Wildebeest analysis examples for:   bel-beln   “    February 11, 2023 at 18:03    Script wb_pprint_html.py   by Ulf Hermjakob

3  GEN 1:3  І сказаў Бог: Няхай станецца сьвятло”. І сталася сьвятло.
6  GEN 1:6  І сказаў Бог: Няхай станецца прасьцяг сярод водаў і няхай аддзеліць воды ад водаў”.
9  GEN 1:9  І сказаў Бог: Няхай зьбяруцца воды, якія пад небам, у адно месца, і няхай зьявіцца сухазем’е”. І сталася так.
11  GEN 1:11  І сказаў Бог: Няхай зазелянее зямля зелянінай, травой, якая сее насеньне, і дрэвамі пладовымі, якія даюць плады паводле гатунку свайго і маюць у сабе насеньне на зямлі”. І сталася так.
14  GEN 1:14  І сказаў Бог: Няхай стануцца сьвяцілы на прасьцягу неба, каб разьдзяляць дзень і ноч, і няхай будуць дзеля знакаў, і вызначаных часоў, і дзён, і гадоў.
20  GEN 1:20  І сказаў Бог: Няхай узварушацца воды рухам душы жывой, і птушкі няхай лётаюць над зямлёю па прасьцягу неба”.
22  GEN 1:22  І дабраславіў іх Бог, кажучы: Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце воды мораў, а птушкі няхай множацца на зямлі”.
24  GEN 1:24  І сказаў Бог: Няхай выдасьць зямля душу жывую паводле гатунку свайго: скаціну, паўзуноў і зьвяроў зямных паводле гатункаў сваіх”. І сталася так.
26  GEN 1:26  І сказаў Бог: Зробім чалавека на вобраз Наш, як падабенства Нашае, і няхай ён мае уладу над рыбамі марскімі і над птушкамі паднебнымі, і над скацінай, і над усёй зямлёй, і над усякім паўзуном, які поўзае па зямлі”.
28  GEN 1:28  І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю, і падпарадкоўвайце яе сабе, і мейце ўладу над рыбамі марскімі, і над птушкамі паднебнымі, і над усякім зьверам, які рухаецца па зямлі”.
29  GEN 1:29  І сказаў Бог: Вось, Я даў вам усякую траву, якая сее насеньне, якая на абліччы ўсёй зямлі, і ўсякія дрэвы, якія маюць плод дрэва і сеюць насеньне, каб былі вам на ежу.
47  GEN 2:16  І загадаў ГОСПАД Бог чалавеку, кажучы: З кожнага дрэва ў садзе будзеш есьці,
49  GEN 2:18  І сказаў ГОСПАД Бог: Ня добра быць чалавеку аднаму; зраблю яму дапамогу, адпаведную яму”.
54  GEN 2:23  І сказаў чалавек: Вось, на гэты раз, гэта костка з костак маіх і цела з цела майго. Яна будзе называцца жанчынаю, бо ўзятая з мужа”.
57  GEN 3:1  А зьмей быў хітрэйшы за ўсіх зьвяроў палявых, якіх зрабіў ГОСПАД Бог. І сказаў ён жанчыне: «Ці ж гэта сказаў Бог: Ня ешце з кожнага дрэва ў садзе”?»
58  GEN 3:2  І сказала жанчына зьмею: Плады дрэваў саду можам есьці,
59  GEN 3:3  але пра плады дрэва, якое сярод саду, сказаў Бог: Ня ешце з яго і не дакранайцеся да яго, каб вы не памерлі”.
