| 57 | GEN 3:1 | А зьмей быў хітрэйшы за ўсіх зьвяроў палявых, якіх зрабіў ГОСПАД Бог. І сказаў ён жанчыне: «Ці ж гэта сказаў Бог: “Ня ешце з кожнага дрэва ў садзе”?» |
| 887 | GEN 31:13 | Я — Бог з Бэтэлю, дзе ты памазаў слуп і дзе абяцаў Мне абяцаньне. Цяпер устань, выйдзі з зямлі гэтае, і вярніся ў зямлю нараджэньня твайго”». |
| 1128 | GEN 38:8 | I сказаў Юда Анану: «Увайдзі да жонкі брата свайго, і споўні абавязак швагра з ёю, і узнаві насеньне брату свайму». |
| 1298 | GEN 43:7 | І сказалі яны: «Пытаючыся, распытаваў гэты чалавек пра нас, пра сям’ю нашую, кажучы: ‘Ці яшчэ бацька ваш жыўвы? Ці ёсьць у вас брат?’ І мы адказвалі яму паводле гэтых словаў. Ці маглі мы ведаць, што ён скажа: ‘Прывядзіце брата вашага’». |
| 1472 | GEN 48:20 | I дабраславіў іх у той дзень, кажучы: «Табою будзе дабраслаўляць Ізраіль, кажучы: “Няхай зробіць табе Бог, як Эфраіму і Манасе”». I паставіў Эфраіма перад Манасам. |
| 1474 | GEN 48:22 | I я даў табе адну частку больш за братоў тваіх, тую, якую я ўзяў з рукі Амарэя мячом маім і лукам маім». |
| 1501 | GEN 49:27 | Бэн’ямін — воўк драпежны, раніцаю будзе есьці здабычу і ўвечары будзе дзяліць прыбытак». |
| 1506 | GEN 49:32 | Набытыя гэтае поле і пячора, якая на ім, у сыноў Хета». |
| 1524 | GEN 50:17 | “Гэтак скажыце Язэпу: “Даруй, прашу, правіну братоў тваіх і грэх іхні, бо ліха зрабілі яны табе”. I цяпер даруй, прашу, слугам Бога бацькі твайго”». I плакаў Язэп дзеля [гэтых] словаў да яго. |
| 16484 | PRO 1:14 | Жэрабя сваё кідай разам з намі, няхай адзін мех будзе для нас усіх». |
| 16503 | PRO 1:33 | А хто слухае мяне, будзе жыць бясьпечна, будзе спакойны, не баючыся зла». |
| 16553 | PRO 3:28 | Не кажы бліжняму твайму: «Ідзі сабе і прыйдзі зноў, заўтра дам табе», калі маеш гэта пры сабе. |
| 16569 | PRO 4:9 | ускладзе на галаву тваю вянок ласкі, аздобіць цябе каронаю славы». |
| 16601 | PRO 5:14 | Ледзь ня трапіў я ў вялікае няшчасьце сярод грамады? і народу!» |
| 16649 | PRO 7:4 | Скажы мудрасьці: «Ты — сястра мая», і розум назаві сябрам, |
| 16665 | PRO 7:20 | капшук з грашыма ўзяў з сабою, у дзень поўні месяца мае вярнуцца дамоў». |
| 16708 | PRO 8:36 | а хто грашыць супраць мяне, шкодзіць душы сваёй; усе, якія ненавідзяць мяне, любяць сьмерць». |
| 16712 | PRO 9:4 | «Хто неразумны, няхай прыйдзе сюды», а да бязглуздага кажа: |
| 16714 | PRO 9:6 | пакіньце дурноту і жывіце, і хадзіце шляхам розуму». |
| 16724 | PRO 9:16 | «Хто неразумны, няхай прыйдзе сюды», а да бязглуздага кажа: |
| 16725 | PRO 9:17 | «Вада крадзеная салодкая, і схаваны хлеб смачнейшы». |
| 17033 | PRO 20:9 | Хто можа сказаць: «Я ачысьціў сэрца маё, я чысты ад грэху майго»? |
| 17038 | PRO 20:14 | «Дрэннае, дрэннае», — кажа пакупнік, а калі адыдзецца, тады хваліцца. |
| 17046 | PRO 20:22 | Не кажы: «Я адплачу за зло», спадзявайся на ГОСПАДА, і Ён вы?бавіць цябе. |
| 17098 | PRO 22:13 | Гультай кажа: «Леў на двары, пасярод плошчы буду забіты». |
| 17121 | PRO 23:7 | бо якія думкі ў сэрцы ягоным, такі і ён. «Еш і пі», — кажа ён табе, але сэрца яго не з табою. |
| 17149 | PRO 23:35 | [І скажаш:] «Білі мяне, а я не адчуваў, штурхалі мяне, а я ня ведаў. Калі прачнуся, зноў буду шукаць таго самага». |
