Wildebeest analysis examples for:   bel-beln   ?    February 11, 2023 at 18:03    Script wb_pprint_html.py   by Ulf Hermjakob

57  GEN 3:1  А зьмей быў хітрэйшы за ўсіх зьвяроў палявых, якіх зрабіў ГОСПАД Бог. І сказаў ён жанчыне: «Ці ж гэта сказаў Бог: “Ня ешце з кожнага дрэва ў садзе”?»
65  GEN 3:9  І паклікаў ГОСПАД Бог чалавека, і сказаў яму: “Дзе ты?
67  GEN 3:11  І сказаў [Бог]: “Хто распавёў табе, што ты голы? Ці ня еў ты з дрэва, з якога Я загадаў табе ня есьці?
69  GEN 3:13  І сказаў ГОСПАД Бог жанчыне: “Што ты гэта зрабіла?І сказала жанчына: “Зьмей падмануў мяне, і я ела”.
86  GEN 4:6  І сказаў ГОСПАД Каіну: “Чаму ты загневаўся і чаму пахілілася аблічча тваё?
89  GEN 4:9  І сказаў ГОСПАД Каіну: “Дзе Абэль, брат твой?А той сказаў: “Ня ведаю. Ці ж я вартаўнік брата майго?
90  GEN 4:10  І сказаў [ГОСПАД]: “Што ты зрабіў? Голас крыві брата твайго кліча да Мяне ад зямлі.
317  GEN 12:18  І паклікаў фараон Абрама, і сказаў [яму]: “Што ты мне зрабіў? Чаму не сказаў мне, што яна — жонка твая?
318  GEN 12:19  Чаму ты казаў: “яна — сястра мая”, і я ўзяў яе сабе за жонку? Вось табе жонка твая, бяры і ідзі!”
328  GEN 13:9  Ці ня ўся гэтая зямля перад табою? Прашу, адлучыся ад мяне! Калі ты ўлева, дык я — управа, а калі ты ўправа, дык я — улева”.
363  GEN 15:2  І сказаў Абрам: “Уладару ГОСПАДЗЕ, што Ты дасі мне? Я хаджу бязьдзетны, і распарадчык ў доме маім — Эліезэр з Дамаску”.
369  GEN 15:8  А ён сказаў: “Уладару ГОСПАДЗЕ, з чаго магу ведаць, што я буду валодаць ёю?
390  GEN 16:8  і сказаў: “Агар, нявольніца Сарай, адкуль ты прыйшла і куды ідзеш?Яна адказала: “Ад аблічча Сарай, гаспадыні маёй, я ўцякаю”.
415  GEN 17:17  І ўпаў Абрагам на аблічча сваё, і засьмяяўся, і сказаў у сэрцы сваім: “Ці ж стогадоваму народзіцца хто? І ці Сара, дзевяностагадовая, можа нарадзіць?
434  GEN 18:9  І сказалі яму: “А дзе Сара, жонка твая?Ён сказаў: “Вось, у намёце”.
437  GEN 18:12  І засьмяялася Сара ў сабе, кажучы: “Пасьля таго, як я састарэла, ці ж буду мець асалоду? І гаспадар мой стары”.
438  GEN 18:13  І сказаў ГОСПАД Абрагаму: “Чаму сьмяялася Сара, кажучы: “Няўжо я сапраўды магу нарадзіць, калі я старая?
439  GEN 18:14  Ці ж ёсьць справа, цяжкая для ГОСПАДА? У прызначаны час вярнуся да цябе ў гэты час жыцьця [праз год], і Сара будзе мець сына”.
442  GEN 18:17  І ГОСПАД сказаў: “Ці ж схаваю Я перад Абрагамам, што маю зрабіць?
448  GEN 18:23  І падыйшоў Абрагам, і сказаў: “Няўжо загубіш праведнага разам з бязбожным?
449  GEN 18:24  Можа, ёсьць у горадзе пяцьдзясят праведнікаў, няўжо Ты загубіш і не прабачыш гэтай мясцовасьці дзеля пяцідзесяці праведнікаў, якія ў ім?
450  GEN 18:25  Няхай будзе далёкім ад Цябе, каб Ты ўчыніў такую справу, каб забіць праведнага з бязбожным, каб праведнаму было таксама, як і бязбожнаму! Няхай будзе далёкім ад Цябе! Ці ж Судзьдзя ўсёй зямлі ня ўчыніць правасудзьдзя?
