Wildebeest analysis examples for:   bel-bel   Word.    February 11, 2023 at 18:03    Script wb_pprint_html.py   by Ulf Hermjakob

1  GEN 1:1  На пачатку стварыў Бог неба і зямлю.
2  GEN 1:2  А зямля была нябачная і пустая і цемра над безданьню, і Дух Божы лунаў над вадою.
3  GEN 1:3  І сказаў Бог: хай будзе сьвятло. І сталася сьвятло.
4  GEN 1:4  І ўбачыў Бог сьвятло, што яно добра, і аддзяліў Бог сьвятло ад цемры.
5  GEN 1:5  І назваў Бог сьвятло днём, а цемру ноччу. І быў вечар, і была раніца: дзень адзін.
6  GEN 1:6  І сказаў Бог: хай будзе цьвердзь пасярод вады, і хай аддзяляе яна ваду ад вады.
7  GEN 1:7  І стварыў Бог цьвердзь, і аддзяліў ваду, якая пад цьвердзю, ад вады, якая над цьвердзю. І сталася так.
8  GEN 1:8  І назваў Бог цьвердзь небам. І быў вечар, і была раніца: дзень другі.
9  GEN 1:9  І сказаў Бог: хай зьбярэцца вада, якая пад небам, у адно месца, і хай явіцца суша. І сталася так.
10  GEN 1:10  І назваў Бог сушу зямлёю, а збор вады назваў морамі. І ўбачыў Бог, што гэта добра.
11  GEN 1:11  І сказаў Бог: хай уродзіць зямля зеляніну, траву, каб сеяла насеньне, дрэва плоднае, каб радзіла паводле роду свайго плод, у якім насеньне яго на зямлі. І сталася так.
12  GEN 1:12  І ўтварыла зямля зеляніну, траву, што сеяла насеньне паводле роду яе, і дрэва, што радзіла плод, у якім насеньне паводле роду ягонага. І ўбачыў Бог, што гэта добра.
13  GEN 1:13  І быў вечар, і была раніца: дзень трэці.
15  GEN 1:15  і хай будуць яны сьвяцільнямі на цьвердзі нябеснай, каб сьвяціць на зямлю. І сталася так.
18  GEN 1:18  і кіраваць днём і ноччу, і аддзяляць сьвятло ад цемры. І ўбачыў Бог, што гэта добра.
19  GEN 1:19  І быў вечар, і была раніца: дзень чацьвёрты.
20  GEN 1:20  І сказаў Бог: хай утворыць вада паўзуноў, душу жывую; і птушкі хай паляцяць над зямлёю, па цьвердзі нябеснай.
21  GEN 1:21  І стварыў Бог рыб вялікіх і ўсякую душу жывёл паўзуноў, якіх утварыла вада, паводле роду іх, і ўсякую птушку крылатую паводле роду яе. І ўбачыў Бог, што гэта добра.
22  GEN 1:22  І дабраславіў іх Бог, кажучы: пладзецеся і множцеся, і напаўняйце воды ў морах, і птушкі хай множацца на зямлі.
23  GEN 1:23  І быў вечар, і была раніца: дзень пяты.
24  GEN 1:24  І сказаў Бог: хай утворыць зямля душу жывую паводле роду яе, быдла, і гадаў, і зьвяроў зямных паводле роду іх. І сталася так.
25  GEN 1:25  І стварыў Бог жывёл зямных паводле роду іх, і быдла паводле роду яго, і ўсіх гадаў зямных паводле роду іх. І ўбачыў Бог, што гэта добра.
26  GEN 1:26  І сказаў Бог: створым чалавека паводле вобразу Нашага, паводле падабенства Нашага; і хай валадараць яны над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над быдлам, і над усёю зямлёю, і над усімі гадамі, што поўзаюць па зямлі.
27  GEN 1:27  І стварыў Бог чалавека паводле вобразу Свайго, паводле вобразу Божага стварыў яго; мужчыну і жанчыну стварыў іх.
28  GEN 1:28  І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: пладзецеся і множцеся, і напаўняйце зямлю і валодайце ёю, і валадарце над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над усякай жывёлаю, што поўзае па зямлі.
