52 | GEN 2:21 | І спусьціў ГОСПАД Бог моцны сон на чалавека, і [той] заснуў. І ўзяў Ён адно з рэбраў ягоных, і закрыў целам тое месца. |
135 | GEN 5:29 | і назваў яго імя Ной, кажучы: “Ён пацешыць нас у рабоце нашай і ў працы рук нашых на зямлі, якую пракляў ГОСПАД”. |
243 | GEN 10:8 | А Куш нарадзіў Німрода. Ён пачаў быць магутным на зямлі. |
244 | GEN 10:9 | Ён быў магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА. Таму кажуць: “Як Німрод, магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА”. |
260 | GEN 10:25 | А ў Эвэра нарадзіліся два сыны: аднаго імя Пэлег, таму што ў дні ягоныя разьдзялілася зямля, а імя брата ягонага — Ёктан. |
261 | GEN 10:26 | Ёктан нарадзіў Альмадада, і Шалефа, і Хацармавэта, i Яраха, |
264 | GEN 10:29 | і Афіра, і Хавіля, і Ёвава. Гэтыя ўсе — сыны Ёктана. |
367 | GEN 15:6 | І паверыў ён ГОСПАДУ, і Ён залічыў гэта яму за праведнасьць. |
434 | GEN 18:9 | І сказалі яму: “А дзе Сара, жонка твая?” Ён сказаў: “Вось, у намёце”. |
440 | GEN 18:15 | І запярэчыла Сара, кажучы: “Я не сьмяялася,” бо яна спалохалася. Але Ён сказаў: “Не, ты сьмяялася!” |
454 | GEN 18:29 | І працягваў гаварыць з Ім, і сказаў: “Можа, знойдзецца там сорак?” І Ён сказаў: “Не зраблю гэтага дзеля сарака”. |
455 | GEN 18:30 | І сказаў ён: “Няхай ня гневаецца Госпад мой, і я буду гаварыць. Можа, знойдзецца там трыццаць?” І Ён сказаў: “Не зраблю, калі знайду там трыццаць”. |
456 | GEN 18:31 | І сказаў ён: “Вось, я пачаў гаварыць да Госпада майго. Можа, знойдзецца там дваццаць?” І Ён сказаў: “Ня зьнішчу дзеля дваццаці”. |
457 | GEN 18:32 | І сказаў ён: “Няхай ня гневаецца Госпад мой, і я буду гаварыць яшчэ раз. Можа, знойдзецца там дзесяць?” І Ён сказаў: “Ня зьнішчу дзеля дзесяці”. |
495 | GEN 19:37 | І нарадзіла старэйшая сына, і назвала імя яго Мааў. Ён — бацька Мааву аж да сёньня. |
496 | GEN 19:38 | І малодшая таксама нарадзіла сына, і назвала імя яго Бэн-Аммі. Ён — бацька сыноў Амона аж да сёньня. |
501 | GEN 20:5 | Ці ж ня ён сказаў мне: “Яна — сястра мая”. I яна таксама казала: “Ён — брат мой”. У прастаце сэрца свайго і ў чысьціні рук сваіх учыніў я гэта”. |
509 | GEN 20:13 | I сталася, як вывеў мяне Бог з дому бацькі майго, я сказаў ёй: У тым міласэрнасьць твая, якую ты можаш зрабіць для мяне: у кожным месцы, куды мы прыйдзем, кажы пра мяне: “Ён —брат мой””. |
531 | GEN 21:17 | I пачуў Бог голас хлопчыкаў; і паклікаў анёл Божы да Агар з неба, і сказаў ёй: “Што з табою, Агар? Ня бойся; бо пачуў Бог голас хлопчыка з месца, дзе Ён ёсьць. |
555 | GEN 22:7 | I сказаў Ісаак Абрагаму, бацьку свайму: “Ойча мой!” Той сказаў: “Вось я, сыне мой”. Ён сказаў: “Вось агонь і дровы, а дзе ягня на цэласпаленьне?” |
599 | GEN 24:7 | ГОСПАД, Бог неба, Які ўзяў мяне з дому бацькі майго і з зямлі нараджэньня майго, і Які казаў да мяне, і Які прысягнуў мне, кажучы: “Насеньню твайму Я дам гэтую зямлю”, — Ён пашле анёла Свайго перад абліччам тваім, і ты возьмеш адтуль жонку сыну майму. |
627 | GEN 24:35 | I ГОСПАД дабраславіў пана майго вельмі, і ён стаў вялікі. І Ён даў яму авечак і валоў, і срэбра, і золата, і слугаў, і нявольніцаў, і вярблюдаў, і аслоў. |
