| 5 | GEN 1:5 | І назваў Бог сьвятло днём, а цемру ноччу. І быў вечар, і была раніца: дзень адзін. |
| 10 | GEN 1:10 | І назваў Бог сушу зямлёю, а збор вады назваў морамі. І ўбачыў Бог, што гэта добра. |
| 16 | GEN 1:16 | І стварыў Бог два сьвяцілы вялікія: сьвяціла большае, каб кіраваць днём, і сьвяціла меншае, каб кіраваць ноччу, і зоркі; |
| 18 | GEN 1:18 | і кіраваць днём і ноччу, і аддзяляць сьвятло ад цемры. І ўбачыў Бог, што гэта добра. |
| 19 | GEN 1:19 | І быў вечар, і была раніца: дзень чацьвёрты. |
| 20 | GEN 1:20 | І сказаў Бог: хай утворыць вада паўзуноў, душу жывую; і птушкі хай паляцяць над зямлёю, па цьвердзі нябеснай. |
| 21 | GEN 1:21 | І стварыў Бог рыб вялікіх і ўсякую душу жывёл паўзуноў, якіх утварыла вада, паводле роду іх, і ўсякую птушку крылатую паводле роду яе. І ўбачыў Бог, што гэта добра. |
| 25 | GEN 1:25 | І стварыў Бог жывёл зямных паводле роду іх, і быдла паводле роду яго, і ўсіх гадаў зямных паводле роду іх. І ўбачыў Бог, што гэта добра. |
| 26 | GEN 1:26 | І сказаў Бог: створым чалавека паводле вобразу Нашага, паводле падабенства Нашага; і хай валадараць яны над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над быдлам, і над усёю зямлёю, і над усімі гадамі, што поўзаюць па зямлі. |
| 28 | GEN 1:28 | І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: пладзецеся і множцеся, і напаўняйце зямлю і валодайце ёю, і валадарце над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над усякай жывёлаю, што поўзае па зямлі. |
| 29 | GEN 1:29 | І сказаў Бог: вось, Я даў вам усякую траву, што сее насеньне, якая ёсьць на ўсёй зямлі, і ўсякае дрэва, у якога плод дрэўны, што сее насеньне, - вам гэта будзе ежаю: |
| 31 | GEN 1:31 | І ўбачыў Бог усё, што Ён стварыў, і вось, добра вельмі. І быў вечар, і была раніца: дзень шосты. |
| 32 | GEN 2:1 | Так створаны неба і зямля і ўсё войска іх. |
| 33 | GEN 2:2 | І закончыў Бог да сёмага дня ўсе дзеі Свае, якія Ён учыняў, |
| 34 | GEN 2:3 | і дабраславіў Бог сёмы дзень і асьвяціў яго; бо ў той дзень спачыў ад усіх дзеяў Сваіх, якія Бог тварыў і ствараў. |
| 37 | GEN 2:6 | але пара падымалася зь зямлі і расіла ўсё ўлоньне зямлі. |
| 45 | GEN 2:14 | Імя трэцяй ракі Хідэкель (Тыгр): яна працякае перад Асірыяй. Чацьвёртая рака Еўфрат. |
| 50 | GEN 2:19 | Гасподзь Бог утварыў зь зямлі ўсіх жывёл польных і ўсіх птушак нябесных, і прывёў іх да чалавека, каб бачыць, як ён іх назаве, і каб, як назаве чалавек кожную душу жывую, так і было імя ёй. |
| 51 | GEN 2:20 | І назваў чалавек імёны ўсяму быдлу і птушкам нябесным і ўсім зьвярам польным; але чалавеку не знайшлося памочніка, падобнага да яго. |
| 52 | GEN 2:21 | І навёў Гасподзь Бог на чалавека моцны сон; і, калі ён заснуў, узяў адну рабрыну ягоную, і закрыў тое месца плоцьцю. |