60  GEN 3:4  І сказаў зьмей жанчыне: Не памрацё сьмерцю!
65  GEN 3:9  І паклікаў ГОСПАД Бог чалавека, і сказаў яму: Дзе ты?”
66  GEN 3:10  І той сказаў: Голас Твой я пачуў у садзе і спалохаўся, бо я — голы, і схаваўся”.
67  GEN 3:11  І сказаў [Бог]: Хто распавёў табе, што ты голы? Ці ня еў ты з дрэва, з якога Я загадаў табе ня есьці?”
68  GEN 3:12  І сказаў чалавек: Жанчына, якую Ты даў, [каб была] са мною, яна дала мне з дрэва, і я еў”.
69  GEN 3:13  І сказаў ГОСПАД Бог жанчыне: Што ты гэта зрабіла?” І сказала жанчына: Зьмей падмануў мяне, і я ела”.
70  GEN 3:14  І сказаў ГОСПАД Бог зьмею: За тое, што ты зрабіў гэта, пракляты ты між усёй скаціны і ўсіх зьвяроў палявых! На жываце сваім поўзаць будзеш і будзеш пыл есьці ў-ва ўсе дні жыцьця твайго.
72  GEN 3:16  А жанчыне сказаў: Памнажаючы, памножу мучэньні твае і цяжарнасьці твае, з болем будзеш нараджаць сыноў; і да мужа твайго пацяга твая, а ён будзе панаваць над табою”.
73  GEN 3:17  А Адаму сказаў: За тое, што ты паслухаўся голасу жонкі тваёй і еў з дрэва, пра якое Я загадаў табе, кажучы: Ня еш з яго”, праклятая зямля з-за цябе. У мучэньнях будзеш есьці з яе у-ва ўсе дні жыцьця твайго.
78  GEN 3:22  І сказаў ГОСПАД Бог: Вось, чалавек стаўся як адзін з Нас, спазнаўшы дабро і зло. І цяпер няхай ня выцягне ён рукі сваёй і ня возьме таксама з дрэва жыцьця, і ня зьесьць, і ня будзе жыць вечна”.
81  GEN 4:1  І чалавек спазнаў Еву, жонку сваю, і яна зачала, і нарадзіла Каіна, і сказала: Атрымала я мужа ад ГОСПАДА”.
86  GEN 4:6  І сказаў ГОСПАД Каіну: Чаму ты загневаўся і чаму пахілілася аблічча тваё?
89  GEN 4:9  І сказаў ГОСПАД Каіну: Дзе Абэль, брат твой?” А той сказаў: Ня ведаю. Ці ж я вартаўнік брата майго?”
90  GEN 4:10  І сказаў [ГОСПАД]: Што ты зрабіў? Голас крыві брата твайго кліча да Мяне ад зямлі.
93  GEN 4:13  І сказаў Каін ГОСПАДУ: Большае беззаконьне маё, чым можна зьнесьці.
95  GEN 4:15  І сказаў яму ГОСПАД: Таму кожнаму, хто заб’е Каіна, сем разоў будзе адпомшчана”. І пазначыў ГОСПАД Каіна знакам, каб не забіў яго кожны, хто сустрэне яго.
103  GEN 4:23  І сказаў Лямэх жонкам сваім: Ада і Цыля, паслухайце голас мой! Жонкі Лямэха, прыхіліце вуха да мовы маёй! Бо забіў я чалавека за рану сваю і юнака за скалячэньне сваё.
105  GEN 4:25  І спазнаў яшчэ Адам жонку сваю, і яна нарадзіла сына, і назвала імя яго Сэт, бо [казала]: Даў мне Бог іншае насеньне замест Абэля, якога забіў Каін”.
108  GEN 5:2  мужчыну і жанчыну стварыў іх, і дабраславіў іх, і назваў іх імя чалавек” у дзень стварэньня іх.
135  GEN 5:29  і назваў яго імя Ной, кажучы: Ён пацешыць нас у рабоце нашай і ў працы рук нашых на зямлі, якую пракляў ГОСПАД”.
141  GEN 6:3  І сказаў ГОСПАД: Ня будзе Дух Мой змагацца ў чалавеку вечна, бо ён — цела. І будуць дні ягоныя сто дваццаць гадоў”.
145  GEN 6:7  І сказаў ГОСПАД: Зьнішчу чалавека, якога стварыў, з аблічча зямлі, ад чалавека да скаціны, да паўзуна, да птушкі паднебнай, бо шкадую, што зрабіў іх”.