453  GEN 18:28  Можа, ня хопіць пяці да гэтых пяцідзесяці праведнікаў, няўжо дзеля нястачы пяці зьнішчыш увесь горад?І сказаў [Госпад]: “Ня зьнішчу, калі знайду там сорак пяць”.
454  GEN 18:29  І працягваў гаварыць з Ім, і сказаў: “Можа, знойдзецца там сорак?І Ён сказаў: “Не зраблю гэтага дзеля сарака”.
455  GEN 18:30  І сказаў ён: “Няхай ня гневаецца Госпад мой, і я буду гаварыць. Можа, знойдзецца там трыццаць?І Ён сказаў: “Не зраблю, калі знайду там трыццаць”.
456  GEN 18:31  І сказаў ён: “Вось, я пачаў гаварыць да Госпада майго. Можа, знойдзецца там дваццаць?І Ён сказаў: “Ня зьнішчу дзеля дваццаці”.
457  GEN 18:32  І сказаў ён: “Няхай ня гневаецца Госпад мой, і я буду гаварыць яшчэ раз. Можа, знойдзецца там дзесяць?І Ён сказаў: “Ня зьнішчу дзеля дзесяці”.
463  GEN 19:5  І паклікалі яны Лёта, і сказалі яму: “Дзе тыя людзі, што прыйшлі да цябе ноччу? Выведзі іх да нас, і мы спазнаем іх”.
467  GEN 19:9  Але яны сказалі: “Ідзі прэч”. І сказалі: “Сам прыйшоў пажыць, і будзе судзіць, судзячы [нас]? Цяпер будзе табе горш, чым ім”. І накінуліся на чалавека гэтага, на Лёта , і падыйшлі, каб выламіць дзьверы.
470  GEN 19:12  І сказалі тыя мужы Лёту: “Ці хто яшчэ ёсьць у цябе тут? Зяця, сыноў тваіх і дачок тваіх, усіх, хто ў цябе ёсць у горадзе, выведзі з гэтага месца,
500  GEN 20:4  А Абімэлех не набліжаўся да яе, і сказаў: “Госпадзе! Няўжо і народ праведны ты заб’еш?
505  GEN 20:9  I паклікаў Абімэлех Абрагама, і сказаў яму: “Што ты нам нарабіў? Чым зграшыў я супраць цябе, што ты навёў на мяне і на валадарства маё грэх вялікі? Учынкі, якія ня робяць, ты зрабіў мне”.
506  GEN 20:10  I сказаў Абімэлех Абрагаму: “Што ж ты думаў, калі рабіў гэтыя рэчы?
531  GEN 21:17  I пачуў Бог голас хлопчыкаў; і паклікаў анёл Божы да Агар з неба, і сказаў ёй: “Што з табою, Агар? Ня бойся; бо пачуў Бог голас хлопчыка з месца, дзе Ён ёсьць.
543  GEN 21:29  I сказаў Абімэлех Абрагаму: “Навошта гэтыя сем ягнятаў, якіх ты паставіў асобна?
555  GEN 22:7  I сказаў Ісаак Абрагаму, бацьку свайму: “Ойча мой!” Той сказаў: “Вось я, сыне мой”. Ён сказаў: “Вось агонь і дровы, а дзе ягня на цэласпаленьне?
587  GEN 23:15  “Пане мой, паслухай мяне! Зямля [вартая] чатырыста сыкляў срэбра; што гэта для мяне і для цябе? І пахавай памёршую тваю”.
597  GEN 24:5  I сказаў яму слуга: “Можа, не пажадае тая жанчына ісьці са мною сюды, у гэтую зямлю. Ці маю я завесьці сына твайго адсюль у тую зямлю, з якой ты выйшаў?
615  GEN 24:23  і сказаў: “Чыя ты дачка? Скажы мне. Ці ёсьць у доме бацькі твайго месца для нас, каб начаваць?
623  GEN 24:31  I сказаў [Ляван]: “Увайдзі, дабраслаўлёны ГОСПАДАМ. Чаму ты стаіш на двары? Я падрыхтаваў дом і месца для вярблюдаў”.
