Wildebeest analysis examples for:   bel-beln   LATIN    February 11, 2023 at 18:03    Script wb_pprint_html.py   by Ulf Hermjakob

201  GEN 8:17  Усіх зьвяроў, якія з табою з кожнага цела, як з птушак, так i са скаціны, і з усіх паўзуноў, што рухаюцца па зямлі, вывядзі з сабою. І няхай разыходзяцца яны на зямлі, няхай плодзяцца і множацца на зямлі”.
204  GEN 8:20  І збудаваў Ной ахвярнiк ГОСПАДУ, і ўзяў з кожнай скаціны чыстай і з кожнай птушкі чыстай, і склаў іх у ахвяру цэласпаленьня на ахвярнiку.
211  GEN 9:5  І толькі кроў вашу душаў вашых Я буду шукаць, з рукі ўсякага зьвера буду шукаць яе, i з рукі чалавека, з рукі кожнага брата ягонага буду шукаць душу чалавека.
217  GEN 9:11  І Я заключаю запавет Мой з вамі, і ўжо больш ня будзе вынішчана ўсякае цела водамі патопу, і больш ня будзе патопу, каб нiшчыць зямлю”.
218  GEN 9:12  І сказаў Бог: “Гэта знак запавету, якi Я заключаю паміж Мною і вамі і ўсякай душой жывою, якая з вамі, ў пакаленьні вечныя.
221  GEN 9:15  і Я ўзгадаю запавет Мой, якi паміж Мною і вамі і ўсякай душой жывою ў-ва ўсякім целе, і ня будзе больш водаў патопу, каб нішчыць усякае цела.
223  GEN 9:17  І сказаў Бог Ною: “Гэта знак запавету, якi Я даю, паміж Мною і ўсякім целам, якое ёсьць на зямлі”.
229  GEN 9:23  І ўзялі Сэм і Яфэт адзежу і ўсклалі на плечы свае, і пайшлі сьпінаю, і накрылі голасьць бацькі свайго; а твары іхнія былі [зьвернутыя] назад, і яны ня бачылi голасьцi бацькі свайго.
239  GEN 10:4  Сыны Явана: Эліша i Таршыш, Кіттым і Даданім.
241  GEN 10:6  Сыны Хама: Куш, Міцраім, Пут i Ханаан.
242  GEN 10:7  Сыны Куша: Сэва, Хавіля, Саўта, Раама i Саўтэха. Сыны Раамы: Шэва і Дэдан.
261  GEN 10:26  Ёктан нарадзіў Альмадада, і Шалефа, і Хацармавэта, i Яраха,
267  GEN 10:32  Гэта вось плямёны сыноў Ноя паводле радаводаў у народах сваіх. Ад іх распаўсюдзiліся народы на зямлі пасьля патопу.
306  GEN 12:7  І зьявіўся ГОСПАД Абраму, і сказаў: “Насеньню твайму Я дам гэтую зямлю”. І ён збудаваў там ахвярнiк ГОСПАДУ, Які зьявіўся яму.
307  GEN 12:8  Адтуль перайшоў ён на гору на ўсход ад Бэтэлю і паставіў намёт свой, [маючы] Бэтэль на захадзе, а Гай на ўсходзе. І там збудаваў ахвярнiк ГОСПАДУ, і заклікаў імя ГОСПАДА.
323  GEN 13:4  да таго месца, дзе раней ён збудаваў ахвярнiк; і там клікаў Абрам імя ГОСПАДА.
337  GEN 13:18  І паставіў Абрам намёт, і пайшоў, і абжыўся каля дубровы Мамрэ, што ў Хеўроне, і збудаваў там ахвярнiк ГОСПАДУ.
497  GEN 20:1  I рушыў адтуль Абрагам у зямлю Нэгеў, і пасяліўся між Кадэшам і Шурам, і жыў у Герары.
498  GEN 20:2  I сказаў Абрагам пра Сару, жонку сваю: “Яна — сястра мая”. I паслаў Абімэлех, валадар Герару, і ўзяў Сару.
499  GEN 20:3  I прыйшоў Бог да Абімэлеха ў сьне ўночы, і сказаў яму: “Вось, ты памрэш праз жанчыну, якую ты ўзяў, бо яна мае мужа”.
501  GEN 20:5  Ці ж ня ён сказаў мне: “Яна — сястра мая”. I яна таксама казала: “Ён — брат мой”. У прастаце сэрца свайго і ў чысьціні рук сваіх учыніў я гэта”.
502  GEN 20:6  I сказаў яму Бог у сьне: “І Я ведаю, што ў прастаце сэрца свайго ты ўчыніў гэта, і Я ўтрымаў цябе, каб ты не саграшыў перада Мною; і Я ня даў табе дакрануцца да яе.
