35 | GEN 2:4 | Такі вось радавод неба і зямлі, калі былі яны створаныя, у дзень, калі ГОСПАД Бог зрабіў зямлю і неба. |
36 | GEN 2:5 | І не было яшчэ ніводнага куста палявога на зямлі, і ніводная палявая трава яшчэ не вырасла, бо ГОСПАД Бог не спаслаў дождж на зямлю і не было чалавека, каб абрабляць зямлю. |
38 | GEN 2:7 | І зьляпіў ГОСПАД Бог чалавека з пылу зямлі, і ўдыхнуў у ноздры ягоныя дыханьне жыцьця, і стаўся чалавека душою жывою. |
39 | GEN 2:8 | І пасадзіў ГОСПАД Бог сад у Эдэне, на ўсходзе, і зьмясьціў там чалавека, якога зьляпіў. |
40 | GEN 2:9 | І вырасьціў ГОСПАД Бог з зямлі ўсякае дрэва, прыгожае на выгляд і добрае на ежу, і дрэва жыцьця ў сярэдзіне саду, і дрэва спазнаньня дабра і зла. |
44 | GEN 2:13 | А назва другой ракі — Гіхон, яна атачае ўсю зямлю Куш. |
46 | GEN 2:15 | І ўзяў ГОСПАД Бог чалавека, і зьмясьціў яго ў садзе Эдэн, каб абрабляў яго і захоўваў яго. |
47 | GEN 2:16 | І загадаў ГОСПАД Бог чалавеку, кажучы: “З кожнага дрэва ў садзе будзеш есьці, |
49 | GEN 2:18 | І сказаў ГОСПАД Бог: “Ня добра быць чалавеку аднаму; зраблю яму дапамогу, адпаведную яму”. |
50 | GEN 2:19 | І зьляпіў ГОСПАД Бог з зямлі ўсіх зьвяроў палявых і ўсіх птушак паднебных, і прывёў да чалавека, каб пабачыць, як ён назаве іх, і як чалавек назаве кожную душу жывую, такое і імя ёй. |
52 | GEN 2:21 | І спусьціў ГОСПАД Бог моцны сон на чалавека, і [той] заснуў. І ўзяў Ён адно з рэбраў ягоных, і закрыў целам тое месца. |
53 | GEN 2:22 | І збудаваў ГОСПАД Бог з рабра, якое ўзяў з чалавека, жанчыну, і прывёў яе да чалавека. |
57 | GEN 3:1 | А зьмей быў хітрэйшы за ўсіх зьвяроў палявых, якіх зрабіў ГОСПАД Бог. І сказаў ён жанчыне: «Ці ж гэта сказаў Бог: “Ня ешце з кожнага дрэва ў садзе”?» |
64 | GEN 3:8 | І пачулі яны голас ГОСПАДА Бога, Які хадзіў у садзе ў ветры дня, і схаваліся чалавек і жонка ягоная ад аблічча ГОСПАДА Бога сярод дрэваў саду. |
65 | GEN 3:9 | І паклікаў ГОСПАД Бог чалавека, і сказаў яму: “Дзе ты?” |
66 | GEN 3:10 | І той сказаў: “Голас Твой я пачуў у садзе і спалохаўся, бо я — голы, і схаваўся”. |
69 | GEN 3:13 | І сказаў ГОСПАД Бог жанчыне: “Што ты гэта зрабіла?” І сказала жанчына: “Зьмей падмануў мяне, і я ела”. |
70 | GEN 3:14 | І сказаў ГОСПАД Бог зьмею: “За тое, што ты зрабіў гэта, пракляты ты між усёй скаціны і ўсіх зьвяроў палявых! На жываце сваім поўзаць будзеш і будзеш пыл есьці ў-ва ўсе дні жыцьця твайго. |
77 | GEN 3:21 | І зрабіў ГОСПАД Бог Адаму і жонцы ягонай адзеньне са скуры, і апрануў іх. |
78 | GEN 3:22 | І сказаў ГОСПАД Бог: “Вось, чалавек стаўся як адзін з Нас, спазнаўшы дабро і зло. І цяпер няхай ня выцягне ён рукі сваёй і ня возьме таксама з дрэва жыцьця, і ня зьесьць, і ня будзе жыць вечна”. |
79 | GEN 3:23 | І выслаў яго ГОСПАД Бог з саду Эдэн, каб абрабляў зямлю, з якой быў узяты. |
81 | GEN 4:1 | І чалавек спазнаў Еву, жонку сваю, і яна зачала, і нарадзіла Каіна, і сказала: “Атрымала я мужа ад ГОСПАДА”. |
