497 | GEN 20:1 | I рушыў адтуль Абрагам у зямлю Нэгеў, і пасяліўся між Кадэшам і Шурам, і жыў у Герары. |
498 | GEN 20:2 | I сказаў Абрагам пра Сару, жонку сваю: “Яна — сястра мая”. I паслаў Абімэлех, валадар Герару, і ўзяў Сару. |
499 | GEN 20:3 | I прыйшоў Бог да Абімэлеха ў сьне ўночы, і сказаў яму: “Вось, ты памрэш праз жанчыну, якую ты ўзяў, бо яна мае мужа”. |
501 | GEN 20:5 | Ці ж ня ён сказаў мне: “Яна — сястра мая”. I яна таксама казала: “Ён — брат мой”. У прастаце сэрца свайго і ў чысьціні рук сваіх учыніў я гэта”. |
502 | GEN 20:6 | I сказаў яму Бог у сьне: “І Я ведаю, што ў прастаце сэрца свайго ты ўчыніў гэта, і Я ўтрымаў цябе, каб ты не саграшыў перада Мною; і Я ня даў табе дакрануцца да яе. |
504 | GEN 20:8 | I ўстаў Абімэлех раніцай, і паклікаў усіх слугаў сваіх, і расказаў усе словы гэтыя ў вушы іхныя; і моцна напалохаліся людзі гэтыя. |
505 | GEN 20:9 | I паклікаў Абімэлех Абрагама, і сказаў яму: “Што ты нам нарабіў? Чым зграшыў я супраць цябе, што ты навёў на мяне і на валадарства маё грэх вялікі? Учынкі, якія ня робяць, ты зрабіў мне”. |
506 | GEN 20:10 | I сказаў Абімэлех Абрагаму: “Што ж ты думаў, калі рабіў гэтыя рэчы?” |
507 | GEN 20:11 | I сказаў Абрагам: “Вось, я сказаў: “Напэўна, няма страху Божага на месцы гэтым, і заб’юць мяне з прычыны жонкі маёй”. |
509 | GEN 20:13 | I сталася, як вывеў мяне Бог з дому бацькі майго, я сказаў ёй: У тым міласэрнасьць твая, якую ты можаш зрабіць для мяне: у кожным месцы, куды мы прыйдзем, кажы пра мяне: “Ён —брат мой””. |
510 | GEN 20:14 | I ўзяў Абімэлех авечак і валоў, і слугаў, і нявольніцаў, і даў Абрагаму, і зьвярнуў яму Сару, жонку ягоную. |
511 | GEN 20:15 | I сказаў Абімэлех: “Вось, зямля мая перад табою. Дзе добра ў вачах тваіх, жыві”. |
513 | GEN 20:17 | I памаліўся Абрагам да Бога, і аздаравіў Бог Абімэлеха, і жонку ягоную, і ягоныя нявольніцы, і яны нараджалі, |
516 | GEN 21:2 | I зачала Сара, і нарадзіла сына Абрагаму ў старасьці ягонай, у час, пра які казаў яму Бог. |
517 | GEN 21:3 | I назваў Абрагам сына свайго, які нарадзіўся яму, якога нарадзіла яму Сара, Ісаак. |
518 | GEN 21:4 | I абрэзаў Абрагам Ісаака, сына свайго, на восьмы дзень, як загадаў яму Бог. |
520 | GEN 21:6 | I сказала Сара: “Сьмех учыніў з мяне Бог. Кожны, хто пачуе, будзе сьмяяцца з мяне”. |
521 | GEN 21:7 | I сказала: “Хто сказаў бы Абрагаму: “Сара будзе карміць грудзьдзю сыноў”, бо я нарадзіла сына ў старасьці ягонай”. |
522 | GEN 21:8 | I вырасла дзіцятка, і было аднятае ад грудзей, і ўчыніў Абрагам вялікую гасьціну ў той дзень, калі Ісаак быў адняты ад грудзей. |
523 | GEN 21:9 | I ўбачыла Сара сына Агар Эгіпцянкі, якога тая нарадзіла Абрагаму, што ён насьміхаецца, |
