87 | GEN 4:7 | Ці ж ты не ўзьнімаеш [аблічча], калі робіш добра, а калі ня робіш добра, грэх ляжыць пры дзьвярах, да цябе пацяга яго, але ты павінен панаваць над ім”. |
319 | GEN 12:20 | І загадаў фараон людзям сваім, і яны выслалі [Абрама], і жонку ягоую, і ўсё, што ён меў. |
347 | GEN 14:10 | І былі ў даліне Сыддым ямы, ямы смалавыя. І ўцякалі валадары Садома і Гаморы, і ўпалі ў тыя [ямы], а астатнія ўцяклі на гору. |
402 | GEN 17:4 | “Я [ёсьць], вось запавет Мой з табою, і ты будзеш бацькам мноства народаў. |
667 | GEN 25:8 | I супачыў, і памёр Абрагам у старасьці добрай, стары і насычаны [жыцьцём], і быў далучаны да народу свайго. |
689 | GEN 25:30 | I сказаў Эзаў Якубу: “Дай мне крыху чырвонай, гэтай чырвонай [стравы], бо я стомлены”. Дзеля гэтага названае імя ягонае Эдом. |
846 | GEN 30:15 | А тая сказала ёй: “Няўжо мала [табе], што ты ўзяла мужа майго, і хочаш узяць мандрагоры сына майго?” I сказала Рахель: “Дык няхай ён ляжа з табою ў гэтую ноч за мандрагоры сына твайго”. |
1003 | GEN 34:22 | Толькі пры адной [умове] пагодзяцца з намі людзі гэтыя, каб жыць з намі і быць адным народам, калі у нас будуць абрэзаныя ўсе мужчынскага [роду], як яны абрэзаны. |
1005 | GEN 34:24 | I паслухалі Гамора і Сыхема, сына ягонага, усе, што выходзізі з брамы гораду свайго; і былі абрэзаныя ўсе мужчынскага [роду], усе, што выходзілі з брамы гораду свайго. |
1145 | GEN 38:25 | Яе павялі [на спаленьне], а яна паслала да сьвёкра свайго, кажучы: “Ад чалавека, якога гэтыя [рэчы], я цяжарная”. I сказала: “Пазнавай, чыя пячатка, і пас, і кій вось гэтыя”. |
1204 | GEN 41:8 | I сталася раніцаю, што быў стрывожаны дух ягоны, і ён паслаў, і паклікаў усіх варажбітоў Эгіпту і ўсіх мудрацоў яго, і распавёў ім фараон сон свой; і не было [нікога], хто б патлумачыў яго фараону. |
1228 | GEN 41:32 | А тое, што паўтарыўся гэты сон фараону двойчы, [азначае], што вызначана гэта справа ў Бога і неўзабаве Бог зьдзейсьніць гэта. |
1252 | GEN 41:56 | I быў голад на ўсім абліччы зямлі, і адчыніў Язэп усе [гумны], якія былі ў іх, і прадаваў Эгіпцянам. I павялічваўся голад ў зямлі Эгіпецкай. |
1258 | GEN 42:5 | I прыйшлі сыны Ізраіля купляць збожжа разам з тымі, што прыйшлі [туды], бо быў голад у зямлі Ханаан. |
1447 | GEN 47:26 | I паставіў гэта Язэп як пастанову, якая дагэтуль у зямлі Эгіпецкай, што для фараона пятая частка [ураджаю], толькі грунты сьвятароў [належаць] ім самім, ня сталі яны фараонавымі. |
1467 | GEN 48:15 | I дабраславіў Язэпа, і сказаў: “Бог, перад абліччам Якога хадзілі бацькі мае, Абрагам і Ісаак, Бог, Які пасьвіў мяне ад [моманту], як я існую, аж да гэтага дня, |
14107 | PSA 16:3 | Да сьвятых, якія на зямлі, і да слаўных [Тваіх], да іх усё імкненьне маё. |