| 17161 | PRO 24:12 | Калі скажаш: «Вось, мы ня ведалі гэтага?», ці ж Той, Хто дасьледуе сэрцы, не разумее? Ці ж Той, Хто захоўвае душу тваю, ня ведае? Ці ж Ён не аддасьць чалавеку паводле справаў ягоных? |
| 17173 | PRO 24:24 | Таго, хто кажа бязбожніку: «Ты праведны», будуць праклінаць народы і будуць брыдзіцца ім людзі. |
| 17183 | PRO 24:34 | і прыйдзе, як валацуга, беднасьць твая, і нястача твая — як чалавек узброены». |
| 17224 | PRO 26:13 | Гультай кажа: «Леў на шляху! Леў на плошчы!» |
| 17230 | PRO 26:19 | так чалавек, які падманвае бліжняга свайго і кажа: «Гэта я жартую». |
| 17290 | PRO 28:24 | Хто абкрадае бацьку свайго і маці сваю і кажа: «Няма тут віны», той супольнік нішчыцелю. |
| 17330 | PRO 30:9 | каб я, насыціўшыся, ня выракся Цябе і не сказаў: «Хто ГОСПАД?», або каб, зьбяднеўшы, ня стаў красьці і ганьбіць імя Бога майго. |
| 17336 | PRO 30:15 | У п’яўкі дзьве дачкі: «давай» і «давай». Вось тры ненасытныя і чатыры, якія ня скажуць: «Досыць»: |
| 17337 | PRO 30:16 | адхлань і чэрава няплоднае, зямля, якая не насычаецца вадою, і агонь, які ня кажа: «Досыць». |
| 17341 | PRO 30:20 | Такі самы шлях жанчыны чужаложнай: зьела, абцёрла вусны свае і кажа: «Я не зрабіла благога». |
| 17383 | PRO 31:29 | «Шмат было жанчынаў дабрадзейных, але ты пераўзыйшла іх усіх!» |
| 23234 | MAT 1:21 | Вось жа народзіць Сына, і дасі Яму імя Ісус, бо Ён збавіць народ Свой ад грахоў іхніх». |
| 23236 | MAT 1:23 | «Вось, Дзева прыйме ва ўлоньне і народзіць Сына; і дадуць Яму імя Іммануэль, гэта значыць: З намі Бог». |
| 23240 | MAT 2:2 | «Дзе народжаны Валадар Юдэйскі? Бо мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму». |
| 23244 | MAT 2:6 | “І ты, Бэтлеем, зямля Юды, нічым ня меншы за ваяводзтвы Юды, бо з цябе выйдзе Правадыр, Які будзе пасьвіць народ Мой, Ізраіль”». |
| 23246 | MAT 2:8 | І, паслаўшы іх у Бэтлеем, сказаў: «Пайдзіце, добра даведайцеся пра Дзіцятка і, калі знойдзеце, паведаміце мне, каб і я, пайшоўшы, пакланіўся Яму». |
| 23251 | MAT 2:13 | Калі ж яны адыйшлі, вось, анёл Госпадаў зьяўляецца ў сьне Язэпу і кажа: «Устань, вазьмі Дзіцятка і маці Ягоную, і бяжы ў Эгіпет, і будзь там, пакуль не скажу табе; бо Ірад мае шукаць Дзіцятка, каб загубіць Яго». |
| 23253 | MAT 2:15 | І там быў да сьмерці Ірада, каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа: «З Эгіпту паклікаў Я сына Майго». |
| 23256 | MAT 2:18 | «Голас у Раме чутны, плач, і галашэньне, і лямант вялікі; Рахель плача па дзецях сваіх і ня хоча суцешыцца, бо іх няма». |
| 23258 | MAT 2:20 | і кажа: «Устань, вазьмі Дзіцятка і маці Ягоную і ідзі ў зямлю Ізраіля, бо памерлі тыя, што шукалі душы Дзіцяці». |
| 23263 | MAT 3:2 | і кажучы: «Навярніцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае». |
| 23264 | MAT 3:3 | Бо ён той, пра якога сказаў прарок Ісая: «Голас таго, хто кліча ў пустыні: Падрыхтуйце шлях Госпаду, простымі рабіце сьцежкі Яму». |
| 23273 | MAT 3:12 | Веялка Ягоная ў руцэ Ягонай, і Ён ачысьціць гумно Сваё, і зьбярэ пшаніцу Сваю ў сьвіран, а салому спаліць агнём нязгасным». |
| 23275 | MAT 3:14 | Ян жа ўстрымліваў Яго, кажучы: «Мне трэба хрысьціцца ў Цябе, а Ты прыходзіш да мяне?» |