661 | GEN 25:2 | I нарадзіла яна яму Зімрана, і Ёкшана, і Мэдана, і Мадыяна, і Ішбака, і Шуаха. |
662 | GEN 25:3 | А Ёкшан нарадзіў Шэву і Дэдана. Сынамі Дэдана былі Ашурым, і Летушым, і Леўмім. |
761 | GEN 27:33 | I задрыжэў Ісаак дрыжэньнем вельмі вялікім, і сказаў: “Хто ж быў той, які ўпаляваў дзічыну і прынёс мне, і я еў усё перш, чым ты прыйшоў, і я дабраславіў яго? Ён будзе дабраслаўлёны”. |
764 | GEN 27:36 | I сказаў ён: “Ці не таму названае імя ягонае Якуб, і вось, ашукаў мяне ўжо двойчы! Ён забраў першародзтва маё, і вось цяпер забраў дабраславеньне маё”. I сказаў: “Няўжо ты не захаваў для мяне дабраславеньня?” |
778 | GEN 28:4 | і Ён дасьць табе дабраславеньне Абрагама, табе і насеньню твайму з табою, каб ты ўзяў у спадчыну зямлю вандраваньня твайго, якую Бог даў Абрагаму”. |
886 | GEN 31:12 | I Ён сказаў: “Узьнімі вочы твае і паглядзі: усе бараны, якія ўскочылі на авечак, пасастыя, стракатыя і пярэстыя, бо Я бачыў усё, што Ляван робіць табе. |
903 | GEN 31:29 | Ёсьць сіла ў руцэ маёй учыніць вам ліха, але Бог бацькі вашага ўчора ўначы сказаў мне, кажучы: “Сьцеражыся, не гавары Якубу ані добрага, ані ліхога”. |
956 | GEN 32:28 | I Ён сказаў яму: “Якое імя тваё?” А ён сказаў: “Якуб”. |
958 | GEN 32:30 | I спытаўся Якуб, і сказаў: “Скажы, калі ласка, імя Тваё”. I Ён сказаў: “Навошта ты пытаешся імя Маё?” I дабраславіў яго там. |
961 | GEN 32:33 | Дзеля гэтага не ядуць сыны Ізраіля жылы цягліцы, якая на суставе сьцягна, аж да сёньня, бо Ён дакрануўся да суставу сьцягна Якуба, да жылы цягліцы. |
1074 | GEN 36:33 | I памёр Бела, і валадарыў пасьля яго Ёваў, сын Зэраха, з Боцры. |
1075 | GEN 36:34 | I памёр Ёваў, і валадарыў пасьля яго Хушам, з зямлі Тэманскае. |
1130 | GEN 38:10 | I было ліхім у вачах ГОСПАДА тое, што ён рабіў; і Ён таксама ўсьмерціў яго. |
1164 | GEN 39:14 | яна паклікала людзей дому свайго, і сказала ім, кажучы: “Гляньце, прывялі да нас Гебрая, каб ён сваволіў у нас. Ён прышоў да мяне, каб легчы са мною, і я закрычала голасам вялікім. |
1221 | GEN 41:25 | I сказаў Язэп фараону: “Сон фараона — адзін ён. Што Бог зробіць, Ён паведаміў фараону. |
1224 | GEN 41:28 | Гэта слова, якое я прамовіў да фараона. Што Бог зробіць, Ён паказаў фараону. |
1345 | GEN 44:20 | І мы сказалі пану нашаму: ‘Ёсьць у нас бацька стары і дзіця старасьці [ягонае] малое, а брат ягоны памёр, і ён адзін застаўся па маці сваёй, і бацька ягоны любіць яго’. |
1367 | GEN 45:8 | I цяпер ня вы паслалі мяне сюды, але Бог, і Ён паставіў мяне як бацьку фараону і як пана ў-ва ўсім доме ягоным, і я кірую ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай. |
1400 | GEN 46:13 | I сыны Ісахара: Тола і Пува, і Ёў, і Шымрон. |
1485 | GEN 49:11 | Ён прывяжа да вінаграднай лазы асла свайго і да парастка выборнага вінаграду — асьлянятка асьліцы сваёй. Ён абмые ў віне шаты свае і ў крыві вінаграду — адзеньне сваё. |
1499 | GEN 49:25 | ад Бога бацькі твайго, і Ён дапаможа табе, і ад Усемагутнага, і Ён дабраславіць цябе дабраславеньнямі неба згары і дабраславеньнямі бяздоньня, што ляжыць унізе, дабраславеньнямі грудзей і ўлоньня. |
