Wildebeest analysis examples for:   bel-beln   ”    February 11, 2023 at 18:03    Script wb_pprint_html.py   by Ulf Hermjakob

3  GEN 1:3  І сказаў Бог: “Няхай станецца сьвятло. І сталася сьвятло.
6  GEN 1:6  І сказаў Бог: “Няхай станецца прасьцяг сярод водаў і няхай аддзеліць воды ад водаў.
9  GEN 1:9  І сказаў Бог: “Няхай зьбяруцца воды, якія пад небам, у адно месца, і няхай зьявіцца сухазем’е. І сталася так.
11  GEN 1:11  І сказаў Бог: “Няхай зазелянее зямля зелянінай, травой, якая сее насеньне, і дрэвамі пладовымі, якія даюць плады паводле гатунку свайго і маюць у сабе насеньне на зямлі. І сталася так.
15  GEN 1:15  І няхай будуць сьвяціламі на прасьцягу неба, каб сьвяцілі на зямлю. І сталася так.
20  GEN 1:20  І сказаў Бог: “Няхай узварушацца воды рухам душы жывой, і птушкі няхай лётаюць над зямлёю па прасьцягу неба.
22  GEN 1:22  І дабраславіў іх Бог, кажучы: “Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце воды мораў, а птушкі няхай множацца на зямлі.
24  GEN 1:24  І сказаў Бог: “Няхай выдасьць зямля душу жывую паводле гатунку свайго: скаціну, паўзуноў і зьвяроў зямных паводле гатункаў сваіх. І сталася так.
26  GEN 1:26  І сказаў Бог: “Зробім чалавека на вобраз Наш, як падабенства Нашае, і няхай ён мае уладу над рыбамі марскімі і над птушкамі паднебнымі, і над скацінай, і над усёй зямлёй, і над усякім паўзуном, які поўзае па зямлі.
28  GEN 1:28  І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: “Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю, і падпарадкоўвайце яе сабе, і мейце ўладу над рыбамі марскімі, і над птушкамі паднебнымі, і над усякім зьверам, які рухаецца па зямлі.
30  GEN 1:30  І ўсім зьвярам зямным, і ўсім птушкам паднебным, і ўсяму, што рухаецца па зямлі, у якім ёсьць душа жывая, Я даў усякую траву зялёную на ежу. І сталася так.
48  GEN 2:17  але з дрэва спазнаньня дабра і зла ня еш з яго, бо ў дзень, у які будзеш есьці з яго, сьмерцю памрэш.
49  GEN 2:18  І сказаў ГОСПАД Бог: “Ня добра быць чалавеку аднаму; зраблю яму дапамогу, адпаведную яму.
54  GEN 2:23  І сказаў чалавек: “Вось, на гэты раз, гэта костка з костак маіх і цела з цела майго. Яна будзе называцца жанчынаю, бо ўзятая з мужа.
57  GEN 3:1  А зьмей быў хітрэйшы за ўсіх зьвяроў палявых, якіх зрабіў ГОСПАД Бог. І сказаў ён жанчыне: «Ці ж гэта сказаў Бог: “Ня ешце з кожнага дрэва ў садзе
59  GEN 3:3  але пра плады дрэва, якое сярод саду, сказаў Бог: “Ня ешце з яго і не дакранайцеся да яго, каб вы не памерлі.
61  GEN 3:5  Бо ведае Бог, што ў дзень, калі зьясьцё з яго, расплюшчацца вочы вашыя і станецеся як Бог, тымі, хто спазнае дабро і зло.
65  GEN 3:9  І паклікаў ГОСПАД Бог чалавека, і сказаў яму: “Дзе ты?
66  GEN 3:10  І той сказаў: “Голас Твой я пачуў у садзе і спалохаўся, бо я — голы, і схаваўся.
67  GEN 3:11  І сказаў [Бог]: “Хто распавёў табе, што ты голы? Ці ня еў ты з дрэва, з якога Я загадаў табе ня есьці?
68  GEN 3:12  І сказаў чалавек: “Жанчына, якую Ты даў, [каб была] са мною, яна дала мне з дрэва, і я еў.
69  GEN 3:13  І сказаў ГОСПАД Бог жанчыне: “Што ты гэта зрабіла? І сказала жанчына: “Зьмей падмануў мяне, і я ела.
71  GEN 3:15  І Я кладу варожасьць паміж табой і жанчынай, паміж насеньнем тваім і насеньнем яе. Яно скрышыць табе галаву, а ты скрышыш яму пяту.
