44 | GEN 2:13 | А назва другой ракі — Гіхон, яна атачае ўсю зямлю Куш. |
81 | GEN 4:1 | І чалавек спазнаў Еву, жонку сваю, і яна зачала, і нарадзіла Каіна, і сказала: “Атрымала я мужа ад ГОСПАДА”. |
82 | GEN 4:2 | І яшчэ нарадзіла брата ягонага Абэля. І быў Абэль пастухом авечак, а Каін быў земляробам. |
83 | GEN 4:3 | І сталася, як прайшлі дні, і Каін прынёс з пладоў зямлі дар ГОСПАДУ. |
85 | GEN 4:5 | а на Каіна і на дар ягоны ня ўзглянуў. І вельмі загневаўся Каін, і пахілілася аблічча яго. |
86 | GEN 4:6 | І сказаў ГОСПАД Каіну: “Чаму ты загневаўся і чаму пахілілася аблічча тваё? |
88 | GEN 4:8 | І сказаў Каін Абэлю, брату свайму. І сталася, калі былі яны ў полі, паўстаў Каін на Абэля, брата свайго, і забіў яго. |
89 | GEN 4:9 | І сказаў ГОСПАД Каіну: “Дзе Абэль, брат твой?” А той сказаў: “Ня ведаю. Ці ж я вартаўнік брата майго?” |
92 | GEN 4:12 | Калі будзеш абрабляць зямлю, яна ня будзе больш даваць табе сілы свае. Выгнанцам і ўцекачом будзеш на зямлі”. |
93 | GEN 4:13 | І сказаў Каін ГОСПАДУ: “Большае беззаконьне маё, чым можна зьнесьці. |
95 | GEN 4:15 | І сказаў яму ГОСПАД: “Таму кожнаму, хто заб’е Каіна, сем разоў будзе адпомшчана”. І пазначыў ГОСПАД Каіна знакам, каб не забіў яго кожны, хто сустрэне яго. |
96 | GEN 4:16 | І адыйшоў Каін ад аблічча ГОСПАДА, і пасяліўся ў зямлі Нод, на ўсход ад Эдэну. |
97 | GEN 4:17 | І спазнаў Каін жонку сваю, і яна зачала, і нарадзіла Эноха. І пабудаваў ён горад, і назваў імя горада ад імя сына свайго — Энох. |
102 | GEN 4:22 | І Цыля таксама нарадзіла Туваль-Каіна, які быў кавалём усякіх прыладаў з медзі і жалеза. А сястра Туваль-Каіна — Наама. |
104 | GEN 4:24 | Бо за Каіна будзе адпомшчана сем разоў, а за Лямэха — семдзесят сем”. |
105 | GEN 4:25 | І спазнаў яшчэ Адам жонку сваю, і яна нарадзіла сына, і назвала імя яго Сэт, бо [казала]: “Даў мне Бог іншае насеньне замест Абэля, якога забіў Каін”. |
115 | GEN 5:9 | І жыў Энос дзевяноста гадоў, і нарадзіў Кейнана. |
116 | GEN 5:10 | І жыў Энос па нараджэньні Кейнана васемсот пятнаццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. |
118 | GEN 5:12 | І жыў Кейнан семдзесят гадоў, і нарадзіў Магалялеэля. |
119 | GEN 5:13 | І жыў Кейнан па нараджэньні Магалялеэля васемсот сорак гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. |
120 | GEN 5:14 | І былі ўсе дні Кейнана дзевяцьсот дзесяць гадоў, і ён памёр. |
151 | GEN 6:13 | І сказаў Бог Ною: “Канец усякаму целу прыйшоў перад аблічча Маё, бо зямля напоўнілася ліхадзействам праз іх. І вось, Я вынішчу іх з зямлі. |
239 | GEN 10:4 | Сыны Явана: Эліша i Таршыш, Кіттым і Даданім. |
241 | GEN 10:6 | Сыны Хама: Куш, Міцраім, Пут i Ханаан. |
242 | GEN 10:7 | Сыны Куша: Сэва, Хавіля, Саўта, Раама i Саўтэха. Сыны Раамы: Шэва і Дэдан. |
243 | GEN 10:8 | А Куш нарадзіў Німрода. Ён пачаў быць магутным на зямлі. |
245 | GEN 10:10 | І пачаткам валадараньня яго былі Бабілон, Эрэх, Акад і Кальнэ ў зямлі Шынаар. |
246 | GEN 10:11 | З тае зямлі выйшаў Ашур і пабудаваў Нініву, Рэхавот-Ір, Калях |
247 | GEN 10:12 | і Рэсэн, вялікі горад між Нінівай і Каляхам. |
