Wildebeest analysis examples for:   bel-bel   -    February 11, 2023 at 18:03    Script wb_pprint_html.py   by Ulf Hermjakob

29  GEN 1:29  І сказаў Бог: вось, Я даў вам усякую траву, што сее насеньне, якая ёсьць на ўсёй зямлі, і ўсякае дрэва, у якога плод дрэўны, што сее насеньне, - вам гэта будзе ежаю:
205  GEN 8:21  І нюхаў Гасподзь прыемныя пахошчы, і сказаў Гасподзь у сэрцы Сваім: ня буду больш праклінаць зямлю за чалавека, бо намысел сэрца чалавечага - зло ад маладосьці ягонай; і ня буду болей пабіваць усё жывое, як Я зрабіў:
355  GEN 14:18  і Мэлхісэдэк, цар Салімскі, вынес хлеб і віно, - ён быў сьвятар Бога Ўсявышняга, -
402  GEN 17:4  Я - вось запавет Мой з табою: ты будзеш бацька мноства народаў,
599  GEN 24:7  Гасподзь, Бог неба, Які ўзяў мяне з дома бацькі майго і зь зямлі нараджэньня майго, Які гаварыў мне і Які прысягнуў мне, кажучы: нашчадкам тваім дам гэтую зямлю, - Ён пашле анёла Свайго перад табою, і ты возьмеш жонку сыну майму адтуль;
606  GEN 24:14  і дзяўчына, якой я скажу: нахілі збанок твой, я нап'юся; і яна скажа: пі, я і вярблюдам тваім дам піць, - вось тая, якую Ты назначыў рабу Твайму Ісааку; і з гэтага даведаюся я, што Ты чыніш мілату гаспадару майму.
622  GEN 24:30  І калі ён убачыў завушніцу і запясьці на руках у сястры сваёй, якая казала: так гаварыў са мною чалавек гэты, - дык прыйшоў да чалавека, і вось, ён стаіць каля вярблюдаў ля крыніцы;
636  GEN 24:44  і якая скажа мне: і ты пі, і вярблюдам тваім я начэрпаю, - вось жонка, якую Гасподзь вызначыў сыну гаспадара майго.
757  GEN 27:29  хай паслужаць табе народы, хай паклоняцца табе плямёны: будзь гаспадаром над братамі тваімі, і хай паклоняцца табе сыны маці тваёй; кляцьбіты твае - праклятыя; і дабраславенцы твае - дабраславёныя.
758  GEN 27:30  Як толькі ўчыніў Ісаак дабраславеньне над Якавам, і як толькі выйшаў Якаў ад аблічча Ісаака, бацькі свайго, - Ісаў, брат ягоны, прыйшоў з ловаў сваіх.
791  GEN 28:17  І спалохаўся і сказаў: якое страшнае месца гэтае! гэта ня што іншае, як дом Божы, гэта - брама нябесная.
795  GEN 28:21  і я ў міры вярнуся ў дом бацькі майго, і будзе Гасподзь маім Богам, -
846  GEN 30:15  Але Лія сказала ёй: няўжо мала табе - завалодаць мужам маім, што ты дамагаешся і мандрагораў сына майго? Рахіль сказала: дык няхай ён ляжа з табою гэтай ночы, за мандрагоры сына твайго.
904  GEN 31:30  Але хай бы ты пайшоў, бо табе не цярпелася быць у доме ў бацькі твайго, - навошта ты ўкраў багоў маіх?
916  GEN 31:42  Калі б ня быў са мною Бог бацькі майго, Бог Абрагама і страх Ісаака, - ты б цяпер адпусьціў мяне ні з чым. Бог убачыў гароту маю і працу рук маіх і заступіўся за мяне ўчора.
917  GEN 31:43  І адказваў Лаван і сказаў Якаву: дочкі - мае дочкі; дзеці - мае дзеці; быдла - маё быдла, і ўсё, што ты бачыш, гэта маё; ці магу я цяпер што зрабіць з дочкамі маімі і зь дзецьмі іхнімі, якія народжаны імі?
1005  GEN 34:24  І паслухаліся Эмора і Сіхема, сына ягонага, усе, хто выходзіў з брамы горада ягонага: і абрэзаны быў увесь мужчынскі пол, - усе, хто выходзіў з брамы горада ягонага.