| 23276 | MAT 3:15 | А Ісус, адказваючы, сказаў яму: «Пакінь цяпер; бо гэтак нам належыць споўніць усякую праведнасьць». Тады дапускае Яго. |
| 23278 | MAT 3:17 | І вось, голас з неба, які казаў: «Гэта ёсьць Сын Мой улюбёны, у Якім маю ўпадабаньне». |
| 23281 | MAT 4:3 | І, падыйшоўшы да Яго, спакусьнік сказаў: «Калі Ты — Сын Божы, скажы, каб камяні гэтыя сталіся хлябамі». |
| 23282 | MAT 4:4 | Ён жа, адказваючы, сказаў яму: «Напісана: “Ня хлебам адным будзе жыць чалавек, але ўсякім словам, што выходзіць з вуснаў Божых”». |
| 23284 | MAT 4:6 | і кажа Яму: «Калі Ты — Сын Божы, кінься ўніз, бо напісана: “Анёлам Сваім загадае пра Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою Тваёю”». |
| 23285 | MAT 4:7 | Ісус сказаў яму: «Ізноў жа напісана: “Не спакушай Госпада, Бога твайго”». |
| 23287 | MAT 4:9 | і кажа Яму: «Усё гэта дам Табе, калі, упаўшы, паклонішся мне». |
| 23288 | MAT 4:10 | Тады Ісус кажа яму: «Адыйдзі ад Мяне, шатан! Бо напісана: “Госпаду, Богу твайму, пакланяйся, і Яму аднаму служы”». |
| 23294 | MAT 4:16 | народ, які сядзеў у цемры, убачыў сьвятло вялікае, і тым, што сядзелі ў краіне і ценю сьмерці, сьвятло зазьзяла». |
| 23295 | MAT 4:17 | З таго часу Ісус пачаў абвяшчаць і казаць: «Навярніцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае». |
| 23297 | MAT 4:19 | і кажа ім: «Ідзіце за Мною, і Я зраблю вас лаўцамі чалавекаў». |
| 23412 | MAT 7:27 | І пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі на дом той, і ён упаў, і было падзеньне ягонае вялікае». |
| 23416 | MAT 8:2 | І вось пракажоны, падыйшоўшы, пакланіўся Яму, кажучы: «Госпадзе! Калі хочаш, можаш мяне ачысьціць». |
| 23417 | MAT 8:3 | І, працягнуўшы руку, Ісус дакрануўся да яго, кажучы: «Хачу, будзь ачышчаны». І ён адразу ачысьціўся ад праказы сваёй. |
| 23418 | MAT 8:4 | І кажа яму Ісус: «Глядзі, нікому не кажы, але пайдзі, пакажыся сьвятару і прынясі дар, які загадаў Майсей дзеля сьведчаньня ім». |
| 23420 | MAT 8:6 | і кажучы: «Госпадзе! Слуга мой ляжыць дома спараліжаваны і страшэнна мучыцца». |
| 23421 | MAT 8:7 | І кажа яму Ісус: «Я, прыйшоўшы, аздараўлю яго». |
| 23423 | MAT 8:9 | Бо і я чалавек, які пад уладаю, ды маю пад сабою жаўнераў, і кажу аднаму: “Ідзі”, і ён ідзе; і другому: “Прыйдзі”, і ён прыходзіць; і слузе майму: “Зрабі тое”, і ён робіць». |
| 23426 | MAT 8:12 | а сыны Валадарства будуць выгнаныя ў цемру вонкавую; там будзе плач і скрыгат зубоў». |
| 23427 | MAT 8:13 | І сказаў Ісус сотніку: «Ідзі, і, як ты паверыў, станецца табе». І паздаравеў слуга ягоны ў тую ж гадзіну. |
| 23431 | MAT 8:17 | каб споўнілася сказанае праз прарока Ісаю, які кажа: «Ён узяў нашыя нядужасьці і панёс хваробы». |
| 23433 | MAT 8:19 | І, падыйшоўшы, адзін кніжнік сказаў Яму: «Настаўнік, я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў». |
| 23434 | MAT 8:20 | І кажа яму Ісус: «Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя — гнёзды, а Сын Чалавечы ня мае, дзе галаву схіліць». |
| 23435 | MAT 8:21 | А іншы з вучняў Ягоных сказаў Яму: «Госпадзе! Дазволь мне перш пайсьці і пахаваць бацьку майго». |
| 23436 | MAT 8:22 | Ісус жа сказаў яму: «Ідзі за Мною і пакінь мёртвым хаваць сваіх мёртвых». |
| 23439 | MAT 8:25 | І, падыйшоўшы, вучні Ягоныя пабудзілі Яго, кажучы: «Госпадзе! Збаў нас, мы гінем!» |