83 | GEN 4:3 | І сталася, як прайшлі дні, і Каін прынёс з пладоў зямлі дар ГОСПАДУ. |
84 | GEN 4:4 | І Абэль таксама прынёс з першародных авечак сваіх і з тлустасьці іх. І ўзглянуў ГОСПАД на Абэля і на дар ягоны, |
86 | GEN 4:6 | І сказаў ГОСПАД Каіну: “Чаму ты загневаўся і чаму пахілілася аблічча тваё? |
89 | GEN 4:9 | І сказаў ГОСПАД Каіну: “Дзе Абэль, брат твой?” А той сказаў: “Ня ведаю. Ці ж я вартаўнік брата майго?” |
90 | GEN 4:10 | І сказаў [ГОСПАД]: “Што ты зрабіў? Голас крыві брата твайго кліча да Мяне ад зямлі. |
93 | GEN 4:13 | І сказаў Каін ГОСПАДУ: “Большае беззаконьне маё, чым можна зьнесьці. |
95 | GEN 4:15 | І сказаў яму ГОСПАД: “Таму кожнаму, хто заб’е Каіна, сем разоў будзе адпомшчана”. І пазначыў ГОСПАД Каіна знакам, каб не забіў яго кожны, хто сустрэне яго. |
96 | GEN 4:16 | І адыйшоў Каін ад аблічча ГОСПАДА, і пасяліўся ў зямлі Нод, на ўсход ад Эдэну. |
106 | GEN 4:26 | У Сэта таксама нарадзіўся сын, і ён назваў імя яго Энос. Тады пачалі клікаць імя ГОСПАДА. |
135 | GEN 5:29 | і назваў яго імя Ной, кажучы: “Ён пацешыць нас у рабоце нашай і ў працы рук нашых на зямлі, якую пракляў ГОСПАД”. |
141 | GEN 6:3 | І сказаў ГОСПАД: “Ня будзе Дух Мой змагацца ў чалавеку вечна, бо ён — цела. І будуць дні ягоныя сто дваццаць гадоў”. |
143 | GEN 6:5 | І бачыў ГОСПАД, што вялікае зло [сярод] людзей на зямлі, і што ўсе намеры думак сэрца іхняга — толькі на зло ўсякі дзень. |
144 | GEN 6:6 | І пашкадаваў ГОСПАД, што зрабіў чалавека на зямлі, і засмуціўся ў сэрцы Сваім. |
145 | GEN 6:7 | І сказаў ГОСПАД: “Зьнішчу чалавека, якога стварыў, з аблічча зямлі, ад чалавека да скаціны, да паўзуна, да птушкі паднебнай, бо шкадую, што зрабіў іх”. |
146 | GEN 6:8 | А Ной знайшоў ласку ў вачах ГОСПАДА. |
161 | GEN 7:1 | І сказаў ГОСПАД Ною: “Увайдзі ты і ўвесь дом твой у каўчэг, бо ўбачыў Я цябе праведным перад абліччам Маім у пакаленьні гэтым. |
165 | GEN 7:5 | І зрабіў Ной усё, што загадаў яму ГОСПАД. |
176 | GEN 7:16 | І ўвайшоўшыя былі мужчынскага [роду] і жаночага з усякага цела, як загадаў Бог. І зачыніў ГОСПАД за ім [каўчэг]. |
204 | GEN 8:20 | І збудаваў Ной ахвярнiк ГОСПАДУ, і ўзяў з кожнай скаціны чыстай і з кожнай птушкі чыстай, і склаў іх у ахвяру цэласпаленьня на ахвярнiку. |
205 | GEN 8:21 | І адчуў ГОСПАД пах прыемны, і сказаў ГОСПАД у сэрцы Сваім: “Ня буду больш праклінаць зямлю з-за чалавека, бо настаўленьне сэрца чалавечага злое ад маладосьці яго. І больш ня буду забіваць усяго жывога, як гэта зрабіў. |
218 | GEN 9:12 | І сказаў Бог: “Гэта знак запавету, якi Я заключаю паміж Мною і вамі і ўсякай душой жывою, якая з вамі, ў пакаленьні вечныя. |
223 | GEN 9:17 | І сказаў Бог Ною: “Гэта знак запавету, якi Я даю, паміж Мною і ўсякім целам, якое ёсьць на зямлі”. |
225 | GEN 9:19 | Гэтыя тры былі сынамі Ноя, і ад іх залюднілася ўся зямля. |
232 | GEN 9:26 | І сказаў: “Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Сэма! Няхай будзе Ханаан слугою ягоным. |