| 53 | GEN 2:22 | І стварыў Гасподзь Бог з рабрыны, узятай у чалавека, жанчыну, і прывёў яе да чалавека. |
| 54 | GEN 2:23 | І сказаў чалавек: вось, гэта костка ад касьцей маіх і плоць ад плоці маёй; яна будзе называцца жонкаю, бо ўзятая ад мужа свайго. |
| 55 | GEN 2:24 | Таму пакіне чалавек бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй; і будуць адна плоць. |
| 62 | GEN 3:6 | І ўбачыла жанчына, што дрэва добрае для ежы, і што яно прыемнае вачам і панаднае, бо дае веду; і ўзяла пладоў зь яго і ела; і дала таксама мужу свайму, і ён еў. |
| 64 | GEN 3:8 | І пачулі голас Госпада Бога, Які хадзіў па раі ў час дзённай прахалоды; і схаваўся Адам і жонка ягоная ад аблічча Госпада Бога паміж дрэвамі раю. |
| 70 | GEN 3:14 | І сказаў Гасподзь Бог зьмею: за тое, што ты зрабіў гэта, пракляты ты перад усім быдлам і перад усімі жывёламі польнымі; ты будзеш хадзіць на чэраве тваім, і будзеш есьці пыл ва ўсе дні жыцьця твайго; |
| 72 | GEN 3:16 | Жонцы сказаў: множачы памножу скруху тваю ў цяжарнасьці тваёй; у хворасьці будзеш нараджаць дзяцей; і да мужа твайго цяга твая, і ён будзе валадарыць над табою. |
| 73 | GEN 3:17 | А Адаму сказаў: за тое, што ты паслухаўся голасу жонкі тваёй і еў з дрэва, пра якое Я наказаў табе, сказаўшы: «ня еж зь яго», праклятая зямля за цябе; са скрухаю будзеш карміцца зь яе ва ўсе дні жыцьця твайго; |
| 76 | GEN 3:20 | І назваў Адам імя жонцы сваёй: Ева, бо яна стала маці ўсіх, хто жыве. |
| 79 | GEN 3:23 | І выслаў яго Гасподзь Бог з саду Эдэмскага, каб урабляў зямлю, зь якое ён узяты. |
| 83 | GEN 4:3 | Празь некаторы час Каін прынёс ад пладоў зямлі дар Госпаду; |
| 84 | GEN 4:4 | і Авель таксама прынёс ад першародных статку свайго і ад тлушчу іхняга. І прыхінуўся Гасподзь да Авеля і да дару ягонага; |
| 87 | GEN 4:7 | Калі робіш добрае, дык ці не падымаеш твару? а калі ня робіш добрага, дык пад дзьвярыма грэх ляжыць; ён вабіць цябе да сябе, але ты пануй над ім. |
| 91 | GEN 4:11 | і сёньня пракляты ты ад зямлі, якая разьзявіла вусны свае прыняць кроў брата твайго ад рукі тваёй; |
| 92 | GEN 4:12 | калі ты будзеш урабляць зямлю, яна ня будзе болей даваць сілы сваёй табе; ты будзеш выгнанец і бадзяга на зямлі. |
| 97 | GEN 4:17 | І спазнаў Каін жонку сваю; і яна зачала і нарадзіла Эноха. І пабудаваў ён горад; і назваў горад імем сына свайго: Энох. |
| 100 | GEN 4:20 | Ада нарадзіла Явала: ён быў бацька тых, што жылі ў намётах са статкамі. |
| 101 | GEN 4:21 | Імя брата ягонага Ювал: ён быў бацька ўсіх тых, што ігралі на гусьлях і жалейцы. |
| 102 | GEN 4:22 | Цыла таксама нарадзіла Тувалкаіна, які быў кавалём усіх спарудаў зь медзі і жалеза. І сястра Тувалкаіна Наэма. |
| 106 | GEN 4:26 | У Сіфа таксама нарадзіўся сын, і ён даў яму імя: Энос; тады пачалі заклікаць імя Госпада. |
