Wildebeest analysis examples for:   bel-beln   П    February 11, 2023 at 18:03    Script wb_pprint_html.py   by Ulf Hermjakob

22  GEN 1:22  І дабраславіў іх Бог, кажучы:Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце воды мораў, а птушкі няхай множацца на зямлі”.
28  GEN 1:28  І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог:Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю, і падпарадкоўвайце яе сабе, і мейце ўладу над рыбамі марскімі, і над птушкамі паднебнымі, і над усякім зьверам, які рухаецца па зямлі”.
35  GEN 2:4  Такі вось радавод неба і зямлі, калі былі яны створаныя, у дзень, калі ГОСПАД Бог зрабіў зямлю і неба.
36  GEN 2:5  І не было яшчэ ніводнага куста палявога на зямлі, і ніводная палявая трава яшчэ не вырасла, бо ГОСПАД Бог не спаслаў дождж на зямлю і не было чалавека, каб абрабляць зямлю.
38  GEN 2:7  І зьляпіў ГОСПАД Бог чалавека з пылу зямлі, і ўдыхнуў у ноздры ягоныя дыханьне жыцьця, і стаўся чалавека душою жывою.
39  GEN 2:8  І пасадзіў ГОСПАД Бог сад у Эдэне, на ўсходзе, і зьмясьціў там чалавека, якога зьляпіў.
40  GEN 2:9  І вырасьціў ГОСПАД Бог з зямлі ўсякае дрэва, прыгожае на выгляд і добрае на ежу, і дрэва жыцьця ў сярэдзіне саду, і дрэва спазнаньня дабра і зла.
42  GEN 2:11  Назва адной — Пішон, яна атачае ўсю зямлю Хавіля, у якой золата.
46  GEN 2:15  І ўзяў ГОСПАД Бог чалавека, і зьмясьціў яго ў садзе Эдэн, каб абрабляў яго і захоўваў яго.
47  GEN 2:16  І загадаў ГОСПАД Бог чалавеку, кажучы: “З кожнага дрэва ў садзе будзеш есьці,
49  GEN 2:18  І сказаў ГОСПАД Бог: “Ня добра быць чалавеку аднаму; зраблю яму дапамогу, адпаведную яму”.
50  GEN 2:19  І зьляпіў ГОСПАД Бог з зямлі ўсіх зьвяроў палявых і ўсіх птушак паднебных, і прывёў да чалавека, каб пабачыць, як ён назаве іх, і як чалавек назаве кожную душу жывую, такое і імя ёй.
52  GEN 2:21  І спусьціў ГОСПАД Бог моцны сон на чалавека, і [той] заснуў. І ўзяў Ён адно з рэбраў ягоных, і закрыў целам тое месца.
53  GEN 2:22  І збудаваў ГОСПАД Бог з рабра, якое ўзяў з чалавека, жанчыну, і прывёў яе да чалавека.
57  GEN 3:1  А зьмей быў хітрэйшы за ўсіх зьвяроў палявых, якіх зрабіў ГОСПАД Бог. І сказаў ён жанчыне: «Ці ж гэта сказаў Бог: “Ня ешце з кожнага дрэва ў садзе”?»
58  GEN 3:2  І сказала жанчына зьмею:Плады дрэваў саду можам есьці,
64  GEN 3:8  І пачулі яны голас ГОСПАДА Бога, Які хадзіў у садзе ў ветры дня, і схаваліся чалавек і жонка ягоная ад аблічча ГОСПАДА Бога сярод дрэваў саду.
65  GEN 3:9  І паклікаў ГОСПАД Бог чалавека, і сказаў яму: “Дзе ты?”
69  GEN 3:13  І сказаў ГОСПАД Бог жанчыне: “Што ты гэта зрабіла?” І сказала жанчына: “Зьмей падмануў мяне, і я ела”.
70  GEN 3:14  І сказаў ГОСПАД Бог зьмею: “За тое, што ты зрабіў гэта, пракляты ты між усёй скаціны і ўсіх зьвяроў палявых! На жываце сваім поўзаць будзеш і будзеш пыл есьці ў-ва ўсе дні жыцьця твайго.
72  GEN 3:16  А жанчыне сказаў:Памнажаючы, памножу мучэньні твае і цяжарнасьці твае, з болем будзеш нараджаць сыноў; і да мужа твайго пацяга твая, а ён будзе панаваць над табою”.