237 | GEN 10:2 | Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Туваль, Мэшэх і Тырас. |
238 | GEN 10:3 | Сыны Гамэра: Ашкеназ, Рыфат і Тагарма. |
244 | GEN 10:9 | Ён быў магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА. Таму кажуць: “Як Німрод, магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА”. |
251 | GEN 10:16 | і Евусея, і Амарэя, і Гіргашэя, |
254 | GEN 10:19 | І была мяжа Хананейцаў ад Сідону ў напрамку Герару аж да Газы, а ў напрамку Садома і Гаморы, і Адмы, і Цэвоіма — аж да Ляшы. |
255 | GEN 10:20 | Гэта сыны Хама паводле сваіх плямёнаў, паводле сваіх моваў, у землях сваіх і ў народах сваіх. |
258 | GEN 10:23 | Сыны Арама: Уц, Хуль, Гетэр і Маш. |
262 | GEN 10:27 | і Гадарама, і Узаля, і Дыклю, |
264 | GEN 10:29 | і Афіра, і Хавіля, і Ёвава. Гэтыя ўсе — сыны Ёктана. |
266 | GEN 10:31 | Гэта сыны Сэма паводле сваіх плямёнаў, паводле сваіх моваў, у землях сваіх і ў народах сваіх. |
267 | GEN 10:32 | Гэта вось плямёны сыноў Ноя паводле радаводаў у народах сваіх. Ад іх распаўсюдзiліся народы на зямлі пасьля патопу. |
272 | GEN 11:5 | І зыйшоў ГОСПАД, каб убачыць горад і вежу, якую будавалі сыны чалавечыя. |
273 | GEN 11:6 | І сказаў ГОСПАД: “Вось, адзін народ і адна для ўсіх мова. І вось, што пачалі яны рабіць. І цяпер не спыніць іх ва ўсім, што яны задумалі зрабіць. |
275 | GEN 11:8 | І расьцярушыў іх ГОСПАД з таго месца па абліччы ўсёй зямлі, і яны перасталі будаваць горад. |
276 | GEN 11:9 | Дзеля таго названа імя яго Бабілон, бо там зьмяшаў ГОСПАД мову ўсяе зямлі, і адтуль расьцярушыў іх ГОСПАД па абліччы ўсёй зямлі. |
300 | GEN 12:1 | І сказаў ГОСПАД Абраму: “Выйдзі з зямлі тваёй і ад родзічаў тваіх, і з дому бацькі твайго ў зямлю, якую Я пакажу табе. |
303 | GEN 12:4 | І пайшоў Абрам, як загадаў яму ГОСПАД, і з ім пайшоў Лёт. Абрам меў семдзесят пяць гадоў, калі выйшаў з Харану. |
306 | GEN 12:7 | І зьявіўся ГОСПАД Абраму, і сказаў: “Насеньню твайму Я дам гэтую зямлю”. І ён збудаваў там ахвярнiк ГОСПАДУ, Які зьявіўся яму. |
307 | GEN 12:8 | Адтуль перайшоў ён на гору на ўсход ад Бэтэлю і паставіў намёт свой, [маючы] Бэтэль на захадзе, а Гай на ўсходзе. І там збудаваў ахвярнiк ГОСПАДУ, і заклікаў імя ГОСПАДА. |
311 | GEN 12:12 | і станецца, калі ўбачаць цябе Эгіпцяне і скажуць: “Гэта жонка яго”, заб’юць мяне, а цябе пакінуць. |
316 | GEN 12:17 | І наведаў ГОСПАД фараона і дом ягоны вялікімі карамі з прычыны Сарай, жонкі Абрама. |
322 | GEN 13:3 | І ён ішоў у падарожжы сваім з Нэгеву ў Бэтэль, аж да месца, дзе раней быў намёт ягоны між Бэтэлем і Гаем, |
323 | GEN 13:4 | да таго месца, дзе раней ён збудаваў ахвярнiк; і там клікаў Абрам імя ГОСПАДА. |
329 | GEN 13:10 | І ўзьняў Лёт вочы свае, і ўбачыў усю ваколіцу каля Ярдану аж да Цаару, бо ўся яна была абвадняная перад тым, як зьнішчыў ГОСПАД Садом і Гамору, як сад ГОСПАДА і як зямля Эгіпецкая. |
332 | GEN 13:13 | А жыхары Садома былі ліхімі і вялікімі грэшнікамі перад ГОСПАДАМ. |
