27 | GEN 1:27 | І стварыў Бог чалавека на вобраз Свой, на вобраз Божы стварыў яго, мужчыну і жанчыну стварыў іх. |
33 | GEN 2:2 | І скончыў Бог у сёмы дзень работу Сваю, якую зрабіў, і супачыў у сёмы дзень ад усёй работы Сваёй, якую зрабіў. |
34 | GEN 2:3 | І дабраславіў Бог дзень сёмы і асьвяціў яго, бо ў ім супачыў ад усёй работы Сваёй, якую стварыў Бог, робячы. |
35 | GEN 2:4 | Такі вось радавод неба і зямлі, калі былі яны створаныя, у дзень, калі ГОСПАД Бог зрабіў зямлю і неба. |
36 | GEN 2:5 | І не было яшчэ ніводнага куста палявога на зямлі, і ніводная палявая трава яшчэ не вырасла, бо ГОСПАД Бог не спаслаў дождж на зямлю і не было чалавека, каб абрабляць зямлю. |
38 | GEN 2:7 | І зьляпіў ГОСПАД Бог чалавека з пылу зямлі, і ўдыхнуў у ноздры ягоныя дыханьне жыцьця, і стаўся чалавека душою жывою. |
39 | GEN 2:8 | І пасадзіў ГОСПАД Бог сад у Эдэне, на ўсходзе, і зьмясьціў там чалавека, якога зьляпіў. |
40 | GEN 2:9 | І вырасьціў ГОСПАД Бог з зямлі ўсякае дрэва, прыгожае на выгляд і добрае на ежу, і дрэва жыцьця ў сярэдзіне саду, і дрэва спазнаньня дабра і зла. |
46 | GEN 2:15 | І ўзяў ГОСПАД Бог чалавека, і зьмясьціў яго ў садзе Эдэн, каб абрабляў яго і захоўваў яго. |
47 | GEN 2:16 | І загадаў ГОСПАД Бог чалавеку, кажучы: “З кожнага дрэва ў садзе будзеш есьці, |
49 | GEN 2:18 | І сказаў ГОСПАД Бог: “Ня добра быць чалавеку аднаму; зраблю яму дапамогу, адпаведную яму”. |
50 | GEN 2:19 | І зьляпіў ГОСПАД Бог з зямлі ўсіх зьвяроў палявых і ўсіх птушак паднебных, і прывёў да чалавека, каб пабачыць, як ён назаве іх, і як чалавек назаве кожную душу жывую, такое і імя ёй. |
52 | GEN 2:21 | І спусьціў ГОСПАД Бог моцны сон на чалавека, і [той] заснуў. І ўзяў Ён адно з рэбраў ягоных, і закрыў целам тое месца. |
53 | GEN 2:22 | І збудаваў ГОСПАД Бог з рабра, якое ўзяў з чалавека, жанчыну, і прывёў яе да чалавека. |
57 | GEN 3:1 | А зьмей быў хітрэйшы за ўсіх зьвяроў палявых, якіх зрабіў ГОСПАД Бог. І сказаў ён жанчыне: «Ці ж гэта сказаў Бог: “Ня ешце з кожнага дрэва ў садзе”?» |
64 | GEN 3:8 | І пачулі яны голас ГОСПАДА Бога, Які хадзіў у садзе ў ветры дня, і схаваліся чалавек і жонка ягоная ад аблічча ГОСПАДА Бога сярод дрэваў саду. |
65 | GEN 3:9 | І паклікаў ГОСПАД Бог чалавека, і сказаў яму: “Дзе ты?” |
69 | GEN 3:13 | І сказаў ГОСПАД Бог жанчыне: “Што ты гэта зрабіла?” І сказала жанчына: “Зьмей падмануў мяне, і я ела”. |
70 | GEN 3:14 | І сказаў ГОСПАД Бог зьмею: “За тое, што ты зрабіў гэта, пракляты ты між усёй скаціны і ўсіх зьвяроў палявых! На жываце сваім поўзаць будзеш і будзеш пыл есьці ў-ва ўсе дні жыцьця твайго. |
77 | GEN 3:21 | І зрабіў ГОСПАД Бог Адаму і жонцы ягонай адзеньне са скуры, і апрануў іх. |