1087  GEN 37:3  Ізраіль любіў Язэпа больш за ўсіх сыноў сваіх, бо ён быў сын старасьці ягонай, - і зрабіў яму розных колераў вопратку.
1136  GEN 38:16  Ён павярнуўся да яе і сказаў: увайду я да цябе. Бо ня ведаў, што гэта - нявестка ягоная. Яна сказала: што ты дасі мне, калі ўвойдзеш да мяне?
1169  GEN 39:19  Калі гаспадар ягоны пачуў словы жонкі сваёй, якія яна сказала яму, кажучы: так учыніў са мною раб твой, - дык запалаў гневам;
1185  GEN 40:12  І сказаў яму Язэп: вось тлумачэньне яго: тры галінкі - гэта тры дні;
1191  GEN 40:18  І адказваў Язэп і сказаў: вось тлумачэньне яго: тры кашы - гэта тры дні.
1262  GEN 42:9  І ўспомніў Язэп сны, якія сьніліся яму пра іх; і сказаў ім: вы - выведнікі, вы прыйшлі паглядзець галізну зямлі гэтай.
1289  GEN 42:36  І сказаў ім Якаў, бацька іхні: вы пазбавілі мяне дзяцей: Язэпа няма, і Сымона няма, і Веньяміна ўзяць хочаце, - усё гэта на мяне!
1312  GEN 43:21  і сталася, што, калі прыйшлі мы на начлег і адкрылі мяшкі нашыя, - вось срэбра кожнага ў мяшку ягоным, срэбра наша паводле вагі сваёй, і мы вяртаем яго сваімі рукамі;
1362  GEN 45:3  І сказаў Язэп братам сваім: я - Язэп, ці жывы яшчэ бацька мой? Але браты ягоныя не маглі адказваць яму, бо яны сумеліся перад ім.
1363  GEN 45:4  І сказаў Язэп братам сваім: падыдзеце да мяне. Яны падышлі. Ён сказаў: я - Язэп, брат ваш, якога вы прадалі ў Егіпет;
1393  GEN 46:6  І ўзялі яны быдла сваё і маёмасьць сваю, якую набылі ў зямлі Ханаанскай, і прыйшлі ў Егіпет, - Якаў і ўвесь род ягоны зь ім.
1421  GEN 46:34  дык вы скажэце: мы, рабы твае, уласьнікамі статкаў былі з маладосьці нашай да сёньня, і мы і бацькі нашыя, - каб вас пасялілі ў зямлі Гесэм. Бо гідотны Егіпцянам усякі пастухавечы.
1470  GEN 48:18  і сказаў Язэп бацьку свайму: ня так, бацька мой, бо гэта - першынец; пакладзі на яго правую руку тваю.
1477  GEN 49:3  Рувім, першынец мой! ты - цьвярдыня мая і пачатак сілы маёй, вяршыня годнасьці і вяршыня магутнасьці;
1489  GEN 49:15  І ўбачыш ты, што спакой табе добры і зямля корміць: схіліш сьпіну сваю пад цяжарам і будзеш насіць, каб жыць бяз клопату, - такая плата твая.
1493  GEN 49:19  Гад, - натоўп будзе цясьніць яго, але ён адцісьне яго па пятах.
1494  GEN 49:20  Асіру - занадта тлусты хлеб ягоны, і ён будзе дастаўляць царскія прысмакі.
1495  GEN 49:21  Напталім - вольная касуля, гаварыцьмеш прыгожыя словы.
1496  GEN 49:22  Язэп - парастак пладаноснага дрэва, парастак пладаноснага дрэва над крыніцай; гольле яго раскінулася над сьцяною.
1509  GEN 50:2  І загадаў Язэп слугам сваім - урачам, бальзамаваць бацьку яго; і ўрачы набальзамавалі Ізраіля.
1594  EXO 3:14  Бог сказаў Майсею: Я - Сутны. І сказаў: так скажы сынам Ізраілевым: Сутны паслаў мяне да вас.
1628  EXO 4:26  І адышоў ад яго Гасподзь. Тады сказала яна: жаніх крыві - па абразаньні.
1656  EXO 5:23  бо з таго часу, як я прыйшоў да фараона і пачаў гаварыць ад імя Твайго, ён пачаў горш абыходзіцца з народам гэтым; а вызваліць - Ты ня вызваліў народу Твайго.