333 | GEN 13:14 | І сказаў ГОСПАД Абраму пасьля таго, як Лёт адлучыўся ад яго: “Узьнімі вочы твае і паглядзі з месца, дзе ты цяпер, на поўнач і на поўдзень, на ўсход і на захад. |
337 | GEN 13:18 | І паставіў Абрам намёт, і пайшоў, і абжыўся каля дубровы Мамрэ, што ў Хеўроне, і збудаваў там ахвярнiк ГОСПАДУ. |
338 | GEN 14:1 | І сталася за дзён Амрафэля, валадара Шынаару, і Арыёха, валадара Элясару, і Кедарляамэра, валадара Эляму, і Тыдаля, валадара Гаіму, |
339 | GEN 14:2 | пачалі яны вайну супраць Бэры, валадара Садома, і Біршы, валадара Гаморы, і Шынава, валадара Адмы, і Шэмэвэра, валадара Цэвоіма, і валадара Бэлі або Цаару. |
342 | GEN 14:5 | А ў чатырнаццатым годзе прыйшоў Кедарляамэр і валадары, якія з ім, і пабілі Рэфаімаў у Аштэрот-Карнаіме, і Зузімаў у Гаме, і Эмімаў у Шавэ-Кірыятаіме, |
345 | GEN 14:8 | І выйшаў валадар Садома, і валадар Гаморы, і валадар Адмы, і валадар Цэвоіма, і валадар Бэлі або Цаару, і пашыхтаваліся ў даліне Сыддым да бою |
346 | GEN 14:9 | з Кедарляамэрам, валадаром Эляму, і Тыдалем, валадаром Гаіму, і Амрафэлем, валадаром Шынаару, і Арыёхам, валадаром Элясару, чатыры валадары супраць пяці. |
347 | GEN 14:10 | І былі ў даліне Сыддым ямы, ямы смалавыя. І ўцякалі валадары Садома і Гаморы, і ўпалі ў тыя [ямы], а астатнія ўцяклі на гору. |
348 | GEN 14:11 | І ўзялі [пераможцы] ўсю маёмасьць Садома і Гаморы і ўсе запасы харчоў, і пайшлі. |
350 | GEN 14:13 | І прыйшоў адзін з тых, што ўцяклі, і паведаміў Абраму Гебраю, які жыў каля дубровы Мамрэ Амарэя, брата Эшколя і брата Анэра, якія заключылі запавет з Абрамам. |
359 | GEN 14:22 | І сказаў Абрам валадару Садома: “Узьнімаю руку сваю да ГОСПАДА, Бога Найвышэйшага, Пана неба і зямлі, |
362 | GEN 15:1 | Пасьля гэтых падзеяў было слова ГОСПАДА да Абрама ў відзежы, кажучы: “Ня бойся, Абраме! Я – шчыт твой, узнагарода твая вельмі вялікая”. |
363 | GEN 15:2 | І сказаў Абрам: “Уладару ГОСПАДЗЕ, што Ты дасі мне? Я хаджу бязьдзетны, і распарадчык ў доме маім — Эліезэр з Дамаску”. |
365 | GEN 15:4 | І вось, слова ГОСПАДА да яго, кажучы: “Ня ён успадкаеміць цябе, але той, які выйдзе з нутра твайго, успадкаеміць цябе”. |
367 | GEN 15:6 | І паверыў ён ГОСПАДУ, і Ён залічыў гэта яму за праведнасьць. |
368 | GEN 15:7 | І сказаў яму: “Я – ГОСПАД, Які вывеў цябе з Уру Халдэйскага, каб даць табе гэтую зямлю ў валоданьне”. |
369 | GEN 15:8 | А ён сказаў: “Уладару ГОСПАДЗЕ, з чаго магу ведаць, што я буду валодаць ёю?” |
370 | GEN 15:9 | І [Госпад] сказаў яму: “Вазьмі Мне трохгадовую цялушку, і трохгадовую казу, і трохгадовага барана, турка і галубянятка”. |
374 | GEN 15:13 | І сказаў [Госпад] Абраму: “Ведаючы, ведай, што насеньне тваё будзе прыхаднямі ў зямлі не сваёй, і будуць служыць яны, і будуць прыгнятаць іх чатырыста гадоў. |
379 | GEN 15:18 | У той дзень заключыў ГОСПАД з Абрамам запавет, кажучы: “Я даю гэтую зямлю насеньню твайму, ад ракі Эгіпецкай аж да вялікай ракі, ракі Эўфрат: |
382 | GEN 15:21 | Амарэяў, Хананейцаў, Гіргашэяў і Евусеяў”. |