72  GEN 3:16  А жанчыне сказаў: “Памнажаючы, памножу мучэньні твае і цяжарнасьці твае, з болем будзеш нараджаць сыноў; і да мужа твайго пацяга твая, а ён будзе панаваць над табою.
73  GEN 3:17  А Адаму сказаў: “За тое, што ты паслухаўся голасу жонкі тваёй і еў з дрэва, пра якое Я загадаў табе, кажучы: “Ня еш з яго, праклятая зямля з-за цябе. У мучэньнях будзеш есьці з яе у-ва ўсе дні жыцьця твайго.
75  GEN 3:19  У поце аблічча твайго будзеш есьці хлеб, аж пакуль ня вернешся ў зямлю, бо з яе ты ўзяты, бо пыл ты і ў пыл вернешся.
78  GEN 3:22  І сказаў ГОСПАД Бог: “Вось, чалавек стаўся як адзін з Нас, спазнаўшы дабро і зло. І цяпер няхай ня выцягне ён рукі сваёй і ня возьме таксама з дрэва жыцьця, і ня зьесьць, і ня будзе жыць вечна.
81  GEN 4:1  І чалавек спазнаў Еву, жонку сваю, і яна зачала, і нарадзіла Каіна, і сказала: “Атрымала я мужа ад ГОСПАДА.
87  GEN 4:7  Ці ж ты не ўзьнімаеш [аблічча], калі робіш добра, а калі ня робіш добра, грэх ляжыць пры дзьвярах, да цябе пацяга яго, але ты павінен панаваць над ім.
89  GEN 4:9  І сказаў ГОСПАД Каіну: “Дзе Абэль, брат твой? А той сказаў: “Ня ведаю. Ці ж я вартаўнік брата майго?
92  GEN 4:12  Калі будзеш абрабляць зямлю, яна ня будзе больш даваць табе сілы свае. Выгнанцам і ўцекачом будзеш на зямлі.
94  GEN 4:14  Вось, Ты выганяеш мяне сёньня з аблічча зямлі, і буду хавацца ад аблічча Твайго, і буду я выгнанцам і ўцекачом на зямлі, і станецца, што кожны, хто сустрэне мяне, заб’е мяне.
95  GEN 4:15  І сказаў яму ГОСПАД: “Таму кожнаму, хто заб’е Каіна, сем разоў будзе адпомшчана. І пазначыў ГОСПАД Каіна знакам, каб не забіў яго кожны, хто сустрэне яго.
104  GEN 4:24  Бо за Каіна будзе адпомшчана сем разоў, а за Лямэха — семдзесят сем.
105  GEN 4:25  І спазнаў яшчэ Адам жонку сваю, і яна нарадзіла сына, і назвала імя яго Сэт, бо [казала]: “Даў мне Бог іншае насеньне замест Абэля, якога забіў Каін.
108  GEN 5:2  мужчыну і жанчыну стварыў іх, і дабраславіў іх, і назваў іх імя “чалавек у дзень стварэньня іх.
135  GEN 5:29  і назваў яго імя Ной, кажучы: “Ён пацешыць нас у рабоце нашай і ў працы рук нашых на зямлі, якую пракляў ГОСПАД.
141  GEN 6:3  І сказаў ГОСПАД: “Ня будзе Дух Мой змагацца ў чалавеку вечна, бо ён — цела. І будуць дні ягоныя сто дваццаць гадоў.
145  GEN 6:7  І сказаў ГОСПАД: “Зьнішчу чалавека, якога стварыў, з аблічча зямлі, ад чалавека да скаціны, да паўзуна, да птушкі паднебнай, бо шкадую, што зрабіў іх.
