Wildebeest analysis examples for:   bel-beln   Word!    February 11, 2023 at 18:03    Script wb_pprint_html.py   by Ulf Hermjakob

60  GEN 3:4  І сказаў зьмей жанчыне: “Не памрацё сьмерцю!
70  GEN 3:14  І сказаў ГОСПАД Бог зьмею: “За тое, што ты зрабіў гэта, пракляты ты між усёй скаціны і ўсіх зьвяроў палявых! На жываце сваім поўзаць будзеш і будзеш пыл есьці ў-ва ўсе дні жыцьця твайго.
103  GEN 4:23  І сказаў Лямэх жонкам сваім: “Ада і Цыля, паслухайце голас мой! Жонкі Лямэха, прыхіліце вуха да мовы маёй! Бо забіў я чалавека за рану сваю і юнака за скалячэньне сваё.
231  GEN 9:25  і сказаў: “Пракляты Ханаан! Будзе ён слугою слугаў у братоў сваіх”.
232  GEN 9:26  І сказаў: “Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Сэма! Няхай будзе Ханаан слугою ягоным.
328  GEN 13:9  Ці ня ўся гэтая зямля перад табою? Прашу, адлучыся ад мяне! Калі ты ўлева, дык я — управа, а калі ты ўправа, дык я — улева”.
362  GEN 15:1  Пасьля гэтых падзеяў было слова ГОСПАДА да Абрама ў відзежы, кажучы: “Ня бойся, Абраме! Я – шчыт твой, узнагарода твая вельмі вялікая”.
387  GEN 16:5  І сказала Сарай Абраму: “Крыўда мая праз цябе! Я дала табе нявольніцу маю на ўлоньне тваё, і яна ўбачыла, што зачала, і стала пагарджаць мною ў вачах сваіх. Няхай ГОСПАД судзіць паміж мной і табой”.
450  GEN 18:25  Няхай будзе далёкім ад Цябе, каб Ты ўчыніў такую справу, каб забіць праведнага з бязбожным, каб праведнаму было таксама, як і бязбожнаму! Няхай будзе далёкім ад Цябе! Ці ж Судзьдзя ўсёй зямлі ня ўчыніць правасудзьдзя?”
466  GEN 19:8  Вось, маю дзьве дачкі, якія не спазналі мужа, выведу іх да вас, і вы рабіце з імі, што добра ў вачах вашых! Толькі людзям гэтым нічога не рабіце, бо яны прыйшлі ў цень даху майго”.
476  GEN 19:18  І сказаў Лёт да іх: “О не, Госпадзе!
578  GEN 23:6  “Паслухай нас, пане мой! Князь Божы ты сярод нас; у найлепшай з нашых магілаў пахавай памёршую сваю; ніхто з нас не адмовіць табе магілы сваёй на пахаваньне памёршае тваёй”.
583  GEN 23:11  “Не, пане мой! Паслухай мяне: поле я даю табе і пячору, якая на ім, даю табе, перад вачыма сыноў народу майго даю табе яе, пахавай памёршую тваю”.
587  GEN 23:15  “Пане мой, паслухай мяне! Зямля [вартая] чатырыста сыкляў срэбра; што гэта для мяне і для цябе? І пахавай памёршую тваю”.
604  GEN 24:12  I сказаў ён: “ГОСПАДЗЕ, Божа пана майго Абрагама! Зрабі, каб сталася [ласка] мне сёньня, і ўчыні міласэрнасьць пану майму Абрагаму.
619  GEN 24:27  і сказаў: “Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог пана майго Абрагама, Які не ўхіліў міласэрнасьці Сваёй і вернасьці Сваёй ад пана майго! Я — на шляху, якім прывёў мяне ГОСПАД да дому брата пана майго”.
634  GEN 24:42  І прыйшоў я сёньня да крыніцы, і сказаў: “ГОСПАДЗЕ, Божа пана майго Абрагама! Калі ёсьць воля Твая, дай посьпех на шляху маім, па якім іду.