13967 | PSA 3:6 | Голасам маім клікаў я да ГОСПАДА, і Ён адказаў мне з гары Сваёй сьвятое. (Сэлях). |
14017 | PSA 7:14 | Калі той не навернецца, Ён вострыць Свой меч, нацягнуў Свой лук і прыгатаваў, |
14018 | PSA 7:15 | і паклаў на яго прылады сьмерці, стрэлы Свае Ён робіць распаленымі. |
14040 | PSA 9:9 | А ГОСПАД сядзіць [на пасадзе] на вякі; Ён паставіў пасад Свой дзеля суду, |
14041 | PSA 9:10 | і Ён будзе судзіць сусьвет паводле праведнасьці і змагацца з народамі паводле справядлівасьці. |
14045 | PSA 9:14 | Бо Ён шукае [тых, што пралілі] кроў, памятае пра іх, Ён не забыўся пра крык уцісканых. |
14058 | PSA 10:6 | Ён гаворыць у сэрцы сваім: “Я не пахіснуся, з пакаленьня ў пакаленьне ліха ня будзе [ў мяне]”. |
14060 | PSA 10:8 | Ён сядзіць у засадзе на загуменьнях, у таемным месцы забівае нявіннага; вочы ягоныя сочаць за нешчасьлівым, |
14063 | PSA 10:11 | Ён кажа ў сэрцы сваім: “Бог забыўся, схаваў аблічча Сваё, ня ўбачыць ніколі!” |
14076 | PSA 11:6 | Дажджом спашле Ён пасткі на бязбожнікаў; агонь, і серка, і вецер палючы будуць часткаю келіха іхняга, |
14092 | PSA 13:6 | каб не казаў вораг мой: “Я перамог яго”, каб прыгнятальнікі мае ня радаваліся, калі я пахіснуся. А я спадзяюся на міласэрнасьць Тваю; будзе радавацца сэрца маё са збаўленьня Твайго. Буду сьпяваць ГОСПАДУ, бо Ён зрабіў дабро мне. |
14112 | PSA 16:8 | Маю я ГОСПАДА перад сабою заўсёды, бо Ён праваруч мяне, дык не пахіснуся. |
14134 | PSA 18:4 | Мой Бог — апора мая, у Ім я маю надзею; Ён — шчыт мой, рог збаўленьня майго і ўмацаваны замак мой! |
14138 | PSA 18:8 | У прыгнечаньні маім клікаў я ГОСПАДА і галасіў да Бога майго. Ён пачуў са сьвятыні Сваёй голас мой, і лямант мой перад абліччам Ягоным дайшоў да вушэй Ягоных. |
14139 | PSA 18:9 | І, дрыжучы, задрыжэла зямля, і падваліны гор затрэсьліся і захісталіся, бо ўгнявіўся Ён. |
14141 | PSA 18:11 | Нахіліў Ён неба і зыйшоў, і імгла пад нагамі Ягонымі. |
14142 | PSA 18:12 | Ён сеў на херувіма і паляцеў, і ўзьнёсься на крылах ветру. |
14143 | PSA 18:13 | Ён зрабіў цемру заслонай Сваёй, вакол Яго — намёт Ягоны з цёмных водаў, з густых хмараў. |
14146 | PSA 18:16 | І Ён пусьціў стрэлы Свае, і расьцярушыў іх, а мноствам маланак зьбянтэжыў іх. |
14148 | PSA 18:18 | Паслаўшы з вышыні, Ён схапіў мяне, выцягнуў мяне з водаў вялікіх, |
14151 | PSA 18:21 | І Ён вывеў мяне на вольны прастор, Ён выратаваў мяне, бо мне спагадае. |
14162 | PSA 18:32 | Бог, беззаганны шлях Ягоны; слова ГОСПАДА чыстае; Ён — шчыт для ўсіх, хто ў Ім мае надзею. |
14165 | PSA 18:35 | Ён робіць ногі мае як у аленя і на высачыні ставіць мяне, |
14173 | PSA 18:43 | Яны галасілі, і не было таго, хто іх збавіць; яны да ГОСПАДА, але Ён не адказаў ім. |
14187 | PSA 19:6 | Па ўсёй зямлі разыходзіцца гучаньне іхняе, а мова іхняя — да краю сусьвету. На іх Ён паставіў намёт для сонца, |
14200 | PSA 20:4 | Няхай Ён спашле табе дапамогу са сьвятыні і ўмацуе цябе з Сыёну! |
14201 | PSA 20:5 | Няхай Ён узгадае ўсе дары твае і цэласпаленьнямі тваімі няхай насыціцца. |
14202 | PSA 20:6 | Няхай Ён дасьць табе паводле сэрца твайго, і споўніць усе намеры твае, |
