73 | GEN 3:17 | А Адаму сказаў: “За тое, што ты паслухаўся голасу жонкі тваёй і еў з дрэва, пра якое Я загадаў табе, кажучы: “Ня еш з яго”, праклятая зямля з-за цябе. У мучэньнях будзеш есьці з яе у-ва ўсе дні жыцьця твайго. |
75 | GEN 3:19 | У поце аблічча твайго будзеш есьці хлеб, аж пакуль ня вернешся ў зямлю, бо з яе ты ўзяты, бо пыл ты і ў пыл вернешся”. |
83 | GEN 4:3 | І сталася, як прайшлі дні, і Каін прынёс з пладоў зямлі дар ГОСПАДУ. |
93 | GEN 4:13 | І сказаў Каін ГОСПАДУ: “Большае беззаконьне маё, чым можна зьнесьці. |
106 | GEN 4:26 | У Сэта таксама нарадзіўся сын, і ён назваў імя яго Энос. Тады пачалі клікаць імя ГОСПАДА. |
107 | GEN 5:1 | Вось кніга радаводу Адама. У дзень, калі Бог стварыў Адама, зрабіў яго на падабенства Божае, |
142 | GEN 6:4 | У тыя дні нэфілімы жылі на зямлі, а таксама пазьней, калі сыны Божыя прыходзілі да дочак чалавечых, і тыя ім нараджалі. Былі гэта волаты, ад вякоў мужы слаўныя. |
154 | GEN 6:16 | Зробіш вакно ў каўчэгу, і ў локаць скончыш яго ўгары. Уваход у каўчэг разьмесьціш з боку яго; ніжні, другі і трэці [паверхі] зробіш у ім. |
155 | GEN 6:17 | І вось, Я ўзьвяду патоп водны на зямлю, каб вынішчыць пад небам усякае цела, у якім ёсьць дух жыцьця. Усё, што на зямлі, — загіне. |
161 | GEN 7:1 | І сказаў ГОСПАД Ною: “Увайдзі ты і ўвесь дом твой у каўчэг, бо ўбачыў Я цябе праведным перад абліччам Маім у пакаленьні гэтым. |
171 | GEN 7:11 | У шэсьцьсотым годзе жыцьця Ноя, у другім месяцы, у сямнаццаты дзень месяца, у гэты дзень выбіліся ўсе жаролы вялікай бездані, і вокны нябесныя адчыніліся, |
173 | GEN 7:13 | У гэты самы дзень увайшоў у каўчэг Ной, і Сэм, і Хам, і Яфэт, сыны Ноя, і жонка Ноя, і тры жонкі сыноў ягоных з імі. |
182 | GEN 7:22 | Усе, якія мелі дыханьне духа жыцьця ў ноздрах сваіх, усе, што былі на сухазем’і, —паўміралі. |
201 | GEN 8:17 | Усіх зьвяроў, якія з табою з кожнага цела, як з птушак, так i са скаціны, і з усіх паўзуноў, што рухаюцца па зямлі, вывядзі з сабою. І няхай разыходзяцца яны на зямлі, няхай плодзяцца і множацца на зямлі”. |
203 | GEN 8:19 | Усе зьвяры, усе паўзуны, усе птушкі і ўсё, што рухаецца па зямлі, паводле родаў сваіх, выйшлі з каўчэгу. |
204 | GEN 8:20 | І збудаваў Ной ахвярнiк ГОСПАДУ, і ўзяў з кожнай скаціны чыстай і з кожнай птушкі чыстай, і склаў іх у ахвяру цэласпаленьня на ахвярнiку. |
209 | GEN 9:3 | Усё, што рухаецца, што жыве, будзе вам на ежу; як траву зялёную, Я даў вам усё. |
258 | GEN 10:23 | Сыны Арама: Уц, Хуль, Гетэр і Маш. |
262 | GEN 10:27 | і Гадарама, і Узаля, і Дыклю, |
295 | GEN 11:28 | І памёр Аран перад абліччам Тэраха, бацькі свайго, у зямлі нараджэньня свайго, у Уры Халдэйскім. |
298 | GEN 11:31 | І ўзяў Тэрах Абрама, сына свайго, і Лёта, сына Арана, унука свайго, і Сарай, нявестку сваю, жонку Абрама, сына свайго, і выйшаў з імі з Уру Халдэйскага, каб ісьці ў зямлю Ханаан. І прыйшлі ў Харан, і пасяліліся там. |