159  GEN 6:21  І ты вазьмі сабе ўсякай ежы, якою яны кормяцца, і зьбяры яе да сябе; і будзе яна для цябе і для іх ежаю.
164  GEN 7:4  Бо праз сем дзён Я выльлю дождж на зямлю сорак дзён і сорак начэй, і вынішчу ўсе жывыя істоты, якія Я зрабіў, з аблічча зямлі.
201  GEN 8:17  Усіх зьвяроў, якія з табою з кожнага цела, як з птушак, так i са скаціны, і з усіх паўзуноў, што рухаюцца па зямлі, вывядзі з сабою. І няхай разыходзяцца яны на зямлі, няхай плодзяцца і множацца на зямлі.
206  GEN 8:22  Яшчэ ў-ва ўсе дні зямлі ня спыняцца сяўба і жніво, сьцюжа і сьпякота, лета і зіма, дзень і ноч.
213  GEN 9:7  А вы пладзіцеся і множцеся, распаўсюджвайцеся на зямлі і множцеся на ёй.
217  GEN 9:11  І Я заключаю запавет Мой з вамі, і ўжо больш ня будзе вынішчана ўсякае цела водамі патопу, і больш ня будзе патопу, каб нiшчыць зямлю.
222  GEN 9:16  І будзе гэтая вясёлка на хмарах, і Я ўбачу яе, і ўзгадаю вечны запавет паміж Богам і ўсякай душой жывою ў-ва ўсякім целе, якое ёсьць на зямлі.
223  GEN 9:17  І сказаў Бог Ною: “Гэта знак запавету, якi Я даю, паміж Мною і ўсякім целам, якое ёсьць на зямлі.
231  GEN 9:25  і сказаў: “Пракляты Ханаан! Будзе ён слугою слугаў у братоў сваіх.
233  GEN 9:27  Няхай пашырыць Бог Яфэта, і будзе ён жыць ў намётах Сэма, і Ханаан будзе ў яго слугою.
244  GEN 10:9  Ён быў магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА. Таму кажуць: “Як Німрод, магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА.
270  GEN 11:3  І сказалі яны адзін аднаму: “Давайце наробім цэглы і абпалім яе агнём. І была ў іх цэгла замест камянёў, а смала была ў іх замест вапны.
271  GEN 11:4  І сказалі яны: “Давайце зробім сабе горад і вежу, у якой верх будзе да неба, і гэтым зробім сабе імя, каб не расьцярушыліся мы па абліччу ўсёй зямлі.
274  GEN 11:7  Давайце зыйдзем і памяшаем там іхнюю мову, каб не маглі разумець мовы адзін аднаго.
302  GEN 12:3  І Я дабраслаўлю тых, якія будуць дабраслаўляць цябе, а тых, якія будуць праклінаць цябе, Я пракляну. І будуць дабраслаўлёныя ў табе ўсе плямёны зямлі.
306  GEN 12:7  І зьявіўся ГОСПАД Абраму, і сказаў: “Насеньню твайму Я дам гэтую зямлю. І ён збудаваў там ахвярнiк ГОСПАДУ, Які зьявіўся яму.
311  GEN 12:12  і станецца, калі ўбачаць цябе Эгіпцяне і скажуць: “Гэта жонка яго, заб’юць мяне, а цябе пакінуць.
312  GEN 12:13  Дык кажы, што ты сястра мая, каб мне было добра дзеля цябе і каб я застаўся жывы дзякуючы табе.
318  GEN 12:19  Чаму ты казаў: “яна — сястра мая, і я ўзяў яе сабе за жонку? Вось табе жонка твая, бяры і ідзі!
328  GEN 13:9  Ці ня ўся гэтая зямля перад табою? Прашу, адлучыся ад мяне! Калі ты ўлева, дык я — управа, а калі ты ўправа, дык я — улева.
336  GEN 13:17  Устань і прайдзі па зямлі гэтай ў даўжыню і шырыню яе, бо Я дам яе табе.
357  GEN 14:20  І дабраслаўлёны Бог Найвышэйшы, Які аддаў ворагаў тваіх у рукі твае. І даў яму [Абрам] дзесяціну з усяго.