77  GEN 3:21  І зрабіў ГОСПАД Бог Адаму і жонцы ягонай адзеньне са скуры, і апрануў іх.
78  GEN 3:22  І сказаў ГОСПАД Бог: “Вось, чалавек стаўся як адзін з Нас, спазнаўшы дабро і зло. І цяпер няхай ня выцягне ён рукі сваёй і ня возьме таксама з дрэва жыцьця, і ня зьесьць, і ня будзе жыць вечна”.
79  GEN 3:23  І выслаў яго ГОСПАД Бог з саду Эдэн, каб абрабляў зямлю, з якой быў узяты.
81  GEN 4:1  І чалавек спазнаў Еву, жонку сваю, і яна зачала, і нарадзіла Каіна, і сказала: “Атрымала я мужа ад ГОСПАДА”.
83  GEN 4:3  І сталася, як прайшлі дні, і Каін прынёс з пладоў зямлі дар ГОСПАДУ.
84  GEN 4:4  І Абэль таксама прынёс з першародных авечак сваіх і з тлустасьці іх. І ўзглянуў ГОСПАД на Абэля і на дар ягоны,
86  GEN 4:6  І сказаў ГОСПАД Каіну: “Чаму ты загневаўся і чаму пахілілася аблічча тваё?
89  GEN 4:9  І сказаў ГОСПАД Каіну: “Дзе Абэль, брат твой?” А той сказаў: “Ня ведаю. Ці ж я вартаўнік брата майго?”
90  GEN 4:10  І сказаў [ГОСПАД]: “Што ты зрабіў? Голас крыві брата твайго кліча да Мяне ад зямлі.
93  GEN 4:13  І сказаў Каін ГОСПАДУ: “Большае беззаконьне маё, чым можна зьнесьці.
95  GEN 4:15  І сказаў яму ГОСПАД: “Таму кожнаму, хто заб’е Каіна, сем разоў будзе адпомшчана”. І пазначыў ГОСПАД Каіна знакам, каб не забіў яго кожны, хто сустрэне яго.
96  GEN 4:16  І адыйшоў Каін ад аблічча ГОСПАДА, і пасяліўся ў зямлі Нод, на ўсход ад Эдэну.
106  GEN 4:26  У Сэта таксама нарадзіўся сын, і ён назваў імя яго Энос. Тады пачалі клікаць імя ГОСПАДА.
135  GEN 5:29  і назваў яго імя Ной, кажучы: “Ён пацешыць нас у рабоце нашай і ў працы рук нашых на зямлі, якую пракляў ГОСПАД”.
141  GEN 6:3  І сказаў ГОСПАД: “Ня будзе Дух Мой змагацца ў чалавеку вечна, бо ён — цела. І будуць дні ягоныя сто дваццаць гадоў”.
143  GEN 6:5  І бачыў ГОСПАД, што вялікае зло [сярод] людзей на зямлі, і што ўсе намеры думак сэрца іхняга — толькі на зло ўсякі дзень.
144  GEN 6:6  І пашкадаваў ГОСПАД, што зрабіў чалавека на зямлі, і засмуціўся ў сэрцы Сваім.
145  GEN 6:7  І сказаў ГОСПАД: “Зьнішчу чалавека, якога стварыў, з аблічча зямлі, ад чалавека да скаціны, да паўзуна, да птушкі паднебнай, бо шкадую, што зрабіў іх”.
146  GEN 6:8  А Ной знайшоў ласку ў вачах ГОСПАДА.
161  GEN 7:1  І сказаў ГОСПАД Ною: “Увайдзі ты і ўвесь дом твой у каўчэг, бо ўбачыў Я цябе праведным перад абліччам Маім у пакаленьні гэтым.
165  GEN 7:5  І зрабіў Ной усё, што загадаў яму ГОСПАД.
176  GEN 7:16  І ўвайшоўшыя былі мужчынскага [роду] і жаночага з усякага цела, як загадаў Бог. І зачыніў ГОСПАД за ім [каўчэг].
204  GEN 8:20  І збудаваў Ной ахвярнiк ГОСПАДУ, і ўзяў з кожнай скаціны чыстай і з кожнай птушкі чыстай, і склаў іх у ахвяру цэласпаленьня на ахвярнiку.
205  GEN 8:21  І адчуў ГОСПАД пах прыемны, і сказаў ГОСПАД у сэрцы Сваім: “Ня буду больш праклінаць зямлю з-за чалавека, бо настаўленьне сэрца чалавечага злое ад маладосьці яго. І больш ня буду забіваць усяго жывога, як гэта зрабіў.
