29 | GEN 1:29 | І сказаў Бог: “Вось, Я даў вам усякую траву, якая сее насеньне, якая на абліччы ўсёй зямлі, і ўсякія дрэвы, якія маюць плод дрэва і сеюць насеньне, каб былі вам на ежу. |
30 | GEN 1:30 | І ўсім зьвярам зямным, і ўсім птушкам паднебным, і ўсяму, што рухаецца па зямлі, у якім ёсьць душа жывая, Я даў усякую траву зялёную на ежу”. І сталася так. |
54 | GEN 2:23 | І сказаў чалавек: “Вось, на гэты раз, гэта костка з костак маіх і цела з цела майго. Яна будзе называцца жанчынаю, бо ўзятая з мужа”. |
64 | GEN 3:8 | І пачулі яны голас ГОСПАДА Бога, Які хадзіў у садзе ў ветры дня, і схаваліся чалавек і жонка ягоная ад аблічча ГОСПАДА Бога сярод дрэваў саду. |
67 | GEN 3:11 | І сказаў [Бог]: “Хто распавёў табе, што ты голы? Ці ня еў ты з дрэва, з якога Я загадаў табе ня есьці?” |
71 | GEN 3:15 | І Я кладу варожасьць паміж табой і жанчынай, паміж насеньнем тваім і насеньнем яе. Яно скрышыць табе галаву, а ты скрышыш яму пяту”. |
73 | GEN 3:17 | А Адаму сказаў: “За тое, што ты паслухаўся голасу жонкі тваёй і еў з дрэва, пра якое Я загадаў табе, кажучы: “Ня еш з яго”, праклятая зямля з-за цябе. У мучэньнях будзеш есьці з яе у-ва ўсе дні жыцьця твайго. |
100 | GEN 4:20 | І нарадзіла Ада Яваля, ён быў бацька тых, што жывуць у намётах і маюць статкі. |
121 | GEN 5:15 | І жыў Магалялеэль шэсьцьдзесят пяць гадоў, і нарадзіў Ярэда. |
122 | GEN 5:16 | І жыў Магалялеэль па нараджэньні Ярэда васемсот трыццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. |
124 | GEN 5:18 | І жыў Ярэд сто шэсьцьдзесят два гады, і нарадзіў Эноха. |
125 | GEN 5:19 | І жыў Ярэд па нараджэньні Эноха васемсот гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. |
126 | GEN 5:20 | І былі ўсе дні Ярэда дзевяцьсот шэсьцьдзесят два гады, і ён памёр. |
138 | GEN 5:32 | І было Ною пяцьсот гадоў, і нарадзіў Ной Сэма, Хама і Яфэта. |
148 | GEN 6:10 | І нарадзіў Ной трох сыноў: Сэма, Хама і Яфэта. |
151 | GEN 6:13 | І сказаў Бог Ною: “Канец усякаму целу прыйшоў перад аблічча Маё, бо зямля напоўнілася ліхадзействам праз іх. І вось, Я вынішчу іх з зямлі. |
155 | GEN 6:17 | І вось, Я ўзьвяду патоп водны на зямлю, каб вынішчыць пад небам усякае цела, у якім ёсьць дух жыцьця. Усё, што на зямлі, — загіне. |
156 | GEN 6:18 | І Я заключу запавет Мой з табою, і ўвойдзеш у каўчэг ты, і сыны твае, і жонка твая, і жонкі сыноў тваіх з табою. |
161 | GEN 7:1 | І сказаў ГОСПАД Ною: “Увайдзі ты і ўвесь дом твой у каўчэг, бо ўбачыў Я цябе праведным перад абліччам Маім у пакаленьні гэтым. |
164 | GEN 7:4 | Бо праз сем дзён Я выльлю дождж на зямлю сорак дзён і сорак начэй, і вынішчу ўсе жывыя істоты, якія Я зрабіў, з аблічча зямлі”. |