1682  EXO 6:26  Аарон і Майсей, гэта - тыя, каму сказаў Гасподзь: выведзіце сыноў Ізраілевых зь зямлі Егіпецкай паводле рушэньняў іхніх.
1690  EXO 7:4  фараон не паслухаецца вас, і Я накладу руку Маю на Егіпет і выведу войска Маё, народ Мой, сыноў Ізраілевых, зь зямлі Егіпецкай - судамі вялікімі;
1695  EXO 7:9  калі фараон скажа вам: зрабеце цуд, дык ты скажы Аарону: вазьмі посах твой і кінь перад фараонам, - ён зробіцца зьмеем.
1705  EXO 7:19  І сказаў Гасподзь Майсею: скажы Аарону: вазьмі посах твой і працягні руку тваю на воды Егіпцянаў: на рэкі іхнія, на патокі іхнія, на азёры іхнія і на ўсякае зьмясьцілішча водаў іхніх, - і ператворацца ў кроў, і будзе кроў па ўсёй зямлі Егіпецкай і ў драўляным і ў каменным посудзе.
1760  EXO 9:17  ты яшчэ супрацьстаіш народу Майму, каб не адпускаць яго, -
1825  EXO 12:8  няхай зьядуць мяса зь яго ў гэтую самую ноч, сьпечанае на агні, - з прэсным хлебам і з горкімі травамі няхай зьядуць яго;
1828  EXO 12:11  А ежце яго так: хай будзе паясьніца ваша перапяразана, абутак ваш на нагах вашых і кіі вашыя ў руках вашых, і ежце яго пасьпешліва: гэта - Пасха Гасподняя.
1859  EXO 12:42  Гэта - ноч чуваньня Госпаду за вывад іх зь зямлі Егіпецкай; гэта самая ноч - чуваньне Госпаду ва ўсіх сыноў Ізраілевых у роды іхнія.
1873  EXO 13:5  І калі ўвядзе цябе Гасподзь у зямлю Хананэяў і Хэтэяў, і Амораў і Эвэяў і Евусэяў, якою запрысягнуўся Ён бацькам тваім, што дасьць табе зямлю, дзе цячэ малако і мёд, - дык учыняй гэта служэньне ў гэтым месяцы;
1879  EXO 13:11  І калі выведзе цябе Гасподзь у зямлю Ханаанскую, як ён запрысягаўся табе і бацькам тваім, і дасьць яе табе, -
1883  EXO 13:15  бо калі фараон упарціўся адпусьціць нас, Гасподзь усьмерціў усіх першынцаў у зямлі Егіпецкай, ад першынца чалавечага да першынца з жывёлы, - таму я прыношу ў ахвяру Госпаду ўсё, што расхіляе сьцёгны, мужчынскага полу, а кожнага першынца з сыноў маіх выкупляю;
1903  EXO 14:13  Але Майсей сказаў народу: ня бойцеся, стойце - і ўбачыце выратаваньне ад Госпада, якое Ён дасьць вам і сёньня, бо Егіпцянаў, якіх вы бачыце сёньня, больш ня ўбачыце вавек;
1934  EXO 15:13  Ты вёў міласьцю Тваёю народ гэты, які Ты выбавіў, - павёў сілаю Тваёю да сьвятой сялібы Тваёй.
1944  EXO 15:23  Прыйшлі ў Мэру - і не маглі піць вады ў Мэры, бо яна была горкая, чаму і дадзена таму месцу назва: Мэра.
1960  EXO 16:12  Я пачуў нараканьні сыноў Ізраілевых; скажы ім: увечары будзеце есьці мяса, а раніцай насыціцеся хлебам - і ўведаеце, што Я Гасподзь, Бог ваш.
1968  EXO 16:20  Але не паслухаліся яны Майсея, і пакінулі ад гэтага некаторыя да раніцы, - і завяліся чэрві, і яно прасьмердла. І ўгневаўся на іх Майсей.
