| 98 | GEN 4:18 | І нарадзіў Ханок Ірада, а Ірад нарадзіў Мэхіяэля, а Мэхіяэль нарадзіў Мэтушаэля, а Мэтушаэль нарадзіў Лямэха. |
| 99 | GEN 4:19 | І ўзяў сабе Лямэх дзьве жонкі. Імя адной — Ада, а імя другой — Цыля. |
| 103 | GEN 4:23 | І сказаў Лямэх жонкам сваім: “Ада і Цыля, паслухайце голас мой! Жонкі Лямэха, прыхіліце вуха да мовы маёй! Бо забіў я чалавека за рану сваю і юнака за скалячэньне сваё. |
| 104 | GEN 4:24 | Бо за Каіна будзе адпомшчана сем разоў, а за Лямэха — семдзесят сем”. |
| 131 | GEN 5:25 | І жыў Мэтушэлях сто восемдзесят сем гадоў, і нарадзіў Лямэха. |
| 132 | GEN 5:26 | І жыў Мэтушэлях па нараджэньні Лямэха семсот восемдзесят два гады, і нарадзіў сыноў і дачок. |
| 134 | GEN 5:28 | І жыў Лямэх сто восемдзесят два гады, і нарадзіў сына, |
| 136 | GEN 5:30 | І жыў Лямэх па нараджэньні Ноя пяцьсот дзевяноста пяць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. |
| 137 | GEN 5:31 | І былі ўсе дні Лямэха семсот семдзесят сем гадоў, і ён памёр. |
| 248 | GEN 10:13 | А Міцраім нарадзіў Людыма, і Анаміма, і Легавіма, і Нафтухіма, |
| 254 | GEN 10:19 | І была мяжа Хананейцаў ад Сідону ў напрамку Герару аж да Газы, а ў напрамку Садома і Гаморы, і Адмы, і Цэвоіма — аж да Ляшы. |
| 257 | GEN 10:22 | Сыны Сэма: Элям, Ашур, Арпахшад, Люд і Арам. |
| 294 | GEN 11:27 | І вось радавод Тэраха. Тэрах нарадзіў Абрама, Нахора і Арана, а Аран нарадзіў Лёта. |
| 298 | GEN 11:31 | І ўзяў Тэрах Абрама, сына свайго, і Лёта, сына Арана, унука свайго, і Сарай, нявестку сваю, жонку Абрама, сына свайго, і выйшаў з імі з Уру Халдэйскага, каб ісьці ў зямлю Ханаан. І прыйшлі ў Харан, і пасяліліся там. |
| 303 | GEN 12:4 | І пайшоў Абрам, як загадаў яму ГОСПАД, і з ім пайшоў Лёт. Абрам меў семдзесят пяць гадоў, калі выйшаў з Харану. |
| 304 | GEN 12:5 | І ўзяў Абрам Сарай, жонку сваю, і Лёта, сына брата свайго, і ўсю маёмасьць, якую прыдбалі, і слугаў, якіх набылі ў Харане, і выйшлі, каб пайсьці ў зямлю Ханаан. І прыйшлі яны ў зямлю Ханаан. |
| 320 | GEN 13:1 | І падняўся Абрам з Эгіпту сам і жонка ягоная, і ўсё, што ён меў, і Лёт з ім, у Нэгеў. |
| 324 | GEN 13:5 | Таксама Лёт, які ішоў з Абрамам, меў авечкі, валы і намёты. |
| 326 | GEN 13:7 | І была спрэчка між пастухамі статкаў Абрама і пастухамі статкаў Лёта. А ў той час Хананейцы і Пэрэзэі жылі ў той зямлі. |
| 327 | GEN 13:8 | І сказаў Абрам Лёту: “Няхай ня будзе спрэчкі паміж мной і табой, і паміж пастухамі маімі і пастухамі тваімі, бо мы ж браты. |
| 329 | GEN 13:10 | І ўзьняў Лёт вочы свае, і ўбачыў усю ваколіцу каля Ярдану аж да Цаару, бо ўся яна была абвадняная перад тым, як зьнішчыў ГОСПАД Садом і Гамору, як сад ГОСПАДА і як зямля Эгіпецкая. |
| 330 | GEN 13:11 | І выбраў сабе Лёт усю ваколіцу каля Ярдану. І рушыў Лёт на ўсход, і аддзяліліся яны адзін ад аднаго. |
| 331 | GEN 13:12 | Абрам жыў у зямлі Ханаан, а Лёт жыў ў гарадах тае ваколіцы, і паставіў намёты аж да Садома. |
