Wildebeest analysis examples for:   bel-beln   GENERAL_PUNCTUATION    February 11, 2023 at 18:03    Script wb_pprint_html.py   by Ulf Hermjakob

3  GEN 1:3  І сказаў Бог: Няхай станецца сьвятло. І сталася сьвятло.
5  GEN 1:5  І назваў Бог сьвятло днём, а цемру ноччу. І быў вечар, і была раніца дзень адзін.
6  GEN 1:6  І сказаў Бог: Няхай станецца прасьцяг сярод водаў і няхай аддзеліць воды ад водаў.
8  GEN 1:8  І назваў Бог прасьцяг небам. І быў вечар, і была раніца дзень другі.
9  GEN 1:9  І сказаў Бог: Няхай зьбяруцца воды, якія пад небам, у адно месца, і няхай зьявіцца сухаземе. І сталася так.
10  GEN 1:10  І назваў Бог сухаземе зямлёю, а збор водаў назваў морам. І бачыў Бог, што [гэта] добра.
11  GEN 1:11  І сказаў Бог: Няхай зазелянее зямля зелянінай, травой, якая сее насеньне, і дрэвамі пладовымі, якія даюць плады паводле гатунку свайго і маюць у сабе насеньне на зямлі. І сталася так.
13  GEN 1:13  І быў вечар, і была раніца дзень трэці.
14  GEN 1:14  І сказаў Бог: Няхай стануцца сьвяцілы на прасьцягу неба, каб разьдзяляць дзень і ноч, і няхай будуць дзеля знакаў, і вызначаных часоў, і дзён, і гадоў.
15  GEN 1:15  І няхай будуць сьвяціламі на прасьцягу неба, каб сьвяцілі на зямлю. І сталася так.
19  GEN 1:19  І быў вечар, і была раніца дзень чацьвёрты.
20  GEN 1:20  І сказаў Бог: Няхай узварушацца воды рухам душы жывой, і птушкі няхай лётаюць над зямлёю па прасьцягу неба.
22  GEN 1:22  І дабраславіў іх Бог, кажучы: Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце воды мораў, а птушкі няхай множацца на зямлі.
23  GEN 1:23  І быў вечар, і была раніца дзень пяты.
24  GEN 1:24  І сказаў Бог: Няхай выдасьць зямля душу жывую паводле гатунку свайго: скаціну, паўзуноў і зьвяроў зямных паводле гатункаў сваіх. І сталася так.
26  GEN 1:26  І сказаў Бог: Зробім чалавека на вобраз Наш, як падабенства Нашае, і няхай ён мае уладу над рыбамі марскімі і над птушкамі паднебнымі, і над скацінай, і над усёй зямлёй, і над усякім паўзуном, які поўзае па зямлі.
28  GEN 1:28  І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю, і падпарадкоўвайце яе сабе, і мейце ўладу над рыбамі марскімі, і над птушкамі паднебнымі, і над усякім зьверам, які рухаецца па зямлі.
29  GEN 1:29  І сказаў Бог: Вось, Я даў вам усякую траву, якая сее насеньне, якая на абліччы ўсёй зямлі, і ўсякія дрэвы, якія маюць плод дрэва і сеюць насеньне, каб былі вам на ежу.
30  GEN 1:30  І ўсім зьвярам зямным, і ўсім птушкам паднебным, і ўсяму, што рухаецца па зямлі, у якім ёсьць душа жывая, Я даў усякую траву зялёную на ежу. І сталася так.
31  GEN 1:31  І бачыў Бог усё, што зрабіў, і вось, усё вельмі добра. І быў вечар, і была раніца дзень шосты.
42  GEN 2:11  Назва адной Пішон, яна атачае ўсю зямлю Хавіля, у якой золата.
44  GEN 2:13  А назва другой ракі Гіхон, яна атачае ўсю зямлю Куш.
45  GEN 2:14  А назва трэцяй ракі Хідэкель, яна цячэ на ўсход Асірыі; а чацьвёртая рака Эўфрат.
47  GEN 2:16  І загадаў ГОСПАД Бог чалавеку, кажучы: З кожнага дрэва ў садзе будзеш есьці,
48  GEN 2:17  але з дрэва спазнаньня дабра і зла ня еш з яго, бо ў дзень, у які будзеш есьці з яго, сьмерцю памрэш.
49  GEN 2:18  І сказаў ГОСПАД Бог: Ня добра быць чалавеку аднаму; зраблю яму дапамогу, адпаведную яму.
54  GEN 2:23  І сказаў чалавек: Вось, на гэты раз, гэта костка з костак маіх і цела з цела майго. Яна будзе называцца жанчынаю, бо ўзятая з мужа.
57  GEN 3:1  А зьмей быў хітрэйшы за ўсіх зьвяроў палявых, якіх зрабіў ГОСПАД Бог. І сказаў ён жанчыне: «Ці ж гэта сказаў Бог: Ня ешце з кожнага дрэва ў садзе?»