525 | GEN 21:11 | I было гэта ліхім у вачах Абрагама адносна сына ягонага. |
526 | GEN 21:12 | I сказаў Бог Абрагаму: “Няхай ня будзе гэта ліхім у вачах тваіх адносна хлопчыка і адносна нявольніцы тваёй. У-ва ўсім, што скажа табе Сара, слухай голасу ейнага, бо ў Ісааку будзе названа табе насеньне. |
529 | GEN 21:15 | I скончылася вада ў мяху, і яна пакінула дзіця пад адным з кустоў, |
530 | GEN 21:16 | і пайшла, і села насупраць так далёка, як стрэліць з луку; бо яна сказала: “Няхай ня буду глядзець на сьмерць дзіцяці”. I сядзела насупраць, і ўзьняла голас свой, і плакала. |
531 | GEN 21:17 | I пачуў Бог голас хлопчыкаў; і паклікаў анёл Божы да Агар з неба, і сказаў ёй: “Што з табою, Агар? Ня бойся; бо пачуў Бог голас хлопчыка з месца, дзе Ён ёсьць. |
533 | GEN 21:19 | I адчыніў Бог вочы ейныя, і яна ўбачыла студню з вадою, і пайшла, і напоўніла мех вады, і дала піць хлопцу. |
534 | GEN 21:20 | I быў Бог з хлопцам; і ён вырас, і жыў у пустыні, і быў стралец з луку. |
536 | GEN 21:22 | I сталася ў той час, і сказаў Абімэлех і Піколь, гетман ягоны, Абрагаму, кажучы: “Бог з табою ва ўсім, што ты робіш. |
537 | GEN 21:23 | I цяпер прысягні мне Богам тут, што ты ня здрадзіш ані мне, ані нашчадку майму, ані ўнуку майму, і як я чыніў міласэрнасьць табе, так ты будзеш рабіць са мною і з зямлёю, у якой ты жывеш”. |
538 | GEN 21:24 | I сказаў Абрагам: “Прысягаю”. |
539 | GEN 21:25 | I дакараў Абрагам Абімэлеха з прычыны студні вады, якую забралі слугі Абімэлеха. |
540 | GEN 21:26 | I сказаў Абімэлех: “Ня ведаю я, хто ўчыніў гэтую рэч, і ты не расказваў мне, і я ня чуў нічога аж да сёньняшняга дня”. |
541 | GEN 21:27 | I ўзяў Абрагам авечак і валоў, і даў Абімэлеху, і заключылі яны абодва запавет. |
542 | GEN 21:28 | I паставіў Абрагам сем ягнят з чарады асобна. |
543 | GEN 21:29 | I сказаў Абімэлех Абрагаму: “Навошта гэтыя сем ягнятаў, якіх ты паставіў асобна?” |
544 | GEN 21:30 | I сказаў [Абрагам]: “Бо сем гэтых ягнят возьмеш ад рукі мае, каб яны былі мне сьведчаньнем, што я выкапаў гэтую студню”. |
546 | GEN 21:32 | I заключылі запавет у Бээр-Шэве. I ўстаў Абімэлех і Піколь, гетман ягоны, і вярнуліся ў зямлю Філістынскую. |
547 | GEN 21:33 | I пасадзіў [Абрагам] гай у Бээр-Шэве, і клікаў там імя ГОСПАДА, Бога вечнага. |
548 | GEN 21:34 | I жыў Абрагам у зямлі Філістынскай шмат дзён. |
549 | GEN 22:1 | I сталася пасьля гэтых падзеяў, і Бог выспрабоўваў Абрагама, і сказаў яму: “Абрагаме!” I ён сказаў: “Вось я!” |
550 | GEN 22:2 | I сказаў [Бог]: “Вазьмі сына свайго, адзінага свайго, якога ты любіш, Ісаака; і ідзі ў зямлю Морыя, і там складзі яго на ахвяру цэласпаленьня на адной з гораў, пра якую Я скажу табе”. |