504  GEN 20:8  I ўстаў Абімэлех раніцай, і паклікаў усіх слугаў сваіх, і расказаў усе словы гэтыя ў вушы іхныя; і моцна напалохаліся людзі гэтыя.
505  GEN 20:9  I паклікаў Абімэлех Абрагама, і сказаў яму: “Што ты нам нарабіў? Чым зграшыў я супраць цябе, што ты навёў на мяне і на валадарства маё грэх вялікі? Учынкі, якія ня робяць, ты зрабіў мне”.
506  GEN 20:10  I сказаў Абімэлех Абрагаму: “Што ж ты думаў, калі рабіў гэтыя рэчы?”
507  GEN 20:11  I сказаў Абрагам: “Вось, я сказаў: “Напэўна, няма страху Божага на месцы гэтым, і заб’юць мяне з прычыны жонкі маёй”.
509  GEN 20:13  I сталася, як вывеў мяне Бог з дому бацькі майго, я сказаў ёй: У тым міласэрнасьць твая, якую ты можаш зрабіць для мяне: у кожным месцы, куды мы прыйдзем, кажы пра мяне: “Ён —брат мой””.
510  GEN 20:14  I ўзяў Абімэлех авечак і валоў, і слугаў, і нявольніцаў, і даў Абрагаму, і зьвярнуў яму Сару, жонку ягоную.
511  GEN 20:15  I сказаў Абімэлех: “Вось, зямля мая перад табою. Дзе добра ў вачах тваіх, жыві”.
513  GEN 20:17  I памаліўся Абрагам да Бога, і аздаравіў Бог Абімэлеха, і жонку ягоную, і ягоныя нявольніцы, і яны нараджалі,
516  GEN 21:2  I зачала Сара, і нарадзіла сына Абрагаму ў старасьці ягонай, у час, пра які казаў яму Бог.
517  GEN 21:3  I назваў Абрагам сына свайго, які нарадзіўся яму, якога нарадзіла яму Сара, Ісаак.
518  GEN 21:4  I абрэзаў Абрагам Ісаака, сына свайго, на восьмы дзень, як загадаў яму Бог.
520  GEN 21:6  I сказала Сара: “Сьмех учыніў з мяне Бог. Кожны, хто пачуе, будзе сьмяяцца з мяне”.
521  GEN 21:7  I сказала: “Хто сказаў бы Абрагаму: “Сара будзе карміць грудзьдзю сыноў”, бо я нарадзіла сына ў старасьці ягонай”.
522  GEN 21:8  I вырасла дзіцятка, і было аднятае ад грудзей, і ўчыніў Абрагам вялікую гасьціну ў той дзень, калі Ісаак быў адняты ад грудзей.
523  GEN 21:9  I ўбачыла Сара сына Агар Эгіпцянкі, якога тая нарадзіла Абрагаму, што ён насьміхаецца,
525  GEN 21:11  I было гэта ліхім у вачах Абрагама адносна сына ягонага.
526  GEN 21:12  I сказаў Бог Абрагаму: “Няхай ня будзе гэта ліхім у вачах тваіх адносна хлопчыка і адносна нявольніцы тваёй. У-ва ўсім, што скажа табе Сара, слухай голасу ейнага, бо ў Ісааку будзе названа табе насеньне.
529  GEN 21:15  I скончылася вада ў мяху, і яна пакінула дзіця пад адным з кустоў,
530  GEN 21:16  і пайшла, і села насупраць так далёка, як стрэліць з луку; бо яна сказала: “Няхай ня буду глядзець на сьмерць дзіцяці”. I сядзела насупраць, і ўзьняла голас свой, і плакала.
531  GEN 21:17  I пачуў Бог голас хлопчыкаў; і паклікаў анёл Божы да Агар з неба, і сказаў ёй: “Што з табою, Агар? Ня бойся; бо пачуў Бог голас хлопчыка з месца, дзе Ён ёсьць.
533  GEN 21:19  I адчыніў Бог вочы ейныя, і яна ўбачыла студню з вадою, і пайшла, і напоўніла мех вады, і дала піць хлопцу.
534  GEN 21:20  I быў Бог з хлопцам; і ён вырас, і жыў у пустыні, і быў стралец з луку.
536  GEN 21:22  I сталася ў той час, і сказаў Абімэлех і Піколь, гетман ягоны, Абрагаму, кажучы: “Бог з табою ва ўсім, што ты робіш.
537  GEN 21:23  I цяпер прысягні мне Богам тут, што ты ня здрадзіш ані мне, ані нашчадку майму, ані ўнуку майму, і як я чыніў міласэрнасьць табе, так ты будзеш рабіць са мною і з зямлёю, у якой ты жывеш”.