| 110 | GEN 5:4 | Дзён Адама пасьля нараджэньня ім Сіфа было васямсот гадоў, і спарадзіў ён сыноў і дачок. |
| 111 | GEN 5:5 | А ўсіх дзён жыцьця Адамавага было дзевяцьсот трыццаць гадоў; і ён памёр. |
| 114 | GEN 5:8 | А ўсіх дзён Сіфавых было дзевяцьсот дванаццаць гадоў; і ён памёр. |
| 117 | GEN 5:11 | А ўсіх дзён Эносавых было дзевяцьсот пяць гадоў; і ён памёр. |
| 120 | GEN 5:14 | А ўсіх дзён Каінанавых было дзевяцьсот дзесяць гадоў; і ён памёр. |
| 123 | GEN 5:17 | А ўсіх дзён Малелэілавых было васямсот дзевяноста пяць гадоў; і ён памёр. |
| 126 | GEN 5:20 | А ўсіх дзён Ярэдавых было дзевяцьсот шэсьцьдзясят два гады; і ён памёр. |
| 129 | GEN 5:23 | А ўсіх дзён Эноха было трыста шэсьцьдзясят пяць гадоў. |
| 133 | GEN 5:27 | А ўсіх дзён Мафусалавых было дзевяцьсот шэсьцьдзясят дзевяць гадоў; і ён памёр. |
| 135 | GEN 5:29 | і даў яму імя: Ной, сказаўшы: ён суцешыць нас у працы нашай і ў працы рук нашых, калі ўрабляцьме зямлю, якую пракляў Гасподзь Бог. |
| 137 | GEN 5:31 | А ўсіх дзён Ламэхавых было сямсот семдзесят сем гадоў; і ён памёр. |
| 147 | GEN 6:9 | Вось жыцьцё Ноевае: Ной быў чалавек праведны і беззаганны ў родзе сваім; Ной хадзіў прад Богам. |
| 151 | GEN 6:13 | І сказаў Гасподзь Бог Ною: канец усякай плоці прыйшоў прад аблічча Маё, бо зямля напоўнілася ад іх зладзействамі; і вось, я вынішчу іх зь зямлі. |
| 155 | GEN 6:17 | І вось, Я навяду на зямлю патоп водны, каб вынішчыць усякую плоць, у якой ёсьць дух жыцьця, пад нябёсамі: усё, што ёсьць на зямлі, пазбудзецца жыцьця. |
| 157 | GEN 6:19 | Увядзі таксама ў каўчэг з усіх жывёл, і ад кожнае плоці па пары, каб яны засталіся з табою жывыя; мужчынскага полу і жаночага хай яны будуць. |
| 160 | GEN 6:22 | І зрабіў Ной усё: як наказаў яму Гасподзь Бог, так ён і зрабіў. |
| 164 | GEN 7:4 | бо празь сем дзён Я буду выліваць дождж на зямлю сорак дзён і сорак ночаў; і вынішчу ўсё існае, што Я стварыў, з улоньня зямлі. |
| 165 | GEN 7:5 | Ной зрабіў усё, што Гасподзь Бог наказаў яму. |
| 170 | GEN 7:10 | Празь сем дзён воды патопу прыйшлі на зямлю. |
| 172 | GEN 7:12 | і ліў на зямлю дождж сорак дзён і сорак ночаў. |
| 174 | GEN 7:14 | Яны, і ўся жывёла паводле роду іхняга, і ўсякае быдла паводле роду яго, і ўсе гады, паўзуны па зямлі, паводле роду іхняга, і ўсё лётнае паводле роду ягонага, усе птушкі, усе крылатыя. |
| 175 | GEN 7:15 | І ўвайшлі да Ноя ў каўчэг па пары ад усякай плоці, у якой ёсьць дух жыцьця; |
| 177 | GEN 7:17 | І доўжылася на зямлі паводка сорак дзён, і памножылася вада і падняўся каўчэг, і ён узвысіўся над зямлёю; |
| 179 | GEN 7:19 | І ўзмацнела вада на зямлі незвычайна, так што пакрыліся ўсе высокія горы, якія ёсьць пад усім небам: |
| 181 | GEN 7:21 | І зьнежыцьцёвела ўсякая плоць, якая рухаецца па зямлі, і птушкі і быдла, і зьвяры і ўсе гады, якія поўзаюць па зямлі, і ўсе людзі; |