14110 | PSA 16:6 | Шнуры мае выпалі ў цудоўных [мясьцінах], і спадчына прыемная для мяне. |
14116 | PSA 17:1 | Малітва Давіда. Пачуй, ГОСПАДЗЕ, справядлівасьць [маю], зваж на галашэньне маё, прыхілі вуха да малітвы маёй з вуснаў нефальшывых! |
14219 | PSA 21:13 | Бо яны кнулі ліхое супраць Цябе, надумалі зламыснае, якое не змаглі [зьдзейсьніць], |
14231 | PSA 22:11 | Але Ты выцягнуў мяне з чэрава [маці], пры грудзях маці маёй даў мне спадзяваньне. |
14317 | PSA 28:1 | Давіда. Да Цябе, ГОСПАДЗЕ, я клічу. Скала мая, не маўчы на мой [кліч], каб праз маўчаньне Тваё ня стаўся я падобным да тых, што зыходзяць у магілу. |
14415 | PSA 34:8 | Убогі клікаў, і ГОСПАД пачуў [яго], і збавіў яго ад усіх трывогаў ягоных. |
14438 | PSA 35:8 | Няхай прыйдзе на яго загуба нечакана, няхай сетка, якую ён таемна [наставіў], зловіць яго, няхай на загубу ўваліцца ён. |
14445 | PSA 35:15 | Але калі я пачаў падаць, яны ўзрадаваліся і сабраліся разам, сабраліся разам супраць мяне, каб біць [мяне], і я ня ведаў [гэтага], зьневажалі [мяне] і не маўчалі. |
14520 | PSA 38:9 | Бо сьцёгны мае напоўненыя распаленымі [ранамі], і няма цэлага месца ў целе маім. |
14553 | PSA 40:5 | І даў у вусны мае новы сьпеў, хвалу Богу нашаму. Шматлікія ўбачаць [гэта], і будуць баяцца, і будуць спадзявацца на ГОСПАДА. |
14559 | PSA 40:11 | Я дабравесьціў пра праведнасьць у грамадзе вялікай; вось жа, вуснаў сваіх я ня стрымліваў, Ты ведаеш [гэта], ГОСПАДЗЕ. |
14575 | PSA 41:9 | Разам [сабраўшыся], шэпчуцца супраць мяне тыя, што ненавідзяць мяне, выдумляючы ліхое на мяне: |
14722 | PSA 50:22 | Зважайце цяпер на гэта вы, што Бога забываеце, каб Я не схапіў [вас], бо ня будзе каму вызваліць. |
14830 | PSA 58:9 | Няхай зьнікнуць яны як вада, што разьлілася; няхай як будуць нацягваць [лук], паломяцца стрэлы іхнія! |
14832 | PSA 58:11 | Перш, чым катлы вашыя адчуюць [агонь ад] цярніны, няхай раскідае бура [цярніну], ці сьвежую, ці распаленую. |
14835 | PSA 59:2 | Кіраўніку хору: на лад “Не загубляй!” Залатая песьня Давіда, калі Саўл паслаў пільнаваць дом [ягоны], каб яго забіць. |
14864 | PSA 60:13 | Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто завядзе мяне ў Эдом? Дай нам успамогу ў прыгнечаньні [нашым], бо марны ратунак чалавечы. |
14879 | PSA 62:5 | Як доўга будзеце насядаць на чалавека? Вы ўсе [хочаце] забіць [яго], як тая сьцяна, што скранулася, як агароджа, што валіцца. |
14972 | PSA 68:20 | Ты ўзыйшоў на высокасьць, паланіў палон, узяў дары для людзей; і нават бунтаўнікоў, каб жылі пры [Табе], ГОСПАДЗЕ Божа. |
15002 | PSA 69:14 | Абмаўляюць мяне тыя, што сядзяць у браме [гораду], і прыпеўкі пяюць тыя, што п’юць сікеру. |
15080 | PSA 73:5 | нядолі людзкой яны ня маюць, і [кары], як у іншых людзей, няма для іх. |