151  GEN 6:13  І сказаў Бог Ною: Канец усякаму целу прыйшоў перад аблічча Маё, бо зямля напоўнілася ліхадзействам праз іх. І вось, Я вынішчу іх з зямлі.
161  GEN 7:1  І сказаў ГОСПАД Ною: Увайдзі ты і ўвесь дом твой у каўчэг, бо ўбачыў Я цябе праведным перад абліччам Маім у пакаленьні гэтым.
200  GEN 8:16  Выйдзі з каўчэгу ты і жонка твая, і сыны твае, і жонкі сыноў тваіх з табою.
205  GEN 8:21  І адчуў ГОСПАД пах прыемны, і сказаў ГОСПАД у сэрцы Сваім: Ня буду больш праклінаць зямлю з-за чалавека, бо настаўленьне сэрца чалавечага злое ад маладосьці яго. І больш ня буду забіваць усяго жывога, як гэта зрабіў.
207  GEN 9:1  І дабраславіў Бог Ноя і сыноў ягоных, і сказаў ім: Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю.
215  GEN 9:9  Вось, Я заключаю запавет Мой з вамі і з насеньнем вашым пасьля вас,
218  GEN 9:12  І сказаў Бог: Гэта знак запавету, якi Я заключаю паміж Мною і вамі і ўсякай душой жывою, якая з вамі, ў пакаленьні вечныя.
223  GEN 9:17  І сказаў Бог Ною: Гэта знак запавету, якi Я даю, паміж Мною і ўсякім целам, якое ёсьць на зямлі”.
231  GEN 9:25  і сказаў: Пракляты Ханаан! Будзе ён слугою слугаў у братоў сваіх”.
232  GEN 9:26  І сказаў: Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Сэма! Няхай будзе Ханаан слугою ягоным.
244  GEN 10:9  Ён быў магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА. Таму кажуць: Як Німрод, магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА”.
270  GEN 11:3  І сказалі яны адзін аднаму: Давайце наробім цэглы і абпалім яе агнём”. І была ў іх цэгла замест камянёў, а смала была ў іх замест вапны.
271  GEN 11:4  І сказалі яны: Давайце зробім сабе горад і вежу, у якой верх будзе да неба, і гэтым зробім сабе імя, каб не расьцярушыліся мы па абліччу ўсёй зямлі”.
273  GEN 11:6  І сказаў ГОСПАД: Вось, адзін народ і адна для ўсіх мова. І вось, што пачалі яны рабіць. І цяпер не спыніць іх ва ўсім, што яны задумалі зрабіць.
300  GEN 12:1  І сказаў ГОСПАД Абраму: Выйдзі з зямлі тваёй і ад родзічаў тваіх, і з дому бацькі твайго ў зямлю, якую Я пакажу табе.
306  GEN 12:7  І зьявіўся ГОСПАД Абраму, і сказаў: Насеньню твайму Я дам гэтую зямлю”. І ён збудаваў там ахвярнiк ГОСПАДУ, Які зьявіўся яму.
310  GEN 12:11  І сталася, калі набліжаліся яны да Эгіпту, сказаў ён жонцы сваёй Сарай: Вось, я ведаю, што ты жанчына прыгожая,
311  GEN 12:12  і станецца, калі ўбачаць цябе Эгіпцяне і скажуць: Гэта жонка яго”, заб’юць мяне, а цябе пакінуць.
317  GEN 12:18  І паклікаў фараон Абрама, і сказаў [яму]: Што ты мне зрабіў? Чаму не сказаў мне, што яна — жонка твая?
318  GEN 12:19  Чаму ты казаў: яна — сястра мая”, і я ўзяў яе сабе за жонку? Вось табе жонка твая, бяры і ідзі!”
327  GEN 13:8  І сказаў Абрам Лёту: Няхай ня будзе спрэчкі паміж мной і табой, і паміж пастухамі маімі і пастухамі тваімі, бо мы ж браты.