58  GEN 3:2  І сказала жанчына зьмею: Плады дрэваў саду можам есьці,
59  GEN 3:3  але пра плады дрэва, якое сярод саду, сказаў Бог: Ня ешце з яго і не дакранайцеся да яго, каб вы не памерлі.
60  GEN 3:4  І сказаў зьмей жанчыне: Не памрацё сьмерцю!
61  GEN 3:5  Бо ведае Бог, што ў дзень, калі зьясьцё з яго, расплюшчацца вочы вашыя і станецеся як Бог, тымі, хто спазнае дабро і зло.
65  GEN 3:9  І паклікаў ГОСПАД Бог чалавека, і сказаў яму: Дзе ты?
66  GEN 3:10  І той сказаў: Голас Твой я пачуў у садзе і спалохаўся, бо я голы, і схаваўся.
67  GEN 3:11  І сказаў [Бог]: Хто распавёў табе, што ты голы? Ці ня еў ты з дрэва, з якога Я загадаў табе ня есьці?
68  GEN 3:12  І сказаў чалавек: Жанчына, якую Ты даў, [каб была] са мною, яна дала мне з дрэва, і я еў.
69  GEN 3:13  І сказаў ГОСПАД Бог жанчыне: Што ты гэта зрабіла? І сказала жанчына: Зьмей падмануў мяне, і я ела.
70  GEN 3:14  І сказаў ГОСПАД Бог зьмею: За тое, што ты зрабіў гэта, пракляты ты між усёй скаціны і ўсіх зьвяроў палявых! На жываце сваім поўзаць будзеш і будзеш пыл есьці ў-ва ўсе дні жыцьця твайго.
71  GEN 3:15  І Я кладу варожасьць паміж табой і жанчынай, паміж насеньнем тваім і насеньнем яе. Яно скрышыць табе галаву, а ты скрышыш яму пяту.
72  GEN 3:16  А жанчыне сказаў: Памнажаючы, памножу мучэньні твае і цяжарнасьці твае, з болем будзеш нараджаць сыноў; і да мужа твайго пацяга твая, а ён будзе панаваць над табою.
73  GEN 3:17  А Адаму сказаў: За тое, што ты паслухаўся голасу жонкі тваёй і еў з дрэва, пра якое Я загадаў табе, кажучы: Ня еш з яго, праклятая зямля з-за цябе. У мучэньнях будзеш есьці з яе у-ва ўсе дні жыцьця твайго.
75  GEN 3:19  У поце аблічча твайго будзеш есьці хлеб, аж пакуль ня вернешся ў зямлю, бо з яе ты ўзяты, бо пыл ты і ў пыл вернешся.
76  GEN 3:20  І назваў чалавек імя сваёй жонцы Ева, бо яна была маці усіх, што жывуць.
78  GEN 3:22  І сказаў ГОСПАД Бог: Вось, чалавек стаўся як адзін з Нас, спазнаўшы дабро і зло. І цяпер няхай ня выцягне ён рукі сваёй і ня возьме таксама з дрэва жыцьця, і ня зьесьць, і ня будзе жыць вечна.
81  GEN 4:1  І чалавек спазнаў Еву, жонку сваю, і яна зачала, і нарадзіла Каіна, і сказала: Атрымала я мужа ад ГОСПАДА.
86  GEN 4:6  І сказаў ГОСПАД Каіну: Чаму ты загневаўся і чаму пахілілася аблічча тваё?
87  GEN 4:7  Ці ж ты не ўзьнімаеш [аблічча], калі робіш добра, а калі ня робіш добра, грэх ляжыць пры дзьвярах, да цябе пацяга яго, але ты павінен панаваць над ім.
89  GEN 4:9  І сказаў ГОСПАД Каіну: Дзе Абэль, брат твой? А той сказаў: Ня ведаю. Ці ж я вартаўнік брата майго?
90  GEN 4:10  І сказаў [ГОСПАД]: Што ты зрабіў? Голас крыві брата твайго кліча да Мяне ад зямлі.
92  GEN 4:12  Калі будзеш абрабляць зямлю, яна ня будзе больш даваць табе сілы свае. Выгнанцам і ўцекачом будзеш на зямлі.
93  GEN 4:13  І сказаў Каін ГОСПАДУ: Большае беззаконьне маё, чым можна зьнесьці.
94  GEN 4:14  Вось, Ты выганяеш мяне сёньня з аблічча зямлі, і буду хавацца ад аблічча Твайго, і буду я выгнанцам і ўцекачом на зямлі, і станецца, што кожны, хто сустрэне мяне, забе мяне.
95  GEN 4:15  І сказаў яму ГОСПАД: Таму кожнаму, хто забе Каіна, сем разоў будзе адпомшчана. І пазначыў ГОСПАД Каіна знакам, каб не забіў яго кожны, хто сустрэне яго.