553 | GEN 22:5 | I сказаў Абрагам юнакам сваім: “Застаньцеся тут з аслом; а мы з хлопцам пойдзем аж туды, і паклонімся, і вернемся да вас”. |
554 | GEN 22:6 | I ўзяў Абрагам дровы на цэласпаленьне, і ўзлажыў на Ісаака, сына свайго; і ўзяў у рукі агонь і вялікі нож, і пайшлі абодва разам. |
555 | GEN 22:7 | I сказаў Ісаак Абрагаму, бацьку свайму: “Ойча мой!” Той сказаў: “Вось я, сыне мой”. Ён сказаў: “Вось агонь і дровы, а дзе ягня на цэласпаленьне?” |
556 | GEN 22:8 | I сказаў Абрагам: “Бог угледзіць Сабе ягня на цэласпаленьне, сыне мой”. I ішлі абодва разам. |
557 | GEN 22:9 | I прыйшлі на месца, пра якое казаў яму Бог; і збудаваў там Абрагам ахвярнік, і разлажыў дровы, і зьвязаў Ісаака, сына свайго, і палажыў яго на ахвярнік, зьверху на дровы. |
558 | GEN 22:10 | I выцягнуў Абрагам руку сваю, і ўзяў вялікі нож, каб закалоць сына свайго. |
559 | GEN 22:11 | I паклікаў яго анёл ГОСПАДАВЫ з неба, і сказаў: “Абрагаме! Абрагаме!” Той сказаў: “Вось я!” |
560 | GEN 22:12 | I сказаў [ГОСПАД]: “Не выцягвай рукі сваёй на хлопца і не рабі яму нічога, бо цяпер Я ведаю, што ты баішся Бога і не пашкадаваў дзеля Мяне сына свайго, адзінага свайго”. |
561 | GEN 22:13 | I ўзьняў Абрагам вочы свае, і ўбачыў, і вось баран ззаду, увязаны ў хмызах рагамі сваімі. I пайшоў Абрагам, і ўзяў барана, і ахвяраваў яго на цэласпаленьне замест сына свайго. |
562 | GEN 22:14 | I назваў Абрагам імя месца гэтага: “ГОСПАД угледзіць” . Дзеля гэтага і цяпер кажуць: “На гары ГОСПАД дасьць угледзець”. |
563 | GEN 22:15 | I паклікаў анёл ГОСПАДАВЫ Абрагам другі раз з неба, |
566 | GEN 22:18 | I будуць дабраслаўлёныя ў насеньні тваім усе народы зямлі за тое, што ты паслухаў голасу Майго”. |
567 | GEN 22:19 | I вярнуўся Абрагам да юнакоў сваіх, і ўсталі, і пайшлі разам да Бээр-Шэвы. I жыў Абрагам у Бээр-Шэве. |
568 | GEN 22:20 | I сталася пасьля гэтых падзеяў, паведамілі Абрагаму, кажучы: “Вось, нарадзіла таксама Мілька сыноў Нахору, брату твайму: |
572 | GEN 22:24 | I наложніца ягоная, імя якой Рэўма, нарадзіла таксама Тэваха, і Гахама, і Тахаша, і Маху. |
573 | GEN 23:1 | I было жыцьця Сары сто дваццаць сем год, [гэта] гады жыцьця Сары. |
574 | GEN 23:2 | I памерла Сара ў Кірыят-Арбе, гэта значыць, у Хеўроне, у зямлі Ханаан. I прыйшоў Абрагам, каб мець жалобу па Сары і плакаць па ёй. |
575 | GEN 23:3 | I ўстаў Абрагам ад аблічча памёршае сваёй, і прамовіў да сыноў Хета, кажучы: |
577 | GEN 23:5 | I адказалі сыны Хета Абрагаму, кажучы яму: |
584 | GEN 23:12 | I пакланіўся Абрагам перад народам зямлі, |
588 | GEN 23:16 | I паслухаў Абрагам Эфрона; і адважыў Абрагам Эфрону срэбра, пра якое ён казаў услых сыноў Хета, чатырыста сыкляў срэбра, якое ўжывалася ў купцоў. |