15390 | PSA 88:19 | атачаюць мяне, як вада, кожны дзень, абступаюць мяне разам. Ты аддаліў ад мяне тых, што любяць [мяне], і бліжніх, знаёмыя мае — у цемры. |
15694 | PSA 105:21 | паставіў яго гаспадаром над домам сваім і [чалавекам], што пануе над усім даброцьцем ягоным, |
15823 | PSA 108:14 | Дай нам успамогу ў прыгнечаньні [нашым], бо марны ратунак чалавечы. З Богам мы зьявім сілу, і Ён растопча прыгнятальнікаў нашых. |
16114 | PSA 119:148 | Вочы мае апярэджваюць варту [начную], каб мне разважаць пра слова Тваё. |
16460 | PSA 149:5 | Будуць цешыцца багабойныя ў славе [Ягонай], будуць весяліцца на ложках сваіх. |
16758 | PRO 10:32 | Вусны праведніка ведаюць, што даспадобы [Богу], а вусны бязбожнікаў — падступнасьць. |
16765 | PRO 11:7 | Калі памірае чалавек бязбожны, гіне надзея [яго], і спадзяваньне злачынцаў прападае. |
16782 | PRO 11:24 | Адзін сыпе [шчодра], і дадаецца яму, а другі лішне ашчадны, і бяднее. |
16783 | PRO 11:25 | Дабрадзейная душа будзе насычана, і хто поіць [другіх], сам напоены будзе. |
16823 | PRO 13:6 | Праведнасьць захоўвае таго, хто беззаганны ў шляху [сваім], а бязбожнасьць губіць грэшніка. |
16997 | PRO 19:2 | Таксама нядобра душы бяз ведаў, і хто сьпяшаецца нагамі [сваімі], згрэшыць. |
17147 | PRO 23:33 | Вочы твае будуць глядзець на чужых [жонак], і сэрца тваё загаворыць падступна. |
17283 | PRO 28:17 | Чалавек, абцяжараны крывёю душы [другога], будзе бегаць да магілы, і ніхто не падтрымае яго. |
17339 | PRO 30:18 | Вось тры [рэчы], дзіўныя для мяне, і чатырох не разумею: |
17472 | ECC 5:4 | Не дазваляй вуснам тваiм уводзiць у грэх цела сваё i не кажы перад анёлам, што гэта памылка; навошта [табе], каб Бог загневаўся на голас твой і зьнішчыў справы рук тваiх. |
17490 | ECC 6:3 | Калi б нарадзiў чалавек сто [дзяцей], i пражыў шмат гадоў, i было б шмат дзён гадоў ягоных, але душа ягоная не насыцiлася дабром, i нават не было б магілы для яго, я скажу, што лепшая [доля] спарона, чым таго [чалавека]. |
17526 | ECC 7:27 | Вось гэта я знайшоў, сказаў Эклезiяст, адно з другiм [дасьледуючы], каб знайсьцi разуменьне. |
17562 | ECC 9:17 | Спакойныя словы мудрых паслухаць [лепш], чым крык таго, хто пануе сярод дурняў. |
17578 | ECC 10:15 | Праца дурняў стамляе iх, бо ня ведае ён [нават], як дайсьцi ў горад. |
23247 | MAT 2:9 | Яны, выслухаўшы валадара, пайшлі. І вось, зорка, якую бачылі яны на ўсходзе, ішла перад імі, пакуль, прыйшоўшы, не спынілася над [месцам], дзе было Дзіцятка. |
23859 | MAT 19:28 | А Ісус сказаў ім: «Сапраўды кажу вам, што вы, якія пайшлі за Мною, у адроджаным [сьвеце], калі Сын Чалавечы сядзе на пасадзе славы Сваёй, сядзеце на дванаццаці пасадах судзіць дванаццаць каленаў Ізраіля. |
24226 | MAT 27:28 | І, зьняўшы з Яго [ўсё], усклалі на Яго плашч пунсовы, |
24320 | MRK 1:36 | І пайшлі за Ім Сымон і тыя, што з ім [былі], |