30  GEN 1:30  а ўсім зьвярам зямным, і ўсім птушкам нябесным, і ўсякаму, што поўзае па зямлі, у якім душа жывая, даў Я ўсю зеляніну травяную на ежу. І сталася так.
31  GEN 1:31  І ўбачыў Бог усё, што Ён стварыў, і вось, добра вельмі. І быў вечар, і была раніца: дзень шосты.
32  GEN 2:1  Так створаны неба і зямля і ўсё войска іх.
34  GEN 2:3  і дабраславіў Бог сёмы дзень і асьвяціў яго; бо ў той дзень спачыў ад усіх дзеяў Сваіх, якія Бог тварыў і ствараў.
37  GEN 2:6  але пара падымалася зь зямлі і расіла ўсё ўлоньне зямлі.
38  GEN 2:7  І стварыў Гасподзь Бог чалавека з пылу зямнога і ўдыхнуў у твар ягоны дыханьне жыцьця, і зрабіўся чалавек душою жывою.
39  GEN 2:8  І пасадзіў Гасподзь Бог рай у Эдэме на ўсходзе, і зьмясьціў там чалавека, якога стварыў.
40  GEN 2:9  І выгадаваў Гасподзь Бог зь зямлі кожнае дрэва прыемнае з выгляду і добрае ў ежу, і дрэва жыцьця пасярод раю, і дрэва спазнаньня дабра і зла.
41  GEN 2:10  З Эдэма выплывала рака на арашэньне раю; і потым разьдзялялася на чатыры ракі.
43  GEN 2:12  і золата той зямлі добрае; там бдолах і камень анікс.
44  GEN 2:13  Імя другой ракі Гіхон (Геон): яна абцякае ўсю зямлю Куш.
45  GEN 2:14  Імя трэцяй ракі Хідэкель (Тыгр): яна працякае перад Асірыяй. Чацьвёртая рака Еўфрат.
46  GEN 2:15  І ўзяў Гасподзь Бог чалавека, якога стварыў, і пасяліў яго ў садзе Эдэмскім, каб урабляць яго і захоўваць яго.
48  GEN 2:17  а з дрэва спазнаньня дабра і зла, ня еж зь яго; бо ў дзень, калі ты пакаштуеш зь яго, сьмерцю памрэш.
49  GEN 2:18  І сказаў Гасподзь Бог: нядобра быць чалавеку аднаму; створым яму памочніка, адпаведнага яму.
50  GEN 2:19  Гасподзь Бог утварыў зь зямлі ўсіх жывёл польных і ўсіх птушак нябесных, і прывёў іх да чалавека, каб бачыць, як ён іх назаве, і каб, як назаве чалавек кожную душу жывую, так і было імя ёй.
51  GEN 2:20  І назваў чалавек імёны ўсяму быдлу і птушкам нябесным і ўсім зьвярам польным; але чалавеку не знайшлося памочніка, падобнага да яго.
52  GEN 2:21  І навёў Гасподзь Бог на чалавека моцны сон; і, калі ён заснуў, узяў адну рабрыну ягоную, і закрыў тое месца плоцьцю.
53  GEN 2:22  І стварыў Гасподзь Бог з рабрыны, узятай у чалавека, жанчыну, і прывёў яе да чалавека.
54  GEN 2:23  І сказаў чалавек: вось, гэта костка ад касьцей маіх і плоць ад плоці маёй; яна будзе называцца жонкаю, бо ўзятая ад мужа свайго.
55  GEN 2:24  Таму пакіне чалавек бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй; і будуць адна плоць.
56  GEN 2:25  І былі абое голыя, Адам і жонка ягоная, і не саромеліся.
57  GEN 3:1  Зьмей быў хітрэйшы за ўсіх зьвяроў польных, якіх стварыў Гасподзь Бог. І сказаў зьмей жанчыне: ці сапраўды сказаў Бог: ня ежце ні зь якога дрэва ў раі?
59  GEN 3:3  толькі пладоў з дрэва, якое пасярод раю, сказаў Бог, ня ежце і не чапайце іх, каб вам не памерці.
61  GEN 3:5  але ведае Бог, што ў дзень, калі вы скаштуеце іх, адамкнуцца вочы вашыя, і вы будзеце, як багі, якія ведаюць дабро і зло.