358  GEN 14:21  І сказаў валадар Садома Абраму: “Аддай мне людзей, а маёмасьць вазьмі сабе.
360  GEN 14:23  што ані ніткі, ані раменьчыка ад сандалаў, нічога не вазьму з усяго таго, што тваё, каб ты не сказаў: “Я ўзбагаціў Абрама,
361  GEN 14:24  за выняткам таго, што зьелі юнакі, ды апроч часткі для людзей, што хадзілі са мною; Анэр, Эшколь і Мамрэ няхай возьмуць частку сваю.
362  GEN 15:1  Пасьля гэтых падзеяў было слова ГОСПАДА да Абрама ў відзежы, кажучы: “Ня бойся, Абраме! Я – шчыт твой, узнагарода твая вельмі вялікая.
363  GEN 15:2  І сказаў Абрам: “Уладару ГОСПАДЗЕ, што Ты дасі мне? Я хаджу бязьдзетны, і распарадчык ў доме маім — Эліезэр з Дамаску.
364  GEN 15:3  І сказаў Абрам: “Вось, ня даў Ты мне насеньня. І вось, народжаны ў доме маім [слуга] будзе спадкаемцам маім.
365  GEN 15:4  І вось, слова ГОСПАДА да яго, кажучы: “Ня ён успадкаеміць цябе, але той, які выйдзе з нутра твайго, успадкаеміць цябе.
366  GEN 15:5  І вывеў яго вонкі, і сказаў: “Паглядзі на неба і палічы зоркі, калі зможаш палічыць іх. І сказаў яму: “Такім будзе насеньне тваё.
368  GEN 15:7  І сказаў яму: “Я – ГОСПАД, Які вывеў цябе з Уру Халдэйскага, каб даць табе гэтую зямлю ў валоданьне.
369  GEN 15:8  А ён сказаў: “Уладару ГОСПАДЗЕ, з чаго магу ведаць, што я буду валодаць ёю?
370  GEN 15:9  І [Госпад] сказаў яму: “Вазьмі Мне трохгадовую цялушку, і трохгадовую казу, і трохгадовага барана, турка і галубянятка.
377  GEN 15:16  І ў чацьвёртым пакаленьні яны вернуцца сюды, бо яшчэ не дапоўнілася мера беззаконьняў Амарэяў.
382  GEN 15:21  Амарэяў, Хананейцаў, Гіргашэяў і Евусеяў.
384  GEN 16:2  І сказала Сарай Абраму: “Вось жа, замкнуў ГОСПАД мяне, каб я не нараджала. Дык увайдзі да нявольніцы маёй, можа ад яе атрымаю [дзіця]. І паслухаў Абрам голасу Сарай.
387  GEN 16:5  І сказала Сарай Абраму: “Крыўда мая праз цябе! Я дала табе нявольніцу маю на ўлоньне тваё, і яна ўбачыла, што зачала, і стала пагарджаць мною ў вачах сваіх. Няхай ГОСПАД судзіць паміж мной і табой.
388  GEN 16:6  І сказаў Абрам Сарай: “Вось, нявольніца твая ў руцэ тваёй, рабі з ёй, што добра ў вачах тваіх. І Сарай стала ўціскаць яе, і яна ўцякла ад аблічча яе.
390  GEN 16:8  і сказаў: “Агар, нявольніца Сарай, адкуль ты прыйшла і куды ідзеш? Яна адказала: “Ад аблічча Сарай, гаспадыні маёй, я ўцякаю.
391  GEN 16:9  І сказаў ёй Анёл ГОСПАДАЎ: “Вярніся да гаспадыні сваёй і скарыся пад руку яе.
392  GEN 16:10  І сказаў ёй Анёл ГОСПАДАЎ: “Памнажаючы, памножу насеньне тваё, нельга будзе палічыць яго з прычыны мноства.
394  GEN 16:12  І будзе ён чалавекам, [падобным да] дзікага асла, рука ягоная супраць усіх, і рукі ўсіх — супраць яго; і будзе ён жыць перад абліччам усіх братоў сваіх.