249 | GEN 10:14 | і Патрусіма і Касьлюхіма, ад якіх паходзяць Філістынцы, і Кафторыма. |
328 | GEN 13:9 | Ці ня ўся гэтая зямля перад табою? Прашу, адлучыся ад мяне! Калі ты ўлева, дык я — управа, а калі ты ўправа, дык я — улева”. |
335 | GEN 13:16 | І зраблю насеньне тваё, як пясок зямлі. Калі чалавек зможа палічыць пясок зямлі, тады і тваё насеньне палічана будзе. |
338 | GEN 14:1 | І сталася за дзён Амрафэля, валадара Шынаару, і Арыёха, валадара Элясару, і Кедарляамэра, валадара Эляму, і Тыдаля, валадара Гаіму, |
341 | GEN 14:4 | Дванаццаць гадоў служылі яны Кедарляамэру, а ў трынаццатым годзе ўзбунтаваліся. |
342 | GEN 14:5 | А ў чатырнаццатым годзе прыйшоў Кедарляамэр і валадары, якія з ім, і пабілі Рэфаімаў у Аштэрот-Карнаіме, і Зузімаў у Гаме, і Эмімаў у Шавэ-Кірыятаіме, |
344 | GEN 14:7 | І вярнуліся яны, і прыйшлі да Эн-Мішпату, які [цяпер] Кадэш, і пабілі ўсю краіну Амалека, а таксама Амарэяў, што жылі ў Хацацон-Тамары. |
346 | GEN 14:9 | з Кедарляамэрам, валадаром Эляму, і Тыдалем, валадаром Гаіму, і Амрафэлем, валадаром Шынаару, і Арыёхам, валадаром Элясару, чатыры валадары супраць пяці. |
354 | GEN 14:17 | І выйшаў валадар Садома насустрач яму, калі ён вяртаўся пасьля пабіцьця Кедарляамэра і валадароў, што з ім былі, у даліну Шавэ, яна [цяпер] даліна Валадарская. |
380 | GEN 15:19 | Кенэяў, Кенэзэяў, Кадманеяў, |
387 | GEN 16:5 | І сказала Сарай Абраму: “Крыўда мая праз цябе! Я дала табе нявольніцу маю на ўлоньне тваё, і яна ўбачыла, што зачала, і стала пагарджаць мною ў вачах сваіх. Няхай ГОСПАД судзіць паміж мной і табой”. |
396 | GEN 16:14 | Дзеля таго калодзеж гэты назвалі Бээр-Ляхай-Рой. Вось, ён паміж Кадэшам і Барэдам. |
445 | GEN 18:20 | І сказаў ГОСПАД: “Крык Садому і Гаморы вялікі, і грэх іхні вельмі цяжкі. |
451 | GEN 18:26 | І сказаў ГОСПАД: “Калі знайду ў Садоме пяцьдзясят праведнікаў у горадзе, дзеля іх прабачу ўсёй мясцовасьці”. |
473 | GEN 19:15 | Калі ўзыйшла зараніца, анёлы прысьпешвалі Лёта, кажучы: “Уставай, бяры жонку тваю і дзьве дочкі твае, якія тут, каб не загінуў ты праз беззаконьні гораду гэтага”. |
497 | GEN 20:1 | I рушыў адтуль Абрагам у зямлю Нэгеў, і пасяліўся між Кадэшам і Шурам, і жыў у Герары. |
520 | GEN 21:6 | I сказала Сара: “Сьмех учыніў з мяне Бог. Кожны, хто пачуе, будзе сьмяяцца з мяне”. |
569 | GEN 22:21 | Уца, першароднага ягонага, і Буза, брата ягонага, і Кемуэля, бацьку Арама. |
570 | GEN 22:22 | і Кесэда, і Хазо, і Пільдаша, і Ідлафа, і Бэтуэля”. |
574 | GEN 23:2 | I памерла Сара ў Кірыят-Арбе, гэта значыць, у Хеўроне, у зямлі Ханаан. I прыйшоў Абрагам, каб мець жалобу па Сары і плакаць па ёй. |
578 | GEN 23:6 | “Паслухай нас, пане мой! Князь Божы ты сярод нас; у найлепшай з нашых магілаў пахавай памёршую сваю; ніхто з нас не адмовіць табе магілы сваёй на пахаваньне памёршае тваёй”. |
580 | GEN 23:8 | і гутарыў з імі, кажучы: “Калі жадае душа вашая, каб я пахаваў памёршую маю ад аблічча майго, паслухайце мяне і папрасіце за мяне Эфрона, сына Цахара, |