| 333 | GEN 13:14 | І сказаў ГОСПАД Абраму пасьля таго, як Лёт адлучыўся ад яго: “Узьнімі вочы твае і паглядзі з месца, дзе ты цяпер, на поўнач і на поўдзень, на ўсход і на захад. |
| 349 | GEN 14:12 | І ўзялі яны Лёта, сына брата Абрама, і маёмасьць ягоную, і пайшлі. А ён жыў у Садоме |
| 353 | GEN 14:16 | І вярнуў ён усю маёмасьць, а таксама Лёта, брата свайго, і маёмасьць ягоную, а таксама жанчын і народ. |
| 396 | GEN 16:14 | Дзеля таго калодзеж гэты назвалі Бээр-Ляхай-Рой. Вось, ён паміж Кадэшам і Барэдам. |
| 459 | GEN 19:1 | І прыйшлі два анёлы ў Садом увечары, а Лёт сядзеў у браме Садома. І ён убачыў, і пайшоў насустрач ім, і пакланіўся тварам да зямлі, |
| 463 | GEN 19:5 | І паклікалі яны Лёта, і сказалі яму: “Дзе тыя людзі, што прыйшлі да цябе ноччу? Выведзі іх да нас, і мы спазнаем іх”. |
| 464 | GEN 19:6 | І выйшаў да іх Лёт да уваходу, і замкнуў за сабою дзьверы, |
| 467 | GEN 19:9 | Але яны сказалі: “Ідзі прэч”. І сказалі: “Сам прыйшоў пажыць, і будзе судзіць, судзячы [нас]? Цяпер будзе табе горш, чым ім”. І накінуліся на чалавека гэтага, на Лёта , і падыйшлі, каб выламіць дзьверы. |
| 468 | GEN 19:10 | І выцягнулі мужы тыя рукі свае, і ўцягнулі Лёта да сябе ў дом, і замкнулі дзьверы. |
| 470 | GEN 19:12 | І сказалі тыя мужы Лёту: “Ці хто яшчэ ёсьць у цябе тут? Зяця, сыноў тваіх і дачок тваіх, усіх, хто ў цябе ёсць у горадзе, выведзі з гэтага месца, |
| 472 | GEN 19:14 | І выйшаў Лёт, і гаварыў да зяцёў сваіх, якія мелі ўзяць дочак ягоных, і сказаў: “Уставайце, выходзьце з гэтага месца, бо ГОСПАД мае зьнішчыць горад”. І было ў вачах зяцёў ягоных гэта, нібыта ён жартуе. |
| 473 | GEN 19:15 | Калі ўзыйшла зараніца, анёлы прысьпешвалі Лёта, кажучы: “Уставай, бяры жонку тваю і дзьве дочкі твае, якія тут, каб не загінуў ты праз беззаконьні гораду гэтага”. |
| 476 | GEN 19:18 | І сказаў Лёт да іх: “О не, Госпадзе! |
| 481 | GEN 19:23 | Сонца узыйшло над зямлёю, і Лёт увайшоў у Цаар. |
| 487 | GEN 19:29 | І сталася, калі Бог зьнішчыў гарады гэтай ваколіцы, узгадаў Бог пра Абрагама, і выслаў Лёта з-паміж руйнаваньня, калі руйнаваў гарады, у якіх жыў Лёт. |
| 488 | GEN 19:30 | І падняўся Лёт з Цаару, і жыў на гары, і дзьве дачкі ягоныя з ім, бо баяўся жыць ў Цаары. І жыў ён у пячоры, сам і дзьве дачкі ягоныя. |
| 494 | GEN 19:36 | І зачалі абедзьве дачкі Лёта ад бацькі свайго. |
| 621 | GEN 24:29 | А ў Рэбэкі [быў] брат, імя ягонае — Ляван. I пабег Ляван вонкі да таго чалавека да крыніцы. |
| 623 | GEN 24:31 | I сказаў [Ляван]: “Увайдзі, дабраслаўлёны ГОСПАДАМ. Чаму ты стаіш на двары? Я падрыхтаваў дом і месца для вярблюдаў”. |
| 624 | GEN 24:32 | I ўвайшоў чалавек той у дом. I [Ляван] расьсядлаў вярблюдаў, і даў саломы і корму для вярблюдаў, і вады, каб памыць ногі ягоныя і ногі людзей, якія з ім. |
| 625 | GEN 24:33 | I паставілі перад ім есьці; а ён сказаў: “Ня буду есьці, пакуль не скажу словы свае”. I сказаў [Ляван]: “Кажы!” |