333  GEN 13:14  І сказаў ГОСПАД Абраму пасьля таго, як Лёт адлучыўся ад яго: Узьнімі вочы твае і паглядзі з месца, дзе ты цяпер, на поўнач і на поўдзень, на ўсход і на захад.
356  GEN 14:19  і дабраславіў яго, і сказаў: Дабраслаўлёны Абрам праз Бога Найвышэйшага, Пана неба і зямлі.
358  GEN 14:21  І сказаў валадар Садома Абраму: Аддай мне людзей, а маёмасьць вазьмі сабе”.
359  GEN 14:22  І сказаў Абрам валадару Садома: Узьнімаю руку сваю да ГОСПАДА, Бога Найвышэйшага, Пана неба і зямлі,
360  GEN 14:23  што ані ніткі, ані раменьчыка ад сандалаў, нічога не вазьму з усяго таго, што тваё, каб ты не сказаў: Я ўзбагаціў Абрама”,
362  GEN 15:1  Пасьля гэтых падзеяў было слова ГОСПАДА да Абрама ў відзежы, кажучы: Ня бойся, Абраме! Я – шчыт твой, узнагарода твая вельмі вялікая”.
363  GEN 15:2  І сказаў Абрам: Уладару ГОСПАДЗЕ, што Ты дасі мне? Я хаджу бязьдзетны, і распарадчык ў доме маім — Эліезэр з Дамаску”.
364  GEN 15:3  І сказаў Абрам: Вось, ня даў Ты мне насеньня. І вось, народжаны ў доме маім [слуга] будзе спадкаемцам маім”.
365  GEN 15:4  І вось, слова ГОСПАДА да яго, кажучы: Ня ён успадкаеміць цябе, але той, які выйдзе з нутра твайго, успадкаеміць цябе”.
366  GEN 15:5  І вывеў яго вонкі, і сказаў: Паглядзі на неба і палічы зоркі, калі зможаш палічыць іх”. І сказаў яму: Такім будзе насеньне тваё”.
368  GEN 15:7  І сказаў яму: Я – ГОСПАД, Які вывеў цябе з Уру Халдэйскага, каб даць табе гэтую зямлю ў валоданьне”.
369  GEN 15:8  А ён сказаў: Уладару ГОСПАДЗЕ, з чаго магу ведаць, што я буду валодаць ёю?”
370  GEN 15:9  І [Госпад] сказаў яму: Вазьмі Мне трохгадовую цялушку, і трохгадовую казу, і трохгадовага барана, турка і галубянятка”.
374  GEN 15:13  І сказаў [Госпад] Абраму: Ведаючы, ведай, што насеньне тваё будзе прыхаднямі ў зямлі не сваёй, і будуць служыць яны, і будуць прыгнятаць іх чатырыста гадоў.
379  GEN 15:18  У той дзень заключыў ГОСПАД з Абрамам запавет, кажучы: Я даю гэтую зямлю насеньню твайму, ад ракі Эгіпецкай аж да вялікай ракі, ракі Эўфрат:
384  GEN 16:2  І сказала Сарай Абраму: Вось жа, замкнуў ГОСПАД мяне, каб я не нараджала. Дык увайдзі да нявольніцы маёй, можа ад яе атрымаю [дзіця]”. І паслухаў Абрам голасу Сарай.
387  GEN 16:5  І сказала Сарай Абраму: Крыўда мая праз цябе! Я дала табе нявольніцу маю на ўлоньне тваё, і яна ўбачыла, што зачала, і стала пагарджаць мною ў вачах сваіх. Няхай ГОСПАД судзіць паміж мной і табой”.
388  GEN 16:6  І сказаў Абрам Сарай: Вось, нявольніца твая ў руцэ тваёй, рабі з ёй, што добра ў вачах тваіх”. І Сарай стала ўціскаць яе, і яна ўцякла ад аблічча яе.
390  GEN 16:8  і сказаў: Агар, нявольніца Сарай, адкуль ты прыйшла і куды ідзеш?” Яна адказала: Ад аблічча Сарай, гаспадыні маёй, я ўцякаю”.