207  GEN 9:1  І дабраславіў Бог Ноя і сыноў ягоных, і сказаў ім:Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю.
231  GEN 9:25  і сказаў:Пракляты Ханаан! Будзе ён слугою слугаў у братоў сваіх”.
232  GEN 9:26  І сказаў: “Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Сэма! Няхай будзе Ханаан слугою ягоным.
241  GEN 10:6  Сыны Хама: Куш, Міцраім, Пут i Ханаан.
244  GEN 10:9  Ён быў магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА. Таму кажуць: “Як Німрод, магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА”.
249  GEN 10:14  і Патрусіма і Касьлюхіма, ад якіх паходзяць Філістынцы, і Кафторыма.
260  GEN 10:25  А ў Эвэра нарадзіліся два сыны: аднаго імя Пэлег, таму што ў дні ягоныя разьдзялілася зямля, а імя брата ягонага — Ёктан.
272  GEN 11:5  І зыйшоў ГОСПАД, каб убачыць горад і вежу, якую будавалі сыны чалавечыя.
273  GEN 11:6  І сказаў ГОСПАД: “Вось, адзін народ і адна для ўсіх мова. І вось, што пачалі яны рабіць. І цяпер не спыніць іх ва ўсім, што яны задумалі зрабіць.
275  GEN 11:8  І расьцярушыў іх ГОСПАД з таго месца па абліччы ўсёй зямлі, і яны перасталі будаваць горад.
276  GEN 11:9  Дзеля таго названа імя яго Бабілон, бо там зьмяшаў ГОСПАД мову ўсяе зямлі, і адтуль расьцярушыў іх ГОСПАД па абліччы ўсёй зямлі.
283  GEN 11:16  І жыў Эвэр трыццаць чатыры гады, і нарадзіў Пэлега.
284  GEN 11:17  І жыў Эвэр па нараджэньні Пэлега чатырыста трыццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.
285  GEN 11:18  І жыў Пэлег трыццаць гадоў, і нарадзіў Рэву.
286  GEN 11:19  І жыў Пэлег па нараджэньні Рэву дзьвесьце дзевяць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.
300  GEN 12:1  І сказаў ГОСПАД Абраму: “Выйдзі з зямлі тваёй і ад родзічаў тваіх, і з дому бацькі твайго ў зямлю, якую Я пакажу табе.
303  GEN 12:4  І пайшоў Абрам, як загадаў яму ГОСПАД, і з ім пайшоў Лёт. Абрам меў семдзесят пяць гадоў, калі выйшаў з Харану.
306  GEN 12:7  І зьявіўся ГОСПАД Абраму, і сказаў: “Насеньню твайму Я дам гэтую зямлю”. І ён збудаваў там ахвярнiк ГОСПАДУ, Які зьявіўся яму.
307  GEN 12:8  Адтуль перайшоў ён на гору на ўсход ад Бэтэлю і паставіў намёт свой, [маючы] Бэтэль на захадзе, а Гай на ўсходзе. І там збудаваў ахвярнiк ГОСПАДУ, і заклікаў імя ГОСПАДА.
316  GEN 12:17  І наведаў ГОСПАД фараона і дом ягоны вялікімі карамі з прычыны Сарай, жонкі Абрама.
323  GEN 13:4  да таго месца, дзе раней ён збудаваў ахвярнiк; і там клікаў Абрам імя ГОСПАДА.
326  GEN 13:7  І была спрэчка між пастухамі статкаў Абрама і пастухамі статкаў Лёта. А ў той час Хананейцы і Пэрэзэі жылі ў той зямлі.
328  GEN 13:9  Ці ня ўся гэтая зямля перад табою? Прашу, адлучыся ад мяне! Калі ты ўлева, дык я — управа, а калі ты ўправа, дык я — улева”.
329  GEN 13:10  І ўзьняў Лёт вочы свае, і ўбачыў усю ваколіцу каля Ярдану аж да Цаару, бо ўся яна была абвадняная перад тым, як зьнішчыў ГОСПАД Садом і Гамору, як сад ГОСПАДА і як зямля Эгіпецкая.
332  GEN 13:13  А жыхары Садома былі ліхімі і вялікімі грэшнікамі перад ГОСПАДАМ.
333  GEN 13:14  І сказаў ГОСПАД Абраму пасьля таго, як Лёт адлучыўся ад яго: “Узьнімі вочы твае і паглядзі з месца, дзе ты цяпер, на поўнач і на поўдзень, на ўсход і на захад.