589 | GEN 23:17 | I атрымаў поле Эфрона, якое ў Махпэлі, што насупраць Мамрэ, поле тое і пячора, якая на ім, і кажнае дрэва, якое на полі, ў-ва ўсіх межах ягоных наўкола, |
592 | GEN 23:20 | I атрымаў Абрагам тое поле і тую пячору, якая на ім, як магілу на ўласнасьць ад сыноў Хета. |
593 | GEN 24:1 | I Абрагам быў стары, і меў шмат дзён, і ГОСПАД дабраславіў Абрагама ў-ва ўсім. |
594 | GEN 24:2 | I сказаў Абрагам слузе свайму, старэйшаму ў доме сваім, які меў уладу над усім, што ў яго было: “Палажы руку сваю пад сьцягно маё, |
597 | GEN 24:5 | I сказаў яму слуга: “Можа, не пажадае тая жанчына ісьці са мною сюды, у гэтую зямлю. Ці маю я завесьці сына твайго адсюль у тую зямлю, з якой ты выйшаў?” |
598 | GEN 24:6 | I сказаў яму Абрагам: “Сьцеражыся, каб не завесьці туды сына майго. |
601 | GEN 24:9 | I палажыў слуга руку сваю пад сьцягно Абрагама, пана свайго, і прысягнуў яму ў гэтай справе. |
602 | GEN 24:10 | I ўзяў той слуга дзесяць вярблюдоў пана свайго, і пайшоў, і ўсялякае даброцьце пана ягонага [было] ў руцэ ягонай. І ўстаў ён, і пайшоў у Арам-Нагараім, ў горад Нахора. |
603 | GEN 24:11 | I дазволіў ён вярблюдам ўкленчыць вонкі гораду каля студні вады пад вечар, у той час, калі выходзяць чэрпаць ваду. |
604 | GEN 24:12 | I сказаў ён: “ГОСПАДЗЕ, Божа пана майго Абрагама! Зрабі, каб сталася [ласка] мне сёньня, і ўчыні міласэрнасьць пану майму Абрагаму. |
607 | GEN 24:15 | I сталася, перш, чым скончыў ён казаць, вось, выйшла Рэбэка, якая нарадзілася ў Бэтуэля, сына Мількі, жонкі Нахора, брата Абрагама, і збан ейны на плячы ў яе. |
609 | GEN 24:17 | I пабег слуга насустрач ёй, і сказаў: “Дай мне глынуць крыху вады са збана твайго”. |
610 | GEN 24:18 | I сказала яна: “Пі, пане мой”. I пасьпяшалася, і спусьціла збан на руку сваю, і дала яму напіцца. |
611 | GEN 24:19 | I скончыла яна даваць яму піць, і сказала: “Таксама для вярблюдаў тваіх я буду чэрпаць, пакуль не нап’юцца”. |
612 | GEN 24:20 | I пасьпяшалася, і выліла збан свой у карыта, і пабегла зноў да студні чэрпаць, і чэрпала для ўсіх вярблюдаў ягонымх. |
614 | GEN 24:22 | I сталася, як вярблюды напіліся, узяў чалавек той залатое колца ў паўсыкля вагою і два бранзалеты на рукі ейныя, вага якіх – дзесяць сыкляў золата, |
617 | GEN 24:25 | I сказала яму: “Таксама саломы і корму шмат у нас, а таксама месца, каб начаваць”. |
618 | GEN 24:26 | I схіліўся чалавек той, і пакланіўся ГОСПАДУ, |
620 | GEN 24:28 | I пабегла дзяўчына, і расказала дома маці сваёй пра тое, што здарылася. |
621 | GEN 24:29 | А ў Рэбэкі [быў] брат, імя ягонае — Ляван. I пабег Ляван вонкі да таго чалавека да крыніцы. |