639  GEN 24:47  І я запытаўся ў яе і сказаў: “Чыя ты дачка?Яна сказала: “Дачка Бэтуэля, сына Нахора, якога нарадзіла яму Мілька”. I надзеў я колца ў нос ейны, і бранзалеты на рукі ейныя.
650  GEN 24:58  I паклікалі Рэбэку, і сказалі ёй: “Ці пойдзеш з гэтым чалавекам?Яна сказала: “Пайду!”
657  GEN 24:65  I сказала слузе: “Хто гэты чалавек, які ідзе па полі насустрач нам?I сказаў слуга: “Гэта пан мой”. I яна ўзяла вэлюм, і засланілася.
681  GEN 25:22  I штурхаліся сыны ў нутры ейным, і яна сказала: “Калі так, дык чаму ў мяне?I пайшла спытацца ў ГОСПАДА.
691  GEN 25:32  I сказаў Эзаў: “Вось, я ледзь не паміраю, і на што гэта мне першародзтва?
702  GEN 26:9  I паклікаў Абімэлех Ісаака, і сказаў: “Дык яна — жонка твая! А чаму ж ты казаў: “Яна — сястра мая”?I сказаў яму Ісаак: “Бо я сказаў: “Каб я не памёр праз яе””.
703  GEN 26:10  I сказаў Абімэлех: “Што гэта ты нарабіў нам? Яшчэ б трохі, і мог бы легчы нехта з народу з жонкаю тваёю, і ты прывёў бы на нас віну”.
720  GEN 26:27  I сказаў ім Ісаак: “Чаму вы прыйшлі да мяне, вы ж зьненавідзелі мяне і выслалі мяне ад сябе?
746  GEN 27:18  I ўвайшоў ён да бацькі свайго, і сказаў: “Ойча мой!” I сказаў ён: “Вось я. Хто ты, сыне мой?
752  GEN 27:24  I сказаў: “Ці ты — сын мой Эзаў?І ён сказаў: “Я”.
760  GEN 27:32  I сказаў яму Ісаак, бацька ягоны: “Хто ты?І ён сказаў: “Я — сын твой першародны Эзаў”.
761  GEN 27:33  I задрыжэў Ісаак дрыжэньнем вельмі вялікім, і сказаў: “Хто ж быў той, які ўпаляваў дзічыну і прынёс мне, і я еў усё перш, чым ты прыйшоў, і я дабраславіў яго? Ён будзе дабраслаўлёны”.
764  GEN 27:36  I сказаў ён: “Ці не таму названае імя ягонае Якуб, і вось, ашукаў мяне ўжо двойчы! Ён забраў першародзтва маё, і вось цяпер забраў дабраславеньне маё”. I сказаў: “Няўжо ты не захаваў для мяне дабраславеньня?
765  GEN 27:37  I адказаў Ісаак, і сказаў Эзаву: “Вось, я паставіў яго гаспадаром над табою, і ўсіх братоў ягоных аддаў яму за слугаў, і збожжам і віном абдарыў яго. А табе што я зраблю, сыне мой?
766  GEN 27:38  I сказаў Эзаў бацьку свайму: “Ці [толькі] адно дабраславеньне ў цябе, ойча мой? Дабраславі мяне, таксама мяне, ойча мой!” I узвысіў Эзаў голас свой, і заплакаў.
773  GEN 27:45  Калі адыйдзе гнеў на цябе ад брата твайго, і ён забудзецца, што ты ўчыніў яму, я пашлю і вазьму цябе адтуль. Дзеля чаго маю страціць абодвух у адзін дзень?
774  GEN 27:46  I сказала Рэбэка Ісааку: “Абрыдла мне жыцьцё маё з прычыны дачок Хета. Калі возьме Якуб жонку з дачок Хета, якія з дачок гэтае зямлі, дык навошта мне жыцьцё?
800  GEN 29:4  I сказаў ім Якуб: “Браты мае, адкуль вы?I яны сказалі: “Мы з Харану”.
801  GEN 29:5  I ён сказаў ім: “Ці ведаеце вы Лявана, сына Нахора?І яны сказалі: “Ведаем”.
802  GEN 29:6  I ён сказаў ім: “Ці добра ён маецца?І яны сказалі: “Добра. А вось, Рахель, дачка ягоная, прыйшла з авечкамі”.