173 | GEN 7:13 | У гэты самы дзень увайшоў у каўчэг Ной, і Сэм, і Хам, і Яфэт, сыны Ноя, і жонка Ноя, і тры жонкі сыноў ягоных з імі. |
174 | GEN 7:14 | Яны, і ўсякія зьвяры паводле гатунку свайго, і ўсякая скаціна паводле гатунку свайго, і ўсякія паўзуны, якія поўзаюць па зямлі, паводле гатунку свайго, і ўсякія птушкі паводле гатунку свайго, усё птаства, усе крылатыя. |
206 | GEN 8:22 | Яшчэ ў-ва ўсе дні зямлі ня спыняцца сяўба і жніво, сьцюжа і сьпякота, лета і зіма, дзень і ноч”. |
209 | GEN 9:3 | Усё, што рухаецца, што жыве, будзе вам на ежу; як траву зялёную, Я даў вам усё. |
211 | GEN 9:5 | І толькі кроў вашу душаў вашых Я буду шукаць, з рукі ўсякага зьвера буду шукаць яе, i з рукі чалавека, з рукі кожнага брата ягонага буду шукаць душу чалавека. |
215 | GEN 9:9 | “Вось, Я заключаю запавет Мой з вамі і з насеньнем вашым пасьля вас, |
217 | GEN 9:11 | І Я заключаю запавет Мой з вамі, і ўжо больш ня будзе вынішчана ўсякае цела водамі патопу, і больш ня будзе патопу, каб нiшчыць зямлю”. |
218 | GEN 9:12 | І сказаў Бог: “Гэта знак запавету, якi Я заключаю паміж Мною і вамі і ўсякай душой жывою, якая з вамі, ў пакаленьні вечныя. |
221 | GEN 9:15 | і Я ўзгадаю запавет Мой, якi паміж Мною і вамі і ўсякай душой жывою ў-ва ўсякім целе, і ня будзе больш водаў патопу, каб нішчыць усякае цела. |
222 | GEN 9:16 | І будзе гэтая вясёлка на хмарах, і Я ўбачу яе, і ўзгадаю вечны запавет паміж Богам і ўсякай душой жывою ў-ва ўсякім целе, якое ёсьць на зямлі”. |
223 | GEN 9:17 | І сказаў Бог Ною: “Гэта знак запавету, якi Я даю, паміж Мною і ўсякім целам, якое ёсьць на зямлі”. |
224 | GEN 9:18 | І былі сыны Ноя, якія выйшлі з каўчэгу: Сэм, Хам і Яфэт. А Хам быў бацькам Ханаана. |
229 | GEN 9:23 | І ўзялі Сэм і Яфэт адзежу і ўсклалі на плечы свае, і пайшлі сьпінаю, і накрылі голасьць бацькі свайго; а твары іхнія былі [зьвернутыя] назад, і яны ня бачылi голасьцi бацькі свайго. |
233 | GEN 9:27 | Няхай пашырыць Бог Яфэта, і будзе ён жыць ў намётах Сэма, і Ханаан будзе ў яго слугою”. |
236 | GEN 10:1 | Вось радавод сыноў Ноя: Сэма, Хама і Яфэта. І нарадзіліся ім сыны пасьля патопу. |
237 | GEN 10:2 | Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Туваль, Мэшэх і Тырас. |
239 | GEN 10:4 | Сыны Явана: Эліша i Таршыш, Кіттым і Даданім. |
244 | GEN 10:9 | Ён быў магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА. Таму кажуць: “Як Німрод, магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА”. |
256 | GEN 10:21 | А Сэм, бацька ўсіх сыноў Эвэра, старэйшы брат Яфэта, нарадзіў [сыноў]. |
261 | GEN 10:26 | Ёктан нарадзіў Альмадада, і Шалефа, і Хацармавэта, i Яраха, |
