| 3 | GEN 1:3 | І сказаў Бог: хай будзе сьвятло. І сталася сьвятло. |
| 5 | GEN 1:5 | І назваў Бог сьвятло днём, а цемру ноччу. І быў вечар, і была раніца: дзень адзін. |
| 6 | GEN 1:6 | І сказаў Бог: хай будзе цьвердзь пасярод вады, і хай аддзяляе яна ваду ад вады. |
| 8 | GEN 1:8 | І назваў Бог цьвердзь небам. І быў вечар, і была раніца: дзень другі. |
| 9 | GEN 1:9 | І сказаў Бог: хай зьбярэцца вада, якая пад небам, у адно месца, і хай явіцца суша. І сталася так. |
| 11 | GEN 1:11 | І сказаў Бог: хай уродзіць зямля зеляніну, траву, каб сеяла насеньне, дрэва плоднае, каб радзіла паводле роду свайго плод, у якім насеньне яго на зямлі. І сталася так. |
| 13 | GEN 1:13 | І быў вечар, і была раніца: дзень трэці. |
| 14 | GEN 1:14 | І сказаў Бог: хай будуць сьвяцілы на цьвердзі нябеснай дзеля аддзяленьня дня ад ночы, і на азнакі і поры, і дні і гады; |
| 16 | GEN 1:16 | І стварыў Бог два сьвяцілы вялікія: сьвяціла большае, каб кіраваць днём, і сьвяціла меншае, каб кіраваць ноччу, і зоркі; |
| 19 | GEN 1:19 | І быў вечар, і была раніца: дзень чацьвёрты. |
| 20 | GEN 1:20 | І сказаў Бог: хай утворыць вада паўзуноў, душу жывую; і птушкі хай паляцяць над зямлёю, па цьвердзі нябеснай. |
| 22 | GEN 1:22 | І дабраславіў іх Бог, кажучы: пладзецеся і множцеся, і напаўняйце воды ў морах, і птушкі хай множацца на зямлі. |
| 23 | GEN 1:23 | І быў вечар, і была раніца: дзень пяты. |
| 24 | GEN 1:24 | І сказаў Бог: хай утворыць зямля душу жывую паводле роду яе, быдла, і гадаў, і зьвяроў зямных паводле роду іх. І сталася так. |
| 26 | GEN 1:26 | І сказаў Бог: створым чалавека паводле вобразу Нашага, паводле падабенства Нашага; і хай валадараць яны над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над быдлам, і над усёю зямлёю, і над усімі гадамі, што поўзаюць па зямлі. |
| 28 | GEN 1:28 | І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: пладзецеся і множцеся, і напаўняйце зямлю і валодайце ёю, і валадарце над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над усякай жывёлаю, што поўзае па зямлі. |
| 29 | GEN 1:29 | І сказаў Бог: вось, Я даў вам усякую траву, што сее насеньне, якая ёсьць на ўсёй зямлі, і ўсякае дрэва, у якога плод дрэўны, што сее насеньне, - вам гэта будзе ежаю: |
| 31 | GEN 1:31 | І ўбачыў Бог усё, што Ён стварыў, і вось, добра вельмі. І быў вечар, і была раніца: дзень шосты. |
| 42 | GEN 2:11 | Імя адной Фісон: яна абцякае ўсю зямлю Хавіла, тую, дзе золата; |
| 47 | GEN 2:16 | І наказаў Гасподзь Бог чалавеку, кажучы: з кожнага дрэва ў садзе ты будзеш есьці; |
| 49 | GEN 2:18 | І сказаў Гасподзь Бог: нядобра быць чалавеку аднаму; створым яму памочніка, адпаведнага яму. |
| 54 | GEN 2:23 | І сказаў чалавек: вось, гэта костка ад касьцей маіх і плоць ад плоці маёй; яна будзе называцца жонкаю, бо ўзятая ад мужа свайго. |
| 57 | GEN 3:1 | Зьмей быў хітрэйшы за ўсіх зьвяроў польных, якіх стварыў Гасподзь Бог. І сказаў зьмей жанчыне: ці сапраўды сказаў Бог: ня ежце ні зь якога дрэва ў раі? |
| 58 | GEN 3:2 | І сказала жанчына зьмею: плады з дрэваў мы можам есьці, |
| 60 | GEN 3:4 | І сказаў зьмей жанчыне: не, не памраце; |