62  GEN 3:6  І ўбачыла жанчына, што дрэва добрае для ежы, і што яно прыемнае вачам і панаднае, бо дае веду; і ўзяла пладоў зь яго і ела; і дала таксама мужу свайму, і ён еў.
63  GEN 3:7  І адамкнуліся вочы ў іх абаіх, і ўведалі яны, што голыя, і сшылі смакоўныя лісьціны, і зрабілі сабе апаяскі.
64  GEN 3:8  І пачулі голас Госпада Бога, Які хадзіў па раі ў час дзённай прахалоды; і схаваўся Адам і жонка ягоная ад аблічча Госпада Бога паміж дрэвамі раю.
66  GEN 3:10  Ён сказаў: голас твой я пачуў у раі, і спалохаўся, бо я голы, і схаваўся.
68  GEN 3:12  Адам сказаў: жонка, якую Ты даў мне, яна дала мне з дрэва, і я еў.
69  GEN 3:13  І сказаў Гасподзь Бог жонцы: што гэта ты зрабіла? Жонка сказала: зьмей змусьціў мяне, і я ела.
71  GEN 3:15  і варожасьць пакладу паміж табою і паміж жанчынаю, і паміж семем тваім і паміж семем яе; яно будзе біць цябе ў галаву, а ты будзеш джаліць яго ў пяту.
72  GEN 3:16  Жонцы сказаў: множачы памножу скруху тваю ў цяжарнасьці тваёй; у хворасьці будзеш нараджаць дзяцей; і да мужа твайго цяга твая, і ён будзе валадарыць над табою.
75  GEN 3:19  У поце твару твайго будзеш есьці хлеб, пакуль ня вернешся ў зямлю, зь якое ты ўзяты; бо пыл ты і ў пыл вернешся.
76  GEN 3:20  І назваў Адам імя жонцы сваёй: Ева, бо яна стала маці ўсіх, хто жыве.
77  GEN 3:21  І зрабіў Гасподзь Бог Адаму і жонцы яго вопратку скураную і апрануў іх.
78  GEN 3:22  І сказаў Гасподзь Бог: вось, Адам, зрабіўся як адзін з Нас, ведаючы дабро і зло; і цяпер як бы ні працягнуў руку сваю, і ня ўзяў таксама ад дрэва жыцьця, і не пакаштаваў, і не пачаў жыць вечна.
79  GEN 3:23  І выслаў яго Гасподзь Бог з саду Эдэмскага, каб урабляў зямлю, зь якое ён узяты.
80  GEN 3:24  І выгнаў Адама, і паставіў на ўсходзе каля саду Эдэмскага херувіма і палымяны меч, які сам паварочваўся, каб ахоўваць дарогу да дрэва жыцьця.
81  GEN 4:1  Адам спазнаў Еву, жонку сваю; і яна зачала, і нарадзіла Каіна, і сказала: здабыла я чалавека ад Госпада.
82  GEN 4:2  І яшчэ нарадзіла брата ягонага, Авеля. І быў Авель пастух авечак, а Каін быў земляроб.
84  GEN 4:4  і Авель таксама прынёс ад першародных статку свайго і ад тлушчу іхняга. І прыхінуўся Гасподзь да Авеля і да дару ягонага;
85  GEN 4:5  а да Каіна і да дару ягонага не прыхінуўся. Каін моцна засмуціўся, і панік твар ягоны.
87  GEN 4:7  Калі робіш добрае, дык ці не падымаеш твару? а калі ня робіш добрага, дык пад дзьвярыма грэх ляжыць; ён вабіць цябе да сябе, але ты пануй над ім.
88  GEN 4:8  І сказаў Каін Авелю, брату свайму: хадзем у поле. І калі яны былі ў полі, паўстаў Каін на Авеля, брата свайго, і забіў яго.
92  GEN 4:12  калі ты будзеш урабляць зямлю, яна ня будзе болей даваць сілы сваёй табе; ты будзеш выгнанец і бадзяга на зямлі.
94  GEN 4:14  вось, Ты цяпер зганяеш мяне з улоньня зямлі, і ад аблічча Твайго я зьнікну, і буду выгнанцам і бадзягам на зямлі; і кожны, хто спаткаецца са мною, заб'е мяне.