538  GEN 21:24  I сказаў Абрагам: “Прысягаю”.
539  GEN 21:25  I дакараў Абрагам Абімэлеха з прычыны студні вады, якую забралі слугі Абімэлеха.
540  GEN 21:26  I сказаў Абімэлех: “Ня ведаю я, хто ўчыніў гэтую рэч, і ты не расказваў мне, і я ня чуў нічога аж да сёньняшняга дня”.
541  GEN 21:27  I ўзяў Абрагам авечак і валоў, і даў Абімэлеху, і заключылі яны абодва запавет.
542  GEN 21:28  I паставіў Абрагам сем ягнят з чарады асобна.
543  GEN 21:29  I сказаў Абімэлех Абрагаму: “Навошта гэтыя сем ягнятаў, якіх ты паставіў асобна?”
544  GEN 21:30  I сказаў [Абрагам]: “Бо сем гэтых ягнят возьмеш ад рукі мае, каб яны былі мне сьведчаньнем, што я выкапаў гэтую студню”.
546  GEN 21:32  I заключылі запавет у Бээр-Шэве. I ўстаў Абімэлех і Піколь, гетман ягоны, і вярнуліся ў зямлю Філістынскую.
547  GEN 21:33  I пасадзіў [Абрагам] гай у Бээр-Шэве, і клікаў там імя ГОСПАДА, Бога вечнага.
548  GEN 21:34  I жыў Абрагам у зямлі Філістынскай шмат дзён.
549  GEN 22:1  I сталася пасьля гэтых падзеяў, і Бог выспрабоўваў Абрагама, і сказаў яму: “Абрагаме!” I ён сказаў: “Вось я!”
550  GEN 22:2  I сказаў [Бог]: “Вазьмі сына свайго, адзінага свайго, якога ты любіш, Ісаака; і ідзі ў зямлю Морыя, і там складзі яго на ахвяру цэласпаленьня на адной з гораў, пра якую Я скажу табе”.
553  GEN 22:5  I сказаў Абрагам юнакам сваім: “Застаньцеся тут з аслом; а мы з хлопцам пойдзем аж туды, і паклонімся, і вернемся да вас”.
554  GEN 22:6  I ўзяў Абрагам дровы на цэласпаленьне, і ўзлажыў на Ісаака, сына свайго; і ўзяў у рукі агонь і вялікі нож, і пайшлі абодва разам.
555  GEN 22:7  I сказаў Ісаак Абрагаму, бацьку свайму: “Ойча мой!” Той сказаў: “Вось я, сыне мой”. Ён сказаў: “Вось агонь і дровы, а дзе ягня на цэласпаленьне?”
556  GEN 22:8  I сказаў Абрагам: “Бог угледзіць Сабе ягня на цэласпаленьне, сыне мой”. I ішлі абодва разам.
557  GEN 22:9  I прыйшлі на месца, пра якое казаў яму Бог; і збудаваў там Абрагам ахвярнік, і разлажыў дровы, і зьвязаў Ісаака, сына свайго, і палажыў яго на ахвярнік, зьверху на дровы.
558  GEN 22:10  I выцягнуў Абрагам руку сваю, і ўзяў вялікі нож, каб закалоць сына свайго.
559  GEN 22:11  I паклікаў яго анёл ГОСПАДАВЫ з неба, і сказаў: “Абрагаме! Абрагаме!” Той сказаў: “Вось я!”
560  GEN 22:12  I сказаў [ГОСПАД]: “Не выцягвай рукі сваёй на хлопца і не рабі яму нічога, бо цяпер Я ведаю, што ты баішся Бога і не пашкадаваў дзеля Мяне сына свайго, адзінага свайго”.
561  GEN 22:13  I ўзьняў Абрагам вочы свае, і ўбачыў, і вось баран ззаду, увязаны ў хмызах рагамі сваімі. I пайшоў Абрагам, і ўзяў барана, і ахвяраваў яго на цэласпаленьне замест сына свайго.
562  GEN 22:14  I назваў Абрагам імя месца гэтага: “ГОСПАД угледзіць” . Дзеля гэтага і цяпер кажуць: “На гары ГОСПАД дасьць угледзець”.
563  GEN 22:15  I паклікаў анёл ГОСПАДАВЫ Абрагам другі раз з неба,
566  GEN 22:18  I будуць дабраслаўлёныя ў насеньні тваім усе народы зямлі за тое, што ты паслухаў голасу Майго”.
567  GEN 22:19  I вярнуўся Абрагам да юнакоў сваіх, і ўсталі, і пайшлі разам да Бээр-Шэвы. I жыў Абрагам у Бээр-Шэве.
568  GEN 22:20  I сталася пасьля гэтых падзеяў, паведамілі Абрагаму, кажучы: “Вось, нарадзіла таксама Мілька сыноў Нахору, брату твайму:
572  GEN 22:24  I наложніца ягоная, імя якой Рэўма, нарадзіла таксама Тэваха, і Гахама, і Тахаша, і Маху.
573  GEN 23:1  I было жыцьця Сары сто дваццаць сем год, [гэта] гады жыцьця Сары.
574  GEN 23:2  I памерла Сара ў Кірыят-Арбе, гэта значыць, у Хеўроне, у зямлі Ханаан. I прыйшоў Абрагам, каб мець жалобу па Сары і плакаць па ёй.