702  GEN 26:9  I паклікаў Абімэлех Ісаака, і сказаў: “Дык яна — жонка твая! А чаму ж ты казаў: “Яна — сястра мая”?” I сказаў яму Ісаак: “Бо я сказаў: “Каб я не памёр праз яе””.
764  GEN 27:36  I сказаў ён: “Ці не таму названае імя ягонае Якуб, і вось, ашукаў мяне ўжо двойчы! Ён забраў першародзтва маё, і вось цяпер забраў дабраславеньне маё”. I сказаў: “Няўжо ты не захаваў для мяне дабраславеньня?”
791  GEN 28:17  I спалохаўся, і сказаў: “Якое страшнае месца гэтае! Гэта нішто іншае, як дом Божы, і гэта брама неба”.
858  GEN 30:27  I сказаў яму Ляван: “О, каб я знайшоў ласку у вачах тваіх! Я пераканаўся, што ГОСПАД дабраславіў мяне дзеля цябе”.
1023  GEN 35:11  I сказаў яму Бог: “Я — Бог Ўсемагутны! Пладзіся і памнажайся! Народ і зграмаджэньне народаў будзе з цябе, і валадары выйдуць з паясьніцы тваёй.
1268  GEN 42:15  Таму будзеце выспрабаваныя. Няхай жыве фараон! Вы ня выйдзеце адгэтуль, пакуль ня прыйдзе сюды наймалодшы брат ваш.
1269  GEN 42:16  Пашліце аднаго з вас, і няхай ён возьме брата вашага; а вы будзеце ўвязьнены. I выспрабуюцца словы вашыя, ці праўда ваша. А калі не, няхай жыве фараон! Вы — шпегі”.
1291  GEN 42:38  А ён сказаў: “Ня зыйдзе сын мой з вамі; бо брат ягоны памёр, і ён адзін застаўся! Калі здарыцца з ім няшчасьце ў дарозе, у якую вы пойдзеце, вы зьвядзеце сівізну маю са смуткам у апраметную”.
1311  GEN 43:20  і сказалі: “Паслухай, пане мой! Прыыходзячы, прыходзілі мы [сюды] ўперад купіць харчаваньне.
1314  GEN 43:23  А ён сказаў: “Супакой вам! Ня бойцеся! Бог ваш і Бог бацькі вашага даў вам скарб у мяхах вашых. Вашае срэбра прыйшло да мяне”. I вывеў да іх Сымона.
1362  GEN 45:3  I сказаў Язэп братам сваім: “Я — Язэп! Ці бацька мой яшчэ жывы?” I не маглі браты ягоныя адказаць яму, бо напалохаліся перад абліччам ягоным.
1387  GEN 45:28  I сказаў Ізраіль: “Досыць! Яшчэ жыве Язэп, сын мой! Пайду і ўбачу яго, перш, чым памру”.
1390  GEN 46:3  I сказаў: “Я — Бог, Бог бацькі твайго! Ня бойся зыйсьці ў Эгіпет, бо Я зраблю цябе там народам вялікім.
1436  GEN 47:15  I скончылася срэбра ў зямлі Эгіпецкай і ў зямлі Ханаанскай. I прыйшоў увесь Эгіпет да Язэпа, кажучы: “Дай нам хлеба! Навошта мы маем памерці перад табою, бо скончылася срэбра”.
1492  GEN 49:18  На збаўленьне Тваё спадзяюся, ГОСПАДЗЕ!
1526  GEN 50:19  I сказаў ім Язэп: “Ня бойцеся! Хіба я замест Бога?
13956  PSA 2:7  Я абвяшчу пастанову: “ГОСПАД сказаў да мяне: Ты – Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе!
13959  PSA 2:10  Дык цяпер, валадары, зразумейце, навучыцеся, судзьдзі зямлі!
13961  PSA 2:12  Слаўце Сына, каб не разгневаўся, і каб ня зьнішчыў шляху вашага, бо неўзабаве ўзгарыцца гнеў Ягоны! Шчасьлівыя ўсе, якія ў Ім маюць надзею.