811  GEN 29:15  I сказаў Ляван Якубу: “Хоць ты брат мой, ці ж будзеш служыць мне задарма? Скажы мне, якая плата твая?
821  GEN 29:25  I сталася раніцаю, што вось, гэта Лея. I сказаў [Якуб] Лявану: “Што ты зрабіў мне? Ці не за Рахель я служыў у цябе? Чаму ж ты ашукаў мяне?
833  GEN 30:2  I ўзгарэўся гнеў Якуба на Рахель, і ён сказаў: “Ці ж гэта я, а ня Бог затрымаў у цябе плод улоньня?
846  GEN 30:15  А тая сказала ёй: “Няўжо мала [табе], што ты ўзяла мужа майго, і хочаш узяць мандрагоры сына майго?I сказала Рахель: “Дык няхай ён ляжа з табою ў гэтую ноч за мандрагоры сына твайго”.
861  GEN 30:30  бо мала было ў цябе да мяне, а памножылася ў мноства, і дабраславіў ГОСПАД цябе, як я прыйшоў. А цяпер, калі я буду рабіць для дому майго?
862  GEN 30:31  I той сказаў: “Што маю даць табе?I сказаў Якуб: “Не давай мне нічога, але зрабі для мяне такую рэч, і я вярнуся, і буду пасьвіць і захоўваць авечкі твае.
888  GEN 31:14  I адказалі Рахель і Лея, і сказалі яму: “Ці ёсьць яшчэ ў нас частка і спадчына у доме бацькі нашага?
889  GEN 31:15  Ці не за чужых ён нас мае? Бо ён прадаў нас, і еў, зьядаючы срэбра нашае.
900  GEN 31:26  I сказаў Ляван Якубу: “Што ты зрабіў? Ты ашукаў сэрца маё, і вывеў дочак маіх, быццам палоненых мячом.
901  GEN 31:27  Чаму ты патаемна ўцёк, і абакраў мяне, і не сказаў мне? І я адпусьціў бы цябе з радасьцю і сьпевамі, з бубнамі і гусьлямі.
904  GEN 31:30  І цяпер ты, ідучы, пайшоў, бо ты сумуючы, засумаваў па доме бацькі твайго. Але навошта ты скраў багоў маіх?
910  GEN 31:36  I ўзгарэўся гнеў Якуба, і ён сварыўся з Ляванам. I адказаў Якуб, і сказаў Лявану: “Якая віна мая, які грэх мой, што ты гнаўся за мною?
911  GEN 31:37  Бо ты абшукаў усе рэчы мае. Ці знайшоў ты нешта з рэчаў дому свайго? Палажы іх тут перад братамі маімі і братамі тваімі. Няхай яны рассудзяць паміж намі двума.
917  GEN 31:43  I адказаў Ляван, і сказаў Якубу: “Дочкі гэтыя — мае дочкі, і сыны гэтыя — мае сыны; і авечкі гэтыя — мае авечкі, і ўсё, што ты бачыш, — гэта маё. I дочкам маім, што я зраблю ім сёньня, або сынам іхным, якіх яны нарадзілі?
946  GEN 32:18  I загадаў першаму, кажучы: “Калі сустрэне цябе Эзаў, брат мой, і спытаецца ў цябе, кажучы: “Чый ты і куды ідзеш? І чыё гэта перад абліччам тваім?
956  GEN 32:28  I Ён сказаў яму: “Якое імя тваё?А ён сказаў: “Якуб”.
958  GEN 32:30  I спытаўся Якуб, і сказаў: “Скажы, калі ласка, імя Тваё”. I Ён сказаў: “Навошта ты пытаешся імя Маё?I дабраславіў яго там.
966  GEN 33:5  І ўзьняў ён вочы свае, і ўбачыў жанчынаў і дзяцей, і сказаў: “Хто яны табе?I сказаў [Якуб]: “Дзеці, якімі Бог абдараваў слугу твайго”.
969  GEN 33:8  I сказаў [Эзаў]: “Што ў цябе за цэлы табар гэты, які я сустрэў?I сказаў [Якуб]: “Каб знайсьці ласку ў вачах пана майго”.
1004  GEN 34:23  Статкі іхнія, і маёмасьць іхняя, і ўся скаціна іхняя, ці ж ня нашая [будзе]? Толькі пагодзімся з імі, і яны будуць жыць з намі”.