575  GEN 23:3  I ўстаў Абрагам ад аблічча памёршае сваёй, і прамовіў да сыноў Хета, кажучы:
577  GEN 23:5  I адказалі сыны Хета Абрагаму, кажучы яму:
584  GEN 23:12  I пакланіўся Абрагам перад народам зямлі,
588  GEN 23:16  I паслухаў Абрагам Эфрона; і адважыў Абрагам Эфрону срэбра, пра якое ён казаў услых сыноў Хета, чатырыста сыкляў срэбра, якое ўжывалася ў купцоў.
589  GEN 23:17  I атрымаў поле Эфрона, якое ў Махпэлі, што насупраць Мамрэ, поле тое і пячора, якая на ім, і кажнае дрэва, якое на полі, ў-ва ўсіх межах ягоных наўкола,
592  GEN 23:20  I атрымаў Абрагам тое поле і тую пячору, якая на ім, як магілу на ўласнасьць ад сыноў Хета.
593  GEN 24:1  I Абрагам быў стары, і меў шмат дзён, і ГОСПАД дабраславіў Абрагама ў-ва ўсім.
594  GEN 24:2  I сказаў Абрагам слузе свайму, старэйшаму ў доме сваім, які меў уладу над усім, што ў яго было: “Палажы руку сваю пад сьцягно маё,
597  GEN 24:5  I сказаў яму слуга: “Можа, не пажадае тая жанчына ісьці са мною сюды, у гэтую зямлю. Ці маю я завесьці сына твайго адсюль у тую зямлю, з якой ты выйшаў?”
598  GEN 24:6  I сказаў яму Абрагам: “Сьцеражыся, каб не завесьці туды сына майго.
601  GEN 24:9  I палажыў слуга руку сваю пад сьцягно Абрагама, пана свайго, і прысягнуў яму ў гэтай справе.
602  GEN 24:10  I ўзяў той слуга дзесяць вярблюдоў пана свайго, і пайшоў, і ўсялякае даброцьце пана ягонага [было] ў руцэ ягонай. І ўстаў ён, і пайшоў у Арам-Нагараім, ў горад Нахора.
603  GEN 24:11  I дазволіў ён вярблюдам ўкленчыць вонкі гораду каля студні вады пад вечар, у той час, калі выходзяць чэрпаць ваду.
604  GEN 24:12  I сказаў ён: “ГОСПАДЗЕ, Божа пана майго Абрагама! Зрабі, каб сталася [ласка] мне сёньня, і ўчыні міласэрнасьць пану майму Абрагаму.
607  GEN 24:15  I сталася, перш, чым скончыў ён казаць, вось, выйшла Рэбэка, якая нарадзілася ў Бэтуэля, сына Мількі, жонкі Нахора, брата Абрагама, і збан ейны на плячы ў яе.
609  GEN 24:17  I пабег слуга насустрач ёй, і сказаў: “Дай мне глынуць крыху вады са збана твайго”.
610  GEN 24:18  I сказала яна: “Пі, пане мой”. I пасьпяшалася, і спусьціла збан на руку сваю, і дала яму напіцца.
611  GEN 24:19  I скончыла яна даваць яму піць, і сказала: “Таксама для вярблюдаў тваіх я буду чэрпаць, пакуль не нап’юцца”.
612  GEN 24:20  I пасьпяшалася, і выліла збан свой у карыта, і пабегла зноў да студні чэрпаць, і чэрпала для ўсіх вярблюдаў ягонымх.
614  GEN 24:22  I сталася, як вярблюды напіліся, узяў чалавек той залатое колца ў паўсыкля вагою і два бранзалеты на рукі ейныя, вага якіх – дзесяць сыкляў золата,
617  GEN 24:25  I сказала яму: “Таксама саломы і корму шмат у нас, а таксама месца, каб начаваць”.
618  GEN 24:26  I схіліўся чалавек той, і пакланіўся ГОСПАДУ,
620  GEN 24:28  I пабегла дзяўчына, і расказала дома маці сваёй пра тое, што здарылася.
621  GEN 24:29  А ў Рэбэкі [быў] брат, імя ягонае — Ляван. I пабег Ляван вонкі да таго чалавека да крыніцы.
622  GEN 24:30  I сталася, калі ўбачыў ён колца і бранзалеты на руках у сястры сваёй і пачуў словы Рэбэкі, сястры сваёй, якая сказала: “Гэтак гаварыў са мною чалавек той”, дык прыйшоў да чалавека таго, і вось, ён стаіць пры вярблюдах каля крыніцы.