306 | GEN 12:7 | І зьявіўся ГОСПАД Абраму, і сказаў: “Насеньню твайму Я дам гэтую зямлю”. І ён збудаваў там ахвярнiк ГОСПАДУ, Які зьявіўся яму. |
307 | GEN 12:8 | Адтуль перайшоў ён на гору на ўсход ад Бэтэлю і паставіў намёт свой, [маючы] Бэтэль на захадзе, а Гай на ўсходзе. І там збудаваў ахвярнiк ГОСПАДУ, і заклікаў імя ГОСПАДА. |
333 | GEN 13:14 | І сказаў ГОСПАД Абраму пасьля таго, як Лёт адлучыўся ад яго: “Узьнімі вочы твае і паглядзі з месца, дзе ты цяпер, на поўнач і на поўдзень, на ўсход і на захад. |
336 | GEN 13:17 | Устань і прайдзі па зямлі гэтай ў даўжыню і шырыню яе, бо Я дам яе табе”. |
337 | GEN 13:18 | І паставіў Абрам намёт, і пайшоў, і абжыўся каля дубровы Мамрэ, што ў Хеўроне, і збудаваў там ахвярнiк ГОСПАДУ. |
340 | GEN 14:3 | Усе яны злучыліся ў даліне Сыддым, яна [цяпер] Мора Салёнае. |
359 | GEN 14:22 | І сказаў Абрам валадару Садома: “Узьнімаю руку сваю да ГОСПАДА, Бога Найвышэйшага, Пана неба і зямлі, |
363 | GEN 15:2 | І сказаў Абрам: “Уладару ГОСПАДЗЕ, што Ты дасі мне? Я хаджу бязьдзетны, і распарадчык ў доме маім — Эліезэр з Дамаску”. |
367 | GEN 15:6 | І паверыў ён ГОСПАДУ, і Ён залічыў гэта яму за праведнасьць. |
368 | GEN 15:7 | І сказаў яму: “Я – ГОСПАД, Які вывеў цябе з Уру Халдэйскага, каб даць табе гэтую зямлю ў валоданьне”. |
369 | GEN 15:8 | А ён сказаў: “Уладару ГОСПАДЗЕ, з чаго магу ведаць, што я буду валодаць ёю?” |
379 | GEN 15:18 | У той дзень заключыў ГОСПАД з Абрамам запавет, кажучы: “Я даю гэтую зямлю насеньню твайму, ад ракі Эгіпецкай аж да вялікай ракі, ракі Эўфрат: |
399 | GEN 17:1 | І было Абраму дзевяноста дзевяць гадоў. І зьявіўся ГОСПАД Абраму, і сказаў яму: “Я — Бог Усемагутны. Хадзі перад абліччам Маім і будзь беззаганны. |
410 | GEN 17:12 | У восьмы дзень ад нараджэньня няхай будзе абрэзаны ў вас кожны мужчынскага роду ў пакаленьнях вашых, народжаны ў доме або куплены за грошы у кожнага чужынца, які ня ёсьць з насеньня твайго. |
424 | GEN 17:26 | У той самы дзень былі абрэзаны Абрагам і Ізмаэль, сын ягоны. |
439 | GEN 18:14 | Ці ж ёсьць справа, цяжкая для ГОСПАДА? У прызначаны час вярнуся да цябе ў гэты час жыцьця [праз год], і Сара будзе мець сына”. |
472 | GEN 19:14 | І выйшаў Лёт, і гаварыў да зяцёў сваіх, якія мелі ўзяць дочак ягоных, і сказаў: “Уставайце, выходзьце з гэтага месца, бо ГОСПАД мае зьнішчыць горад”. І было ў вачах зяцёў ягоных гэта, нібыта ён жартуе. |
473 | GEN 19:15 | Калі ўзыйшла зараніца, анёлы прысьпешвалі Лёта, кажучы: “Уставай, бяры жонку тваю і дзьве дочкі твае, якія тут, каб не загінуў ты праз беззаконьні гораду гэтага”. |
475 | GEN 19:17 | І сталася, калі вывелі іх вонкі, сказаў [адзін з іх]: “Уцякай дзеля душы тваёй, і не аглядайся назад, і не затрымлівайся ў гэтай ваколіцы. Уцякай на гору, каб ты не загінуў!” |
501 | GEN 20:5 | Ці ж ня ён сказаў мне: “Яна — сястра мая”. I яна таксама казала: “Ён — брат мой”. У прастаце сэрца свайго і ў чысьціні рук сваіх учыніў я гэта”. |