585 | GEN 23:13 | і сказаў Эфрону ўслых народу зямлі, кажучы: “Калі б ты толькі паслухаў мяне, я даю табе срэбра за поле гэтае; вазьмі ў мяне, і я пахаваю там памёршую маю”. |
625 | GEN 24:33 | I паставілі перад ім есьці; а ён сказаў: “Ня буду есьці, пакуль не скажу словы свае”. I сказаў [Ляван]: “Кажы!” |
634 | GEN 24:42 | І прыйшоў я сёньня да крыніцы, і сказаў: “ГОСПАДЗЕ, Божа пана майго Абрагама! Калі ёсьць воля Твая, дай посьпех на шляху маім, па якім іду. |
660 | GEN 25:1 | I зноў узяў Абрагам жонку, а імя ейнае — Кетура. |
663 | GEN 25:4 | А сынамі Мадыяна — Эфа, і Эфэр, і Ханох, і Авіда, і Эльдаа. Усі яны — сыны Кетуры. |
672 | GEN 25:13 | I вось імёны сыноў Ізмаэля, паводле імёнаў іхных, паводле родаў іхніх: першародны Ізмаэля Наваёт, Кедар, Адбээль, Міўсам, |
674 | GEN 25:15 | Хадад, Тэма, Етур, Нафіш і Кедма. |
681 | GEN 25:22 | I штурхаліся сыны ў нутры ейным, і яна сказала: “Калі так, дык чаму ў мяне?” I пайшла спытацца ў ГОСПАДА. |
702 | GEN 26:9 | I паклікаў Абімэлех Ісаака, і сказаў: “Дык яна — жонка твая! А чаму ж ты казаў: “Яна — сястра мая”?” I сказаў яму Ісаак: “Бо я сказаў: “Каб я не памёр праз яе””. |
762 | GEN 27:34 | Калі пачуў Эзаў словы бацькі свайго, закрычаў крыкам вялікім і надта горкім, і сказаў бацьку свайму: “Дабраславі мяне, таксама і мяне, ойча мой!” |
773 | GEN 27:45 | Калі адыйдзе гнеў на цябе ад брата твайго, і ён забудзецца, што ты ўчыніў яму, я пашлю і вазьму цябе адтуль. Дзеля чаго маю страціць абодвух у адзін дзень?” |
774 | GEN 27:46 | I сказала Рэбэка Ісааку: “Абрыдла мне жыцьцё маё з прычыны дачок Хета. Калі возьме Якуб жонку з дачок Хета, якія з дачок гэтае зямлі, дык навошта мне жыцьцё?” |
794 | GEN 28:20 | I абяцаў Якуб абяцаньне, кажучы: “Калі Бог будзе са мною, і будзе захоўваць мяне на гэтым шляху, якім я іду, і дасьць мне хлеб есьці і адзежу адзецца, |
882 | GEN 31:8 | Калі сказаў ён: “Стракатыя будуць платай тваёй”, нараджаліся ўсе авечкі стракатыя. А калі сказаў ён: “Пасастыя будуць платай тваёй”, нараджаліся ўсе авечкі пасастыя. |
916 | GEN 31:42 | Калі б Бог бацькі майго, Бог Абрагама і [Той, Каго] баіцца Ісаак, ня быў са мною, дык цяпер пустым ты выслаў бы мяне. Пакуты мае і працу рук маіх бачыў Бог і рассудзіў учора ўвечары”. |
922 | GEN 31:48 | I сказаў Ляван: “Крушня гэтая — сьведчаньне паміж мной і табою сёньня”. Таму і назвалі імя ейнае Галед |
924 | GEN 31:50 | Калі ты будзеш уціскаць дочак маіх і калі возьмеш жонак акрамя дочак маіх, [хоць] няма чалавека з намі, глядзі, Бог — сьведка паміж мною і табою”. |
927 | GEN 31:53 | Бог Абрагама і Бог Нахора, Бог бацькоў іхніх няхай судзіць нас”. I прысягнуў Якуб на [Таго, Каго] баіцца бацька ягоны Ісаак. |
937 | GEN 32:9 | I сказаў: “Калі Эзаў прыйдзе на адзін табар і выб’е яго, табар, які застанецца, ўцячэ”. |
946 | GEN 32:18 | I загадаў першаму, кажучы: “Калі сустрэне цябе Эзаў, брат мой, і спытаецца ў цябе, кажучы: “Чый ты і куды ідзеш? І чыё гэта перад абліччам тваім?” |
969 | GEN 33:8 | I сказаў [Эзаў]: “Што ў цябе за цэлы табар гэты, які я сустрэў?” I сказаў [Якуб]: “Каб знайсьці ласку ў вачах пана майго”. |