97  GEN 4:17  І спазнаў Каін жонку сваю, і яна зачала, і нарадзіла Эноха. І пабудаваў ён горад, і назваў імя горада ад імя сына свайго Энох.
99  GEN 4:19  І ўзяў сабе Лямэх дзьве жонкі. Імя адной Ада, а імя другой Цыля.
101  GEN 4:21  А імя брата ягонага Юваль, ён быў бацька ўсіх, што граюць на гусьлях і жалейцы.
102  GEN 4:22  І Цыля таксама нарадзіла Туваль-Каіна, які быў кавалём усякіх прыладаў з медзі і жалеза. А сястра Туваль-Каіна Наама.
103  GEN 4:23  І сказаў Лямэх жонкам сваім: Ада і Цыля, паслухайце голас мой! Жонкі Лямэха, прыхіліце вуха да мовы маёй! Бо забіў я чалавека за рану сваю і юнака за скалячэньне сваё.
104  GEN 4:24  Бо за Каіна будзе адпомшчана сем разоў, а за Лямэха семдзесят сем.
105  GEN 4:25  І спазнаў яшчэ Адам жонку сваю, і яна нарадзіла сына, і назвала імя яго Сэт, бо [казала]: Даў мне Бог іншае насеньне замест Абэля, якога забіў Каін.
108  GEN 5:2  мужчыну і жанчыну стварыў іх, і дабраславіў іх, і назваў іх імя чалавек у дзень стварэньня іх.
135  GEN 5:29  і назваў яго імя Ной, кажучы: Ён пацешыць нас у рабоце нашай і ў працы рук нашых на зямлі, якую пракляў ГОСПАД.
141  GEN 6:3  І сказаў ГОСПАД: Ня будзе Дух Мой змагацца ў чалавеку вечна, бо ён цела. І будуць дні ягоныя сто дваццаць гадоў.
143  GEN 6:5  І бачыў ГОСПАД, што вялікае зло [сярод] людзей на зямлі, і што ўсе намеры думак сэрца іхняга толькі на зло ўсякі дзень.
145  GEN 6:7  І сказаў ГОСПАД: Зьнішчу чалавека, якога стварыў, з аблічча зямлі, ад чалавека да скаціны, да паўзуна, да птушкі паднебнай, бо шкадую, што зрабіў іх.
151  GEN 6:13  І сказаў Бог Ною: Канец усякаму целу прыйшоў перад аблічча Маё, бо зямля напоўнілася ліхадзействам праз іх. І вось, Я вынішчу іх з зямлі.
155  GEN 6:17  І вось, Я ўзьвяду патоп водны на зямлю, каб вынішчыць пад небам усякае цела, у якім ёсьць дух жыцьця. Усё, што на зямлі, загіне.
159  GEN 6:21  І ты вазьмі сабе ўсякай ежы, якою яны кормяцца, і зьбяры яе да сябе; і будзе яна для цябе і для іх ежаю.
161  GEN 7:1  І сказаў ГОСПАД Ною: Увайдзі ты і ўвесь дом твой у каўчэг, бо ўбачыў Я цябе праведным перад абліччам Маім у пакаленьні гэтым.
162  GEN 7:2  З усякай скаціны чыстай вазьмі з сабою сем самцоў і сем саміц, а са скаціны нячыстай па двое, самца і саміцу.
163  GEN 7:3  Таксама з птушак паднебных сем мужчынскага [роду] і сем жаночага, каб захаваць жывым насеньне [іхняе] на абліччы ўсёй зямлі.
164  GEN 7:4  Бо праз сем дзён Я выльлю дождж на зямлю сорак дзён і сорак начэй, і вынішчу ўсе жывыя істоты, якія Я зрабіў, з аблічча зямлі.
182  GEN 7:22  Усе, якія мелі дыханьне духа жыцьця ў ноздрах сваіх, усе, што былі на сухаземі, паўміралі.
200  GEN 8:16  Выйдзі з каўчэгу ты і жонка твая, і сыны твае, і жонкі сыноў тваіх з табою.
201  GEN 8:17  Усіх зьвяроў, якія з табою з кожнага цела, як з птушак, так i са скаціны, і з усіх паўзуноў, што рухаюцца па зямлі, вывядзі з сабою. І няхай разыходзяцца яны на зямлі, няхай плодзяцца і множацца на зямлі.
205  GEN 8:21  І адчуў ГОСПАД пах прыемны, і сказаў ГОСПАД у сэрцы Сваім: Ня буду больш праклінаць зямлю з-за чалавека, бо настаўленьне сэрца чалавечага злое ад маладосьці яго. І больш ня буду забіваць усяго жывога, як гэта зрабіў.