| 65 | GEN 3:9 | І паклікаў Гасподзь Бог Адама і сказаў яму: дзе ты? |
| 66 | GEN 3:10 | Ён сказаў: голас твой я пачуў у раі, і спалохаўся, бо я голы, і схаваўся. |
| 67 | GEN 3:11 | І сказаў Бог: хто сказаў табе, што ты голы? ці ня еў ты з дрэва, зь якога Я забараніў табе есьці? |
| 68 | GEN 3:12 | Адам сказаў: жонка, якую Ты даў мне, яна дала мне з дрэва, і я еў. |
| 69 | GEN 3:13 | І сказаў Гасподзь Бог жонцы: што гэта ты зрабіла? Жонка сказала: зьмей змусьціў мяне, і я ела. |
| 70 | GEN 3:14 | І сказаў Гасподзь Бог зьмею: за тое, што ты зрабіў гэта, пракляты ты перад усім быдлам і перад усімі жывёламі польнымі; ты будзеш хадзіць на чэраве тваім, і будзеш есьці пыл ва ўсе дні жыцьця твайго; |
| 72 | GEN 3:16 | Жонцы сказаў: множачы памножу скруху тваю ў цяжарнасьці тваёй; у хворасьці будзеш нараджаць дзяцей; і да мужа твайго цяга твая, і ён будзе валадарыць над табою. |
| 73 | GEN 3:17 | А Адаму сказаў: за тое, што ты паслухаўся голасу жонкі тваёй і еў з дрэва, пра якое Я наказаў табе, сказаўшы: «ня еж зь яго», праклятая зямля за цябе; са скрухаю будзеш карміцца зь яе ва ўсе дні жыцьця твайго; |
| 76 | GEN 3:20 | І назваў Адам імя жонцы сваёй: Ева, бо яна стала маці ўсіх, хто жыве. |
| 78 | GEN 3:22 | І сказаў Гасподзь Бог: вось, Адам, зрабіўся як адзін з Нас, ведаючы дабро і зло; і цяпер як бы ні працягнуў руку сваю, і ня ўзяў таксама ад дрэва жыцьця, і не пакаштаваў, і не пачаў жыць вечна. |
| 81 | GEN 4:1 | Адам спазнаў Еву, жонку сваю; і яна зачала, і нарадзіла Каіна, і сказала: здабыла я чалавека ад Госпада. |
| 86 | GEN 4:6 | І сказаў Гасподзь Каіну: чаго ты засмуціўся? і чаго панік твар твой? |
| 88 | GEN 4:8 | І сказаў Каін Авелю, брату свайму: хадзем у поле. І калі яны былі ў полі, паўстаў Каін на Авеля, брата свайго, і забіў яго. |
| 89 | GEN 4:9 | І сказаў Гасподзь Каіну: дзе Авель, брат твой? Ён сказаў: ня ведаю; хіба я вартаўнік брату майму? |
| 90 | GEN 4:10 | І сказаў Гасподзь: што ты зрабіў? голас крыві брата твайго крычыць Мне зь зямлі; |
| 93 | GEN 4:13 | І сказаў Каін Госпаду: кара мая большая, чым зьнесьці можна: |
| 95 | GEN 4:15 | І сказаў яму Гасподзь: за тое кожнаму, хто заб'е Каіна, адпомсьціцца сямікроць. І зрабіў Гасподзь Каіну азнаку, каб ніхто, спаткаўшыся зь ім, не забіў яго. |
| 97 | GEN 4:17 | І спазнаў Каін жонку сваю; і яна зачала і нарадзіла Эноха. І пабудаваў ён горад; і назваў горад імем сына свайго: Энох. |
| 99 | GEN 4:19 | І ўзяў сабе Ламэх дзьве жонкі: імя адной: Ада, і імя другой: Цыла. |
| 100 | GEN 4:20 | Ада нарадзіла Явала: ён быў бацька тых, што жылі ў намётах са статкамі. |
| 101 | GEN 4:21 | Імя брата ягонага Ювал: ён быў бацька ўсіх тых, што ігралі на гусьлях і жалейцы. |
| 103 | GEN 4:23 | І сказаў Ламэх жонкам сваім: Ада і Цыла, паслухайце голасу майго; жонкі Ламэхавыя, уважайце словам маім: я забіў чалавека на пошасьць мне і хлопчыка на рану мне; |
| 105 | GEN 4:25 | І спазнаў Адам яшчэ Еву, жонку сваю, і яна нарадзіла сына, і дала яму імя: Сіф; бо, казала яна, Бог паклаў мне іншае насеньне, замест Авеля, якога забіў Каін. |
| 106 | GEN 4:26 | У Сіфа таксама нарадзіўся сын, і ён даў яму імя: Энос; тады пачалі заклікаць імя Госпада. |