78 | GEN 3:22 | І сказаў ГОСПАД Бог: “Вось, чалавек стаўся як адзін з Нас, спазнаўшы дабро і зло. І цяпер няхай ня выцягне ён рукі сваёй і ня возьме таксама з дрэва жыцьця, і ня зьесьць, і ня будзе жыць вечна”. |
79 | GEN 3:23 | І выслаў яго ГОСПАД Бог з саду Эдэн, каб абрабляў зямлю, з якой быў узяты. |
81 | GEN 4:1 | І чалавек спазнаў Еву, жонку сваю, і яна зачала, і нарадзіла Каіна, і сказала: “Атрымала я мужа ад ГОСПАДА”. |
83 | GEN 4:3 | І сталася, як прайшлі дні, і Каін прынёс з пладоў зямлі дар ГОСПАДУ. |
84 | GEN 4:4 | І Абэль таксама прынёс з першародных авечак сваіх і з тлустасьці іх. І ўзглянуў ГОСПАД на Абэля і на дар ягоны, |
86 | GEN 4:6 | І сказаў ГОСПАД Каіну: “Чаму ты загневаўся і чаму пахілілася аблічча тваё? |
89 | GEN 4:9 | І сказаў ГОСПАД Каіну: “Дзе Абэль, брат твой?” А той сказаў: “Ня ведаю. Ці ж я вартаўнік брата майго?” |
90 | GEN 4:10 | І сказаў [ГОСПАД]: “Што ты зрабіў? Голас крыві брата твайго кліча да Мяне ад зямлі. |
93 | GEN 4:13 | І сказаў Каін ГОСПАДУ: “Большае беззаконьне маё, чым можна зьнесьці. |
95 | GEN 4:15 | І сказаў яму ГОСПАД: “Таму кожнаму, хто заб’е Каіна, сем разоў будзе адпомшчана”. І пазначыў ГОСПАД Каіна знакам, каб не забіў яго кожны, хто сустрэне яго. |
96 | GEN 4:16 | І адыйшоў Каін ад аблічча ГОСПАДА, і пасяліўся ў зямлі Нод, на ўсход ад Эдэну. |
105 | GEN 4:25 | І спазнаў яшчэ Адам жонку сваю, і яна нарадзіла сына, і назвала імя яго Сэт, бо [казала]: “Даў мне Бог іншае насеньне замест Абэля, якога забіў Каін”. |
106 | GEN 4:26 | У Сэта таксама нарадзіўся сын, і ён назваў імя яго Энос. Тады пачалі клікаць імя ГОСПАДА. |
109 | GEN 5:3 | І жыў Адам сто трыццаць гадоў, і нарадзіў [сына] на падабенства сваё, як вобраз свой, і назваў імя яго Сэт. |
110 | GEN 5:4 | І было дзён Адама па нараджэньні Сэта васемсот гадоў, і нарадзіў ён сыноў і дачок. |
112 | GEN 5:6 | І жыў Сэт сто пяць гадоў, і нарадзіў Эноса. |
113 | GEN 5:7 | І жыў Сэт па нараджэньні Эноса васемсот сем гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. |
114 | GEN 5:8 | І былі ўсе дні Сэта дзевяцьсот дванаццаць гадоў, і ён памёр. |
135 | GEN 5:29 | і назваў яго імя Ной, кажучы: “Ён пацешыць нас у рабоце нашай і ў працы рук нашых на зямлі, якую пракляў ГОСПАД”. |
138 | GEN 5:32 | І было Ною пяцьсот гадоў, і нарадзіў Ной Сэма, Хама і Яфэта. |
141 | GEN 6:3 | І сказаў ГОСПАД: “Ня будзе Дух Мой змагацца ў чалавеку вечна, бо ён — цела. І будуць дні ягоныя сто дваццаць гадоў”. |
143 | GEN 6:5 | І бачыў ГОСПАД, што вялікае зло [сярод] людзей на зямлі, і што ўсе намеры думак сэрца іхняга — толькі на зло ўсякі дзень. |
144 | GEN 6:6 | І пашкадаваў ГОСПАД, што зрабіў чалавека на зямлі, і засмуціўся ў сэрцы Сваім. |