24378 | MRK 3:21 | І, пачуўшы [гэта], сваякі Ягоныя пайшлі ўзяць Яго, бо казалі, што Ён зьдзівачэў. |
24835 | MRK 14:12 | І ў першы дзень Праснакоў, калі закалваецца пасхальнае [ягня], кажуць Яму вучні Ягоныя: «Дзе хочаш, каб мы пайшлі і прыгатавалі Табе есьці Пасху?» |
25030 | LUK 1:68 | «Дабраслаўлёны Госпад, Бог Ізраіля, што адведаў народ Свой і даў выбаўленьне [яму], |
25117 | LUK 3:23 | І меў Ісус, пачынаючы [служэньне], гадоў каля трыццаці, і быў, як думалі, сын Язэпаў, Гэліяў, |
25284 | LUK 7:20 | А мужы [гэтыя], прыйшоўшы да Яго, сказалі: “Ян Хрысьціцель паслаў нас да Цябе, кажучы: “Ці Ты Той, Які прыходзіць, ці чакаць нам другога?”» |
25346 | LUK 8:32 | А там на гары пасьвіўся вялікі гурт сьвіняў; і прасілі Яго [дэманы], каб дазволіў ім увайсьці ў іх, і Ён дазволіў ім. |
25823 | LUK 19:23 | Чаму ж ты не аддаў срэбра майго на стол [мянялам], і я, прыйшоўшы, атрымаў бы яго з прыбыткам?” |
26527 | JHN 9:18 | Юдэі тады не паверылі, што ён быў сьляпы і стаў бачыць, пакуль не паклікалі бацькоў гэтага [чалавека], які стаў бачыць, |
26923 | JHN 19:29 | Там стаяла пасудзіна, поўная воцату. [Жаўнеры], напоўніўшы губку воцатам і ўсклаўшы на ізоп, паднесьлі да вуснаў Ягоных. |
27596 | ACT 17:4 | І некаторыя з іх былі перакананыя і далучыліся да Паўла і Сілы, і вялікае мноства Грэкаў, якія пакланяліся [Богу], і жанчынаў першых нямала. |
27633 | ACT 18:7 | І, перайшоўшы адтуль, прыйшоў у дом нейкага [чалавека], на імя Юст, які пакланяўся Богу, дом якога быў пры самай сынагозе. |
27663 | ACT 19:9 | А як некаторыя закамянелі і ня верылі, праклінаючы гэты шлях перад мноствам, [Павал], адыйшоўшы ад іх, аддзяліў вучняў, штодня ведучы гутаркі ў школе нейкага Тырана. |
27679 | ACT 19:25 | сабраўшы іх ды іншых працаўнікоў такога самага [рамяства], сказаў: «Мужы, вы ведаеце, што з гэтае работы — наш дабрабыт; |
27694 | ACT 19:40 | Бо мы ў небясьпецы быць абвінавачанымі ў паўстаньні дзеля сёньняшніх [падзеяў], ня маючы ніякае прычыны, каб магчы даць справаздачу пра гэты сход». І, сказаўшы гэта, распусьціў збор. |
27792 | ACT 22:20 | І калі пралівана была кроў Стэфана, сьведкі Твайго, і я быў [там], стоячы і згаджаючыся на забойства яго, і пільнуючы адзеньне тых, што забівалі яго”. |
27980 | ACT 28:13 | Адтуль, плывучы ўздоўж [берагу], прыйшлі мы ў Рэгію; і, як праз адзін дзень узьняўся паўднёвы вецер, на другі дзень прыйшлі ў Путэолі, |
28018 | ROM 1:20 | Бо нябачнае Яго, і вечная моц Яго, і Боскасьць ад стварэньня сьвету відочныя праз разважаньне пра творы [Ягоныя], каб быць ім без апраўданьня, |
28048 | ROM 2:18 | і ведаеш волю [Ягоную], і выпрабоўваеш, што лепшае, будучы навучаным у Законе. |
28118 | ROM 5:3 | І ня толькі [гэтым], але хвалімся і ў прыгнётах, ведаючы, што прыгнёт робіць цярплівасьць, |