391  GEN 16:9  І сказаў ёй Анёл ГОСПАДАЎ: Вярніся да гаспадыні сваёй і скарыся пад руку яе”.
392  GEN 16:10  І сказаў ёй Анёл ГОСПАДАЎ: Памнажаючы, памножу насеньне тваё, нельга будзе палічыць яго з прычыны мноства”.
393  GEN 16:11  І сказаў ёй Анёл ГОСПАДАЎ: Вось, ты зачала і народзіш сына, і назавеш імя яго Ізмаэль, таму што ГОСПАД пачуў пра уціск твой.
395  GEN 16:13  І назвала яна імя ГОСПАДА, Які прамаўляў да яе: Ты — Бог, Які бачыць мяне”. Бо сказала яна: Ці ня тут я бачыла Таго, Які бачыць мяне”.
399  GEN 17:1  І было Абраму дзевяноста дзевяць гадоў. І зьявіўся ГОСПАД Абраму, і сказаў яму: Я — Бог Усемагутны. Хадзі перад абліччам Маім і будзь беззаганны.
402  GEN 17:4  Я [ёсьць], вось запавет Мой з табою, і ты будзеш бацькам мноства народаў.
407  GEN 17:9  І сказаў Бог Абрагаму: А ты захоўвай запавет Мой, ты і насеньне тваё пасьля цябе ў пакаленьнях сваіх.
413  GEN 17:15  І сказаў Бог Абрагаму: Сарай, жонку тваю, ня будзеш зваць імя яе Сарай, але Сара будзе імя яе.
415  GEN 17:17  І ўпаў Абрагам на аблічча сваё, і засьмяяўся, і сказаў у сэрцы сваім: Ці ж стогадоваму народзіцца хто? І ці Сара, дзевяностагадовая, можа нарадзіць?”
416  GEN 17:18  І сказаў Абрагам Богу: О, каб хоць Ізмаэль жыў перад абліччам Тваім!”
417  GEN 17:19  І сказаў Бог: Але Сара, жонка твая, народзіць табе сына, і ты назавеш імя яго Ісаак; і Я заключу запавет Мой з ім як запавет вечны і з насеньнем яго пасьля яго.
428  GEN 18:3  і сказаў: Госпадзе, калі я знайшоў ласку ў вачах Тваіх, прашу, не мінай слугі Свайго.
430  GEN 18:5  А я вазьму кавалак хлеба, і пасіліце сэрцы Вашыя, потым пойдзеце, бо дзеля гэтага вы прайшлі каля слугі Вашага”. Яны сказалі: Зрабі так, як сказаў”.
431  GEN 18:6  І пасьпяшаў Абрагам у намёт да Сары, і сказаў: Пасьпяшайся, замяшай тры меркі найлепшай мукі і зрабі аладак”.
434  GEN 18:9  І сказалі яму: А дзе Сара, жонка твая?” Ён сказаў: Вось, у намёце”.
435  GEN 18:10  А Той сказаў: Вяртаючыся, вярнуся да цябе ў гэты час жыцьця [праз год], і вось, будзе сын ў Сары, жонкі тваёй”. А Сара слухала ля ўваходу ў намёт, які быў за ім.
437  GEN 18:12  І засьмяялася Сара ў сабе, кажучы: Пасьля таго, як я састарэла, ці ж буду мець асалоду? І гаспадар мой стары”.
438  GEN 18:13  І сказаў ГОСПАД Абрагаму: Чаму сьмяялася Сара, кажучы: Няўжо я сапраўды магу нарадзіць, калі я старая?”
440  GEN 18:15  І запярэчыла Сара, кажучы: Я не сьмяялася,” бо яна спалохалася. Але Ён сказаў: Не, ты сьмяялася!”
442  GEN 18:17  І ГОСПАД сказаў: Ці ж схаваю Я перад Абрагамам, што маю зрабіць?
445  GEN 18:20  І сказаў ГОСПАД: Крык Садому і Гаморы вялікі, і грэх іхні вельмі цяжкі.