395  GEN 16:13  І назвала яна імя ГОСПАДА, Які прамаўляў да яе: “Ты — Бог, Які бачыць мяне. Бо сказала яна: “Ці ня тут я бачыла Таго, Які бачыць мяне.
400  GEN 17:2  І Я заключу запавет Мой паміж Мной і табой, і павялічу цябе вельмі, вельмі.
406  GEN 17:8  І Я дам табе і насеньню твайму пасьля цябе зямлю вандраваньня твайго, усю зямлю Ханаан на ўласнасьць вечную, і Я буду ім Богам.
412  GEN 17:14  Неабрэзаны ж мужчынскага роду, які не абрэжа цела скуравінкі сваёй, няхай будзе вынішчана душа тая з народу свайго, бо ён парушыў запавет Мой.
414  GEN 17:16  І Я дабраслаўлю яе, і дам з яе табе сына. І Я дабраслаўлю яе, і стануцца з яе народы, і валадары народаў будуць з яе.
415  GEN 17:17  І ўпаў Абрагам на аблічча сваё, і засьмяяўся, і сказаў у сэрцы сваім: “Ці ж стогадоваму народзіцца хто? І ці Сара, дзевяностагадовая, можа нарадзіць?
416  GEN 17:18  І сказаў Абрагам Богу: “О, каб хоць Ізмаэль жыў перад абліччам Тваім!
419  GEN 17:21  Але запавет Мой Я заключу з Ісаакам, якога народзіць табе Сара ў гэты самы час у наступным годзе.
430  GEN 18:5  А я вазьму кавалак хлеба, і пасіліце сэрцы Вашыя, потым пойдзеце, бо дзеля гэтага вы прайшлі каля слугі Вашага. Яны сказалі: “Зрабі так, як сказаў.
431  GEN 18:6  І пасьпяшаў Абрагам у намёт да Сары, і сказаў: “Пасьпяшайся, замяшай тры меркі найлепшай мукі і зрабі аладак.
434  GEN 18:9  І сказалі яму: “А дзе Сара, жонка твая? Ён сказаў: “Вось, у намёце.
435  GEN 18:10  А Той сказаў: “Вяртаючыся, вярнуся да цябе ў гэты час жыцьця [праз год], і вось, будзе сын ў Сары, жонкі тваёй. А Сара слухала ля ўваходу ў намёт, які быў за ім.
437  GEN 18:12  І засьмяялася Сара ў сабе, кажучы: “Пасьля таго, як я састарэла, ці ж буду мець асалоду? І гаспадар мой стары.
438  GEN 18:13  І сказаў ГОСПАД Абрагаму: “Чаму сьмяялася Сара, кажучы: “Няўжо я сапраўды магу нарадзіць, калі я старая?
439  GEN 18:14  Ці ж ёсьць справа, цяжкая для ГОСПАДА? У прызначаны час вярнуся да цябе ў гэты час жыцьця [праз год], і Сара будзе мець сына.
440  GEN 18:15  І запярэчыла Сара, кажучы: “Я не сьмяялася, бо яна спалохалася. Але Ён сказаў: “Не, ты сьмяялася!
444  GEN 18:19  Бо Я спазнаў яго, каб ён загадаў сынам сваім і дому свайму пасьля сябе, і будуць захоўваць шлях ГОСПАДАЎ, чыніць праведнасьцьт і суд, каб ГОСПАД зьдзейсьніў Абрагаму ўсё, што сказаў яму.
446  GEN 18:21  Дык зыйду і пагляджу, ці паводле крыку, які даходзіць да Мяне, учыняюць усё, ці не, і буду [гэта] ведаць.
450  GEN 18:25  Няхай будзе далёкім ад Цябе, каб Ты ўчыніў такую справу, каб забіць праведнага з бязбожным, каб праведнаму было таксама, як і бязбожнаму! Няхай будзе далёкім ад Цябе! Ці ж Судзьдзя ўсёй зямлі ня ўчыніць правасудзьдзя?