| 23440 | MAT 8:26 | І кажа ім: «Чаго вы палохаецеся, малаверы?» Тады, устаўшы, забараніў вятрам і мору, і сталася вялікая ціша. |
| 23441 | MAT 8:27 | А людзі зьдзіўляліся, кажучы: «Хто ж Ён, што і вятры, і мора слухаюцца Яго?» |
| 23443 | MAT 8:29 | І вось яны закрычалі, кажучы: «Што нам і Табе, Ісусе, Сыне Божы? Ці Ты прыйшоў сюды перад часам мучыць нас?» |
| 23445 | MAT 8:31 | А дэманы прасілі Яго, кажучы: «Калі нас выганяеш, дазволь нам адыйсьці ў гэты гурт сьвіняў». |
| 23446 | MAT 8:32 | І Ён сказаў ім: «Ідзіце». І тыя, выйшаўшы, адыйшлі ў гурт сьвіняў. І, вось, рынуўся ўвесь гурт сьвіняў са стромы ў мора, і загінуў у вадзе. |
| 23450 | MAT 9:2 | І вось, прынесьлі да Яго спараліжаванага, які ляжаў на ложку. І, бачачы веру іх, Ісус сказаў спараліжаванаму: «Будзь пэўным, дзіця! Адпускаюцца табе грахі твае». |
| 23451 | MAT 9:3 | І вось, некаторыя з кніжнікаў сказалі самі ў сабе: «Ён блюзьніць». |
| 23454 | MAT 9:6 | Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпускаць грахі», — кажа тады спараліжаванаму: «Устань, вазьмі ложак твой і ідзі ў дом твой». |
| 23457 | MAT 9:9 | І, праходзячы адтуль, Ісус убачыў чалавека, які сядзеў на мытні, званага Мацьвеем, і кажа яму: «Ідзі за Мною». І ён, устаўшы, пайшоў за Ім. |
| 23459 | MAT 9:11 | І фарысэі, якія бачылі гэта, сказалі вучням Ягоным: «Дзеля чаго Настаўнік ваш есьць з мытнікамі і грэшнікамі?» |
| 23461 | MAT 9:13 | Пайдзеце ж, навучыцеся, што значыць: “Міласэрнасьці хачу, а не ахвяры”. Бо Я прыйшоў не праведнікаў, але грэшнікаў клікаць да навяртаньня». |
| 23462 | MAT 9:14 | Тады прыходзяць да Яго вучні Янавы, кажучы: «Чаму мы і фарысэі шмат посьцім, а Твае вучні ня посьцяць?» |
| 23465 | MAT 9:17 | Не ўліваюць новага віна ў старыя мяхі, бо рвуцца мяхі, і віно выцякае, і мяхі гінуць; але новае віно ўліваюць у новыя мяхі, тады захоўваецца адно і другое». |
| 23466 | MAT 9:18 | Калі Ён гаварыў ім гэта, вось, падыйшоўшы, начальнік пакланіўся Яму, кажучы: «Дачка мая цяпер памірае, але прыйдзі, ускладзі на яе руку Тваю, і яна ажыве». |
| 23469 | MAT 9:21 | бо яна казала ў сабе: «Калі толькі дакрануся да шаты Ягонай, буду выратаваная». |
| 23470 | MAT 9:22 | Ісус жа, павярнуўшыся і ўбачыўшы яе, сказаў: «Будзь пэўная, дачка! Вера твая збавіла цябе». І жанчына ў тую ж гадзіну паздаравела. |
| 23472 | MAT 9:24 | Ісус сказаў ім: «Адыйдзіцеся, бо не памерла дзяўчынка, але сьпіць». І сьмяяліся з Яго. |
| 23475 | MAT 9:27 | І калі Ісус ішоў адтуль, ішлі за Ім два сьляпыя, крычучы і кажучы: «Зьлітуйся над намі, Сыне Давідаў!» |
| 23476 | MAT 9:28 | Калі ж Ён прыйшоў у дом, падыйшлі да Яго сьляпыя. І кажа ім Ісус: «Ці вы верыце, што Я магу гэтае зрабіць?» Кажуць яму: «Так, Госпадзе!» |
| 23477 | MAT 9:29 | Тады Ён дакрануўся да вачэй іхніх, кажучы: «Паводле веры вашае няхай станецца вам». |
| 23478 | MAT 9:30 | І адчыніліся вочы іхнія. І Ісус грозна глянуў на іх, кажучы: «Глядзіце, каб ніхто ня ведаў». |
| 23481 | MAT 9:33 | І, калі дэман быў выгнаны, нямы загаварыў, і натоўп зьдзіўляўся, кажучы: «Ніколі не здаралася гэткае ў Ізраілі». |
| 23482 | MAT 9:34 | А фарысэі казалі: «Праз князя дэманаў Ён выганяе дэманаў». |