| 642 | GEN 24:50 | I адказалі Ляван і Бэтуэль, і сказалі: “Ад ГОСПАДА выйшла слова гэтае, мы ня можам казаць табе ані ліхога, ані добрага. |
| 654 | GEN 24:62 | І прыйшоў Ісаак з [дарогі] ад Бээр-Ляхай-Рой, а ён жыў у зямлі Нэгеў. |
| 662 | GEN 25:3 | А Ёкшан нарадзіў Шэву і Дэдана. Сынамі Дэдана былі Ашурым, і Летушым, і Леўмім. |
| 670 | GEN 25:11 | I сталася пасьля сьмерці Абрагама, дабраславіў Бог Ісаака, сына ягонага, і жыў Ісаак каля Бэер-Ляхай-Рой. |
| 679 | GEN 25:20 | I было Ісааку сорак гадоў, калі ён узяў Рэбэку, дачку Бэтуэля Арамейца з Падан-Араму, сястру Лявана Арамейца, сабе за жонку. |
| 771 | GEN 27:43 | I цяпер, сыне мой, паслухай голасу майго, і ўстань, уцякай да Лявана, брата майго, ў Харан, |
| 776 | GEN 28:2 | Устань, ідзі ў Падан-Арам, у дом Бэтуэля, бацькі маці тваёй, і вазьмі сабе адтуль жонку з дачок Лявана, брата маці тваёй. |
| 779 | GEN 28:5 | I паслаў Ісаак Якуба, і ён пайшоў у Падан-Арам да Лявана, сына Бэтуэля Арамейца, брата Рэбэкі, маці Якуба і Эзава. |
| 793 | GEN 28:19 | I назваў імя месца таго Бэтэль; а раней імя гораду таго было Люз. |
| 801 | GEN 29:5 | I ён сказаў ім: “Ці ведаеце вы Лявана, сына Нахора?” І яны сказалі: “Ведаем”. |
| 806 | GEN 29:10 | I сталася, калі ўбачыў Якуб Рахель, дачку Лявана, брата маці сваёй, і авечкі Лявана, брата маці сваёй, падыйшоў Якуб, і адкаціў камень з адтуліны студні, і напаіў авечкі Лявана, брата маці сваёй. |
| 809 | GEN 29:13 | I сталася, калі пачуў Ляван навіну пра Якуба, сына сястры сваёй, выбег яму насустрач, і абняў яго, і пацалаваў яго, і прывёў яго ў дом свой, і ён распавёў Лявану пра ўсе падзеі. |
| 810 | GEN 29:14 | I сказаў яму Ляван: “Вось, ты — костка мая і цела маё”. I жыў у яго цэлы месяц. |
| 811 | GEN 29:15 | I сказаў Ляван Якубу: “Хоць ты брат мой, ці ж будзеш служыць мне задарма? Скажы мне, якая плата твая?” |
| 812 | GEN 29:16 | А ў Лявана былі дзьве дачкі, імя старэйшае — Лея, а імя малодшае — Рахель. |
| 813 | GEN 29:17 | Вочы Леі былі кволыя, а Рахель была прыгожая пастацьцю і прыгожая абліччам. |
| 815 | GEN 29:19 | I сказаў Ляван: “Лепш, калі я аддам яе за цябе, чым аддам за іншага чалавека. Жыві са мною”. |
| 817 | GEN 29:21 | I сказаў Якуб Лявану: “Дай жонку маю, бо споўніліся дні мае, і я пайду да яе”. |
| 818 | GEN 29:22 | I сабраў Ляван усіх людзей таго месца, і справіў гасьціну. |
| 819 | GEN 29:23 | I быў вечар, і ўзяў ён Лею, дачку сваю, і ўвёў яе да яго, і той увайшоў да яе. |
| 820 | GEN 29:24 | I даў Ляван Зільпу, нявольніцу сваю, Леі, дачцэ сваёй, за нявольніцу. |
| 821 | GEN 29:25 | I сталася раніцаю, што вось, гэта Лея. I сказаў [Якуб] Лявану: “Што ты зрабіў мне? Ці не за Рахель я служыў у цябе? Чаму ж ты ашукаў мяне?” |
| 822 | GEN 29:26 | I сказаў Ляван: “Ня робіцца так у нашай мясцовасьці, каб малодшую выдаваць перад старэйшай. |
| 824 | GEN 29:28 | I зрабіў Якуб так, і споўніў тыдзень з гэтай. I [Ляван] даў Рахель, дачку сваю, яму за жонку. |