300 | GEN 12:1 | І сказаў ГОСПАД Абраму: “Выйдзі з зямлі тваёй і ад родзічаў тваіх, і з дому бацькі твайго ў зямлю, якую Я пакажу табе. |
301 | GEN 12:2 | І Я зраблю з цябе вялікі народ, і дабраслаўлю цябе, і ўзьвялічу імя тваё, і будзеш ты дабраславенствам. |
302 | GEN 12:3 | І Я дабраслаўлю тых, якія будуць дабраслаўляць цябе, а тых, якія будуць праклінаць цябе, Я пракляну. І будуць дабраслаўлёныя ў табе ўсе плямёны зямлі”. |
306 | GEN 12:7 | І зьявіўся ГОСПАД Абраму, і сказаў: “Насеньню твайму Я дам гэтую зямлю”. І ён збудаваў там ахвярнiк ГОСПАДУ, Які зьявіўся яму. |
329 | GEN 13:10 | І ўзьняў Лёт вочы свае, і ўбачыў усю ваколіцу каля Ярдану аж да Цаару, бо ўся яна была абвадняная перад тым, як зьнішчыў ГОСПАД Садом і Гамору, як сад ГОСПАДА і як зямля Эгіпецкая. |
330 | GEN 13:11 | І выбраў сабе Лёт усю ваколіцу каля Ярдану. І рушыў Лёт на ўсход, і аддзяліліся яны адзін ад аднаго. |
334 | GEN 13:15 | Бо ўсю зямлю, якую бачыш, Я дам табе і насеньню твайму на вякі. |
336 | GEN 13:17 | Устань і прайдзі па зямлі гэтай ў даўжыню і шырыню яе, бо Я дам яе табе”. |
357 | GEN 14:20 | І дабраслаўлёны Бог Найвышэйшы, Які аддаў ворагаў тваіх у рукі твае”. І даў яму [Абрам] дзесяціну з усяго. |
360 | GEN 14:23 | што ані ніткі, ані раменьчыка ад сандалаў, нічога не вазьму з усяго таго, што тваё, каб ты не сказаў: “Я ўзбагаціў Абрама”, |
362 | GEN 15:1 | Пасьля гэтых падзеяў было слова ГОСПАДА да Абрама ў відзежы, кажучы: “Ня бойся, Абраме! Я – шчыт твой, узнагарода твая вельмі вялікая”. |
363 | GEN 15:2 | І сказаў Абрам: “Уладару ГОСПАДЗЕ, што Ты дасі мне? Я хаджу бязьдзетны, і распарадчык ў доме маім — Эліезэр з Дамаску”. |
368 | GEN 15:7 | І сказаў яму: “Я – ГОСПАД, Які вывеў цябе з Уру Халдэйскага, каб даць табе гэтую зямлю ў валоданьне”. |
375 | GEN 15:14 | Але з народам, якому будуць яны служыць, Я буду змагацца, і пасьля таго выйдуць яны з вялікай маёмасьцю. |
379 | GEN 15:18 | У той дзень заключыў ГОСПАД з Абрамам запавет, кажучы: “Я даю гэтую зямлю насеньню твайму, ад ракі Эгіпецкай аж да вялікай ракі, ракі Эўфрат: |
387 | GEN 16:5 | І сказала Сарай Абраму: “Крыўда мая праз цябе! Я дала табе нявольніцу маю на ўлоньне тваё, і яна ўбачыла, што зачала, і стала пагарджаць мною ў вачах сваіх. Няхай ГОСПАД судзіць паміж мной і табой”. |
390 | GEN 16:8 | і сказаў: “Агар, нявольніца Сарай, адкуль ты прыйшла і куды ідзеш?” Яна адказала: “Ад аблічча Сарай, гаспадыні маёй, я ўцякаю”. |
395 | GEN 16:13 | І назвала яна імя ГОСПАДА, Які прамаўляў да яе: “Ты — Бог, Які бачыць мяне”. Бо сказала яна: “Ці ня тут я бачыла Таго, Які бачыць мяне”. |
399 | GEN 17:1 | І было Абраму дзевяноста дзевяць гадоў. І зьявіўся ГОСПАД Абраму, і сказаў яму: “Я — Бог Усемагутны. Хадзі перад абліччам Маім і будзь беззаганны. |