623  GEN 24:31  I сказаў [Ляван]: “Увайдзі, дабраслаўлёны ГОСПАДАМ. Чаму ты стаіш на двары? Я падрыхтаваў дом і месца для вярблюдаў”.
624  GEN 24:32  I ўвайшоў чалавек той у дом. I [Ляван] расьсядлаў вярблюдаў, і даў саломы і корму для вярблюдаў, і вады, каб памыць ногі ягоныя і ногі людзей, якія з ім.
625  GEN 24:33  I паставілі перад ім есьці; а ён сказаў: “Ня буду есьці, пакуль не скажу словы свае”. I сказаў [Ляван]: “Кажы!”
627  GEN 24:35  I ГОСПАД дабраславіў пана майго вельмі, і ён стаў вялікі. І Ён даў яму авечак і валоў, і срэбра, і золата, і слугаў, і нявольніцаў, і вярблюдаў, і аслоў.
628  GEN 24:36  I нарадзіла Сара, жонка пана майго, сына пану майму пасьля, у старасьці сваёй, і ён аддаў яму ўсё, што ў яго.
629  GEN 24:37  I ўзяў з мяне прысягу пан мой, кажучы: “Не бяры жонкі сыну майму з дачок Хананейскіх, сярод якіх я жыву, у зямлі іхняй,
631  GEN 24:39  I сказаў я пану майму: “Можа, ня пойдзе жанчына тая са мною”.
632  GEN 24:40  I сказаў ён мне: “ГОСПАД, перад абліччам Якога я хадзіў, пашле анёла Свайго з табою і дасьць посьпех на шляху тваім, і ты возьмеш жонку сыну майму з сям’і маёй і з дому бацькі майго.
638  GEN 24:46  І яна пасьпяшалася, і спусьціла збан з сябе, і сказала: “Пі, і таксама вярблюдаў тваіх я напаю”. I я піў, і вярблюдаў яна напаіла.
639  GEN 24:47  І я запытаўся ў яе і сказаў: “Чыя ты дачка?” Яна сказала: “Дачка Бэтуэля, сына Нахора, якога нарадзіла яму Мілька”. I надзеў я колца ў нос ейны, і бранзалеты на рукі ейныя.
640  GEN 24:48  I я схіліўся, і пакланіўся ГОСПАДУ, і дабраславіў ГОСПАДА, Бога пана майго Абрагама, Які прывёў мяне шляхам праўды, каб узяў я дачку брата пана майго для сына ягонага.
641  GEN 24:49  I калі вы жадаеце ўчыніць міласэрнасьць і вернасьць пану майму, скажыце мне, а калі не, скажыце мне, і я павярну направа альбо налева”.
642  GEN 24:50  I адказалі Ляван і Бэтуэль, і сказалі: “Ад ГОСПАДА выйшла слова гэтае, мы ня можам казаць табе ані ліхога, ані добрага.
644  GEN 24:52  I сталася, калі пачуў слуга Абрагама словы іхныя, пакланіўся да зямлі ГОСПАДУ.
645  GEN 24:53  I выняў слуга рэчы срэбныя, і рэчы залатыя, і шаты, і даў Рэбэцы; і каштоўныя рэчы даў брату ейнаму і маці ейнай.
646  GEN 24:54  I елі, і пілі ён і людзі, якія з ім, і пераначавалі. I ўсталі раніцаю, і ён сказау: “Адпусьціце мяне да пана майго”.
647  GEN 24:55  I сказаў брат ейны і маці ейная: “Няхай застанецца з намі дзяўчына на дзён дзесяць, потым пойдзе”.
649  GEN 24:57  I яны сказалі: “Паклічам дзяўчыну і спытаемся ў яе”.
650  GEN 24:58  I паклікалі Рэбэку, і сказалі ёй: “Ці пойдзеш з гэтым чалавекам?” Яна сказала: “Пайду!”
651  GEN 24:59  I адпусьцілі Рэбэку, сястру сваю, і няньку ейную, і слугу Абрагама, і людзей ягоных.
652  GEN 24:60  I дабраславілі Рэбэку, і сказалі ёй: “Сястра наша, ты станься тысячай тысячаў, і няхай насеньне тваё успадкаеміць брамы ворагаў сваіх!”
653  GEN 24:61  I ўстала Рэбэка і служкі ейныя, і селі на вярблюдаў, і пайшлі за тым чалавекам. I ўзяў слуга Рэбэку, і пайшоу.