| 825 | GEN 29:29 | I даў Ляван Рахелі, дачцэ сваёй, Більгу, нявольніцу сваю, за нявольніцу для яе. |
| 826 | GEN 29:30 | I ўвайшоў [Якуб] да Рахелі, і кахаў таксама Рахель больш за Лею; і служыў у яго яшчэ сем іншых гадоў. |
| 827 | GEN 29:31 | I бачыў ГОСПАД, што зьненавіджана Лея, і адчыніў улоньне ейнае, а Рахель была бясплодная. |
| 828 | GEN 29:32 | I зачала Лея, і нарадзіла сына, і назвала імя яго Рубэн, бо сказала: “Бо ўбачыў ГОСПАД гора маё, бо цяпер будзе кахаць мяне муж мой”. |
| 830 | GEN 29:34 | I зачала яшчэ, і нарадзіла сына, і сказала: “Цяпер, гэтым разам прытуліцца муж мой да мяне, бо я нарадзіла яму трох сыноў”. І таму назвала імя ягонае Левій. |
| 840 | GEN 30:9 | I ўбачыла Лея, што перастала нараджаць, і ўзяла Зільпу, нявольніцу сваю, і дала яе Якубу за жонку. |
| 841 | GEN 30:10 | I нарадзіла Зільпа, нявольніца Леі, Якубу сына. |
| 842 | GEN 30:11 | I сказала Лея: “Прыйшоў посьпех!” I назвала імя ягонае Гад. |
| 843 | GEN 30:12 | I нарадзіла Зільпа, нявольніца Леі, другога сына Якубу. |
| 844 | GEN 30:13 | I сказала Лея: “На шчасьце маё, бо шчасьлівай будуць называць мяне дочкі”. I назвала імя ягонае Асэр. |
| 845 | GEN 30:14 | I выйшаў Рубэн у дні жніва пшаніцы, і знайшоў мандрагоры ў полі, і прынёс іх Леі, маці сваёй. I сказала Рахель Леі: “Дай мне мандрагоры сына твайго”. |
| 847 | GEN 30:16 | I прыйшоў Якуб з поля ўвечары, і выйшла Лея насустрач яму, і сказала: “Да мяне ўвойдзеш, бо наймаючы, наняла цябе за мандрагоры сына майго”. I ён лёг з ёю ў тую ноч. |
| 848 | GEN 30:17 | I пачуў Бог Лею, і яна зачала, і нарадзіла Якубу пятага сына. |
| 849 | GEN 30:18 | I сказала Лея: “Даў Бог плату маю за тое, што я дала нявольніцу маю мужу майму”. I назвала імя ягонае Ісахар. |
| 850 | GEN 30:19 | I зачала ізноў Лея, і нарадзіла шостага сына Якубу. |
| 851 | GEN 30:20 | I сказала Лея: “Абдараваў мяне Бог добрым дарам. Гэтым разам будзе жыць са мною муж мой, бо я нарадзіла яму шэсьць сыноў”. I назвала імя ягонае Завулён. |
| 856 | GEN 30:25 | I сталася, калі нарадзіла Рахель Язэпа, сказаў Якуб Лявану: “Пусьці мяне, і я пайду ў сваю мясцовасьць і ў сваю зямлю. |
| 858 | GEN 30:27 | I сказаў яму Ляван: “О, каб я знайшоў ласку у вачах тваіх! Я пераканаўся, што ГОСПАД дабраславіў мяне дзеля цябе”. |
| 865 | GEN 30:34 | I сказаў Ляван: “Дык няхай будзе паводле слова твайго”. |
| 867 | GEN 30:36 | I вызначыў дарогу ў тры дні паміж сабою і Якубам. I Якуб пасьвіў авечкі Лявана, якія засталіся. |
| 871 | GEN 30:40 | І авечак [белых] аддзяляў Якуб, і гнаў наперадзе авечак пярэстых і ўсіх рудых як авечкі Лявана, і трымаў свае чароды асобна, і не злучаў іх з авечкамі Лявана. |
| 873 | GEN 30:42 | а калі авечкі былі слабыя, тады ня клаў. I былі слабейшыя у Лявана, а мацнейшыя — у Якуба. |
| 875 | GEN 31:1 | I пачуў [Якуб] словы сыноў Лявана, якія казалі: “Забраў Якуб усё, што было ў бацькі нашага, і з таго, што было ў бацькі нашага, учыніў сабе ўсю гэтую славу”. |