145 | GEN 6:7 | І сказаў ГОСПАД: “Зьнішчу чалавека, якога стварыў, з аблічча зямлі, ад чалавека да скаціны, да паўзуна, да птушкі паднебнай, бо шкадую, што зрабіў іх”. |
146 | GEN 6:8 | А Ной знайшоў ласку ў вачах ГОСПАДА. |
148 | GEN 6:10 | І нарадзіў Ной трох сыноў: Сэма, Хама і Яфэта. |
161 | GEN 7:1 | І сказаў ГОСПАД Ною: “Увайдзі ты і ўвесь дом твой у каўчэг, бо ўбачыў Я цябе праведным перад абліччам Маім у пакаленьні гэтым. |
165 | GEN 7:5 | І зрабіў Ной усё, што загадаў яму ГОСПАД. |
168 | GEN 7:8 | Са скаціны чыстай і са скаціны, якая нячыстая, з птушак і з усяго, што поўзае па зямлі, |
173 | GEN 7:13 | У гэты самы дзень увайшоў у каўчэг Ной, і Сэм, і Хам, і Яфэт, сыны Ноя, і жонка Ноя, і тры жонкі сыноў ягоных з імі. |
176 | GEN 7:16 | І ўвайшоўшыя былі мужчынскага [роду] і жаночага з усякага цела, як загадаў Бог. І зачыніў ГОСПАД за ім [каўчэг]. |
204 | GEN 8:20 | І збудаваў Ной ахвярнiк ГОСПАДУ, і ўзяў з кожнай скаціны чыстай і з кожнай птушкі чыстай, і склаў іх у ахвяру цэласпаленьня на ахвярнiку. |
205 | GEN 8:21 | І адчуў ГОСПАД пах прыемны, і сказаў ГОСПАД у сэрцы Сваім: “Ня буду больш праклінаць зямлю з-за чалавека, бо настаўленьне сэрца чалавечага злое ад маладосьці яго. І больш ня буду забіваць усяго жывога, як гэта зрабіў. |
224 | GEN 9:18 | І былі сыны Ноя, якія выйшлі з каўчэгу: Сэм, Хам і Яфэт. А Хам быў бацькам Ханаана. |
229 | GEN 9:23 | І ўзялі Сэм і Яфэт адзежу і ўсклалі на плечы свае, і пайшлі сьпінаю, і накрылі голасьць бацькі свайго; а твары іхнія былі [зьвернутыя] назад, і яны ня бачылi голасьцi бацькі свайго. |
232 | GEN 9:26 | І сказаў: “Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Сэма! Няхай будзе Ханаан слугою ягоным. |
233 | GEN 9:27 | Няхай пашырыць Бог Яфэта, і будзе ён жыць ў намётах Сэма, і Ханаан будзе ў яго слугою”. |
236 | GEN 10:1 | Вось радавод сыноў Ноя: Сэма, Хама і Яфэта. І нарадзіліся ім сыны пасьля патопу. |
237 | GEN 10:2 | Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Туваль, Мэшэх і Тырас. |
238 | GEN 10:3 | Сыны Гамэра: Ашкеназ, Рыфат і Тагарма. |
239 | GEN 10:4 | Сыны Явана: Эліша i Таршыш, Кіттым і Даданім. |
241 | GEN 10:6 | Сыны Хама: Куш, Міцраім, Пут i Ханаан. |
242 | GEN 10:7 | Сыны Куша: Сэва, Хавіля, Саўта, Раама i Саўтэха. Сыны Раамы: Шэва і Дэдан. |
244 | GEN 10:9 | Ён быў магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА. Таму кажуць: “Як Німрод, магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА”. |
250 | GEN 10:15 | А Ханаан нарадзіў Сідона, першароднага свайго, і Хета, |
252 | GEN 10:17 | і Хівея, і Аркея, і Сінея, |
254 | GEN 10:19 | І была мяжа Хананейцаў ад Сідону ў напрамку Герару аж да Газы, а ў напрамку Садома і Гаморы, і Адмы, і Цэвоіма — аж да Ляшы. |