14204 | PSA 20:8 | Цяпер я ведаю, што ГОСПАД збаўляе Памазанца Свайго; Ён адкажа яму са сьвятога неба Свайго праз збаўчую магутнасьць правіцы Сваёй. |
14230 | PSA 22:10 | “Ён усклаў [надзею] на ГОСПАДА! Дык няхай Ён выратуе яго, няхай вызваліць яго, калі яму спагадае!” |
14246 | PSA 22:26 | Бо Ён не пагардзіў і ня брыдзіўся нэндзай прыгнечанага, і не схаваў аблічча Свайго ад яго, але пачуў яго, калі той галасіў да Яго. |
14252 | PSA 22:32 | Насеньне [маё] будзе служыць Яму і будзе называцца Госпадавым у пакаленьні. Прыйдуць і будуць апавядаць народу, што мае нарадзіцца, праведнасьць Ягоную, бо Ён [такое] зрабіў. |
14254 | PSA 23:2 | На пашах зялёных Ён пасьвіць мяне, да водаў спакойных накіроўвае мяне. |
14255 | PSA 23:3 | Ён аднаўляе душу маю, на сьцежкі праведнасьці вядзе мяне дзеля імя Свайго. |
14260 | PSA 24:2 | Бо Ён на моры заснаваў яго, і на рэках угрунтаваў яго. |
14268 | PSA 24:10 | Хто ж ёсьць Валадар славы? ГОСПАД Магуцьцяў — Ён ёсьць Валадар славы! (Сэлях) |
14276 | PSA 25:8 | ГОСПАД добры і справядлівы, таму Ён будзе навучаць [Свайму] шляху грэшнікаў. |
14277 | PSA 25:9 | Ён прывядзе ўцісканых на суд і навучыць уцісканых шляху Свайму. |
14280 | PSA 25:12 | Хто той чалавек, які баіцца ГОСПАДА? Яго Ён навучыць шляху, які [трэба] выбраць яму. |
14282 | PSA 25:14 | Таямніца ГОСПАДА з тымі, што баяцца Яго, і запавет Свой Ён дае ім ведаць. |
14283 | PSA 25:15 | Вочы мае заўсёды [глядзяць] на ГОСПАДА, бо Ён выцягне з сеткі ногі мае. |
14307 | PSA 27:5 | Бо Ён заслоніць мяне ў схове Сваім у дзень злы, Ён схавае мяне пад заслонай намёту Свайго, і ўзьнясе мяне на скалу. |
14321 | PSA 28:5 | Бо яны не разумеюць справаў ГОСПАДА і ўчынкаў рук Ягоных, дык Ён зруйнуе іх і не адбудуе. |
14322 | PSA 28:6 | Дабраслаўлёны ГОСПАД, бо Ён пачуў голас маленьня майго. |
14323 | PSA 28:7 | ГОСПАД — моц мая і шчыт мой; на Яго спадзявалася сэрца маё, і Ён дапамог мне; і ўзрадавалася сэрца маё, і сьпевам маім буду славіць Яго. |
14324 | PSA 28:8 | ГОСПАД — моц для нас; Ён — апора збаўленьня памазанца Ягонага. |
14372 | PSA 31:23 | Дабраслаўлёны ГОСПАД, бо Ён учыніў мне цуды міласэрнасьці у горадзе ўмацаваным. |
14374 | PSA 31:25 | Любіце ГОСПАДА, усе багабойныя Ягоныя! Верных захоўвае ГОСПАД, але тым, якія дзейнічаюць пыхліва, Ён адплочвае з наддаткам. Будзьце цьвёрдыя і ўмацуйце сэрца вашае, вы, якія спадзяецеся на ГОСПАДА! |
14390 | PSA 33:5 | Ён любіць праведнасьць і суд; міласэрнасьцю ГОСПАДА напоўнена зямля. |
14392 | PSA 33:7 | Ён сабраў як капу воды марскія, Ён склаў іх у скарбніцу бяздоньняў. |
14394 | PSA 33:9 | Бо Ён сказаў — і сталася, Ён загадаў — і паўстала. |
14397 | PSA 33:12 | Шчасьлівы народ, у якога ГОСПАД ёсьць Бог, народ, які Ён выбраў на спадчыну для Сябе. |
14398 | PSA 33:13 | З неба ГОСПАД глядзіць, Ён бачыць усіх сыноў чалавечых; |
14399 | PSA 33:14 | з мейсца, дзе Ён жыве, Ён паглядае на ўсіх жыхароў зямлі. |
14400 | PSA 33:15 | Ён уфармаваў сэрца кожнага з іх, Ён зважае на ўсе ўчынкі іхнія. |
14404 | PSA 33:19 | што Ён вызваліць ад сьмерці душы іхнія, і захавае жыцьцё ў [час] голаду. |