95  GEN 4:15  І сказаў яму Гасподзь: за тое кожнаму, хто заб'е Каіна, адпомсьціцца сямікроць. І зрабіў Гасподзь Каіну азнаку, каб ніхто, спаткаўшыся зь ім, не забіў яго.
96  GEN 4:16  І пайшоў Каін ад аблічча Гасподняга і пасяліўся ў зямлі Нод, на ўсход ад Эдэма.
97  GEN 4:17  І спазнаў Каін жонку сваю; і яна зачала і нарадзіла Эноха. І пабудаваў ён горад; і назваў горад імем сына свайго: Энох.
98  GEN 4:18  У Эноха нарадзіўся Ірад; Ірад спарадзіў Мэхіяэля; Мэхіяэль спарадзіў Мафусала; Мафусал спарадзіў Ламэха.
99  GEN 4:19  І ўзяў сабе Ламэх дзьве жонкі: імя адной: Ада, і імя другой: Цыла.
100  GEN 4:20  Ада нарадзіла Явала: ён быў бацька тых, што жылі ў намётах са статкамі.
101  GEN 4:21  Імя брата ягонага Ювал: ён быў бацька ўсіх тых, што ігралі на гусьлях і жалейцы.
102  GEN 4:22  Цыла таксама нарадзіла Тувалкаіна, які быў кавалём усіх спарудаў зь медзі і жалеза. І сястра Тувалкаіна Наэма.
104  GEN 4:24  калі за Каіна адпомсьціцца ўсямікроць, дык за Ламэха ў семдзесят разоў сямікроць.
105  GEN 4:25  І спазнаў Адам яшчэ Еву, жонку сваю, і яна нарадзіла сына, і дала яму імя: Сіф; бо, казала яна, Бог паклаў мне іншае насеньне, замест Авеля, якога забіў Каін.
106  GEN 4:26  У Сіфа таксама нарадзіўся сын, і ён даў яму імя: Энос; тады пачалі заклікаць імя Госпада.
108  GEN 5:2  мужчыну і жанчыну стварыў іх, і дабраславіў іх, і даў ім імя: чалавек, у дзень стварэньня іх.
109  GEN 5:3  Адам жыў сто трыццаць гадоў, і спарадзіў сына паводле падабенства свайго і паводле вобразу свайго, і даў яму імя: Сіф.
110  GEN 5:4  Дзён Адама пасьля нараджэньня ім Сіфа было васямсот гадоў, і спарадзіў ён сыноў і дачок.
111  GEN 5:5  А ўсіх дзён жыцьця Адамавага было дзевяцьсот трыццаць гадоў; і ён памёр.
112  GEN 5:6  Сіф жыў сто пяць гадоў і спарадзіў Эноса.
113  GEN 5:7  Пасьля нараджэньня Эноса Сіф жыў васямсот сем гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
114  GEN 5:8  А ўсіх дзён Сіфавых было дзевяцьсот дванаццаць гадоў; і ён памёр.
115  GEN 5:9  Энос жыў дзевяноста гадоў і спарадзіў Каінана.
116  GEN 5:10  Пасьля нараджэньня Каінана Энос жыў васямсот пятнаццаць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
117  GEN 5:11  А ўсіх дзён Эносавых было дзевяцьсот пяць гадоў; і ён памёр.
118  GEN 5:12  Каінан жыў семдзесят гадоў і спарадзіў Малелэіла.
119  GEN 5:13  Пасьля нараджэньня Малелэіла Каінан жыў васямсот сорак гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
120  GEN 5:14  А ўсіх дзён Каінанавых было дзевяцьсот дзесяць гадоў; і ён памёр.
121  GEN 5:15  Малелэіл жыў шэсьцьдзясят пяць гадоў і спарадзіў Ярэда.
122  GEN 5:16  Пасьля нараджэньня Ярэда Малелэіл жыў васямсот трыццаць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
123  GEN 5:17  А ўсіх дзён Малелэілавых было васямсот дзевяноста пяць гадоў; і ён памёр.
124  GEN 5:18  Ярэд жыў сто шэсьцьдзясят два гады і спарадзіў Эноха.