505 | GEN 20:9 | I паклікаў Абімэлех Абрагама, і сказаў яму: “Што ты нам нарабіў? Чым зграшыў я супраць цябе, што ты навёў на мяне і на валадарства маё грэх вялікі? Учынкі, якія ня робяць, ты зрабіў мне”. |
509 | GEN 20:13 | I сталася, як вывеў мяне Бог з дому бацькі майго, я сказаў ёй: У тым міласэрнасьць твая, якую ты можаш зрабіць для мяне: у кожным месцы, куды мы прыйдзем, кажы пра мяне: “Ён —брат мой””. |
526 | GEN 21:12 | I сказаў Бог Абрагаму: “Няхай ня будзе гэта ліхім у вачах тваіх адносна хлопчыка і адносна нявольніцы тваёй. У-ва ўсім, што скажа табе Сара, слухай голасу ейнага, бо ў Ісааку будзе названа табе насеньне. |
532 | GEN 21:18 | Устань, паднімі хлопца і трымай яго моцна рукою сваёю, бо Я зраблю яго народам вялікім”. |
569 | GEN 22:21 | Уца, першароднага ягонага, і Буза, брата ягонага, і Кемуэля, бацьку Арама. |
618 | GEN 24:26 | I схіліўся чалавек той, і пакланіўся ГОСПАДУ, |
623 | GEN 24:31 | I сказаў [Ляван]: “Увайдзі, дабраслаўлёны ГОСПАДАМ. Чаму ты стаіш на двары? Я падрыхтаваў дом і месца для вярблюдаў”. |
640 | GEN 24:48 | I я схіліўся, і пакланіўся ГОСПАДУ, і дабраславіў ГОСПАДА, Бога пана майго Абрагама, Які прывёў мяне шляхам праўды, каб узяў я дачку брата пана майго для сына ягонага. |
644 | GEN 24:52 | I сталася, калі пачуў слуга Абрагама словы іхныя, пакланіўся да зямлі ГОСПАДУ. |
663 | GEN 25:4 | А сынамі Мадыяна — Эфа, і Эфэр, і Ханох, і Авіда, і Эльдаа. Усі яны — сыны Кетуры. |
747 | GEN 27:19 | I сказаў Якуб бацьку свайму: “Я — Эзаў, першародны твой. Я зрабіў, як ты сказаў мне, Устань, сядзь і еш дзічыну маю, каб дабраславіла мяне душа твая”. |
759 | GEN 27:31 | I зрабіў ён таксама прысмакі, і прынёс бацьку свайму, і сказаў бацьку свайму: “Устань, ойча мой, і зьеш дзічыну сына свайго, каб дабраславіла мяне душа твая”. |
776 | GEN 28:2 | Устань, ідзі ў Падан-Арам, у дом Бэтуэля, бацькі маці тваёй, і вазьмі сабе адтуль жонку з дачок Лявана, брата маці тваёй. |
777 | GEN 28:3 | І Бог Усемагутны дабраславіць цябе, і зробіць цябе плодным, і памножыць цябе, і ты станешся грамадою народаў, |
797 | GEN 29:1 | I ўстаў Якуб на ногі свае, і пайшоў у зямлю сыноў Усходу. |
834 | GEN 30:3 | I яна сказала: “Вось, нявольніца мая Більга. Увайдзі да яе, і яна народзіць на каленях маіх, і я буду збудаваная праз яе”. |
864 | GEN 30:33 | I будзе адказваць за мяне праведнасьць мая на наступны дзень, калі прыйдзеш даведацца пра плату маю перад табою. Усё, што не стракатае і не пярэстае паміж козаў, і не рудое паміж авечак, крадзенае гэта ў мяне”. |
886 | GEN 31:12 | I Ён сказаў: “Узьнімі вочы твае і паглядзі: усе бараны, якія ўскочылі на авечак, пасастыя, стракатыя і пярэстыя, бо Я бачыў усё, што Ляван робіць табе. |
906 | GEN 31:32 | У каго знойдзеш багоў свае, той ня будзе жыць. Перад братамі нашымі правер, што ёсьць у мяне, і вазьмі сабе”. А ня ведаў Якуб, што Рахель украла іх. |