| 107 | GEN 5:1 | І вось радавод Адама: калі Бог стварыў чалавека, паводле падабенства Божага стварыў яго, |
| 108 | GEN 5:2 | мужчыну і жанчыну стварыў іх, і дабраславіў іх, і даў ім імя: чалавек, у дзень стварэньня іх. |
| 109 | GEN 5:3 | Адам жыў сто трыццаць гадоў, і спарадзіў сына паводле падабенства свайго і паводле вобразу свайго, і даў яму імя: Сіф. |
| 135 | GEN 5:29 | і даў яму імя: Ной, сказаўшы: ён суцешыць нас у працы нашай і ў працы рук нашых, калі ўрабляцьме зямлю, якую пракляў Гасподзь Бог. |
| 138 | GEN 5:32 | Ною было пяцьсот гадоў; і спарадзіў Ной трох сыноў: Сіма, Хама і Яфэта. |
| 141 | GEN 6:3 | І сказаў Гасподзь Бог: ня вечна Духу Майму быць пагарджаным людзьмі, бо яны плоць; хай будуць дні іхнія сто дваццаць гадоў. |
| 142 | GEN 6:4 | У той час былі на зямлі волаты, асабліва з таго часу, як сыны Божыя пачалі ўваходзіць да дачок людзкіх, яны пачалі нараджаць ім: гэта дужыя, спакон славутыя людзі. |
| 145 | GEN 6:7 | І сказаў Гасподзь: вынішчу з улоньня зямлі людзей, якіх Я стварыў, ад чалавека да быдла, і гадаў і птушак нябесных вынішчу; бо Я пашкадаваў, што стварыў іх. |
| 147 | GEN 6:9 | Вось жыцьцё Ноевае: Ной быў чалавек праведны і беззаганны ў родзе сваім; Ной хадзіў прад Богам. |
| 148 | GEN 6:10 | Ной спарадзіў трох сыноў: Сіма, Хама і Яфэта. |
| 150 | GEN 6:12 | І паглядзеў Гасподзь Бог на зямлю, і вось, яна разбэшчаная: бо ўсякая плоць скрывіла дарогу сваю на зямлі. |
| 151 | GEN 6:13 | І сказаў Гасподзь Бог Ною: канец усякай плоці прыйшоў прад аблічча Маё, бо зямля напоўнілася ад іх зладзействамі; і вось, я вынішчу іх зь зямлі. |
| 153 | GEN 6:15 | І зрабі яго так: даўжыня каўчэга трыста локцяў; шырыня яго пяцьдзясят локцяў, а вышыня яго трыццаць локцяў. |
| 155 | GEN 6:17 | І вось, Я навяду на зямлю патоп водны, каб вынішчыць усякую плоць, у якой ёсьць дух жыцьця, пад нябёсамі: усё, што ёсьць на зямлі, пазбудзецца жыцьця. |
| 160 | GEN 6:22 | І зрабіў Ной усё: як наказаў яму Гасподзь Бог, так ён і зрабіў. |
| 161 | GEN 7:1 | І сказаў Гасподзь Бог Ною: увайдзі ты і ўся сям'я твая ў каўчэг, бо цябе Я ўбачыў праведным прад Мною ў родзе гэтым; |
| 163 | GEN 7:3 | таксама і з птушак нябесных чыстых па сем, мужчынскага полу і жаночага, каб захаваць племя на ўсю зямлю: |
| 179 | GEN 7:19 | І ўзмацнела вада на зямлі незвычайна, так што пакрыліся ўсе высокія горы, якія ёсьць пад усім небам: |
| 183 | GEN 7:23 | Зьнішчылася кожная істота, якая была на паверхні; ад чалавека да быдла, і гадаў і птушак нябесных, усё зьнішчылася зь зямлі: застаўся толькі Ной, і што было зь ім у каўчэзе. |
| 195 | GEN 8:11 | Голуб вярнуўся да яго вечаровай парою, і вось, сьвежы аліўкавы ліст у дзюбе ў яго: і Ной даведаўся, што вада сышла зь зямлі. |
| 199 | GEN 8:15 | І сказаў Бог Ною: |
| 201 | GEN 8:17 | выведзі з сабою ўсе жывёлы, якія з табою, ад усякае плоці, з птушак, і быдла, і ўсіх гадаў, якія поўзаюць па зямлі: хай разыдуцца яны па зямлі, і хай плодзяцца і множацца на зямлі. |