1012  GEN 34:31  А яны сказалі: “Ці ж можна рабіць з сястрою нашаю як з блудніцаю?
1092  GEN 37:8  I сказалі яму браты ягоныя: “Няўжо валадарачы, ты будзеш валадарыць над намі? Ці, пануючы, будзеш панаваць над намі?I яшчэ больш зьненавідзелі яго за сны ягоныя і за словы ягоныя.
1094  GEN 37:10  I ён распавёў бацьку свайму і братам сваім; і насварыўся на яго бацька ягоны, і сказаў яму: “Што гэта за сон, які ты сьніў? Ці ж прыходзячы, прыйду я, і маці твая, і браты твае, каб пакланіцца табе да зямлі?
1097  GEN 37:13  I сказаў Ізраіль Язэпу: “Ці ж браты твае ня пасьвяць у Сыхеме? Ідзі, я пашлю цябе да іх”. А ён сказаў яму: “Вось я!”
1099  GEN 37:15  I знайшоў яго [нейкі] чалавек, а вось, ён блукаў у полі, і спытаўся ў яго той чалавек, кажучы: “Што шукаеш?
1100  GEN 37:16  А ён сказаў: “Я шукаю братоў маіх. Прашу, скажы мне, дзе яны пасьвяць?
1110  GEN 37:26  I сказаў Юда братам сваім: “Якая карысьць, што мы заб’ем брата нашага і схаваем кроў ягоную?
1114  GEN 37:30  і вярнуўся да братоў сваіх, і сказаў: “Хлопца няма, а я, куды я пайду?
1116  GEN 37:32  I паслалі шату каляровую, і прынесьлі бацьку свайму, і сказалі: “Гэта мы знайшлі. Спраўдзь, просім, ці гэта адзеньне сына твайго, ці не?
1136  GEN 38:16  І ён павярнуў да яе з дарогі і сказаў: “Дазволь, прашу, увайду да цябе”. Бо ён ня ведаў, што яна — невестка ягоная. А яна сказала: “Што ты дасі мне, калі ўвойдзеш да мяне?
1138  GEN 38:18  I ён сказаў: “Якую заруку даць табе?А яна сказала: “Пячатку тваю, і пасак твой, і кій твой, які ў руцэ тваёй”. I ён даў ёй, і ўвыайшоў да яе; і яна зачала яму.
1141  GEN 38:21  I пытаўся ён у людзей месца таго, кажучы: “Дзе блудніца, якая ў Энаіме пры дарозе?А яны казалі: “Тут не было блудніцы”.
1149  GEN 38:29  I сталася, што схавалася рука ягоная, і вось, выйшаў брат ягоны. I яна сказала: “Як ты прарваў перагароду?”. I назвала імя ягонае Пэрэс.
1180  GEN 40:7  I спытаўся ён у ўрадоўцаў фараона, што былі пад вартаю з ім у доме пана ягонага, кажучы: “Чаму абліччы вашыя сёньня [маюць] благі выгляд?
1181  GEN 40:8  I сказалі яны яму: “Сьнілі мы сон, а растлумачыць [яго] няма каму”. I сказаў ім Язэп: “Ці ж ня ў Бога тлумачэньне [сну]? Распавядзіце мне”.
1234  GEN 41:38  I сказаў фараон слугам сваім: “Ці знойдзецца такі чалавек, як гэты, які мае ў сабе Духа Божага?
1254  GEN 42:1  I ўбачыў Якуб, што ёсьць збожжа ў Эгіпце, і сказаў Якуб сынам сваім: “Што вы паглядаеце [адзін на аднаго]?
1260  GEN 42:7  I ўбачыў Язэп братоў сваіх, і пазнаў іх, і ўдаваў, што ён чужым ім, і размаўляў з імі сувора, і сказаў ім: “Адкуль вы прыйшлі?I яны сказалі: “З зямлі Ханаан, каб купіць харчоў”.
1281  GEN 42:28  I сказаў ён братам сваім: “Вярнулі срэбра маё, і вось, яно ў мяху маім”. I затрывожылася сэрца іхняе, і яны задрыжэлі, кажучы адзін аднаму: “Што гэта зрабіў нам Бог?
1297  GEN 43:6  I сказаў Ізраіль: “Навошта вы зрабілі мне ліха, сказаўшы таму чалавеку, што ў вас ёсьць яшчэ брат?