1975  EXO 16:27  Але некаторыя зь людзей выйшлі ў сёмы дзень зьбіраць - і не знайшлі.
2062  EXO 20:10  а дзень сёмы - субота Госпаду, Богу твайму: не рабі ў гэты ніякай працы ні ты, ні сын твой, ні дачка твая, ні раб твой, ні рабыня твая, ні быдла тваё, ні прыхадзень, які ў брамах тваіх;
2083  EXO 21:5  але калі раб скажа: люблю гаспадара майго, жонку маю і дзяцей маіх, не пайду на волю, -
2109  EXO 21:31  Ці сына забадае, ці дачку забора, - паводле гэтага закона рабіць зь ім.
2124  EXO 22:9  Калі хто аддасьць блізкаму свайму асла, альбо вала, альбо авечку, альбо якое-небудзь іншае быдла на захаваньне, а ён памрэ, альбо будзе пашкоджаны, альбо зьведзены, так што ніхто гэтага ня ўбачыць, -
2141  EXO 22:26  бо яна адзінае покрыва ў яго, яна - адзеньне цела ягонага, у чым будзе ён спаць? дык вось, калі ён залямантуе да Мяне, Я пачую, бо Я міласэрны.
2248  EXO 26:12  А лішак, які застаецца ад заслонаў скініі, - палавіна лішняй заслоны хай будзе зьвешана на тыльным баку скініі;
2284  EXO 27:11  Таксама і ўдоўж на паўночным баку - заслоны ў сто локцяў даўжынёю; слупоў для іх дваццаць, і падножжаў для іх дваццаць медных, гачыкі ў слупоў і повязі на іх з срэбра.
2285  EXO 27:12  А ў шырыню двара з заходняга боку - заслоны ў пяцьдзясят локцяў; слупоў для іх дзесяць, і падножжаў да іх дзесяць.
2286  EXO 27:13  І ў шырыню двара зь відавога боку на ўсход - у пяцьдзясят локцяў;
2287  EXO 27:14  Да аднаго боку - заслоны ў пятнаццаць локцяў, слупоў для іх тры, і падножжаў да іх тры.
2288  EXO 27:15  І да другога боку - заслоны ў пятнаццаць, слупоў для іх тры, і падножжаў для іх тры.
2292  EXO 27:19  Усе прылады скініі дзеля ўсякага ўжытку ў ёй, і ўсе калы яе, усе калы двара - зь медзі.
2311  EXO 28:17  і ўстаў у яго апраўленыя камяні ў чатыры рады; побач рубін, тапаз, смарагд - гэта адзін рад;
2358  EXO 29:21  і вазьмі крыві, якая на ахвярніку, і алею памазаньня, і пакрапі на Аарона і на вопратку ягоную, і на сыноў ягоных і на вопратку сыноў ягоных зь ім, - і будуць асьвечаныя, ён і вопратка ягоная, і сыны ягоныя і вопратка іхняя зь ім.
2363  EXO 29:26  І вазьмі грудзіну барана ўручэньня, які для Аарона, і прынясі іх, патрасаючы перад абліччам Гасподнім, - і гэта будзе твая доля;
2364  EXO 29:27  і асьвяці грудзіну прынашэньня, якою патрасаў, і лапатку паднашэньня, якую падносіў, з барана ўручэньня, які для Аарона і для сыноў ягоных, -
2365  EXO 29:28  і будзе гэта Аарону і сынам ягоным у надзел вечны ад сыноў Ізраілевых, бо гэта - паднашэньне; паднашэньне павінна быць ад сыноў Ізраілевых пры мірных ахвярах, паднашэньне іх Госпаду.
2391  EXO 30:8  і калі Аарон запальвае лампады ўвечары, ён будзе дыміць ім: гэта - заўсёднае дымленьне перад Госпадам у роды вашыя.
2415  EXO 30:32  целы астатніх людзей ня трэба памазваць ім, і складам яго не рабеце падобнага на яго; яно - сьвятыня: сьвятыняю павінна быць вам;
2434  EXO 31:13  скажы сынам Ізраілевым так: суботы Мае шануйце, бо гэта - азнака паміж Мною і вамі ў роды вашыя, каб вы ведалі, што Я Гасподзь, Які асьвячае вас;
2438  EXO 31:17  гэта - азнака паміж Мною і сынамі Ізраілевымі навечна, бо за шэсьць дзён стварыў Гасподзь неба і зямлю, а ў дзень сёмы спачыў і ўпакоіўся.