206  GEN 8:22  Яшчэ ў-ва ўсе дні зямлі ня спыняцца сяўба і жніво, сьцюжа і сьпякота, лета і зіма, дзень і ноч.
207  GEN 9:1  І дабраславіў Бог Ноя і сыноў ягоных, і сказаў ім: Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю.
213  GEN 9:7  А вы пладзіцеся і множцеся, распаўсюджвайцеся на зямлі і множцеся на ёй.
215  GEN 9:9  Вось, Я заключаю запавет Мой з вамі і з насеньнем вашым пасьля вас,
217  GEN 9:11  І Я заключаю запавет Мой з вамі, і ўжо больш ня будзе вынішчана ўсякае цела водамі патопу, і больш ня будзе патопу, каб нiшчыць зямлю.
218  GEN 9:12  І сказаў Бог: Гэта знак запавету, якi Я заключаю паміж Мною і вамі і ўсякай душой жывою, якая з вамі, ў пакаленьні вечныя.
222  GEN 9:16  І будзе гэтая вясёлка на хмарах, і Я ўбачу яе, і ўзгадаю вечны запавет паміж Богам і ўсякай душой жывою ў-ва ўсякім целе, якое ёсьць на зямлі.
223  GEN 9:17  І сказаў Бог Ною: Гэта знак запавету, якi Я даю, паміж Мною і ўсякім целам, якое ёсьць на зямлі.
230  GEN 9:24  І прачнуўся Ной ад апяненьня свайго, і даведаўся, што яму зрабіў малодшы сын ягоны,
231  GEN 9:25  і сказаў: Пракляты Ханаан! Будзе ён слугою слугаў у братоў сваіх.
232  GEN 9:26  І сказаў: Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Сэма! Няхай будзе Ханаан слугою ягоным.
233  GEN 9:27  Няхай пашырыць Бог Яфэта, і будзе ён жыць ў намётах Сэма, і Ханаан будзе ў яго слугою.
244  GEN 10:9  Ён быў магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА. Таму кажуць: Як Німрод, магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА.
254  GEN 10:19  І была мяжа Хананейцаў ад Сідону ў напрамку Герару аж да Газы, а ў напрамку Садома і Гаморы, і Адмы, і Цэвоіма аж да Ляшы.
260  GEN 10:25  А ў Эвэра нарадзіліся два сыны: аднаго імя Пэлег, таму што ў дні ягоныя разьдзялілася зямля, а імя брата ягонага Ёктан.
264  GEN 10:29  і Афіра, і Хавіля, і Ёвава. Гэтыя ўсе сыны Ёктана.
270  GEN 11:3  І сказалі яны адзін аднаму: Давайце наробім цэглы і абпалім яе агнём. І была ў іх цэгла замест камянёў, а смала была ў іх замест вапны.
271  GEN 11:4  І сказалі яны: Давайце зробім сабе горад і вежу, у якой верх будзе да неба, і гэтым зробім сабе імя, каб не расьцярушыліся мы па абліччу ўсёй зямлі.
273  GEN 11:6  І сказаў ГОСПАД: Вось, адзін народ і адна для ўсіх мова. І вось, што пачалі яны рабіць. І цяпер не спыніць іх ва ўсім, што яны задумалі зрабіць.
274  GEN 11:7  Давайце зыйдзем і памяшаем там іхнюю мову, каб не маглі разумець мовы адзін аднаго.
296  GEN 11:29  І ўзялі Абрам і Нахор сабе жонак. Імя жонкі Абрама Сарай, а імя жонкі Нахора Мілька, дачка Арана, бацькі Мількі і бацькі Іскі.
300  GEN 12:1  І сказаў ГОСПАД Абраму: Выйдзі з зямлі тваёй і ад родзічаў тваіх, і з дому бацькі твайго ў зямлю, якую Я пакажу табе.
302  GEN 12:3  І Я дабраслаўлю тых, якія будуць дабраслаўляць цябе, а тых, якія будуць праклінаць цябе, Я пракляну. І будуць дабраслаўлёныя ў табе ўсе плямёны зямлі.
306  GEN 12:7  І зьявіўся ГОСПАД Абраму, і сказаў: Насеньню твайму Я дам гэтую зямлю. І ён збудаваў там ахвярнiк ГОСПАДУ, Які зьявіўся яму.
310  GEN 12:11  І сталася, калі набліжаліся яны да Эгіпту, сказаў ён жонцы сваёй Сарай: Вось, я ведаю, што ты жанчына прыгожая,
311  GEN 12:12  і станецца, калі ўбачаць цябе Эгіпцяне і скажуць: Гэта жонка яго, забюць мяне, а цябе пакінуць.
312  GEN 12:13  Дык кажы, што ты сястра мая, каб мне было добра дзеля цябе і каб я застаўся жывы дзякуючы табе.
317  GEN 12:18  І паклікаў фараон Абрама, і сказаў [яму]: Што ты мне зрабіў? Чаму не сказаў мне, што яна жонка твая?
318  GEN 12:19  Чаму ты казаў: яна сястра мая, і я ўзяў яе сабе за жонку? Вось табе жонка твая, бяры і ідзі!
327  GEN 13:8  І сказаў Абрам Лёту: Няхай ня будзе спрэчкі паміж мной і табой, і паміж пастухамі маімі і пастухамі тваімі, бо мы ж браты.