13964  PSA 3:3  ГОСПАДЗЕ, як шматлікія сталі прыгнятальнікі мае! Шмат іх паўстае супраць мяне!
13970  PSA 3:9  Паўстань, ГОСПАДЗЕ! Збаў мяне, Божа мой! Бо Ты даў ворагам маім па сківіцах, Ты скрышыў зубы бязбожнікаў. У ГОСПАДА збаўленьне і для народу Твайго дабраслаўленьне Тваё. (Сэлях).
13973  PSA 4:3  Калі я клічу, адкажы мне, Божа, Праведнасьць мая! Калі я быў ўцісканы, Ты даў мне прастору. Зьлітуйся нада мною і пачуй малітву маю!
13976  PSA 4:6  Дрыжыце і не грашыце! Кажыце ў сэрцах вашых на ложках вашых і маўчыце! (Сэлях)
13977  PSA 4:7  Ахвяруйце ахвяры праведнасьці і спадзявайцеся на ГОСПАДА!
13978  PSA 4:8  Шмат тых, якія кажуць: “Хто пакажа нам добрае?” Узьнімі над намі сьветласьць аблічча Твайго, ГОСПАДЗЕ!
13985  PSA 5:6  Бо Ты – Бог, Якому недаспадобы няправасьць; злыдзень ня будзе жыць пры Табе!
13991  PSA 5:12  Абвінаваць іх, Божа! Няхай загінуць яны ад намераў сваіх! За мноства правінаў іхніх адкінь Ты іх, бо яны збунтаваліся супраць Цябе.
13995  PSA 6:3  ГОСПАДЗЕ, у гневе Тваім не карай мяне і ў ярасьці Тваёй не вучы мяне!
13998  PSA 6:6  Павярніся, ГОСПАДЗЕ, выратуй душу маю, збаў мяне дзеля міласэрнасьці Тваёй!
14006  PSA 7:3  ГОСПАДЗЕ, Божа мой! У Табе маю надзею! Збаў мяне ад усіх перасьледвальнікаў маіх і вызваль мяне,
14007  PSA 7:4  каб ня ўзяў, быццам леў, душы маёй і не разарваў мяне, калі няма каму ратаваць!
14008  PSA 7:5  ГОСПАДЗЕ, Божа мой! Калі я ўчыніў гэткае, калі ёсьць беззаконьне ў руках маіх,
14010  PSA 7:7  тады няхай перасьледуе вораг душу маю і дагоніць, няхай ўтопча ў зямлю жыцьцё маё і славу маю кіне ў пыл! (Сэлях)
14011  PSA 7:8  Паўстань, ГОСПАДЗЕ, у гневе Тваім! Узьніміся супраць лютасьці тых, што ўціскаюць мяне! Збудзіся, Божа мой, на суд, які Ты прызначыў!
14013  PSA 7:10  ГОСПАДЗЕ, асудзі народы. Судзі мяне, ГОСПАДЗЕ, паводле праведнасьці маёй і паводле беззаганнасьці маёй, што ёсьць у-ва мне!
14014  PSA 7:11  Няхай счэзьне ліхота бязбожнікаў, але ўмацуй праведнага, Ты, Які выспрабоўваеш сэрцы і ныркі, Божа Праведны!
14024  PSA 8:3  ГОСПАДЗЕ, Госпадзе наш! Якое слаўнае імя Тваё па ўсёй зямлі! Слава Твая ўзьнесеная па-над нябёсы!
14031  PSA 8:10  птушак у небе, і рыбаў у моры, і ўсё, што ходзіць сьцежкамі марскімі. ГОСПАДЗЕ, Госпадзе наш! Якое слаўнае імя Тваё па ўсёй зямлі!