655  GEN 24:63  I выйшаў Ісаак падумаць у поле пад вечар, і ўзьняў вочы свае, і ўбачыў, і вось, вярблюды прыходзяць.
656  GEN 24:64  I ўзьняла Рэбэка вочы свае, і ўбачыла Ісаака, і сьсела з вярблюда.
657  GEN 24:65  I сказала слузе: “Хто гэты чалавек, які ідзе па полі насустрач нам?” I сказаў слуга: “Гэта пан мой”. I яна ўзяла вэлюм, і засланілася.
658  GEN 24:66  I распавёў слуга Ісааку ўсе справы, якія ён зрабіў.
659  GEN 24:67  I ўвёў яе Ісаак у намёт Сары, маці сваёй, і ўзяў Рэбэку, і яна стала яму жонкаю, і ён кахаў яе. І суцешыўся Ісаак па маці сваёй.
660  GEN 25:1  I зноў узяў Абрагам жонку, а імя ейнае — Кетура.
661  GEN 25:2  I нарадзіла яна яму Зімрана, і Ёкшана, і Мэдана, і Мадыяна, і Ішбака, і Шуаха.
664  GEN 25:5  I аддаў Абрагам усё, што было ў яго, Ісааку.
666  GEN 25:7  I вось дні гадоў жыцьця Абрагама, якія ён пражыў — сто семдзесят пяць гадоў.
667  GEN 25:8  I супачыў, і памёр Абрагам у старасьці добрай, стары і насычаны [жыцьцём], і быў далучаны да народу свайго.
668  GEN 25:9  I пахавалі яго Ісаак і Ізмаэль, сыны ягоныя, у пячоры Махпеля на полі Эфрона, сына Цахара, Хета, што насупраць Мамрэ.
670  GEN 25:11  I сталася пасьля сьмерці Абрагама, дабраславіў Бог Ісаака, сына ягонага, і жыў Ісаак каля Бэер-Ляхай-Рой.
672  GEN 25:13  I вось імёны сыноў Ізмаэля, паводле імёнаў іхных, паводле родаў іхніх: першародны Ізмаэля Наваёт, Кедар, Адбээль, Міўсам,
679  GEN 25:20  I было Ісааку сорак гадоў, калі ён узяў Рэбэку, дачку Бэтуэля Арамейца з Падан-Араму, сястру Лявана Арамейца, сабе за жонку.
680  GEN 25:21  I прасіў Ісаак ГОСПАДА пра жонку сваю, бо яна была бясплодная; і ГОСПАД быў упрошаны ім, і зачала Рэбэка, жонка ягоная.
681  GEN 25:22  I штурхаліся сыны ў нутры ейным, і яна сказала: “Калі так, дык чаму ў мяне?” I пайшла спытацца ў ГОСПАДА.
682  GEN 25:23  I сказаў ГОСПАД ёй: “Два народы ў жываце тваім, і два народы з нутра твайго вылучацца; і адзін народ будзе мацнейшым за другі, і старэйшы будзе служыць малодшаму”.
683  GEN 25:24  I споўніліся дні ейныя, каб нарадзіць, і вось, двайняты ў жываце ейным.
684  GEN 25:25  I выйшаў першы, чырвоны, увесь, як кажух, касматы; і назвалі імя ягонае Эзаў.
686  GEN 25:27  I вырасьлі хлопчыкі, і быў Эзаў спрытным паляўнічым, чалавекам поля, а Якуб быў чалавекам рахманым, які жыў у намётах.
687  GEN 25:28  I любіў Ісаак Эзава, бо ўпаляванае ім [было] ў вуснах ягоных; а Рэбэка любіла Якуба.
688  GEN 25:29  I варыў Якуб страву, і Эзаў прыйшоў з поля, і быў ён стомлены.
689  GEN 25:30  I сказаў Эзаў Якубу: “Дай мне крыху чырвонай, гэтай чырвонай [стравы], бо я стомлены”. Дзеля гэтага названае імя ягонае Эдом.
690  GEN 25:31  I сказаў Якуб: “Прадай мне сёньня першародзтва тваё”.
691  GEN 25:32  I сказаў Эзаў: “Вось, я ледзь не паміраю, і на што гэта мне першародзтва?”
692  GEN 25:33  I сказаў Якуб: “Прысягні мне сёньня”. І той прысягнуў яму, і прадаў першародзтва сваё Якубу.
693  GEN 25:34  I Якуб даў Эзаву хлеб і страву з сачэвіцы, і ён еў, і піў, і ўстаў, і пайшоў; і пагрэбаваў Эзаў першародзтвам.
694  GEN 26:1  I была голад у зямлі той, апрача першага голаду, які быў за дзён Абрагама. І пайшоў Ісаак да Абімэлеха, валадара Філістынскага, у Герар.