28126 | ROM 5:11 | І ня толькі [гэтае], але таксама хвалімся Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста, праз Якога мы атрымалі цяпер прымірэньне. |
28230 | ROM 9:7 | і ня ўсе тыя, якія насеньне Абрагама, дзеці [ягоныя], але: «У Ісааку будзе названае насеньне табе». |
28299 | ROM 11:22 | Дык глядзі на ласкавасьць і срогасьць Божую, срогасьць да тых, якія ўпалі, а ласкавасьць да цябе, калі застанешся ў ласкавасьці [Божай], іначай і ты будзеш сьсечаны. |
28315 | ROM 12:2 | і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае. |
28345 | ROM 13:11 | І гэтак [рабіце], ведаючы час, што ўжо гадзіна збудзіцца нам зо-сну, бо цяпер бліжэй да нас збаўленьне, чым калі мы паверылі. |
28504 | 1CO 4:3 | Для мяне малая [рэч], як судзіце пра мяне вы ці іншыя людзі; але я і сам не суджу сябе. |
28703 | 1CO 12:1 | Адносна ж духоўных [дароў], браты, не хачу, каб вы ня ведалі. |
28745 | 1CO 13:12 | Бо цяпер мы бачым праз [мутнае] шкло, невыразна; а тады — абліччам да аблічча; цяпер я разумею часткова, а тады пазнаю [гэтаксама], як я сам пазнаны. |
28753 | 1CO 14:7 | Падобна і бяздушныя [рэчы], якія голас даюць, ці жалейка, ці гусьлі, калі не даюць разьдзельнасьці гукаў, як даведацца, што граюць на жалейцы ці граюць на гусьлях? |
28949 | 2CO 5:4 | Бо мы, знаходзячыся ў хаціне, уздыхаем пад цяжарам, бо ня хочам пазбыцца [яе], але апрануцца, каб сьмяротнае ахоплена было жыцьцём. |
28979 | 2CO 6:13 | Дзеля гэткае ж платы, кажу [вам], як дзецям, пашырцеся і вы. |
29020 | 2CO 8:20 | высьцерагаючыся, каб ня ганіў нас хто за гэткае мноства [служэньняў], якімі мы служым, |
29085 | 2CO 11:28 | Акрамя выключных [здарэньняў], у мяне штодня зграмаджэньне, турбота пра ўсе цэрквы. |
29144 | GAL 1:20 | А што пішу вам, вось, перад Богам [сьведчу], што не хлушу. |
29150 | GAL 2:2 | Хадзіў жа я паводле адкрыцьця і прадставіў ім, асабліва тым, якія лічацца [галоўнымі], Эвангельле, якое абвяшчаю сярод паганаў, ці не надарма бягу або бег? |
29154 | GAL 2:6 | А тыя, якія лічацца [галоўнымі], (хоць якія яны былі некалі, для мяне няма розьніцы, [бо] Бог не зважае на аблічча чалавека), тыя, якія лічацца [галоўнымі], мне нічога не пярэчылі, |
29307 | EPH 2:11 | Дзеля гэтага памятайце, што вы, некалі пагане целам, называныя неабрэзанымі праз тых, якія завуцца абрэзанымі целам [абразаньнем], зробленым рукамі, |
29440 | PHP 1:12 | Хачу, браты, каб вы даведаліся, што тое, што са мной [сталася], выйшла больш на посьпех Эвангельля, |
29471 | PHP 2:13 | бо Бог ёсьць Той, Які дзейнічае ў вас паводле ўпадабаньня [Свайго], каб вы і хацелі, і дзейнічалі. |
29488 | PHP 2:30 | бо ён за справу Хрыстовую быў блізкі да сьмерці, ня дбаючы пра душу [сваю], каб дапоўніць нястачу служэньня вашага мне. |