622 | GEN 24:30 | I сталася, калі ўбачыў ён колца і бранзалеты на руках у сястры сваёй і пачуў словы Рэбэкі, сястры сваёй, якая сказала: “Гэтак гаварыў са мною чалавек той”, дык прыйшоў да чалавека таго, і вось, ён стаіць пры вярблюдах каля крыніцы. |
623 | GEN 24:31 | I сказаў [Ляван]: “Увайдзі, дабраслаўлёны ГОСПАДАМ. Чаму ты стаіш на двары? Я падрыхтаваў дом і месца для вярблюдаў”. |
624 | GEN 24:32 | I ўвайшоў чалавек той у дом. I [Ляван] расьсядлаў вярблюдаў, і даў саломы і корму для вярблюдаў, і вады, каб памыць ногі ягоныя і ногі людзей, якія з ім. |
625 | GEN 24:33 | I паставілі перад ім есьці; а ён сказаў: “Ня буду есьці, пакуль не скажу словы свае”. I сказаў [Ляван]: “Кажы!” |
627 | GEN 24:35 | I ГОСПАД дабраславіў пана майго вельмі, і ён стаў вялікі. І Ён даў яму авечак і валоў, і срэбра, і золата, і слугаў, і нявольніцаў, і вярблюдаў, і аслоў. |
628 | GEN 24:36 | I нарадзіла Сара, жонка пана майго, сына пану майму пасьля, у старасьці сваёй, і ён аддаў яму ўсё, што ў яго. |
629 | GEN 24:37 | I ўзяў з мяне прысягу пан мой, кажучы: “Не бяры жонкі сыну майму з дачок Хананейскіх, сярод якіх я жыву, у зямлі іхняй, |
631 | GEN 24:39 | I сказаў я пану майму: “Можа, ня пойдзе жанчына тая са мною”. |
632 | GEN 24:40 | I сказаў ён мне: “ГОСПАД, перад абліччам Якога я хадзіў, пашле анёла Свайго з табою і дасьць посьпех на шляху тваім, і ты возьмеш жонку сыну майму з сям’і маёй і з дому бацькі майго. |
638 | GEN 24:46 | І яна пасьпяшалася, і спусьціла збан з сябе, і сказала: “Пі, і таксама вярблюдаў тваіх я напаю”. I я піў, і вярблюдаў яна напаіла. |
639 | GEN 24:47 | І я запытаўся ў яе і сказаў: “Чыя ты дачка?” Яна сказала: “Дачка Бэтуэля, сына Нахора, якога нарадзіла яму Мілька”. I надзеў я колца ў нос ейны, і бранзалеты на рукі ейныя. |
640 | GEN 24:48 | I я схіліўся, і пакланіўся ГОСПАДУ, і дабраславіў ГОСПАДА, Бога пана майго Абрагама, Які прывёў мяне шляхам праўды, каб узяў я дачку брата пана майго для сына ягонага. |
641 | GEN 24:49 | I калі вы жадаеце ўчыніць міласэрнасьць і вернасьць пану майму, скажыце мне, а калі не, скажыце мне, і я павярну направа альбо налева”. |
642 | GEN 24:50 | I адказалі Ляван і Бэтуэль, і сказалі: “Ад ГОСПАДА выйшла слова гэтае, мы ня можам казаць табе ані ліхога, ані добрага. |
644 | GEN 24:52 | I сталася, калі пачуў слуга Абрагама словы іхныя, пакланіўся да зямлі ГОСПАДУ. |
645 | GEN 24:53 | I выняў слуга рэчы срэбныя, і рэчы залатыя, і шаты, і даў Рэбэцы; і каштоўныя рэчы даў брату ейнаму і маці ейнай. |
646 | GEN 24:54 | I елі, і пілі ён і людзі, якія з ім, і пераначавалі. I ўсталі раніцаю, і ён сказау: “Адпусьціце мяне да пана майго”. |
647 | GEN 24:55 | I сказаў брат ейны і маці ейная: “Няхай застанецца з намі дзяўчына на дзён дзесяць, потым пойдзе”. |