695  GEN 26:2  I зьявіўся яму ГОСПАД, і сказаў: “Не зыходзь у Эгіпет; жыві ў зямлі, пра якую скажу табе.
697  GEN 26:4  I памножу насеньне тваё, як зоркі ў небе, і дам насеньню твайму ўсе краіны гэтыя; і дабраславяцца ў насеньні тваім усе народы зямлі,
699  GEN 26:6  I пасяліўся Ісаак у Герары.
700  GEN 26:7  I пыталіся людзі месца таго пра жонку ягоную, і ён сказаў: “Яна — сястра мая”, бо баяўся сказаць: “жонка мая”, каб не забілі яго людзі месца таго за Рэбэку, бо яна была прыгожая з выгляду.
701  GEN 26:8  I сталася, калі доўгія былі там дні ягоныя, глянуў Абімэлех, валадар Філістынскі, праз вакно, і ўбачыў, а вось, Ісаак гуляе з Рэбэкаю, жонкаю сваёю.
702  GEN 26:9  I паклікаў Абімэлех Ісаака, і сказаў: “Дык яна — жонка твая! А чаму ж ты казаў: “Яна — сястра мая”?” I сказаў яму Ісаак: “Бо я сказаў: “Каб я не памёр праз яе””.
703  GEN 26:10  I сказаў Абімэлех: “Што гэта ты нарабіў нам? Яшчэ б трохі, і мог бы легчы нехта з народу з жонкаю тваёю, і ты прывёў бы на нас віну”.
704  GEN 26:11  I загадаў Абімэлех усяму народу, кажучы: “Хто дакранецца да гэтага чалавека і да жонкі ягонае, той сьмерцю памрэ”.
705  GEN 26:12  I сеяў Ісак у зямлі той, і знайшоў у той год стакротны ўраджай, і дабраславіў яго ГОСПАД.
706  GEN 26:13  I ставаўся вялікім муж гэты, і ішоў ўгору, і павялічыўся так, што стаў вельмі вялікі.
707  GEN 26:14  I былі ў яго статкі авечак, і статкі валоў, і мноства слугаў, і зайздросьцілі яму Філістынцы.
708  GEN 26:15  I ўсе студні, якія выкапалі слугі бацькі ягонага за дзён Абрагама, бацькі ягонага, засыпалі Філістынцы і запоўнілі пяском.
709  GEN 26:16  I сказаў Абімэлех Ісааку: “Адыйдзі ад нас, бо ты стаўся шмат дужэйшы за нас”.
710  GEN 26:17  I адыйшоў адтуль Ісаак, і паставіў [намёты] каля ручая Герарскага, і жыў там.
711  GEN 26:18  I вярнуўся Ісаак, і адкапаў студні вады, якія былі выкапаныя за дзён Абрагама, бацькі ягонага, і якія засыпалі Філістынцы пасьля сьмерці Абрагама, і назваў іх тымі самымі назвамі, якімі назваў іх бацька ягоны.
712  GEN 26:19  I капалі слугі Ісаака каля ручая, і знайшлі там студню вады жывой.
713  GEN 26:20  I спрачаліся пастухі герарскія з пастухамі Ісаака, кажучы: “Гэта наша вада”, і ён назваў імя студні Эсэк, бо вадзіліся з ім.
714  GEN 26:21  I выкапалі другую студню; і спрачаліся таксама за яе; і ён назваў яе імя Сітна.
715  GEN 26:22  I выбраўся адтуль, і выкапаў іншую студню, і не спрачаліся за яе; і назваў яе імя Рэхабот, і сказаў: “Бо цяпер пашырыў нас ГОСПАД, і мы будзем памнажацца ў гэтай зямлі”.
717  GEN 26:24  I зьявіўся яму ГОСПАД у тую ноч, і сказаў: “Я — Бог Абрагама, бацькі твайго. Ня бойся, бо Я з табою; і дабраслаўлю цябе, і памножу насеньне тваё дзеля Абрагама, слугі Майго”.
718  GEN 26:25  I ён збудаваў там ахвярнік, і клікаў імя ГОСПАДА. I паставіў там намёт свой, і выкапалі там слугі Ісаака студню.
719  GEN 26:26  I Абімэлех прыйшоў да яго з Герару, і Ахузат, сябра ягоны, і Піколь, гетман ягоны.
720  GEN 26:27  I сказаў ім Ісаак: “Чаму вы прыйшлі да мяне, вы ж зьненавідзелі мяне і выслалі мяне ад сябе?”
721  GEN 26:28  I яны сказалі: “Мы, гледзячы, ўбачылі, што ГОСПАД з табою, і сказалі мы: “Няхай будзе прысяга паміж намі, паміж намі і табою, і мы заключым запавет з табою,
724  GEN 26:31  I ўсталі нараніцы, і прысягнулі адзін аднаму; і адпусьціў іх Ісаак, і яны пайшлі ад яго ў супакоі.
725  GEN 26:32  I сталася ў той дзень, прыйшлі слугі Ісаака, і паведамілі яму пра студню, якую яны выкапалі, і сказалі яму: “Мы знайшлі ваду!”