328  GEN 13:9  Ці ня ўся гэтая зямля перад табою? Прашу, адлучыся ад мяне! Калі ты ўлева, дык я управа, а калі ты ўправа, дык я улева.
333  GEN 13:14  І сказаў ГОСПАД Абраму пасьля таго, як Лёт адлучыўся ад яго: Узьнімі вочы твае і паглядзі з месца, дзе ты цяпер, на поўнач і на поўдзень, на ўсход і на захад.
336  GEN 13:17  Устань і прайдзі па зямлі гэтай ў даўжыню і шырыню яе, бо Я дам яе табе.
356  GEN 14:19  і дабраславіў яго, і сказаў: Дабраслаўлёны Абрам праз Бога Найвышэйшага, Пана неба і зямлі.
357  GEN 14:20  І дабраслаўлёны Бог Найвышэйшы, Які аддаў ворагаў тваіх у рукі твае. І даў яму [Абрам] дзесяціну з усяго.
358  GEN 14:21  І сказаў валадар Садома Абраму: Аддай мне людзей, а маёмасьць вазьмі сабе.
359  GEN 14:22  І сказаў Абрам валадару Садома: Узьнімаю руку сваю да ГОСПАДА, Бога Найвышэйшага, Пана неба і зямлі,
360  GEN 14:23  што ані ніткі, ані раменьчыка ад сандалаў, нічога не вазьму з усяго таго, што тваё, каб ты не сказаў: Я ўзбагаціў Абрама,
361  GEN 14:24  за выняткам таго, што зьелі юнакі, ды апроч часткі для людзей, што хадзілі са мною; Анэр, Эшколь і Мамрэ няхай возьмуць частку сваю.
362  GEN 15:1  Пасьля гэтых падзеяў было слова ГОСПАДА да Абрама ў відзежы, кажучы: Ня бойся, Абраме! Я шчыт твой, узнагарода твая вельмі вялікая.
363  GEN 15:2  І сказаў Абрам: Уладару ГОСПАДЗЕ, што Ты дасі мне? Я хаджу бязьдзетны, і распарадчык ў доме маім Эліезэр з Дамаску.
364  GEN 15:3  І сказаў Абрам: Вось, ня даў Ты мне насеньня. І вось, народжаны ў доме маім [слуга] будзе спадкаемцам маім.
365  GEN 15:4  І вось, слова ГОСПАДА да яго, кажучы: Ня ён успадкаеміць цябе, але той, які выйдзе з нутра твайго, успадкаеміць цябе.
366  GEN 15:5  І вывеў яго вонкі, і сказаў: Паглядзі на неба і палічы зоркі, калі зможаш палічыць іх. І сказаў яму: Такім будзе насеньне тваё.
368  GEN 15:7  І сказаў яму: Я ГОСПАД, Які вывеў цябе з Уру Халдэйскага, каб даць табе гэтую зямлю ў валоданьне.
369  GEN 15:8  А ён сказаў: Уладару ГОСПАДЗЕ, з чаго магу ведаць, што я буду валодаць ёю?
370  GEN 15:9  І [Госпад] сказаў яму: Вазьмі Мне трохгадовую цялушку, і трохгадовую казу, і трохгадовага барана, турка і галубянятка.
374  GEN 15:13  І сказаў [Госпад] Абраму: Ведаючы, ведай, што насеньне тваё будзе прыхаднямі ў зямлі не сваёй, і будуць служыць яны, і будуць прыгнятаць іх чатырыста гадоў.
377  GEN 15:16  І ў чацьвёртым пакаленьні яны вернуцца сюды, бо яшчэ не дапоўнілася мера беззаконьняў Амарэяў.
379  GEN 15:18  У той дзень заключыў ГОСПАД з Абрамам запавет, кажучы: Я даю гэтую зямлю насеньню твайму, ад ракі Эгіпецкай аж да вялікай ракі, ракі Эўфрат:
382  GEN 15:21  Амарэяў, Хананейцаў, Гіргашэяў і Евусеяў.
383  GEN 16:1  А Сарай, жонка Абрама, не нараджала яму. І мела яна нявольніцу Эгіпцянку, а імя ейнае Агар.
384  GEN 16:2  І сказала Сарай Абраму: Вось жа, замкнуў ГОСПАД мяне, каб я не нараджала. Дык увайдзі да нявольніцы маёй, можа ад яе атрымаю [дзіця]. І паслухаў Абрам голасу Сарай.