2448  EXO 32:9  І сказаў Гасподзь Майсею: Я бачыў народ гэты, і вось, народ ён - цьвёрдахрыбетны;
2493  EXO 33:19  І сказаў: Я правяду перад табою ўсю славу Маю і абвяшчу імя Яговы перад табою: і каго памілаваць - памілую, каго пашкадаваць - пашкадую.
2645  EXO 38:11  І па паўночным баку - заслоны ў сто локцяў; слупоў для іх дваццаць і падножжаў да іх дваццаць медных; гачкі ў слупоў і повязі з срэбра.
2646  EXO 38:12  І з заходняга боку - заслоны ў пяцьдзясят локцяў, слупоў для іх дзесяць і падножжаў да іх дзесяць, гачкі ў слупах і повязі іх з срэбра.
2647  EXO 38:13  І зь відавога боку на ўсход - заслоны ў пяцьдзясят локцяў.
2648  EXO 38:14  Для аднаго боку брамы двара - заслоны ў пятнаццаць локцяў, слупоў для іх тры і падножжаў да іх тры;
2649  EXO 38:15  і для другога боку - заслоны ў пятнаццаць локцяў, слупоў для іх тры і падножжаў да іх тры.
2675  EXO 39:10  і ўставілі ў яго ў чатыры рады камяні; побач: рубін, тапаз, смарагд, - гэта першы рад;
2749  LEV 1:3  Калі ахвяра яго - цэласпаленьне з буйнога быдла, няхай прынясе яе з мужчынскага полу, без пахібы; хай прывядзе яе да дзьвярэй скініі сходу, каб здабыць яму ўпадабаньне прад Госпадам;
2750  LEV 1:4  і пакладзе руку сваю на галаву ахвяры цэласпаленьня - і набудзе ён упадабаньне, дзеля ачышчэньня грахоў ягоных;
2790  LEV 3:11  сьвятар спаліць гэта на ахвярніку: гэта ежа агню - ахвяра Госпаду.
2795  LEV 3:16  і спаліць іх сьвятар на ахвярніку: гэта ежа агню - прыемная духмянасьць; увесь тлушч Госпаду.
2799  LEV 4:3  калі сьвятар памазаны згрэшыць і зробіць вінаватым народ, - дык за грэх свой, якім зграшыў, няхай прынясе з буйнога быдла цяля, без пахібы, Госпаду ў ахвяру за грэх,
2853  LEV 5:22  альбо знойдзе згубленае і затнецца ў тым, і запрысягнецца ілжыва ў чым-небудзь, што людзі робяць і тым грэшаць, -
3028  LEV 11:30  тхор, хамелеон, ласка, сьлімак і жаба, -
3042  LEV 11:44  бо Я - Гасподзь, Бог ваш; асьвячайцеся і будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты; і не апаганьвайце душаў вашых якой-небудзь жывёлай, што поўзае па зямлі,
3043  LEV 11:45  бо Я - Гасподзь, Які вывеў вас зь зямлі Егіпецкай, каб быць вашым Богам; дык вось, будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты.
3066  LEV 13:13  і ўбачыць сьвятар, што праказа пакрыла ўсё цела ягонае, - дык ён абвесьціць хворага чыстым, бо ўсё ператварылася ў белае: ён чысты.
3102  LEV 13:49  і пляма будзе зеленаватая альбо чырванаватая на вопратцы, альбо на скуры, альбо на аснове, альбо на ўтоку, альбо на якой-небудзь скураной рэчы, - дык гэта струпля праказы: трэба паказаць яе сьвятару;
3168  LEV 14:56  і пра праказу на вопратцы і на доме, і пра пухліну, і пра лішаі, і пра плямы, -
3217  LEV 16:15  І заколе казла ў ахвяру за грэх за народ, і ўнясе кроў ягоную за заслону, і зробіць з крывёю ягонаю тое самае, што рабіў з крывёю цяляці, і пакропіць ёю на века і перад векам, -
3329  LEV 20:10  Калі хто будзе пералюбнічаць з жонкаю замужняю, калі хто будзе пералюбнічаць з жонкаю блізкага свайго, - хай будуць аддадзены сьмерці і пералюбнік і пералюбніца.