974 | GEN 33:13 | I сказаў яму [Якуб]: “Пан мой ведае, што дзеці кволыя, і авечкі котныя, і каровы цельныя ў мяне. Калі пагнаць іх адзін дзень, паздыхаюць усе авечкі. |
992 | GEN 34:11 | I сказаў Сыхем бацьку ейнаму і братам ейным: “Каб я знайшоў ласку ў вачах вашых, і што скажаце мне, я дам. |
1039 | GEN 35:27 | I прыйшоў Якуб да Ісаака, бацькі свайго, у Мамрэ, у Кірыят-Арбу, гэта значыць у Хеўрон, дзе жылі Абрагам і Ісаак. |
1046 | GEN 36:5 | а Агалівама нарадзіла Евуша, Яляма і Караха. Гэта сыны Эзава, якія нарадзіліся ў яго ў зямлі Ханаан. |
1052 | GEN 36:11 | І былі сыны Эліфаза: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам і Кеназ. |
1055 | GEN 36:14 | I вось сыны Агалівамы, дачкі Аны, дачкі Цывеона, жонкі Эзава. Яна нарадзіла Эзаву Евуша, Яляма і Караха. |
1056 | GEN 36:15 | Вось князі сыноў Эзава. Сыны Эліфаза, першароднага Эзава: князь Тэман, князь Амар, князь Цэфо, князь Кеназ, |
1057 | GEN 36:16 | князь Карах, князь Гатам, князь Амалек. Гэта князі Эліфаза ў зямлі Эдом, гэта сыны Ады. |
1059 | GEN 36:18 | А вось сыны Агалівамы, жонкі Эзава: князь Евуш, князь Ялям, князь Карах. Гэта князі Агалівамы, дачкі Аны, жонкі Эзава. |
1083 | GEN 36:42 | князь Кеназ, князь Тэман, князь Міўцар, |
1131 | GEN 38:11 | I сказаў Юда Тамары, нявестцы сваёй: “Застанься ўдавою ў доме бацькі свайго, пакуль вырасьце Шэля, сын мой”. Бо ён сказаў: “Каб не памёр таксама ён, як браты ягоныя”. I пайшла Тамар, і жыла ў доме бацькі свайго. |
1239 | GEN 41:43 | I загадаў вазіць яго на другой калясьніцы сваёй, і крычалі перад ім: “Кланяйцеся!” I паставіў яго над усёй зямлёю Эгіпецкай. |
1257 | GEN 42:4 | А Бэн’яміна, брата Язэпа, не паслаў Якуб з братамі ягонымі, бо сказаў: “Каб не здарылася з ім няшчасьце”. |
1272 | GEN 42:19 | Калі вы — шчырыя, адзін брат ваш застанецца ўвязьнены ў доме, у якім вы пад вартаю, а вы ідзіце, занясіце збожжа дзеля [заспакаеньня] голаду дамоў вашых. |
1291 | GEN 42:38 | А ён сказаў: “Ня зыйдзе сын мой з вамі; бо брат ягоны памёр, і ён адзін застаўся! Калі здарыцца з ім няшчасьце ў дарозе, у якую вы пойдзеце, вы зьвядзеце сівізну маю са смуткам у апраметную”. |
1295 | GEN 43:4 | Калі згаджаешся паслаць брата нашага з намі, зыйдзем і купім табе харчаваньне. |
1300 | GEN 43:9 | Я паручаюся за яго, з рукі маёй будзеш вымагаць яго. Калі я не прывяду яго да цябе і не пастаўлю перад абліччам тваім, буду я грэшны перад табою на ўсё жыцьцё. |
1302 | GEN 43:11 | I сказаў ім Ізраіль, бацька іхні: “Калі так, тады зрабіце вось што: вазьміце пладоў зямлі ў мяхі вашыя і занясіце гэтаму чалавеку дар, трохі бальзаму, і трохі мёду, і пахнідлы, і ладан, і фісташкі, і мігдалы. |
1348 | GEN 44:23 | I сказаў ты слугам тваім: ‘Калі ня прыйдзе брат ваш наймалодшы з вамі, не дазволю вам больш бачыць аблічча маё’. |
1351 | GEN 44:26 | I мы сказалі: ‘Ня можам зыйсьці. Калі будзе з намі брат наш наймалодшы, мы зыйдзем, бо ня зможам убачыць аблічча таго чалавека, калі брата нашага наймалодшага ня будзе з намі’. |
1357 | GEN 44:32 | Бо слуга твой паручыўся за хлопца перад бацькам ім, кажучы: ‘Калі не прывяду яго да цябе, буду грэшны перад бацькам сваім на ўсе дні’. |