387  GEN 16:5  І сказала Сарай Абраму: Крыўда мая праз цябе! Я дала табе нявольніцу маю на ўлоньне тваё, і яна ўбачыла, што зачала, і стала пагарджаць мною ў вачах сваіх. Няхай ГОСПАД судзіць паміж мной і табой.
388  GEN 16:6  І сказаў Абрам Сарай: Вось, нявольніца твая ў руцэ тваёй, рабі з ёй, што добра ў вачах тваіх. І Сарай стала ўціскаць яе, і яна ўцякла ад аблічча яе.
390  GEN 16:8  і сказаў: Агар, нявольніца Сарай, адкуль ты прыйшла і куды ідзеш? Яна адказала: Ад аблічча Сарай, гаспадыні маёй, я ўцякаю.
391  GEN 16:9  І сказаў ёй Анёл ГОСПАДАЎ: Вярніся да гаспадыні сваёй і скарыся пад руку яе.
392  GEN 16:10  І сказаў ёй Анёл ГОСПАДАЎ: Памнажаючы, памножу насеньне тваё, нельга будзе палічыць яго з прычыны мноства.
393  GEN 16:11  І сказаў ёй Анёл ГОСПАДАЎ: Вось, ты зачала і народзіш сына, і назавеш імя яго Ізмаэль, таму што ГОСПАД пачуў пра уціск твой.
394  GEN 16:12  І будзе ён чалавекам, [падобным да] дзікага асла, рука ягоная супраць усіх, і рукі ўсіх супраць яго; і будзе ён жыць перад абліччам усіх братоў сваіх.
395  GEN 16:13  І назвала яна імя ГОСПАДА, Які прамаўляў да яе: Ты Бог, Які бачыць мяне. Бо сказала яна: Ці ня тут я бачыла Таго, Які бачыць мяне.
399  GEN 17:1  І было Абраму дзевяноста дзевяць гадоў. І зьявіўся ГОСПАД Абраму, і сказаў яму: Я Бог Усемагутны. Хадзі перад абліччам Маім і будзь беззаганны.
400  GEN 17:2  І Я заключу запавет Мой паміж Мной і табой, і павялічу цябе вельмі, вельмі.
402  GEN 17:4  Я [ёсьць], вось запавет Мой з табою, і ты будзеш бацькам мноства народаў.
406  GEN 17:8  І Я дам табе і насеньню твайму пасьля цябе зямлю вандраваньня твайго, усю зямлю Ханаан на ўласнасьць вечную, і Я буду ім Богам.
407  GEN 17:9  І сказаў Бог Абрагаму: А ты захоўвай запавет Мой, ты і насеньне тваё пасьля цябе ў пакаленьнях сваіх.
412  GEN 17:14  Неабрэзаны ж мужчынскага роду, які не абрэжа цела скуравінкі сваёй, няхай будзе вынішчана душа тая з народу свайго, бо ён парушыў запавет Мой.
413  GEN 17:15  І сказаў Бог Абрагаму: Сарай, жонку тваю, ня будзеш зваць імя яе Сарай, але Сара будзе імя яе.
414  GEN 17:16  І Я дабраслаўлю яе, і дам з яе табе сына. І Я дабраслаўлю яе, і стануцца з яе народы, і валадары народаў будуць з яе.
415  GEN 17:17  І ўпаў Абрагам на аблічча сваё, і засьмяяўся, і сказаў у сэрцы сваім: Ці ж стогадоваму народзіцца хто? І ці Сара, дзевяностагадовая, можа нарадзіць?
416  GEN 17:18  І сказаў Абрагам Богу: О, каб хоць Ізмаэль жыў перад абліччам Тваім!
417  GEN 17:19  І сказаў Бог: Але Сара, жонка твая, народзіць табе сына, і ты назавеш імя яго Ісаак; і Я заключу запавет Мой з ім як запавет вечны і з насеньнем яго пасьля яго.
419  GEN 17:21  Але запавет Мой Я заключу з Ісаакам, якога народзіць табе Сара ў гэты самы час у наступным годзе.
428  GEN 18:3  і сказаў: Госпадзе, калі я знайшоў ласку ў вачах Тваіх, прашу, не мінай слугі Свайго.
430  GEN 18:5  А я вазьму кавалак хлеба, і пасіліце сэрцы Вашыя, потым пойдзеце, бо дзеля гэтага вы прайшлі каля слугі Вашага. Яны сказалі: Зрабі так, як сказаў.
431  GEN 18:6  І пасьпяшаў Абрагам у намёт да Сары, і сказаў: Пасьпяшайся, замяшай тры меркі найлепшай мукі і зрабі аладак.
434  GEN 18:9  І сказалі яму: А дзе Сара, жонка твая? Ён сказаў: Вось, у намёце.
435  GEN 18:10  А Той сказаў: Вяртаючыся, вярнуся да цябе ў гэты час жыцьця [праз год], і вось, будзе сын ў Сары, жонкі тваёй. А Сара слухала ля ўваходу ў намёт, які быў за ім.