933 | GEN 32:5 | I загадаў ім, кажучы: “Гэтак скажаце пану майму Эзаву: “Так кажа слуга твой Якуб: У Лявана я жыў, і заставаўся аж дагэтуль. |
949 | GEN 32:21 | і скажаце таксама: “Вось, слуга твой Якуб [ідзе] за намі”. Бо ён казаў: “Умалю аблічча ягонае дарам, які ідзець перада мною, і потым убачу аблічча ягонае. Можа, ён узьніме аблічча маё”. |
1013 | GEN 35:1 | I сказаў Бог Якубу: “Устань, узыйдзі ў Бэтэль, і жыві там, і зрабі там ахвярнік Богу, Які зьявіўся табе, калі ты ўцякаў ад аблічча Эзава, брата твайго”. |
1069 | GEN 36:28 | Вось сыны Дышана: Уц і Аран. |
1128 | GEN 38:8 | I сказаў Юда Анану: «Увайдзі да жонкі брата свайго, і споўні абавязак швагра з ёю, і узнаві насеньне брату свайму». |
1182 | GEN 40:9 | I распавёў начальнік чашнікаў сон свой Язэпу, і сказаў яму: “У маім сьне, вось, вінаградная лаза перада мною. |
1213 | GEN 41:17 | I сказаў фараон Язэпу: “У маім сьне, вось, стаю я на беразе ракі. |
1264 | GEN 42:11 | Усе мы — сыны аднаго чалавека, шчырыя мы. Не былі слугі твае шпегамі”. |
1289 | GEN 42:36 | I сказаў ім Якуб, бацька іхні: “Вы пазбавілі мяне дзяцей. Язэпа няма; і Сымона няма, і Бэн’яміна [хочаце] ўзяць. Усё гэта на мяне прыйшло!” |
1305 | GEN 43:14 | А Бог Усемагутны няхай дасьць вам ласку перад абліччам таго чалавека, і ён выпусьціць вам другога брата вашага і Бэн’яміна. А я, калі маю пазбыцца дзяцей, пазбудуся”. |
1307 | GEN 43:16 | I ўбачыў Язэп з імі Бэн’яміна, і сказаў загадчыку дому свайго: “Увядзі гэтых мужоў у дом, і зарэж, што можна зарэзаць, і прыгатуй, бо са мною будуць есьці гэтыя мужы апоўдні”. |
1329 | GEN 44:4 | Яны выйшлі з гораду, не адыйшлі далёка, і Язэп сказаў загадчыку дому свайго: “Устань, ганіся за тымі людзьмі, і дагоніш іх, і скажаш ім: ‘Чаму вы адплацілі ліхам за дабро? |
1334 | GEN 44:9 | У каго са слугаў тваіх будзе знойдзена гэта, той няхай памрэ, а мы таксама станем нявольнікамі пана майго”. |
1335 | GEN 44:10 | І ён сказаў: “Дык цяпер няхай будзе паводле словаў вашых. У каго будзе знойдзена гэта, той стане мне нявольнікам, а вы будзеце нявінныя”. |
1402 | GEN 46:15 | Гэта сыны Леі, якіх яна нарадзіла Якубу ў Падан-Араме, і [яшчэ] Дзіну, дачку ягоную. Усіх душаў сыноў ягоных і дочак ягоных — трыццаць тры. |
1413 | GEN 46:26 | Усяго душаў, што прыйшлі з Якубам у Эгіпет, якія выйшлі са сьцёгнаў ягоных, акрамя жонак сыноў Якуба, усіх душаў — шэсьцьдзесят шэсьць. |
1414 | GEN 46:27 | А сыноў Язэпа, якія нарадзіліся яму ў Эгіпце, — дзьве душы. Усяго душаў з дому Якуба прыйшло ў Эгіпет семдзясят. |
1427 | GEN 47:6 | Зямля Эгіпецкая перад абліччам тваім. У найлепшым месцы зямлі пасялі бацьку свайго і братоў сваіх. Няхай жывуць яны ў зямлі Гашэн. I калі ведаеш, што ёсьць паміж імі здольныя людзі, пастаў іх даглядчыкамі над статкамі, якія ў мяне”. |
1455 | GEN 48:3 | I сказаў Якуб Язэпу: “Бог Усемагутны зьявіўся мне ў Люзе, у зямлі Ханаан, і дабраславіў мяне, |