400 | GEN 17:2 | І Я заключу запавет Мой паміж Мной і табой, і павялічу цябе вельмі, вельмі”. |
402 | GEN 17:4 | “Я [ёсьць], вось запавет Мой з табою, і ты будзеш бацькам мноства народаў. |
403 | GEN 17:5 | І ўжо ня будзе звацца імя тваё Абрам, але будзе імя тваё Абрагам, бо Я паставіў цябе бацькам мноства народаў. |
404 | GEN 17:6 | І Я павялічу цябе вельмі, вельмі, і выведу з цябе народы, і будуць паходзіць ад цябе валадары. |
405 | GEN 17:7 | І Я заключу запавет Мой паміж Мною і табой, і насеньнем тваім пасьля цябе ў пакаленьнях іхніх як запавет вечны, што Я буду Богам тваім і насеньня твайго пасьля цябе. |
406 | GEN 17:8 | І Я дам табе і насеньню твайму пасьля цябе зямлю вандраваньня твайго, усю зямлю Ханаан на ўласнасьць вечную, і Я буду ім Богам”. |
414 | GEN 17:16 | І Я дабраслаўлю яе, і дам з яе табе сына. І Я дабраслаўлю яе, і стануцца з яе народы, і валадары народаў будуць з яе”. |
417 | GEN 17:19 | І сказаў Бог: “Але Сара, жонка твая, народзіць табе сына, і ты назавеш імя яго Ісаак; і Я заключу запавет Мой з ім як запавет вечны і з насеньнем яго пасьля яго. |
418 | GEN 17:20 | І адносна Ізмаэля Я пачуў цябе: вось, Я дабраслаўлю яго, і распладжу яго, і памножу яго вельмі, вельмі; ён народзіць дванаццаць князёў, і Я зраблю яго народам вялікім. |
419 | GEN 17:21 | Але запавет Мой Я заключу з Ісаакам, якога народзіць табе Сара ў гэты самы час у наступным годзе”. |
430 | GEN 18:5 | А я вазьму кавалак хлеба, і пасіліце сэрцы Вашыя, потым пойдзеце, бо дзеля гэтага вы прайшлі каля слугі Вашага”. Яны сказалі: “Зрабі так, як сказаў”. |
440 | GEN 18:15 | І запярэчыла Сара, кажучы: “Я не сьмяялася,” бо яна спалохалася. Але Ён сказаў: “Не, ты сьмяялася!” |
442 | GEN 18:17 | І ГОСПАД сказаў: “Ці ж схаваю Я перад Абрагамам, што маю зрабіць? |
444 | GEN 18:19 | Бо Я спазнаў яго, каб ён загадаў сынам сваім і дому свайму пасьля сябе, і будуць захоўваць шлях ГОСПАДАЎ, чыніць праведнасьцьт і суд, каб ГОСПАД зьдзейсьніў Абрагаму ўсё, што сказаў яму”. |
462 | GEN 19:4 | Яшчэ не ляглі яны спаць, як людзі з гораду, людзі Садомскія, атачылі дом, ад малога да старога, увесь народ з усіх канцоў. |
479 | GEN 19:21 | І сказаў яму: “Вось, Я прыняў аблічча тваё і ў гэтым слове, і ня зьнішчу горад, пра які ты гаварыў. |
480 | GEN 19:22 | Сьпяшайся, уцякай туды, бо Я не магу нічога рабіць, пакуль ты ня прыйдзеш туды”. Таму і названае імя гэтаму гораду Цаар. |
498 | GEN 20:2 | I сказаў Абрагам пра Сару, жонку сваю: “Яна — сястра мая”. I паслаў Абімэлех, валадар Герару, і ўзяў Сару. |
501 | GEN 20:5 | Ці ж ня ён сказаў мне: “Яна — сястра мая”. I яна таксама казала: “Ён — брат мой”. У прастаце сэрца свайго і ў чысьціні рук сваіх учыніў я гэта”. |