726  GEN 26:33  I ён назваў яе Шыва. Дзеля гэтага імя гораду таго Бээр-Шэва аж да сёньняшняга дня.
727  GEN 26:34  I сталася, што меў Эзаў сорак гадоў, і ўзяў сабе за жонку Юдыту, дачку Бээры Хета, і Басэмат, дачку Элёна Хета,
729  GEN 27:1  I сталася, што Ісаак састарэў, і зацемрыліся вочы ягоныя, так што ня мог бачыць, і паклікаў ён Эзава, сына свайго старэйшага, і сказаў яму: “Сыне мой”. І той сказаў яму: “Вось я”.
730  GEN 27:2  I ён сказаў: “Вось, я састарэў, ня ведаю дня сьмерці маёй.
731  GEN 27:3  I цяпер вазьмі прылады твае, сагайдак твой і лук твой, і пайдзі ў поле, і ўпалюй мне дзічыны,
733  GEN 27:5  А Рэбэка чула, як Ісаак казаў Эзаву, сыну свайму. I пайшоў Эзаў у поле, каб упаляваць дзічыны і прынесьці яе.
736  GEN 27:8  I цяпер, сыне мой, паслухай голасу майго ў тым, што я загадваю табе.
738  GEN 27:10  I ты прынясеш іх бацьку твайму, і ён зьесьць, каб ён дабраславіў цябе перад сьмерцю сваёю”.
739  GEN 27:11  I сказаў Якуб Рэбэцы, маці сваёй: “Вось жа Эзаў, брат мой, чалавек касматы, а я — чалавек гладкі.
741  GEN 27:13  I сказала яму маці ягоная: “На мне [будзе] праклён твой, сыне мой, толькі паслухай голасу майго і ідзі, і вазьмі мне”.
743  GEN 27:15  I ўзяла Рэбэка адзежу Эзава, сына свайго старэйшага, найкаштоўнейшую, што была ў яе дома, і апранула Якуба, сына свайго малодшага,
746  GEN 27:18  I ўвайшоў ён да бацькі свайго, і сказаў: “Ойча мой!” I сказаў ён: “Вось я. Хто ты, сыне мой?”
747  GEN 27:19  I сказаў Якуб бацьку свайму: “Я — Эзаў, першародны твой. Я зрабіў, як ты сказаў мне, Устань, сядзь і еш дзічыну маю, каб дабраславіла мяне душа твая”.
748  GEN 27:20  I сказаў Ісаак сыну свайму: “Як гэта так хутка ты знайшоў яе, сыне мой”. А той сказаў: “Бо справіў гэта ГОСПАД, Бог твой, перад абліччам маім”.
749  GEN 27:21  I сказаў Ісаак Якубу: “Наблізься, я памацаю цябе, сыне мой, ці ты сын мой Эзаў, ці не”.
750  GEN 27:22  I наблізіўся Якуб да Ісаака, бацькі свайго, і ён памацаў яго, і сказаў: “Голас — голас Якуба, але рукі — рукі Эзава”.
752  GEN 27:24  I сказаў: “Ці ты — сын мой Эзаў?” І ён сказаў: “Я”.
753  GEN 27:25  I сказаў: “Дай мне, і я буду есьці дзічыну, сыне мой, каб дабраславіла цябе душа мая”. I ён даў яму, і ён еў; і прынёс яму віна, і ён піў.
754  GEN 27:26  I сказаў яму Ісаак, бацька ягоны: “Наблізься і пацалуй мяне, сыне мой”.
755  GEN 27:27  I ён наблізіўся, і пацалаваў яго. I адчуў ён пах адзежы ягонае, і дабраславіў яго, і сказаў: “Вось, пах сына майго, як пах поля, якое дабраславіў ГОСПАД.
756  GEN 27:28  I няхай дасьць табе Бог расу з неба і тлустасьць з зямлі, і мноства збожжа і віна.
758  GEN 27:30  I сталася, калі скончыў Ісаак дабраслаўляць Якуба, і вось, адыходзячы, адыйшоў Якуб ад аблічча Ісаака, бацькі свайго, Эзаў, брат ягоны, прыйшоў з паляваньня свайго.
759  GEN 27:31  I зрабіў ён таксама прысмакі, і прынёс бацьку свайму, і сказаў бацьку свайму: “Устань, ойча мой, і зьеш дзічыну сына свайго, каб дабраславіла мяне душа твая”.
760  GEN 27:32  I сказаў яму Ісаак, бацька ягоны: “Хто ты?” І ён сказаў: “Я — сын твой першародны Эзаў”.