437  GEN 18:12  І засьмяялася Сара ў сабе, кажучы: Пасьля таго, як я састарэла, ці ж буду мець асалоду? І гаспадар мой стары.
438  GEN 18:13  І сказаў ГОСПАД Абрагаму: Чаму сьмяялася Сара, кажучы: Няўжо я сапраўды магу нарадзіць, калі я старая?
439  GEN 18:14  Ці ж ёсьць справа, цяжкая для ГОСПАДА? У прызначаны час вярнуся да цябе ў гэты час жыцьця [праз год], і Сара будзе мець сына.
440  GEN 18:15  І запярэчыла Сара, кажучы: Я не сьмяялася, бо яна спалохалася. Але Ён сказаў: Не, ты сьмяялася!
442  GEN 18:17  І ГОСПАД сказаў: Ці ж схаваю Я перад Абрагамам, што маю зрабіць?
444  GEN 18:19  Бо Я спазнаў яго, каб ён загадаў сынам сваім і дому свайму пасьля сябе, і будуць захоўваць шлях ГОСПАДАЎ, чыніць праведнасьцьт і суд, каб ГОСПАД зьдзейсьніў Абрагаму ўсё, што сказаў яму.
445  GEN 18:20  І сказаў ГОСПАД: Крык Садому і Гаморы вялікі, і грэх іхні вельмі цяжкі.
446  GEN 18:21  Дык зыйду і пагляджу, ці паводле крыку, які даходзіць да Мяне, учыняюць усё, ці не, і буду [гэта] ведаць.
448  GEN 18:23  І падыйшоў Абрагам, і сказаў: Няўжо загубіш праведнага разам з бязбожным?
450  GEN 18:25  Няхай будзе далёкім ад Цябе, каб Ты ўчыніў такую справу, каб забіць праведнага з бязбожным, каб праведнаму было таксама, як і бязбожнаму! Няхай будзе далёкім ад Цябе! Ці ж Судзьдзя ўсёй зямлі ня ўчыніць правасудзьдзя?
451  GEN 18:26  І сказаў ГОСПАД: Калі знайду ў Садоме пяцьдзясят праведнікаў у горадзе, дзеля іх прабачу ўсёй мясцовасьці.
452  GEN 18:27  І адказаў Абрагам, і сказаў: Вось жа пачаў я гаварыць да Госпада майго, хоць я пыл і попел.
453  GEN 18:28  Можа, ня хопіць пяці да гэтых пяцідзесяці праведнікаў, няўжо дзеля нястачы пяці зьнішчыш увесь горад? І сказаў [Госпад]: Ня зьнішчу, калі знайду там сорак пяць.
454  GEN 18:29  І працягваў гаварыць з Ім, і сказаў: Можа, знойдзецца там сорак? І Ён сказаў: Не зраблю гэтага дзеля сарака.
455  GEN 18:30  І сказаў ён: Няхай ня гневаецца Госпад мой, і я буду гаварыць. Можа, знойдзецца там трыццаць? І Ён сказаў: Не зраблю, калі знайду там трыццаць.
456  GEN 18:31  І сказаў ён: Вось, я пачаў гаварыць да Госпада майго. Можа, знойдзецца там дваццаць? І Ён сказаў: Ня зьнішчу дзеля дваццаці.
457  GEN 18:32  І сказаў ён: Няхай ня гневаецца Госпад мой, і я буду гаварыць яшчэ раз. Можа, знойдзецца там дзесяць? І Ён сказаў: Ня зьнішчу дзеля дзесяці.
460  GEN 19:2  і сказаў: Вось, прашу, гаспадары мае, зьвярніце ў дом слугі вашага і пераначуйце, і памыйце ногі свае, а раніцою ўстанеце і пойдзеце ў дарогу сваю. А яны сказалі: Не, бо мы будзем начаваць на вуліцы.
463  GEN 19:5  І паклікалі яны Лёта, і сказалі яму: Дзе тыя людзі, што прыйшлі да цябе ноччу? Выведзі іх да нас, і мы спазнаем іх.
465  GEN 19:7  і сказаў: Прашу, браты мае, не рабіце ліхога.
466  GEN 19:8  Вось, маю дзьве дачкі, якія не спазналі мужа, выведу іх да вас, і вы рабіце з імі, што добра ў вачах вашых! Толькі людзям гэтым нічога не рабіце, бо яны прыйшлі ў цень даху майго.
467  GEN 19:9  Але яны сказалі: Ідзі прэч. І сказалі: Сам прыйшоў пажыць, і будзе судзіць, судзячы [нас]? Цяпер будзе табе горш, чым ім. І накінуліся на чалавека гэтага, на Лёта , і падыйшлі, каб выламіць дзьверы.