| 205 | GEN 8:21 | І нюхаў Гасподзь прыемныя пахошчы, і сказаў Гасподзь у сэрцы Сваім: ня буду больш праклінаць зямлю за чалавека, бо намысел сэрца чалавечага - зло ад маладосьці ягонай; і ня буду болей пабіваць усё жывое, як Я зрабіў: |
| 207 | GEN 9:1 | І дабраславіў Гасподзь Ноя і сыноў ягоных і сказаў ім: пладзецеся і множцеся, і напаўняйце зямлю; |
| 208 | GEN 9:2 | хай баяцца і хай трымцяць перад вамі ўся жывёла зямная і ўсе птушкі нябесныя, усё, што рухаецца на зямлі, і ўсе рыбы марскія: у вашыя рукі аддадзены яны; |
| 210 | GEN 9:4 | толькі плоці з душою яе, з крывёю яе, ня ежце: |
| 212 | GEN 9:6 | хто пралье кроў чалавечую, таго кроў пральецца рукою чалавека: бо чалавек створаны паводле вобраза Божага; |
| 214 | GEN 9:8 | І сказаў Бог Ною і сынам ягоным зь ім: |
| 218 | GEN 9:12 | І сказаў Бог: вось азнака запавету, які Я станаўлю паміж мною і паміж вамі і паміж усякаю душою жывою, якая з вамі, у роды назаўсёды: |
| 223 | GEN 9:17 | І сказаў Бог Ною: вось азнака запавету, які Я паставіў паміж Мною і паміж усякаю плоцьцю, якая на зямлі. |
| 224 | GEN 9:18 | Сыны Ноя, якія выйшлі з каўчэга, былі: Сім, Хам і Яфэт. А Хам быў бацька Ханаана. |
| 231 | GEN 9:25 | і сказаў: пракляты Ханаан; раб рабоў будзе ён у братоў сваіх. |
| 232 | GEN 9:26 | Потым сказаў: дабраславёны Гасподзь Бог Сімаў; а Ханаан будзе рабом яму; |
| 236 | GEN 10:1 | Вось радавод сыноў Ноевых: Сіма, Хама і Яфэта. Пасьля патопу нарадзіліся ў іх дзеці. |
| 237 | GEN 10:2 | Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Тувал, Мэшэх і Тырас. |
| 238 | GEN 10:3 | Сыны Гамэравыя: Аскеназ, Рыфат і Тагарма. |
| 239 | GEN 10:4 | Сыны Яванавыя: Эліса, Тарсіс, Кітым і Даданім. |
| 241 | GEN 10:6 | Сыны Хамавыя: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан. |
| 242 | GEN 10:7 | Сыны Хушавыя: Сэва, Хавіла, Саўта, Раама і Саўтэха. Сыны Раамавыя: Шэва і Дэдан. |
| 243 | GEN 10:8 | Хуш спарадзіў таксама Німрода: гэты пачаў быць дужым на зямлі; |
| 244 | GEN 10:9 | ён быў дужы зьвералоў прад Госпадам; таму і кажуць: дужы зьвералоў, як Німрод, прад Госпадам. |
| 245 | GEN 10:10 | Царства ягонае спачатку складалі: Вавілон, Эрэх, Акад і Халнэ, у зямлі Сэнаар. |
| 250 | GEN 10:15 | Ад Ханаана нарадзіліся: Сідон, першынец ягоны, Хэт, |
| 257 | GEN 10:22 | Сыны Сімавыя: Элам, Асур, Арфаксад, Луд, Арам. |
| 258 | GEN 10:23 | Сыны Арамавыя: Уц, Хул, Гетэр і Магш. |
| 260 | GEN 10:25 | У Эвэра нарадзіліся два сыны; імя аднаго: Фалек, бо ў дні ягоныя зямля разьдзелена; імя брата ягонага: Ёктан. |
| 270 | GEN 11:3 | І сказалі адно аднаму: наробім цэглы і абпалім агнём. І стала ў іх цэгла замест камянёў, а земляная смала замест вапны. |
| 271 | GEN 11:4 | І сказалі яны: збудуем сабе горад і вежу, вышынёю да нябёсаў, і зробім сабе імя, перш чым расьсеемся па ўлоньні ўсёй зямлі. |
| 273 | GEN 11:6 | І сказаў Гасподзь: вось, адзін народ, і адна ў іх мова; і вось, што пачалі яны рабіць, і не адстануць ад таго, што задумалі рабіць; |
| 276 | GEN 11:9 | Таму дадзена яму імя: Вавілон, бо там зьмяшаў Гасподзь мову ўсёй зямлі, і адтуль расьсеяў іх Гасподзь па ўсёй зямлі. |
| 277 | GEN 11:10 | Вось радавод Сіма: Сіму было сто гадоў і спарадзіў Арфаксада, праз два гады пасьля патопу; |