1480 | GEN 49:6 | У нараду іхнюю ня ўвойдзе душа мая, і да зграмаджэньня іхняга не далучыцца слава мая, бо ў гневе сваім яны забілі мужа і ў свавольстве сваім скалечылі вала. |
1499 | GEN 49:25 | ад Бога бацькі твайго, і Ён дапаможа табе, і ад Усемагутнага, і Ён дабраславіць цябе дабраславеньнямі неба згары і дабраславеньнямі бяздоньня, што ляжыць унізе, дабраславеньнямі грудзей і ўлоньня. |
1502 | GEN 49:28 | Усіх гэтых родаў Ізраіля — двананцаць, і гэта тое, што прамаўляў ім бацька іхні; і дабраславіў іх, і кожнага паводле дабраславеньня ягонага дабраславіў. |
1512 | GEN 50:5 | “Бацька мой узяў з мяне прысягу, кажучы: “Вось, я паміраю. У магіле маёй, якую я выкапаў у зямлі Ханаан, там пахавай мяне”. I цяпер я ўзыйду, і пахаваю бацьку свайго, і вярнуся”. |
1513 | GEN 50:6 | I сказаў фараон: “Узыйдзі і пахавай бацьку твайго, як ён узяў у цябе прысягу”. |
13960 | PSA 2:11 | Служыце ГОСПАДУ са страхам і радуйцеся з дрыжаньнем. |
13970 | PSA 3:9 | Паўстань, ГОСПАДЗЕ! Збаў мяне, Божа мой! Бо Ты даў ворагам маім па сківіцах, Ты скрышыў зубы бязбожнікаў. У ГОСПАДА збаўленьне і для народу Твайго дабраслаўленьне Тваё. (Сэлях). |
13978 | PSA 4:8 | Шмат тых, якія кажуць: “Хто пакажа нам добрае?” Узьнімі над намі сьветласьць аблічча Твайго, ГОСПАДЗЕ! |
13979 | PSA 4:9 | Ты даў у сэрцы маім большую радасьць, чым маюць яны, сабраўшы збожжа і віна багата. (Сэлях) У супакоі лягу я і засну, бо Ты, ГОСПАДЗЕ, адзін даеш мне жыць у бясьпецы. |
14005 | PSA 7:2 | Лямант Давіда, які засьпяваў ён ГОСПАДУ з прычыны Куша, сына Бэн’яміна. |
14006 | PSA 7:3 | ГОСПАДЗЕ, Божа мой! У Табе маю надзею! Збаў мяне ад усіх перасьледвальнікаў маіх і вызваль мяне, |
14011 | PSA 7:8 | Паўстань, ГОСПАДЗЕ, у гневе Тваім! Узьніміся супраць лютасьці тых, што ўціскаюць мяне! Збудзіся, Божа мой, на суд, які Ты прызначыў! |
14048 | PSA 9:17 | Уваліліся пагане ў яму, якую зрабілі; у сетку, якую схавалі, патрапіла нага іхняя. |
14064 | PSA 10:12 | Паўстань, ГОСПАДЗЕ, Божа! Узьнімі руку Тваю, не забывайся пра ўцісканых! |
14071 | PSA 11:1 | Кіраўніку хору. Давіда. У ГОСПАДЗЕ маю надзею. Чаму вы кажаце душы маёй: “Уцякаючы, уцякай на горы вашыя, як птушка?” |
14092 | PSA 13:6 | каб не казаў вораг мой: “Я перамог яго”, каб прыгнятальнікі мае ня радаваліся, калі я пахіснуся. А я спадзяюся на міласэрнасьць Тваю; будзе радавацца сэрца маё са збаўленьня Твайго. Буду сьпяваць ГОСПАДУ, бо Ён зрабіў дабро мне. |
14095 | PSA 14:3 | Усе ўхіліліся, усе разам нягодныя; няма нікога, хто робіць дабро, няма аніводнага! |
14119 | PSA 17:4 | У справах чалавечых паводле слова вуснаў Тваіх я высьцерагаўся сьцежкаў гвалту, |
14132 | PSA 18:2 | Кіраўніку хору. Слугі ГОСПАДАВА Давіда, які выказаў ГОСПАДУ словы сьпеву гэтага ў дзень, калі ГОСПАД вызваліў яго з рук усіх ворагаў ягоных і з рукі Саўла. І ён казаў: |
14138 | PSA 18:8 | У прыгнечаньні маім клікаў я ГОСПАДА і галасіў да Бога майго. Ён пачуў са сьвятыні Сваёй голас мой, і лямант мой перад абліччам Ягоным дайшоў да вушэй Ягоных. |