337  GEN 13:18  І паставіў Абрам намёт, і пайшоў, і абжыўся каля дубровы Мамрэ, што ў Хеўроне, і збудаваў там ахвярнiк ГОСПАДУ.
343  GEN 14:6  і Харэяў на гары іхняй Сэір аж да Эль-Парану, што ў пустыні.
356  GEN 14:19  і дабраславіў яго, і сказаў: “Дабраслаўлёны Абрам праз Бога Найвышэйшага, Пана неба і зямлі.
359  GEN 14:22  І сказаў Абрам валадару Садома: “Узьнімаю руку сваю да ГОСПАДА, Бога Найвышэйшага, Пана неба і зямлі,
362  GEN 15:1  Пасьля гэтых падзеяў было слова ГОСПАДА да Абрама ў відзежы, кажучы: “Ня бойся, Абраме! Я – шчыт твой, узнагарода твая вельмі вялікая”.
363  GEN 15:2  І сказаў Абрам: “Уладару ГОСПАДЗЕ, што Ты дасі мне? Я хаджу бязьдзетны, і распарадчык ў доме маім — Эліезэр з Дамаску”.
365  GEN 15:4  І вось, слова ГОСПАДА да яго, кажучы: “Ня ён успадкаеміць цябе, але той, які выйдзе з нутра твайго, успадкаеміць цябе”.
366  GEN 15:5  І вывеў яго вонкі, і сказаў:Паглядзі на неба і палічы зоркі, калі зможаш палічыць іх”. І сказаў яму: “Такім будзе насеньне тваё”.
367  GEN 15:6  І паверыў ён ГОСПАДУ, і Ён залічыў гэта яму за праведнасьць.
368  GEN 15:7  І сказаў яму: “Я – ГОСПАД, Які вывеў цябе з Уру Халдэйскага, каб даць табе гэтую зямлю ў валоданьне”.
369  GEN 15:8  А ён сказаў: “Уладару ГОСПАДЗЕ, з чаго магу ведаць, што я буду валодаць ёю?”
379  GEN 15:18  У той дзень заключыў ГОСПАД з Абрамам запавет, кажучы: “Я даю гэтую зямлю насеньню твайму, ад ракі Эгіпецкай аж да вялікай ракі, ракі Эўфрат:
381  GEN 15:20  Хетаў, Пэрэзэяў, Рэфаімаў,
384  GEN 16:2  І сказала Сарай Абраму: “Вось жа, замкнуў ГОСПАД мяне, каб я не нараджала. Дык увайдзі да нявольніцы маёй, можа ад яе атрымаю [дзіця]”. І паслухаў Абрам голасу Сарай.
387  GEN 16:5  І сказала Сарай Абраму: “Крыўда мая праз цябе! Я дала табе нявольніцу маю на ўлоньне тваё, і яна ўбачыла, што зачала, і стала пагарджаць мною ў вачах сваіх. Няхай ГОСПАД судзіць паміж мной і табой”.
389  GEN 16:7  І знайшоў яе анёл ГОСПАДАЎ каля крыніцы вады ў пустыні, каля крыніцы пры дарозе на Шур,
391  GEN 16:9  І сказаў ёй Анёл ГОСПАДАЎ: “Вярніся да гаспадыні сваёй і скарыся пад руку яе”.
392  GEN 16:10  І сказаў ёй Анёл ГОСПАДАЎ: Памнажаючы, памножу насеньне тваё, нельга будзе палічыць яго з прычыны мноства”.
393  GEN 16:11  І сказаў ёй Анёл ГОСПАДАЎ: “Вось, ты зачала і народзіш сына, і назавеш імя яго Ізмаэль, таму што ГОСПАД пачуў пра уціск твой.
395  GEN 16:13  І назвала яна імя ГОСПАДА, Які прамаўляў да яе: “Ты — Бог, Які бачыць мяне”. Бо сказала яна: “Ці ня тут я бачыла Таго, Які бачыць мяне”.
399  GEN 17:1  І было Абраму дзевяноста дзевяць гадоў. І зьявіўся ГОСПАД Абраму, і сказаў яму: “Я — Бог Усемагутны. Хадзі перад абліччам Маім і будзь беззаганны.
426  GEN 18:1  І зьявіўся яму ГОСПАД каля дубровы Мамрэ, калі ён сядзеў ля ўваходу ў намёт ў сьпякоту дня.