470  GEN 19:12  І сказалі тыя мужы Лёту: Ці хто яшчэ ёсьць у цябе тут? Зяця, сыноў тваіх і дачок тваіх, усіх, хто ў цябе ёсць у горадзе, выведзі з гэтага месца,
471  GEN 19:13  бо мы зьнішчым гэтую мясцовасьць, таму што вялікі крык іхні перад абліччам ГОСПАДА, і ГОСПАД паслаў нас зьнішчыць яе.
472  GEN 19:14  І выйшаў Лёт, і гаварыў да зяцёў сваіх, якія мелі ўзяць дочак ягоных, і сказаў: Уставайце, выходзьце з гэтага месца, бо ГОСПАД мае зьнішчыць горад. І было ў вачах зяцёў ягоных гэта, нібыта ён жартуе.
473  GEN 19:15  Калі ўзыйшла зараніца, анёлы прысьпешвалі Лёта, кажучы: Уставай, бяры жонку тваю і дзьве дочкі твае, якія тут, каб не загінуў ты праз беззаконьні гораду гэтага.
475  GEN 19:17  І сталася, калі вывелі іх вонкі, сказаў [адзін з іх]: Уцякай дзеля душы тваёй, і не аглядайся назад, і не затрымлівайся ў гэтай ваколіцы. Уцякай на гору, каб ты не загінуў!
476  GEN 19:18  І сказаў Лёт да іх: О не, Госпадзе!
478  GEN 19:20  Вось жа горад гэты блізка, каб бегчы туды, і ён малы. Дазволь уцячы мне туды, ці ж не малы ён, і будзе жыць душа мая.
479  GEN 19:21  І сказаў яму: Вось, Я прыняў аблічча тваё і ў гэтым слове, і ня зьнішчу горад, пра які ты гаварыў.
480  GEN 19:22  Сьпяшайся, уцякай туды, бо Я не магу нічога рабіць, пакуль ты ня прыйдзеш туды. Таму і названае імя гэтаму гораду Цаар.
489  GEN 19:31  І сказала старэйшая малодшай: Бацька наш стары, і няма мужчыны на зямлі, каб мог прыйсьці да нас па звычаю ўсёй зямлі.
490  GEN 19:32  Хадзем, напоім бацьку нашага віном і ляжам з ім, каб ажывіць насеньне бацькі нашага.
492  GEN 19:34  І сталася на другі дзень, сказала старэйшая малодшай: Вось, я ў мінулую ноч ляжала з бацькам нашым. Нпоім яго віном таксама ў гэтую ноч, і ты ўвойдзеш, і ляжаш з ім, і мы ажывім насеньне бацькі нашага.
495  GEN 19:37  І нарадзіла старэйшая сына, і назвала імя яго Мааў. Ён бацька Мааву аж да сёньня.
496  GEN 19:38  І малодшая таксама нарадзіла сына, і назвала імя яго Бэн-Аммі. Ён бацька сыноў Амона аж да сёньня.
498  GEN 20:2  I сказаў Абрагам пра Сару, жонку сваю: Яна сястра мая. I паслаў Абімэлех, валадар Герару, і ўзяў Сару.
499  GEN 20:3  I прыйшоў Бог да Абімэлеха ў сьне ўночы, і сказаў яму: Вось, ты памрэш праз жанчыну, якую ты ўзяў, бо яна мае мужа.
500  GEN 20:4  А Абімэлех не набліжаўся да яе, і сказаў: Госпадзе! Няўжо і народ праведны ты забеш?
501  GEN 20:5  Ці ж ня ён сказаў мне: Яна сястра мая. I яна таксама казала: Ён брат мой. У прастаце сэрца свайго і ў чысьціні рук сваіх учыніў я гэта.
502  GEN 20:6  I сказаў яму Бог у сьне: І Я ведаю, што ў прастаце сэрца свайго ты ўчыніў гэта, і Я ўтрымаў цябе, каб ты не саграшыў перада Мною; і Я ня даў табе дакрануцца да яе.
503  GEN 20:7  А цяпер зьвярні жонку гэтага мужа, бо ён прарок, і ён будзе маліцца за цябе, і ты будзеш жыць. А калі ня зьвернеш, ведай, што сьмерцю памрэш ты і ўсе, хто твае.
505  GEN 20:9  I паклікаў Абімэлех Абрагама, і сказаў яму: Што ты нам нарабіў? Чым зграшыў я супраць цябе, што ты навёў на мяне і на валадарства маё грэх вялікі? Учынкі, якія ня робяць, ты зрабіў мне.
506  GEN 20:10  I сказаў Абімэлех Абрагаму: Што ж ты думаў, калі рабіў гэтыя рэчы?
507  GEN 20:11  I сказаў Абрагам: Вось, я сказаў: Напэўна, няма страху Божага на месцы гэтым, і забюць мяне з прычыны жонкі маёй.
508  GEN 20:12  І, сапраўды, яна сястра мая, яна дачка бацькі майго, толькі не дачка маці маёй; і яна стала маёй жонкаю.