256 | GEN 10:21 | А Сэм, бацька ўсіх сыноў Эвэра, старэйшы брат Яфэта, нарадзіў [сыноў]. |
257 | GEN 10:22 | Сыны Сэма: Элям, Ашур, Арпахшад, Люд і Арам. |
258 | GEN 10:23 | Сыны Арама: Уц, Хуль, Гетэр і Маш. |
265 | GEN 10:30 | Месца іх пражываньня было ад Мэшы ў напрамку Сэфару на ўсход. |
266 | GEN 10:31 | Гэта сыны Сэма паводле сваіх плямёнаў, паводле сваіх моваў, у землях сваіх і ў народах сваіх. |
272 | GEN 11:5 | І зыйшоў ГОСПАД, каб убачыць горад і вежу, якую будавалі сыны чалавечыя. |
273 | GEN 11:6 | І сказаў ГОСПАД: “Вось, адзін народ і адна для ўсіх мова. І вось, што пачалі яны рабіць. І цяпер не спыніць іх ва ўсім, што яны задумалі зрабіць. |
275 | GEN 11:8 | І расьцярушыў іх ГОСПАД з таго месца па абліччы ўсёй зямлі, і яны перасталі будаваць горад. |
276 | GEN 11:9 | Дзеля таго названа імя яго Бабілон, бо там зьмяшаў ГОСПАД мову ўсяе зямлі, і адтуль расьцярушыў іх ГОСПАД па абліччы ўсёй зямлі. |
277 | GEN 11:10 | Вось радавод Сэма. Сэм меў сто гадоў і нарадзіў Арпахшада праз два гады пасьля патопу. |
278 | GEN 11:11 | І жыў Сэм па нараджэньні Арпахшада пяцьсот гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. |
287 | GEN 11:20 | І жыў Рэву трыццаць два гады, і нарадзіў Сэруга. |
288 | GEN 11:21 | І жыў Рэву па нараджэньні Сэруга дзьвесьце сем гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. |
289 | GEN 11:22 | І жыў Сэруг трыццаць гадоў, і нарадзіў Нахора. |
290 | GEN 11:23 | І жыў Сэруг па нараджэньні Нахора дзьвесьце гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. |
296 | GEN 11:29 | І ўзялі Абрам і Нахор сабе жонак. Імя жонкі Абрама — Сарай, а імя жонкі Нахора — Мілька, дачка Арана, бацькі Мількі і бацькі Іскі. |
297 | GEN 11:30 | І была Сарай бясплодная, яна ня мела дзяцей. |
298 | GEN 11:31 | І ўзяў Тэрах Абрама, сына свайго, і Лёта, сына Арана, унука свайго, і Сарай, нявестку сваю, жонку Абрама, сына свайго, і выйшаў з імі з Уру Халдэйскага, каб ісьці ў зямлю Ханаан. І прыйшлі ў Харан, і пасяліліся там. |
300 | GEN 12:1 | І сказаў ГОСПАД Абраму: “Выйдзі з зямлі тваёй і ад родзічаў тваіх, і з дому бацькі твайго ў зямлю, якую Я пакажу табе. |
303 | GEN 12:4 | І пайшоў Абрам, як загадаў яму ГОСПАД, і з ім пайшоў Лёт. Абрам меў семдзесят пяць гадоў, калі выйшаў з Харану. |
304 | GEN 12:5 | І ўзяў Абрам Сарай, жонку сваю, і Лёта, сына брата свайго, і ўсю маёмасьць, якую прыдбалі, і слугаў, якіх набылі ў Харане, і выйшлі, каб пайсьці ў зямлю Ханаан. І прыйшлі яны ў зямлю Ханаан. |
305 | GEN 12:6 | І прайшоў Абрам гэтую зямлю аж да мясцовасьці Сыхем, аж да дубровы Марэ. А ў той зямлі [жылі] тады Хананейцы. |