14034  PSA 9:3  Буду славіць ГОСПАДА ад усяго сэрца майго, буду абвяшчаць усе цуды Твае!
14035  PSA 9:4  Буду радавацца і весяліцца ў Табе, буду выслаўляць імя Тваё, Найвышэйшы!
14043  PSA 9:12  І будуць спадзявацца на Цябе тыя, што ведаюць імя Тваё, бо Ты не пакідаеш тых, хто шукае Цябе, ГОСПАДЗЕ!
14044  PSA 9:13  Выслаўляйце ГОСПАДА, Які сядзіць на Сыёне, апавядайце між народамі ўчынкі Ягоныя!
14046  PSA 9:15  Зьлітуйся нада мною, ГОСПАДЗЕ! Глянь на пакуты мае ад тых, што ненавідзяць мяне, — Ты, Які падыймаеш мяне ад брамы сьмерці,
14052  PSA 9:21  Паўстань, ГОСПАДЗЕ, ня дай чалавеку мець перавагу; пагане будуць суджаныя перад абліччам Тваім! Напусьці жах на іх, ГОСПАДЗЕ, каб пазналі пагане, што яны – людзі! (Сэлях)
14064  PSA 10:12  Паўстань, ГОСПАДЗЕ, Божа! Узьнімі руку Тваю, не забывайся пра ўцісканых!
14069  PSA 10:17  Ты пачуў жаданьне ўцісканых, ГОСПАДЗЕ! Ты ўмацуеш сэрцы іхнія, Ты прыхіліш вуха Тваё,
14070  PSA 10:18  каб даць суд сіраце і пакрыўджанаму, каб больш не палохаў іх чалавек на зямлі!
14083  PSA 12:6  якія кажуць: “Языком нашым пераможам, вусны нашыя з намі! Хто гаспадар для нас?”
14091  PSA 13:5  Глянь, адкажы мне, ГОСПАДЗЕ, Божа мой! Прасьвятлі вочы мае, каб не заснуў я сьмерцю,
14095  PSA 14:3  Усе ўхіліліся, усе разам нягодныя; няма нікога, хто робіць дабро, няма аніводнага!
14097  PSA 14:5  І будуць яны там у страху вялікім, бо ёсьць ГОСПАД у пакаленьні праведнікаў!
14099  PSA 14:7  Хто дасьць збаўленьне з Сыёну для Ізраіля? Калі ГОСПАД верне палон народу Свайго, будзе радавацца Якуб і будзе весяліцца Ізраіль!
14100  PSA 15:1  Псальм Давіда. ГОСПАДЗЕ! Хто будзе жыць у намёце Тваім, хто паселіцца на гары Тваёй сьвятой?
14104  PSA 15:5  хто срэбра свайго не аддаваў на квоту і хабару супраць нявіннага ня браў. Хто гэтак робіць, не пахісьнецца навекі!
14116  PSA 17:1  Малітва Давіда. Пачуй, ГОСПАДЗЕ, справядлівасьць [маю], зваж на галашэньне маё, прыхілі вуха да малітвы маёй з вуснаў нефальшывых!
14121  PSA 17:6  Да Цябе я гукаю, бо Ты, Божа, адкажаш мне. Прыхілі вуха Тваё да мяне, пачуй словы мае!
14128  PSA 17:13  Паўстань, ГОСПАДЗЕ! Выйдзі супраць аблічча ягонага, павалі Ты яго! Мячом Тваім выратуй душу маю ад бязбожніка,
14133  PSA 18:3  Буду любіць Цябе, ГОСПАДЗЕ, сіла мая! ГОСПАД — скала мая, замчышча маё, мой Збаўца!
14134  PSA 18:4  Мой Бог — апора мая, у Ім я маю надзею; Ён — шчыт мой, рог збаўленьня майго і ўмацаваны замак мой!
14195  PSA 19:14  Хто зразумее памылкі свае? Ад схаваных [грахоў] дай мне пазьбегнуць пакараньня!
14196  PSA 19:15  І трымай далёка слугу Твайго ад свавольства, няхай яно нада мною не пануе. Тады я буду беззаганны і ня буду мець пакараньня за правіну вялікую. Няхай словы вуснаў маіх і разважаньні сэрца майго будуць даспадобы Табе, ГОСПАДЗЕ, Скала мая і Абаронца мой!
