыла.
102  GEN 4:22  Цыла таксама нарадзіла Тувалкаіна, які быў кавалём усіх спарудаў зь медзі і жалеза. І сястра Тувалкаіна Наэма.
103  GEN 4:23  І сказаў Ламэх жонкам сваім: Ада і Цыла, паслухайце голасу майго; жонкі Ламэхавыя, уважайце словам маім: я забіў чалавека на пошасьць мне і хлопчыка на рану мне;
104  GEN 4:24  калі за Каіна адпомсьціцца ўсямікроць, дык за Ламэха ў семдзесят разоў сямікроць.
105  GEN 4:25  І спазнаў Адам яшчэ Еву, жонку сваю, і яна нарадзіла сына, і дала яму імя: Сіф; бо, казала яна, Бог паклаў мне іншае насеньне, замест Авеля, якога забіў Каін.
108  GEN 5:2  мужчыну і жанчыну стварыў іх, і дабраславіў іх, і даў ім імя: чалавек, у дзень стварэньня іх.
110  GEN 5:4  Дзён Адама пасьля нараджэньня ім Сіфа было васямсот гадоў, і спарадзіў ён сыноў і дачок.
113  GEN 5:7  Пасьля нараджэньня Эноса Сіф жыў васямсот сем гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
116  GEN 5:10  Пасьля нараджэньня Каінана Энос жыў васямсот пятнаццаць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
118  GEN 5:12  Каінан жыў семдзесят гадоў і спарадзіў Малелэіла.
119  GEN 5:13  Пасьля нараджэньня Малелэіла Каінан жыў васямсот сорак гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
121  GEN 5:15  Малелэіл жыў шэсьцьдзясят пяць гадоў і спарадзіў Ярэда.
122  GEN 5:16  Пасьля нараджэньня Ярэда Малелэіл жыў васямсот трыццаць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
123  GEN 5:17  А ўсіх дзён Малелэілавых было васямсот дзевяноста пяць гадоў; і ён памёр.
124  GEN 5:18  Ярэд жыў сто шэсьцьдзясят два гады і спарадзіў Эноха.
125  GEN 5:19  Пасьля нараджэньня Эноха Ярэд жыў сто восемдзесят гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
126  GEN 5:20  А ўсіх дзён Ярэдавых было дзевяцьсот шэсьцьдзясят два гады; і ён памёр.
127  GEN 5:21  Энох жыў шэсьцьдзясят пяць гадоў і спарадзіў Мафусала.
128  GEN 5:22  І хадзіў Энох прад Богам, пасьля нараджэньня Мафусала, трыста гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
129  GEN 5:23  А ўсіх дзён Эноха было трыста шэсьцьдзясят пяць гадоў.
131  GEN 5:25  Мафусал жыў сто восемдзесят сем гадоў і спарадзіў Ламэха.
132  GEN 5:26  Пасьля нараджэньня Ламэха Мафусал жыў сямсот восемдзесят два гады і спарадзіў сыноў і дачок.
133  GEN 5:27  А ўсіх дзён Мафусалавых было дзевяцьсот шэсьцьдзясят дзевяць гадоў; і ён памёр.
134  GEN 5:28  Ламэх жыў сто восемдзесят два гады і спарадзіў сына,
136  GEN 5:30  І жыў Ламэх пасьля нараджэньня Ноя пяцьсот дзевяноста пяць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
137  GEN 5:31  А ўсіх дзён Ламэхавых было сямсот семдзесят сем гадоў; і ён памёр.
138  GEN 5:32  Ною было пяцьсот гадоў; і спарадзіў Ной трох сыноў: Сіма, Хама і Яфэта.
142  GEN 6:4  У той час былі на зямлі волаты, асабліва з таго часу, як сыны Божыя пачалі ўваходзіць да дачок людзкіх, яны пачалі нараджаць ім: гэта дужыя, спакон славутыя людзі.
143  GEN 6:5  І ўбачыў Гасподзь Бог, што вялікая разбэшчанасьць людзей на зямлі, і што ўсе думкі і помыслы сэрца іхняга былі ва ўсе часы ліхія;
144  GEN 6:6  і пашкадаваў Гасподзь, што стварыў чалавека на зямлі, і засмуціўся ў сэрцы Сваім.
148  GEN 6:10  Ной спарадзіў трох сыноў: Сіма, Хама і Яфэта.
149  GEN 6:11  Але зямля разбэсьцілася прад абліччам Божым і напоўнілася зямля злачынствамі.
150  GEN 6:12  І паглядзеў Гасподзь Бог на зямлю, і вось, яна разбэшчаная: бо ўсякая плоць скрывіла дарогу сваю на зямлі.
152  GEN 6:14  Зрабі сабе каўчэг з дрэва гофэр; адсекі зрабі ў каўчэзе і прасмалі яго смалою ўсярэдзіне і звонку.
153  GEN 6:15  І зрабі яго так: даўжыня каўчэга трыста локцяў; шырыня яго пяцьдзясят локцяў, а вышыня яго трыццаць локцяў.
154  GEN 6:16  І зрабі адтуліну ў каўчэзе, і ў локаць зьвядзі яе ўгары, і дзьверы ў каўчэг зрабі збоку яго; зладзь у ім ніжняе, другое і трэцяе жытло.