502 | GEN 20:6 | I сказаў яму Бог у сьне: “І Я ведаю, што ў прастаце сэрца свайго ты ўчыніў гэта, і Я ўтрымаў цябе, каб ты не саграшыў перада Мною; і Я ня даў табе дакрануцца да яе. |
527 | GEN 21:13 | Таксама сына нявольніцы Я зраблю народам, бо ён — насеньне тваё”. |
532 | GEN 21:18 | Устань, паднімі хлопца і трымай яго моцна рукою сваёю, бо Я зраблю яго народам вялікім”. |
550 | GEN 22:2 | I сказаў [Бог]: “Вазьмі сына свайго, адзінага свайго, якога ты любіш, Ісаака; і ідзі ў зямлю Морыя, і там складзі яго на ахвяру цэласпаленьня на адной з гораў, пра якую Я скажу табе”. |
560 | GEN 22:12 | I сказаў [ГОСПАД]: “Не выцягвай рукі сваёй на хлопца і не рабі яму нічога, бо цяпер Я ведаю, што ты баішся Бога і не пашкадаваў дзеля Мяне сына свайго, адзінага свайго”. |
599 | GEN 24:7 | ГОСПАД, Бог неба, Які ўзяў мяне з дому бацькі майго і з зямлі нараджэньня майго, і Які казаў да мяне, і Які прысягнуў мне, кажучы: “Насеньню твайму Я дам гэтую зямлю”, — Ён пашле анёла Свайго перад абліччам тваім, і ты возьмеш адтуль жонку сыну майму. |
616 | GEN 24:24 | І яна сказала яму: “Я — дачка Бэтуэля, сына Мількі, якога яна нарадзіла Нахору”. |
619 | GEN 24:27 | і сказаў: “Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог пана майго Абрагама, Які не ўхіліў міласэрнасьці Сваёй і вернасьці Сваёй ад пана майго! Я — на шляху, якім прывёў мяне ГОСПАД да дому брата пана майго”. |
623 | GEN 24:31 | I сказаў [Ляван]: “Увайдзі, дабраслаўлёны ГОСПАДАМ. Чаму ты стаіш на двары? Я падрыхтаваў дом і месца для вярблюдаў”. |
626 | GEN 24:34 | І ён сказаў: “Я — слуга Абрагама. |
632 | GEN 24:40 | I сказаў ён мне: “ГОСПАД, перад абліччам Якога я хадзіў, пашле анёла Свайго з табою і дасьць посьпех на шляху тваім, і ты возьмеш жонку сыну майму з сям’і маёй і з дому бацькі майго. |
639 | GEN 24:47 | І я запытаўся ў яе і сказаў: “Чыя ты дачка?” Яна сказала: “Дачка Бэтуэля, сына Нахора, якога нарадзіла яму Мілька”. I надзеў я колца ў нос ейны, і бранзалеты на рукі ейныя. |
640 | GEN 24:48 | I я схіліўся, і пакланіўся ГОСПАДУ, і дабраславіў ГОСПАДА, Бога пана майго Абрагама, Які прывёў мяне шляхам праўды, каб узяў я дачку брата пана майго для сына ягонага. |
650 | GEN 24:58 | I паклікалі Рэбэку, і сказалі ёй: “Ці пойдзеш з гэтым чалавекам?” Яна сказала: “Пайду!” |
685 | GEN 25:26 | Потым выйшаў брат ягоны, і рука ягоная трымала пяту Эзава, і назвалі імя ягонае Якуб. А Ісааку было шэсьцьдзесят гадоў, калі яны нарадзіліся. |
686 | GEN 25:27 | I вырасьлі хлопчыкі, і быў Эзаў спрытным паляўнічым, чалавекам поля, а Якуб быў чалавекам рахманым, які жыў у намётах. |