14199  PSA 20:3  Няхай ГОСПАД пачуе цябе ў дзень трывогі, няхай абароніць цябе імя Бога Якубавага!
14200  PSA 20:4  Няхай Ён спашле табе дапамогу са сьвятыні і ўмацуе цябе з Сыёну!
14203  PSA 20:7  каб мы ўзрадаваліся ў збаўленьні Тваім і ў імя Бога нашага сьцяг паднялі. Няхай споўніць ГОСПАД усе прагненьні твае!
14206  PSA 20:10  Яны пахіснуліся і ўпалі, а мы паўсталі і стаімо проста. Збаў нас, ГОСПАДЗЕ, і няхай валадар пачуе нас, калі будзем клікаць!
14209  PSA 21:3  ГОСПАДЗЕ! У моцы Тваёй будзе радавцца валадар, у збаўленьні Тваім ён вельмі ўсьцешыцца.
14220  PSA 21:14  бо Ты павернеш іх наўцёкі, нацягнеш лук Твой супраць твару іхняга. Узьніміся, ГОСПАДЗЕ, у моцы Тваёй! Мы будзем сьпяваць і выслаўляць магутнасьць Тваю.
14223  PSA 22:3  Божа мой, Божа мой! Чаму Ты пакінуў мяне, аддаліўся ад збаўленьня майго, ад словаў стагнаньня майго?
14224  PSA 22:4  Божа мой! Я клічу ўдзень, і Ты не адказваеш, і ўначы, і не супакойваюся.
14225  PSA 22:5  Але Ты — Сьвяты, Ты сядзіш па-над хвалою Ізраіля!
14230  PSA 22:10  “Ён усклаў [надзею] на ГОСПАДА! Дык няхай Ён выратуе яго, няхай вызваліць яго, калі яму спагадае!”
14232  PSA 22:12  На Цябе я пакінуты ад улоньня [маці]; ад чэрава маці маёй Ты — мой Бог!
14233  PSA 22:13  Не аддаляйся ад мяне, бо блізка бяда, бо няма дапамогі!
14241  PSA 22:21  Але Ты, ГОСПАДЗЕ, не аддаляйся ад мяне! Моцнасьць мая, пасьпяшайся мне на ўспамогу!
14243  PSA 22:23  Збаў мяне з пашчы львінае, і з рагоў аднарога адкажы мне!
14245  PSA 22:25  Вы, якія баіцеся ГОСПАДА, хвалеце Яго! Усё насеньне Якуба, ушаноўвайце Яго, і бойся Яго, усё насеньне Ізраіля!
14248  PSA 22:28  Будуць есьці ўцісканыя і насыцяцца; будуць хваліць ГОСПАДА тыя, што шукаюць Яго. Сэрца вашае будзе жыць вечна!
14253  PSA 23:1  Псальм Давіда. ГОСПАД ёсьць Пастыр мой, ні ў чым ня буду мець нястачы!
14264  PSA 24:6  Гэта пакаленьне тых, якія шукаюць Яго, якія шукаюць аблічча Твайго, [Бог] Якуба! (Сэлях)
14265  PSA 24:7  Узьніміце, брамы, вярхі вашыя! Узьніміцеся, дзьверы адвечныя, каб увайшоў Валадар славы!
14267  PSA 24:9  Узьніміце, брамы, вярхі вашыя! Узьніміцеся, дзьверы адвечныя, каб увайшоў Валадар славы!
14268  PSA 24:10  Хто ж ёсьць Валадар славы? ГОСПАД Магуцьцяў — Ён ёсьць Валадар славы! (Сэлях)
14270  PSA 25:2  Божа мой! На Цябе спадзяюся; ня дай мне быць асаромленым, ня дай ворагам маім быць нада мной пераможцамі.